Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

День пожилого человека — это день человеческой мудрости, зрелости, душевной щедрости — качеств, которыми наделены люди, прошедшие немалый жизненный путь. В их честь со сцены районного Центра культуры звучали поздравления во время праздничного  концерта. IMG_5324 IMG_5284 Песни, танцы и стихотворные строки ведущих создавали особую атмосферу и хорошее настроение. Все номера программы были душевно исполнены, ведь артисты дарили их особенной аудитории — людям с огромным жизненным опытом. Бурными аплодисментами зрители встречали Вячеслава Курчика, Валентину Зарембовскую, Людмилу Давидовскую, Ольгу Лис, вокальные ансамбли «Сяброўкі», «Дабрадзеі», хореографический коллектив РЦК и многих других. Немало музыкальных номеров, звучавших на протяжении всего концерта, помогли составить букет из положительных эмоций. Думаю, у каждого зрителя осталась в душе частичка тепла, подаренная самодеятельными артистами. Кристина ЖОГОЛЬ
З нагоды Дня пажылых людзей Капыльскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізаваны ўшанаванні жыхароў сталага ўзросту. Сярод тых, каму адрасуюць словы падзякі за сумленную працу, пажаданні моцнага  здароўя,  даўгалецця  і ўсіх даброт, перш за ўсё людзі, чый узрост набліжаецца да стогадовай адзнакі, а таксама адзінокія жыхары Капыльшчыны. [caption id="attachment_70395" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская ўшаноўваюць Ганну Іосіфаўну Дуброўскую ■ Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская ўшаноўваюць Ганну Іосіфаўну Дуброўскую[/caption] Але ёсць у Капыльскім раёне жанчына, якая вылучаецца з агульнага спісу. Ганна Іосіфаўна Дуброўская з вёскі Доўгае Цімкавіцкага сельсавета сёлета ўжо прымала віншаванні са 102-гадовай асабістай датай. Днямі ж намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская ўручылі доўгажыхарцы кветкі і падарункі з нагоды Дня пажылых людзей. Словы прызнання былі адрасаваны таксама і яе дачцэ Ядвізе Станіславаўне за тыя клопат і цеплыню, якімі яна і яе сям’я ахуталі старэнькую матулю. Як расказала Ядвіга Станіславаўна, маці заўсёды вызначала дабрыня, шчырае імкненне прыйсці на дапамогу іншым, працавітасць. Магчыма гэта было закладзена з маленства, бо нарадзілася і вырасла яна ў шматдзетнай сям’і — было 12 дзяцей, якія ва ўсім дапамагалі адзін аднаму. Сама Ганна Іосіфаўна мае траіх дзяцей, шмат унукаў і праўнукаў. І хаця цяпер бабуля не можа абысціся без старонняй дапамогі і па сваім целаскладзе хутчэй нагадвае хударлявую дзяўчынку-падлетка, разумееш, што перад яе вачыма прайшла цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны. Маргарыта САКОВІЧ
Вырошчванне кукурузы на зерне апошнім часам набывае ўсё больш важнае значэнне. Гэту культуру заслужана называюць стратэгічнай, паколькі яна значна ўплывае на развіццё жывёлагадоўлі. commodity У Капыльскім раёне сёлета запланавана ўбраць кукурузныя пачаткі на плошчы 2730 га. Па стане на 4 кастрычніка ў гэту работу ўключылася большасць сельгаспрадпрыемстваў. Ужо ўбра-на 1834 га, намалочана звыш 14 тысяч тон. Старанна працуюць многія камбайнавыя экіпажы, але самыя высокія рэзультаты, паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК, паказваюць Аляксандр БАРКОЎСКІ з ф-ла «Лакнея» (на «Нью-Холанд» намалаціў 2108 тон), а таксама экіпажы КЗС-1218 з ААТ «Старыца-Агра» ў складзе Аляксея ЛІННІКА і Уладзіміра ВАРАБ’Я (1038,9 тоны), Мікалая ЗЯНЮКА і Аляксандра ЧЭРНІКА (1042,9 тоны).  Вызначыліся на перавозцы зерня ад камбайнаў вадзіцелі МАЗаў з ААТ «Старыца-Агра» Юрый ГАРЭЛЬСКІ і Уладзімір ЦЯРЭШЧАНКАЎ. На іх рахунку адпаведна 803,6 і 1081,6 тоны. Маргарыта САКОВІЧ
Своевременная зяблевая обработка почвы — одна из составляющих хорошего урожая в следующем году. Учитывая важность и эффективность этого агротехнического мероприятия, земледельцы ОАО «Душево» стараются не затягивать с ним, используют каждый погожий день осени. [caption id="attachment_70392" align="aligncenter" width="560"]■ Владимир Гаврик и Александр Козел ■ Владимир Гаврик и Александр Козел[/caption] Аграрии хозяйства, как правило, большинство полей под посевы будущего года готовят с осени. Главный агроном Александр Пилецкий считает, что это хорошее подспорье весной: после схода снега всего лишь необходимо обработать почву культиватором или провести закрытие влаги и можно начинать сев. Это значит, у сельскохозяйственной культуры гораздо больше шансов и времени вырасти и созреть под теплым летним солнышком. На поднятии зяби в сельхозпредприятии трудится Владимир Гаврик. Механизатор он опытный, ответственный и трудоспособный. Главный агроном уверен, что с поставленными задачами Владимир справится на «отлично». Тем более именно Гаврик в августе этого года получил новый «Беларус-3522» с полунавесным оборотным плугом ППО-9-45К. До этого механизатор работал на погрузчике «Амкодор», занимался трамбовкой и погрузкой органики. [caption id="attachment_70393" align="aligncenter" width="350"]■ Глубину вспашки измеряет Александр Пилецкий ■ Глубину вспашки измеряет Александр Пилецкий[/caption] Новенький трактор пока что используют только для вспашки. Чуть раньше пахал почву под рапс и озимые зерновые, теперь поднимает зябь. В день нашего приезда работы велись на поле между деревнями Душево и Новоселки. Здесь в следующем году планируют посеять сахарную свеклу. Пока что Владимир Гаврик справляется один, в день обрабатывает 20–25 гектаров. Однако чуть позже в хозяйстве для зяблевой обработки планируют задействовать еще две единицы техники. Стоит отметить, что работы в ОАО «Душево» ведутся в комплексе. Буквально перед трактором на «Беларус-1221» с агрегатом для внесения минеральных удобрений МТТ-4У Александр Козел вносит хлористый калий. Аграрии хозяйства трудятся практически без остановки с утра до позднего вечера, моторы глушат разве только для того, чтобы пообедать, ведь прекрасно понимают, что важную работу нужно закончить до наступления холодов, иначе технологические сроки будут упущены. Но так ли важно запахать почву под яровые культуры еще с осени и стоит ли спешить с завершением этих работ? Как выполняются поставленные задачи в сельхозпредприятиях Копыльщины? Без комментария специалиста не обойтись, поэтому мы обратились к начальнику отдела растениеводства, животноводства и механизации управления райсельхозпрода Наталье ВЕДЕНЬ: — Поднятие зяби дает возможность растительным остаткам за долгие зимние месяцы перегнить и превратиться в своего рода органическое удобрение. Кроме того, во время такой процедуры проводится заделка в глубинные слои различных болезнетворных микроорганизмов, а также пожнивных остатков. Поднятие зяби предотвращает рост сорной растительности и повышает плодородие почвы по сравнению с весенней вспашкой. Но все же основным преимуществом осенней пахоты является сокращение сроков весеннего сева. Поэтому медлить с поднятием зяби, как и откладывать эту работу на весну, нельзя. Конечно, под некоторые культуры, например, кукурузу или овощи, пахать можно и весной, поскольку сроки их сева достаточно поздние. А вот под лен, сахарную свеклу вспашка весной запрещена. Мелкосеменные культуры технологически не выдерживают посева вскоре после вспашки — они плохо всходят, снижается урожайность. Кроме того, есть организационный момент: весной на весь комплекс работ может элементарно не хватить времени. Поэтому, чтобы быстро и организованно провести весенние полевые работы, подготовить почву с осени необходимо по максимуму. В то же время вспашка — очень сложная и самая дорогостоящая операция по обработке почвы. Аграрии должны помнить: от качества работ также зависит очень многое — если все сделано правильно, весной поле не потребует дополнительной обработки и, соответственно, лишних затрат, которые влияют на себестоимость продукции. Сегодня хозяйства постепенно включаются в осеннюю вспашку. Лучше всего работы ведутся на полях ОАО «Старица-Агро» и ОАО «Душево». Кристина ЖОГОЛЬ
Оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку заўсёды адны з першых там, дзе ўчынена злачынства або здарылася бяда, дзе людзі просяць дапамогі. Служба ў крымінальным вышуку — своеасаблівае выпрабаванне для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Далёка не ўсе вытрымліваюць яго. У гэтым аддзяленні працуюць адданыя сваёй справе людзі, гатовыя, рызыкуючы сабой, у любую хвіліну дапамагчы ўсім, хто трапіў у бяду. [caption id="attachment_70405" align="aligncenter" width="560"]■ В. Маскалік гутарыць з намеснікам начальніка Капыльскага РАУС У. Рудакоўскім ■ В. Маскалік гутарыць з намеснікам начальніка Капыльскага РАУС У. Рудакоўскім[/caption] Адным з такіх можна назваць ветэрана службы Валерыя Маскаліка. У 1984 годзе ён прыйшоў у міліцыю. Пачынаў участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх. На той час яе курыравала аддзяленне крымінальнага вышуку. — Мне пашанцавала працаваць з добрымі людзьмі, было ў каго вучыцца, — адзначае Валерый Міхайлавіч. — Спачатку інспекцыю ўзначальвала Ніна Жыбуль, якая задала добры стымул для працы. Потым на змену ёй прыйшоў былы начальнік крымінальнага вышуку Леанід Карачун, які стаў сапраўдным настаўнікам у сваёй справе. Пазней Валерыя Маскаліка запрасілі перайсці на пасаду оперупаўнаважанага, даверылі адну з самых крымінагенных зон — цімкавіцкую. Праз пару гадоў ён узначаліў аддзяленне крымінальнага вышуку, затым быў прызначаны на пасаду першага намесніка начальніка РАУС — начальніка крымінальнай міліцыі. З 2001 па 2004 год узначальваў Капыльскі РАУС. — Трэба сказаць, што справа, якой я займаўся разам са сваімі калегамі, мне падабалася, хоць і была даволі складанай, — падкрэслівае Валерый Міхайлавіч. — Гэта ў цяперашні час у райаддзеле даволі вялікі аўтапарк. А тады на месца злачынства мы — аператыўныя супрацоўнікі — часта дабіраліся на спадарожным транспарце, на маршрутных аўтобусах. Тым не менш свае службовыя абавязкі выконвалі дасканала і своечасова. Раскрывальнасць злачынстваў у нашым раёне трымалася на высокім узроўні. Галоўнымі ў нашай працы былі і застаюцца ўважлівасць, настойлівасць, мэтанакіраванасць. Акрамя таго, «опер» павінен быць добрым псіхолагам з развітой інтуіцыяй. Вялікі ўсплёск злачынстваў выпаў на «ліхія» 90-я гады. Пачасціліся крадзяжы з магазінаў, дамоў і кватэр. Былі і іншыя выпадкі. Мабыць, на ўсё жыццё застанецца ў памяці аперацыя па вызваленні заложніка — касіра капыльскай аўтастанцыі. Той выпадак быў першым у Беларусі. Дзякуючы зладжаным дзеянням усіх структур дзяўчына была вызвалена. Аднойчы ў дзяжурную часць РАУС паступіла трывожнае паведамленне аб знікненні паштальёна з грашыма. На вышук 18-гадовай дзяўчыны былі кінуты ўсе сілы райаддзела, раённага вузла сувязі, вайскоўцы са службовымі сабакамі. А здарылася вось што: сярод белага дня, калі паштальён ехала на веласіпедзе развозіць газеты і пенсіі, яе спыніў мужчына, спытаў, колькі часу, ударыў па галаве малатком, задушыў і забраў грошы. З цягам часу злачынства было раскрыта. На памяці і яшчэ адзін выпадак. Ноччу ў вёсцы Сунаі было здзейснена падвойнае забойства пажылых людзей з асаблівай жорсткасцю: 49 нажавых колата-рэзаных ран судмедэксперты зафіксавалі на целе мужчыны, 12 — у яго жонкі і, акрамя таго, яе задушылі. Аператыўнікі райаддзела адпрацоўвалі нямала версій. Каля паўгода спатрэбілася на тое, каб выйсці на след забойцы. — Я ніколькі не шкадую, што ў свой час у маладосці абраў менавіта гэту прафесію, якая прыносіць сапраўдную карысць усяму грамадству, — падкрэслівае Валерый Маскалік. — Нягледзячы на тое, што знаходжуся на заслужаным адпачынку, я не губляю сувязі са сваімі сябрамі-саслужыўцамі. У сваю чаргу, кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў не забывае пра нас, ветэранаў. Заўсёды віншуюць з днём нараджэння, прафесійным святам, запрашаюць нас і на ўрачыстасці, якія штогод праходзяць у РАУС. У Валерыя Міхайлавіча нямала вучняў, за плячыма якіх шмат гадоў працы, вялікія зоркі і адказныя пасады. Напрыклад, генерал міліцыі Аляксандр Астрэйка ўзначальвае Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, супрацоўнікамі галіновага міністэрства з’яўляюцца Юрый Лятчэня і Ігар Кульбіцкі. Ён спадзяецца, што яго вучні таксама стануць добрымі настаўнікамі для маладых супрацоўнікаў. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3455 из 4910