Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Для решения насущных проблем сельчан в Копыльском районе проводятся сходы граждан

02.10.2018
Сельскі сход — добрая магчымасць яшчэ раз сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовай улады, каб вырашыць надзённыя пытанні, пагутарыць з аднавяскоўцамі і разам цікава правесці  час.  [caption id="attachment_70290" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Бяляк і Алена Острыкава гутараць з жыхарамі в. Варонаўшчына ■ Сяргей Бяляк і Алена Острыкава гутараць з жыхарамі в. Варонаўшчына[/caption] Звычайным вераснёўскім днём наш шлях да населеных пунктаў Рачкевічы, Варонаўшчына, Чарнагубава, што ў Цімкавіцкім сельсавеце, быў невыпадковы. Нагодай таму стаў сельскі сход грамадзян, на якім вырашаліся найбольш важныя жыццёвыя пытанні.  Згадзіцеся, што ў сучасным грамадстве важную ролю адыгрывае работа з насельніцтвам. І жыхары невялічкіх вёсачак або сучасных аграгарадкоў маюць аднолькавую магчымасць вырашыць жыццёвыя пытанні менавіта падчас сходаў грамадзян. Дарэчы, гэтая форма зносін з насельніцтвам не новая, аднак вельмі выніковая, таму што вяскоўцы не толькі маюць магчымасць абмеркаваць самыя розныя пытанні з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў. Такія сходы з’яўляюцца самай першай прыступкай да вывучэння грамадскай думкі. А гэта ў сваю чаргу дапамагае больш аператыўна і аб’ектыўна бачыць і вырашаць многія праблемы. Дыялогі з насельніцтвам даволі часта праходзяць пад адкрытым небам, прама на вясковых вуліцах. Так і на гэты раз: каля свайго двара старэйшына вёскі Рачкевічы Сяргей Міхайлавіч Вайтовіч паставіў чысценькія лавачкі. Ды і наогул жыхарам названага сельсавета пашанцавала: старшыня іх сельвыканкама Алена Острыкава — чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна заўсёды імкнецца не толькі вырашыць праблемы на месцы, але і папярэдзіць іх.  Таму і на гэты раз галоўнай тэмай выступлення стала навядзенне парадку на роднай зямлі. — Парадак і чысціня — гэта твар кожнага населенага пункта, сельскага Савета, асобна ўзятага раёна і ў цэлым краіны, — сказала Алена Мечыславаўна. — Калі хочаце — гэта брэнд роднай Беларусі, таму наш святы абавязак — прыводзіць родныя мясціны ў належны стан, падтрымліваць чысціню. І Указ № 357 «Аб пустых і старых дамах», які быў прыняты Прэзідэнтам зусім нядаўна, пашырае паўнамоцтвы мясцовых органаў улады па выкарыстанні такога жылля. Указ будзе спрыяць рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні ўзорнага парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, запланаваных у рамках правядзення ў Беларусі 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы. Яшчэ адной не менш хвалюючай тэмай выступлення Алены Острыкавай стала тэма добраўпарадкавння на грамадзянскіх могілках. — Прывесці пахаванні, нават тыя, якія няма каму даглядаць, у належны стан у адзіночку мы не зможам. Патрэбны сумесныя намаганні вас, жыхароў  бліжэйшых населеных пунктаў, мясцовай улады і, канешне, сваякоў памерлых. Старшыня сельскага Савета нясе адказнасць практычна за ўсе камунальныя пытанні: добраўпарадкаванне вуліц, азеляненне тэрыторый сацыяльна-культурных аб’ектаў, падтрыманне парадку на могілках, рамонт калодзежаў, вываз смецця, спілоўванне аварыйных дрэў, скошванне  пустазелля і г.д. Нават праблему бяздомных жывёл і тую павінна вырашаць. Таму Алена Мечыславаўна звярнулася да вяскоўцаў з просьбай не выкідваць на вуліцу сабак ці катоў, не вымушаць іх станавіцца драпежнікамі. Іх жыццё — на сумленні кожнага чалавека. [caption id="attachment_70291" align="aligncenter" width="560"]■ На сход, як на свята, збіраюцца вяскоўцы. Нехта нават на кані… ■ На сход, як на свята, збіраюцца вяскоўцы. Нехта нават на кані…[/caption] Сельскі сход — гэта дыялог, падчас якога вяскоўцы маюць магчымасць задаць тыя пытанні, адказы на якія хвалююць іх больш за ўсё. Вулічнае асвятленне, адсутнасць рэйсавых аўтобусаў да райцэнтра, добраўпарадкаванне дарогі да могілак і ўстаноўка каля іх дубовага крыжа — усе пытанні супрацоўнікі сельвыканкама старанна запісвалі, каб потым адшукаць на іх адказы. Яшчэ адной вострай тэмай напярэдадні пачатку ацяпляльнага сезона стала пытанне набыцця паліва. Пра тое, як лепш назапасіць дроў або торфу, расказаў дырэктар Капыльскага філіяла  дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва» Сяргей Бяляк. Ён акцэнтаваў увагу жыхароў на тым, што, каб не паўставала праблема чаргі, варта падумаць пра гэта раней і не адцягваць вырашэнне на канец лета або восень.  Прыемным падарункам для вяскоўцаў стаў імправізаваны канцэрт, падчас якога супрацоўнікі Цімкавіцкага сельскага Дома культуры Вераніка Шахлевіч і Ксенія Валошына выканалі цудоўныя, усім знаёмыя песні. Кампазіцыю пра родную зямлю выканала і Алена Острыкава. А мужчыны і жанчыны не сядзелі на лаўках склаўшы рукі. Прама тут, на гравійнай дарозе, ногі самі пусціліся ў скокі. Парамі ці проста побач вяскоўцы танчылі, шчыра апладзіравалі выканаўцам, падпявалі. Словам, дыялог атрымаўся рознабаковы і творчы. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей