Збіраючыся на сустрэчу да выбаршчыкаў, ты недзе на падсвядомым узроўні рыхтуешся разбіраць праблемныя пытанні, шукаць варыянты іх рашэння. Прыкладна з такім настроем у чарговы раз 21 верасня я ехала на сустрэчу з жыхарамі в. Вялікая Раёўка Цімкавіцкага сельсавета.
[caption id="attachment_70298" align="aligncenter" width="560"]
■ Парк у в. Вялікая Раёўка[/caption]
Схаваўшыся ад спёкі ў абноўленым парку, у чаканні прыёму грамадзян я міжволі задумалася, што вёска адраджаецца, набывае свой непаўторны беларускі каларыт. Яшчэ раз для сябе адзначыла, што беражлівыя адносіны да месца, дзе ты жывеш і працуеш, паважлівае стаўленне да людзей, безумоўна, дадуць свой плён.
Тое, што на сустрэчу з насельніцтвам, нягледзячы на занятасць, прыбылі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, кіраўнік філіяла «В. Раёўка» Іван Дамашэвіч, толькі падкрэсліла, што ў дадзенай акрузе работа з насельніцтвам пастаўлена на належным узроўні. І я не памылілася.
Дзіўна, але сустрэча звялася не да разгляду праблем, што зусім не гаворыць пра тое, што іх няма, а да таго, як гэтыя праблемы вырашаюцца. Прыемна было пачуць цёплыя словы ўдзячнасці ад жыхароў вёсак Малая і Вялікая Раёўка ў адрас Івана Дамашэвіча і Алены Острыкавай за аператыўнае рэагаванне на людскія праблемы і пытанні, за ўвагу і падтрымку, за абнаўленне вёскі.
У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні забеспячэння жыхароў палівам да ацяпляльнага сезона, зносу пустуючых будынкаў, вывазу смецця, далейшага добраўпарадкавання в. В. Раёўка. Невялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны калектывам Цімкавіцкага СДК, стаў яркім акцэнтам сустрэчы.
Людміла НІЖЭВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Комментарии