Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Листая сохранившиеся воспоминания партизан, видишь, какой только мрази не было на нашей земле в годы Великой Отечественной войны: гитлеровцы, литовский карательный батальон, голландцы, предатели-украинцы… Описывая события более чем 80-летней давности, бывший партизан бригады им. Чапаева Акула Василий Алексеевич, уроженец д. Кривоселки Копыльского района, приводит такие слова Анны Губерт, партизанской связной, до войны работавшей учительницей 1–4 классов СШ № 1 г. Копыля: «С первых дней оккупации Копыля гитлеровцы показали себя истребителями. [caption id="attachment_121076" align="alignnone" width="400"] ■ Василий Акула[/caption] Летом 1941 года в Копыле часто можно было видеть повешенных людей. Чтобы запугать народ, фашисты схватили невинную женщину (она работала в районном обществе Красного Креста – фамилию не помню) и повесили на видном месте на площади, и висела она три дня. Однажды висели три человека – мужчины, которые привезли сдавать зерно немцам, и в этом зерне обнаружили песок. Одного мужчину знаю. Это был Переселяко из д. Василевщина. В мае 1942 года немцы учинили массовое повешение бойцов из отставших частей Красной Армии. Повешенных было 19 человек. В тот день полицаи пошли по домам выгонять людей на площадь. Они окружили нас, чтобы мы не расходились. Шныряли в толпе и наблюдали, как кто реагирует на повешенье. Заметили возмущение учителя СШ № 1 Коваленко Леонида. Схватили его и в тюрьме пытками и побоями замучили до смерти. Гнев народа и ненависть к фашистам за их зверства усилились, поднялась ярость советского человека. Но его моральная крепость оказалась неприступной для врага». [caption id="attachment_121077" align="alignnone" width="840"] ■ Отряд "За Родину!"[/caption] Сам же Василий Алексеевич так вспоминал об отряде предателей: «В д. Филиповичи весной 1943 года стоял гарнизон предателей-украинцев, командиром которого был некий Трошин.  «Дунаевцам» и начальнику особого отдела Дружнову удалось «разложить их» и перетянуть на сторону партизан. Они, перебив немцев, забрали все вооружение, и в количестве около 60 человек ушли в партизаны. Впоследствии из них был создан партизанский отряд «За Родину!», который с соединением генерала Капусты ушел на Запад к Белостоку. На их место опять была прислана рота других предателей-украинцев. Среди них было много немцев и провокаторов. Летом 1943 года группе партизан бригады им. Чапаева было поручено наладить с ними связь и склонить на сторону партизан. Действовать надо было осторожно. Решили написать обращение-листовку: «Украинцы, находящиеся в Филиповичском гарнизоне! К вам обращаются советские партизаны. Переходите на нашу сторону, будем вместе вести борьбу с немецким фашизмом до полного его уничтожения. Близится час расплаты над коварным врагом, который залил кровью украинскую и белорусскую земли. Вы обмануты немцами и подняли оружие против своего народа, против своих отцов, матерей, братьев и сестер. Опомнитесь! Куда вы идете? Где вы набрались злости к людям своим, к земле родной? Еще не поздно.  Последуйте примеру своих товарищей, которые перешли на нашу сторону и активно включились во всенародную борьбу советского народа с кровавым озверелым фашизмом. Если вы не сделаете этого, можете погибнуть позорной смертью, а кому посчастливиться остаться в живых, тот предстанет перед советским судом и никогда не смоет позорного пятна с себя». Разъяснительная и агитационная работа велась партизанами тщательно. Но где-то ошиблись, напоролись на провокаторов. Был развязан бой между немцами и украинцами. С обеих сторон были большие потери. Предатели с боем вышли и разбежались. Впоследствии стало известно, что бежавшие украинцы, захватив с собой оружие, попали в разные партизанские отряды. Прошло 80 лет после произошедшего «эпизода». Все повторяется. Забыты уроки войны. Надоело кому-то чистое мирное небо над головой, светлые улыбки и международное сотрудничество. Надо погрузить человечество во тьму и нищету. Ради чего? Вот поэтому Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил проводить встречи с трудовыми коллективами и информировать их о политической обстановке вокруг страны, о том, что происходит вокруг Беларуси и тех угрозах, которые на текущий момент существуют. И сегодня надо сделать правильный выбор! Валентина ШУРАКОВА, директор Копыльского районного краеведческого музея
Нас, беларусаў, называюць бульбашамі. А саму бульбу мы па праве лічым другім хлебам. Бульба стала і своеасаблівым сімвалам нашай нацыянальнай культуры. Хоць прыйшла да нас па мерках гісторыі не так і даўно. Крыху тэорыі… Ці задумваліся вы, чаму менавіта беларусаў сталі называць бульбашамі? На тэрыторыі Беларусі ў эпоху сярэднявечча бульбай называлі… камяні. А саму расліну ў нас пачалі вырошчваць толькі ў сярэдзіне XVІІІ стагоддзя. І, магчыма, мясцовае насельніцтва пасля з’яўлення гэтай культуры першае назвала выкапаныя з зямлі клубні, якія нагадвалі камяні, бульбай. Жыхары суседніх тэрыторый, куды бульба «прый-шла» на 75-90 гадоў пазней, чым на Беларусь, напэўна, тады і пачалі нас клікаць бульбашамі. Спачатку беларускія сяляне ставіліся недаверліва да гэтай новай культуры, аднак ужо з другой палавіны XIX стагоддзя бульба стала адным з асноўных прадуктаў харчавання, а бульбяныя стравы вельмі хутка занялі трывалае месца ў структуры народнай кулінарыі на тэрыторыі Беларусі. У класіфікацыі беларускай народнай кулінарыі бульбяныя стравы звычайна адносяць да агароднінных, але яны такія шматлікія і разнастайныя, што маглі б утварыць асобную групу. Бульбу спажывалі ў вараным, печаным, смажаным і тушаным выглядзе. Яна выкарыстоўвалася і як самастойная ежа, і як кампанент розных страў. …І шмат практыкі Можна меркаваць, што першапачаткова былі пашыраны стравы з цэлай бульбы. Гэта тлумачыцца простай тэхналогіяй іх прыгатавання, а таксама тым, што не патрабаваліся іншыя кампаненты, якія не заўсёды меліся ў гаспадарцы селяніна. Таму найбольш спажывалася вараная абабраная бульба або бульба, вараная ў лупінах (бульба ў мундзірах, у шалупінні, цыганы, цэлікі і інш.). Неабабраныя сырыя клубні мылі, складвалі ў чыгунок, залівалі вадой і ставілі ў печ варыцца. За сталом бульбу абіралі ад лупін і елі з малаком, салёнымі агуркамі, квашанай капустай. Такі спосаб прыгатавання садзейнічаў найбольш поўнаму захаванню вітамінаў і крухмалу. Значнае пашырэнне ў беларускай народнай кулінарыі набылі стравы са здробненай бульбяной масы. А яшчэ для прыгатавання многіх страў характэрна спалучэнне бульбяной масы розных відаў (напрыклад, тоўчаная + таркаваная) або выкарыстанне масы для прыгатавання іншай стравы (таркаваная + хлебнае цеста = бульбяны хлеб). Бульбяныя стравы з таркаванай масы з’яўляюцца адметнай асаблівасцю нацыянальнай кулінарыі беларусаў. Разам з тым, такія стравы паводле складу кампанентаў і тэхналогіі прыгатавання падобныя да страў з кухань многіх народаў Еўропы. З таркаванай і клінковай масы ў беларускай кухні гатуюць дранікі (дзеруны), галушкі, бабку, клёцкі, бульбяныя бліны. У беларускай народнай кулінарыі вядомы разнастайныя стравы і з тоўчанай адваранай бульбы (тоўчаная маса). І тут назвы пры адной і той жа тэхналогіі прыгатавання могуць адрознівацца не толькі ў межах розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў. Найбольш пашыраныя – камы (камякі, коўмы, таўканіца, тоўчанка, каша, пюрэ), каржы, бульбяная яечня, картафлянікі, гульбішнікі (бульбішнікі). Хоць бульба і не знайшла прымянення ў абрадавай культуры беларусаў, тым не менш амаль ніводнае застолле ні ў будні, ні ў святы не абыходзіцца без гэтага прадукту. Адносіны нашага народа да бульбы знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх выказваннях, прыказках і прымаўках: «Картопля ёсць, то мужыку не пост», «Хто бульбы не з’еў, то галодны чалавек», «Да бульбінкі хопіць і скарынкі», «Святочныя сцелюць абрусы з бульбай усе беларусы». Пра бульбу складаюць песні, адна з найбольш вядомых – своеасаблівы гімн бульбе: Бульбу пякуць, бульбу вараць, Бульбу ядуць, бульбу хваляць, З бульбы клёцкі, з бульбы каша… Вось такая бульба наша! ۷ Бульбяная «бабка» Спатрэбіцца: 1,5 кг бульбы, 1 ст. лыжка мукі, 2 цыбуліны, 50 г сала, 2 ст. лыжкі топленага масла, соль. Бульбу абабраць, нацерці на тарку; дадаць муку, абсмажаную на сале цыбулю, соль. Усё гэта перамяшаць. Бульбяную масу выкласці ў глыбокую патэльню, разраўнаваць, апырскаць маслам і запячы ў духоўцы. ۷ Свіны сцягняк Інгрэдыенты: жытняя мука, малако (ці вада), соль, свіны сцягняк, морква, часнок, кроп, кляновыя лісты. Спачатку замясіць цеста (як на хлеб: у жытнюю муку дабавіць цёплай вады ці малака, соль). Мяса нашпігаваць морквай і часнаком, пасаліць, паперчыць, дадаць кроп. Затым абмазаць сцягняк цестам. На лапату пакласці кляновыя лісты (на зіму нарыхтоўваюцца восенню), на іх – сцягняк, паставіць у печ. Запякаць каля 1 гадзіны. ۷ Піражкі бульбяныя з грыбамі Спатрэбіцца: 1 кг бульбы, 100 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 2 яйкі, 0,5 шклянкі паніровачных сухароў, 4 ст. лыжкі сметанковага масла або маргарыну, соль. Абабраную бульбу зварыць, падсушыць, патаўчы; дабавіць адну сталовую лыжку масла ці маргарыну, 1 яйка. Вымешаць. Вараныя грыбы пасекчы, перамяшаць з падсмажанай цыбуляй, соллю і перцам. 3 бульбяной масы сфармаваць невялікія плоскія кружкі, на сярэдзіну пакласці фарш, краі зашчыпаць. Абмакнуць атрыманыя піражкі ў яйка, пакачаць у сухарах і абсмажыць у разагрэтым на патэльні масле. ۷ Галубцы з бульбай Спатрэбіцца: бульба, капуста, цыбуля, грыбы, соль, перац, памідоры ці таматная паста, морква. Падрыхтаваць капусту (як на звычайныя галубцы). На дробную тарку нацерці бульбу, зліць вадкасць. Дадаць здробненыя і абсмажаныя з цыбуляй грыбы, соль, перац. Перамяшаць. У капусныя лісты закруціць бульбяны фарш. Скласці галубцы ў каструлю, заліць абсмажанымі памідорамі альбо таматнай пастай, дадаць здробненую цыбулю і моркву. Тушыць у печы ці духоўцы каля 20-30 хвілін. ۷ Бульбяное пюрэ з макам Спатрэбіцца: 1 кг бульбы, 200 г маку, соль па смаку. Бульбу абабраць і зварыць. Затым патаўчы пюрэ. У другой пасудзіне расцерці мак. У міску пакласці пластамі бульбу (2 часткі) і мак (1 частку), потым – ізноў бульбу. Калі пюрэ з макам дастаткова астыне –  парэзаць на кавалкі і падаваць на стол. ۷ Клёцкі (калдуны) бульбяныя з мясам Спатрэбіцца: бульба, цыбуля, свіны фарш, смятана. На дробную тарку нацерці бульбу і 1 цыбуліну. Адціснуць сок з бульбы праз марлю, каб засталася толькі мякаць. Далей зрабіць галушкі з атрыманай бульбяной масы, усярэдзіну пакласці пасолены свіны фарш са спецыямі, змешаны з дробна нарэзанай цыбуляй. Абсмажыць на патэльні, пратушыць і падаць са смятанай. ۷ «Бабка» з грыбамі Спатрэбіцца: бульба, цыбуля, соль, сала, грыбы, морква, часнок. На дробную тарку нацерці бульбу і 1 вялікую цыбуліну, дабавіць соль. Асобна падсмажыць падсоленае сала, каб было шмат тлушчу і скварак. Таксама абсмажыць дробна нарэзаныя грыбы з морквай, цыбуляй і часнаком. Атрыманая маса кладзецца ў чыгунок слаямі (бульба, грыбы), заліваецца смажаным салам з тлушчам. Чыгунок ставяць у печ на 20-30 хвілін. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Воскресенье, 13 ноября 2022 09:30

Узникам – надбавка к пенсии

«Моя бабушка в несовершеннолетнем возрасте в годы Великой Отечественной войны была принудительно угнана в Германию, имеет ли она право на надбавку к пенсии?» Такой вопрос интересует жительницу аг. Мажа Надежду Николаевну. За комментариями мы обратились к прокурору отдела прокуратуры Минской области Светлане МАНДРИКОВОЙ: – Бывшим узникам фашистских конц-лагерей, тюрем, гетто и бывшим несовершеннолетним узникам иных мест принудительного содержания, созданных фашистами и их союзниками в годы Второй мировой войны, в качестве мер социальной защиты в соответствии со ст. 24 Закона «О ветеранах» предоставляются некоторые государственные социальные льготы, права и гарантии, в том числе, повышение размеров пенсий. Статьей 68 Закона «О пенсионном обеспечении» определено, что пенсии, назначенные в соответствии с этим Законом, повышаются данным гражданам, если они не совершили в этот период преступлений против Родины, – на 100 процентов минимального размера пенсии по возрасту. Согласно ст. 81 этого Закона при возникновении права на повышение пенсии перерасчет назначенной пенсии производится с первого числа месяца, следующего за тем, в котором пенсионер обратился за перерасчетом пенсии в установленном законодательством порядке. В силу ст. 27 Закона «О ветеранах» реализация права на государственные социальные льготы, права и гарантии осуществляется гражданами по предъявлении ими удостоверений. Заявление на получение удостоверения бывшего несовершеннолетнего узника мест принудительного содержания или совершеннолетнего узника фашистских концлагерей, тюрем, гетто, подается в орган пенсионного обеспечения в соответствии с п. 3.8 Перечня административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан, утвержденного Указом Президента Республики Беларусь №200 от 26.04.2010 г. Перечень мест принудительного содержания, порядок и условия установления фактов и периодов нахождения в этих местах предусмотрены Положением о порядке установления фактов и периодов нахождения граждан Республики Беларусь в местах принудительного содержания, созданных фашистами и их союзниками в годы Второй мировой войны, утвержденным Советом Министров Республики Беларусь №1132 от 29.07.2010 г. Факты и периоды нахождения граждан в местах принудительного содержания устанавливаются комиссиями по назначению пенсий, созданными районными (городскими) исполнительными и распорядительными органами. Копия решения комиссии об установлении (отказе в установлении) фактов и периодов нахождения в местах принудительного содержания в 5-дневный срок со дня его принятия направляется гражданину. Положением определен порядок обжалования решения об установлении (отказе в установлении) фактов и периодов нахождения в местах принудительного содержания. Жалоба может быть подана гражданином в вышестоящий орган по труду, занятости и социальной защите. В случае несогласия с принятым этим органом решением его обжалование осуществляется в суд в порядке, установленном ст. 353-355 Гражданского процессуального кодекса Республики Беларусь. Подготовил Сергей КОЗЕЛ
Состоялась очередная сессия районного Совета депутатов. Основным вопросом стал анализ работы и принимаемые меры по предупреждению пожаров и гибели людей от них. Участие в заседании принял и председатель райисполкома Сергей Пилищик. Как отметил в докладе начальник Копыльского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Виталий Буняк, количество чрезвычайных ситуаций в Копыльском районе за 10 месяцев 2022 года по сравнению с аналогичным периодом 2021 года уменьшилось на 8 процентов. – Основными причинами возникновения пожаров в 2022 году явились: неосторожное обращение с огнем, нарушение правил устройства и эксплуатации печей, теплогенерирующих агрегатов и устройств, нарушение правил устройства и эксплуатации электросетей и электрооборудования. Наибольшее количество пожаров и гибели людей от них происходит в жилом секторе, – отметил Виталий Буняк. Особое внимание уделяется жилому сектору, в частности, одиноким и одинокопроживающим пенсионерам. Спасатели всегда внимательно осматривают домо-владения пожилых людей на пожарную безопасность, предлагают свою помощь, если она необходима. Также Виталий Михайлович подчеркнул, что в целях предупреждения пожаров и гибели людей от них основные усилия необходимо сосредоточить на проведении информационно-разъяснительной и пожарно-профилактической работы в жилищном фонде. – В направлении профилактики ее субъекты делают многое, однако избежать пожаров совсем, не получается. Для этого нужно быть более бдительными к категории граждан, злоупотребляющих спиртными напитками, – отметила председатель и райсовета депутатов Ирина Кисляк. – Предлагаю депутатскому корпусу и всем другим заинтересованным структурам не оставаться в стороне от темы пожарной безопасности. Не лишним будет смотровым комиссиям чаще посещать семьи, проверять исправность АПИ, печного отопления и проводить профилактическую работу. Ведь нам посетить семью не сложно, а цена за ошибку может стоить человеческой жизни. Как сообщила специалист сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Копыльского РОЧС Мария Дичковская, из проведенных ежегодных анализов сложившейся ситуации следует, что, как правило, пожары происходят там, где отсутствует должная системная и качественная профилактическая работа всех заинтересованных субъектов профилактики, которые, в свою очередь, должны быть объединены в одну силу в виде смотровых комиссий. Сергей КОЗЕЛ
Среда, 09 ноября 2022 10:17

Трагедыя ў Свідзічах

9 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы з фашызмам  Вёска Свідзічы раскінулася на поўдзень ад шашы Бабоўня – Старыца. Побач з дарогай – прыгожы лес і цудоўная крынічка. У гады ваеннага ліхалецця гэты куточак Капыльшчыны быў партызанскай зонай. 80 гадоў таму, у лістападзе 1942 года, ва ўрочышчы Пажогі адбылося жудаснае і шалёнае забойства 45 мірных жыхароў, сярод якіх было 17 дзяцей – нявінных пакутнікаў вайны, загінуўшых на вачах сваіх бацькоў. Прыкрываючыся барацьбой супраць партызан, гітлераўцы знішчалі наш народ, каб лягчэй ператварыць Беларусь у калонію. ...22 чэрвеня ў вёсцы гулялі вяселле ў Мішы Карнейчыка. Свята парушылася страшэннай весткай – вайна.  Праз некалькі дзён адбыліся два баі воінаў Чырвонай арміі з акупантамі (у Слабада-Кучынцы і Старыцы). З першых дзён аднавяскоўцы пачалі збіраць зброю і боепрыпасы, хаваючы ўсё да лепшых часоў. У вёсцы засталіся чырвонаармейцы-акружэнцы, якія ў будучым складуць касцяк партызанскага атрада імя В.І. Чапаева. Людзі дапамагалі народным мсціўцам харчаваннем, фуражом і адзеннем, збіралі каштоўную інфармацыю. Гітлераўцы вырашылі правесці карную экспедыцыю «Альберт-І» з мэтай акружыць і знішчыць партызанскі рух на Капыльшчыне.  Раніцай 7 лістапада 1942 года яны сцягнулі ў Старыцкі лес вялікую колькасць войск і акружылі многія вёскі. У Свідзічы прыскакаў конны разведчык: «Людзі! Ідуць карнікі, уцякайце!». Хто паспеў, кінуліся ў выратавальны лес. Успамінае сведка тых далёкіх падзей Генадзь Канстанцінавіч Сухнат (95 гадоў): «Камандаванне партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава паведаміла, што ў вёсцы ў гонар 25-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі адбудзецца мітынг. Вяскоўцы пяклі хлеб, рэзалі жывёлу, палілі ў лазнях. Я апрануў ўсё лепшае і крыху прылёг. Па вуліцы беглі людзі, чуліся аўтаматныя чэргі. Я (у адным пінжаку), бацька, сястра Алімпа з месячнай дачушкай на руках пабеглі ў лес. А маці пагнала за намі кароўку. На ўскрайку лесу ўжо знаходзіўся нямецкі пост, вырыты невялічкі акопчык і стаяў кулямёт. У многіх у лесе былі выкапаны зямлянкі ці зроблены шалашы. Першапачаткова хаваліся ва ўрочышчы Дрэваскеп, чулі, як увесь дзень у Старыцы ішоў бой. Падаілі карову і крыху малаком перабілі голад. Ноччу падмарожвала, вырашылі раскласці касцёр. Прагучалі кулямётныя чэргі, перайшлі ў глыб ельніку. Наш родзіч-партызан прынёс паесці і сказаў, што раніцай партызаны пакінуць свае пазіцыі, а карнікі распачнуць аблаву. Бацька, Канстанцін Рыгоравіч, які прайшоў тры вайны, разважаў так. Калі застанемся ў лесе – заб’юць, і не будзе каму пахаваць. Вернемся – могуць забіць у роднай хаце, але людзі знойдуць і пахаваюць. Раніцай рушылі дамоў. Карнікі абступілі нас і некалькі сем’яў, а затым адпусцілі. У хаце было ўсё разграблена, але мы засталіся ў жывых». [caption id="attachment_121064" align="alignnone" width="600"] ■ Генадзь Сухнат[/caption] Людзі так хутка пакінулі вёску, што не захапілі ні ежы, ні цёплага адзення. Холад, голад і надзея на лепшае зрабілі сваю справу: сем’і раздзяліліся. У каго дзеці засталіся ў лесе, а бацькі пайшлі ў вёску, у каго наадварот. Наталля Дралова ўспамінала: «Цёмна, голадна і страшэнны холад. Бацька, хвалюючыся за ўсіх нас, прыняў рашэнне вяртацца дамоў, маўляў, заб’юць, дык так таму і быць. Пайшоў. А мяне нібы нейкая сіла падштурхнула, і я пабегла за ім. Маці, сястра і брат засталіся. На ўскрайку лесу нас і яшчэ некалькі аднавяскоўцаў акружылі фашысты. Праверылі і адпусцілі. Мне яшчэ штурханулі ў плечы аўтаматам. Метраў трыста я крочыла на падкошаных нагах, усё думалася, што выстраляць у спіну. У хаце схавалася на гарышча». Цудам выйшла з лесу Кацярына Бобрык з трохгадовай дачкой (жонка афіцэра). Яна заўсёды была напагатове і хадзіла з маленькім чамаданчыкам, які і аддала паліцэйскім. Усіх дарослых мужчын,  хто застаўся ў Свідзічах, карнікі сагналі ў клуб і аб’явілі: «Перадайце: той, хто выйдзе з лесу 8 лістапада да 11 гадзін, будзе жыць, хто не – будуць лічыцца партызанамі». Паслалі двух братоў – Леаніда і Анатоля Парымонаў, каб тыя прывялі з лесу ўсіх, хто там застаўся. Яны так і не вярнуліся. Ворагі падманулі, не стрымалі слова. Напярэдадні ў Старыцкім баі яны «атрымалі па зубах» ад партызан. Для справаздачы камандаванню неабходны былі забітыя народныя мсціўцы. Ад бяссілля фашысты і іх памагатыя сваю злосць вырашылі спаганяць на мірных жыхарах. Недзе з 9 гадзін пачалі прачэсваць лес ад Старыцы на Слабодку. Людзей выганялі з укрыцця, сабралі ў калону і павялі па гравійнай дарозе. Злавілі і старасту вёскі Данілу Сухната. Гэта быў добры чалавек і ніякай шкоды нікому не зрабіў. Ён звярнуўся да нямецкага афіцэра, прадставіўся і паказаў дакумент, які яму выдалі ў паліцыі. Перакладчык пераклаў яго зварот, і старасту адпусцілі. Прайшоўшы метраў 100, усё ж вярнулі. Гэта «паклапаціўся» здраднік-праваднік, што не трэба пакідаць сведак. Хтосьці крыкнуў: «Нас вядуць забіваць!» Прадчуваючы непазбежную смерць, людзі кінуліся па лесе ў розныя бакі, і адразу прагучалі аўтаматныя чэргі. Побач крочылі Аляксандра і Валя Дарашэвіч, а таксама жонка, дачка і ўнучка партызанскага камандзіра Лагвіненкі. Каты расстрэльвалі людзей ва ўпор. Кулямётнай чаргой Наталлі Лагвіненка перабіла руку, а двухгадовай Раісе – адарвала галаву. Уцячы змагла толькі Аляксандра Дарашэвіч, якой куля вырвала пасму валасоў. Марыя Дралова з дачкой Машай схаваліся ў галлё.  Дзяўчыне трапіла куля ў нагу, ворагі і іх выцягнулі са сховішча. Сашу Дралову кулі прабілі толькі кажух (сем адтулін). Увесь запырсканы людской крывёю, хлопец прыкінуўся мёртвым. З яго хацелі зняць боты два карнікі, але ўбачылі кроў – не знялі, пагрэбавалі. Адась Карнейчык залез на елку і бачыў, як забівалі яго жонку Вольгу і 12-гадовую дачку Жэню. Пасля вайны ён ажаніўся ў другі раз, жыў у Капылі. Але што гэта было за жыццё чалавека з пакалечаным і зламаным лёсам? Больш у яго дзяцей не было. Схаваўся пад елку і застаўся ў жывых Іван Берднік. Кацярына Новік, пакінуўшы дзвюх маленькіх дачушак Ніну і Соню, пабегла ў лес, каб папярэдзіць мужа. Той накрычаў на яе: «Людзі выйдуць на дарогу і іх паб’юць. Як затым аднавяскоўцам у вочы глядзець?» Засталася жанчына з усімі. Нікіфар Новік быў паранены і схаваўся пад лапкі елкі, а жонка загінула. У 1944 годзе ён зложыць галаву пры вызваленні Польшчы. Астатніх карнікі сагналі ва ўрочышча Пажогі побач з дарогай на Старыцу. Выводзілі па некалькі чалавек, і два вылюдкі білі з пісталета ў патыліцу сваім ахвярам, а іншыя дастрэльвалі з аўтаматаў. Першых забілі двух мужчын – удзельнікаў вайны з Фінляндыяй. Дзеці гінулі на вачах сваіх бацькоў. У апошняй групе аказаліся два сябры – Адась Рыбак і Сяргей Захарык. Перад вачыма была іх цётка Анэта, уся пасечаная кулямі, якая імкнулася сваім целам закрыць унукаў. Галовы ў дзетак былі разбіты. Адась са злосцю павярнуўся да фашыста, нешта крыкнуў і атрымаў дзве кулі ў твар. У забойцы задрыжала рука і апошняй ахвяры (Захарыку) куля трапіла ў плячо і рыкашэтам выйшла праз шыю. Хлынуў фантан крыві, які трапіў і на таго, хто страляў. Гэта і выратавала Сяргея – яго не дабівалі. Паранены, ён праляжаў нерухома некалькі гадзін, чуў чужую мову і як дастрэльвалі аднавяскоўцаў. То страчваў прытомнасць, то прыходзіў у сябе, спрабаваўшы паўзці. Ачуняў толькі тады, калі вялі пад рукі дамоў суседзі Пётр і Андрэй Рыбакі. Партызанскі ўрач атрада імя А.А. Жданава Іван Галушка прамыў рану і зрабіў перавязку, аднаго сантыметра не хапіла да соннай артэрыі. [caption id="attachment_121063" align="alignnone" width="840"] ■ Сяргей Захарык[/caption] Максім Карнейчык з перабітымі нагамі поўз, пакідаючы крывавы след. За ноч адмарозіў ногі і ў страшэнных муках памёр ад гангрэны. Апошніх, каго схапілі і закатавалі карнікі, былі Антон Сухнат і яго дзве дачкі Марыя (15 гадоў) і Наталля (18 гадоў). Сям’ю загналі на гару з боку Слабодкі. Гітлераўскія нелюдзі спачатку згвалтавалі дзяўчын, а затым моцна здзекаваліся, выбілі ім усе зубы, пераламалі косці, разбілі галовы. Іх не маглі падняць на воз, целы віселі як канчукі, прыйшлося высекчы калы. Усе вельмі шкадавалі, бо гэта былі прыгажуні, вельмі выхаваныя і працавітыя. Збіралі загінуўшых на наступны дзень і пахавалі на свідзіцкіх могілках. Мужчыны глыталі слёзы, сціскаючы рыдлёўкі, якімі капалі магілы для расстраляных. Многія разумелі, што на іх месцы мог апынуцца кожны. Праз некаторы час у акупацыйных газетах у Слуцку з’явілася паведамленне аб знішчэнні вялікай колькасці партызан. Гэта была хлусня. Усе забітыя «партызаны» гэта 45  мірных  жыхароў вёскі Свідзічы і 8 з пасёлка Заполле. У 1965 годзе на скрыжаванні дарог устанавілі помнік. Кожны год у дзень жалобнай даты на месцы трагедыі збіраюцца члены клуба «Патрыёты Радзімы» са Слабадакучынскай СШ, настаўнікі, бацькі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, каб ушанаваць памяць загінуўшых. Хочацца звярнуцца да новых пакаленняў: схіліце галовы перад нявіннымі ахвярамі і перад усімі закатаванымі ў той бязлітаснай вайне. Гэта будзе лепшым праяўленнем нашай памяці і папярэджаннем. Барыс Дзенісюк, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Страница 1399 из 4890