Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

График приема граждан и юридических лиц в Копыльском райисполкоме

18.10.2024
г. Копыль, пл. В. И. Ленина, 6 Снимок Примечание: Личный прием руководством райисполкома проводится как по предварительной записи, так и в порядке живой очереди. Предварительная запись на прием проводится по тел.: 55-5-66, 55-1-60. Сектор по работе с обращениями граждан и юридических лиц райисполкома осуществляет предварительную запись на личный прием при обращении заявителей в письменной, устной или электронной форме.  

ОАО "Старица-Агро" проводит посевную кампанию качественно и быстро

18.10.2024
Кожную пагодную мінуту імкнуцца выкарыстаць земляробы адкрытага акцыянернага таварыства «Старыца-Агра», каб правесці веснавую пасяўную кампанію ў аптымальныя тэрміны і, што самае галоўнае, якасна. Сёлетняя вясна нібы выпрабоўвае аграрыяў на вытрымку: то з раніцы дажджом сыпне, то снегам нагадае пра свой капрызны нораў, а то, глядзіш, і начны марозік на дапамогу пакліча. Аднак, як лічыць дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, капрызы веснавога надвор’я не змогуць падарваць у працаўнікоў гаспадаркі жадання працаваць і ўпэўненасці ў тым, што ўсё запланаванае будзе зроблена як след. [caption id="attachment_39943" align="aligncenter" width="580"]Механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў Механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў[/caption] «Самая вялікая наша бяда сёння — гэта каменне, — дзеліцца Уладзімір Анатольевіч. — Здаецца, і збіраем мы яго кожны год, а сёлета — нібы нехта знарок насыпаў. На дапамогу клічам усіх, хто можа. Гэта і школьнікі, і беспрацоўныя па накіраванні сектара занятасці, і асобы, якія праходзяць курс лячэння ў ЛПП, і, безумоўна, работнікі нашай гаспадаркі. Што тычыцца іншага, то ўсё ў нас ідзе добра. Паколькі вымушаны азірацца на надвор’е, даводзіцца работы весці выбарачна — на тых участках, куды можа зайсці тэхніка». Уладзімір Рудакоўскі расказаў, што вільгаць ужо закрыта ўсюды, дзе гэта неабходна было зрабіць. На сяўбе задзейнічана два пасяўныя агрэгаты, вось-вось выйдзе ў поле і трэці. З неабходных 1100 га, якія адведзены пад яравыя збожжавыя, засеяна ўжо больш за палову. [caption id="attachment_39944" align="aligncenter" width="580"]Аляксандр Логіш і Сяргей Рончык Аляксандр Логіш і Сяргей Рончык[/caption] У гэты дзень давялося назіраць, як вяліся работы на ўчастку непадалёку ад вёскі Слабада-Кучынка, куды мы прыехалі разам з галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства Аляксандрам Логішам. Летась тут расла кукуруза, а цяпер плануецца сумясціць яравы ячмень з люцэрнай. Побач знаходзіцца малочнатаварная ферма, таму на бліжэйшыя 3-4 гады жывёла будзе забяспечана добрым спажыўным кормам. На палетку было мнагалюдна: групы людзей збіралі каменне (было задзейнічана аж 10 адзінак тэхнікі), побач разносіўся гул трактара «Беларус-3522», на якім у счэпе з пасяўным агрэгатам HORSCH шчыраваў адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Васіль Чабатароў. [caption id="attachment_39945" align="aligncenter" width="580"]Ідзе перадпасяўная падрыхтоўка Ідзе перадпасяўная падрыхтоўка[/caption] Пакуль мы размаўлялі з Васілём Іванавічам, паказалася яшчэ адна магутная машына. Гэта пад’ехаў на «Джон Дзіры» Сяргей Рончык. Яго задача — падрыхтаваць як след палетак перад сяўбой. І гэта вельмі адказная аперацыя, паколькі, паводле слоў галоўнага агранома Аляксандра Логіша, менавіта ад стараннасці механізатараў падчас перадпасяўной падрыхтоўкі глебы залежыць якасць сяўбы. Увогуле, якасці вядзення ўсіх работ у гаспадарцы надаецца вельмі вялікае значэнне. «Нам не трэба нікога падганяць, запэўніваць у неабходнасці рабіць даручаную справу як след, — адзначае Аляксандр Леанідавіч. — Механізатары ў нас вопытныя, тэхніка — адменная. Чаму ж не працаваць добра?!» [caption id="attachment_39946" align="aligncenter" width="580"]Унясеннем мінеральных угнаенняў займаецца Уладзімір Логман Унясеннем мінеральных угнаенняў займаецца Уладзімір Логман[/caption] Сапраўды, для стараннай працы сваім работнікам у ААТ «Старыца-Агра» імкнуцца стварыць усе ўмовы. Перад пачаткам веснавых палявых работ, як адзначыў дырэктар сельгас- прадпрыемства, была распрацавана сістэма аплаты, праведзены сход з механізатарамі: «Кожную раніцу эканамісты знаёмяць іх з вынікамі папярэдняга дня, раздаюць разліковыя лісткі. Правялі пазачарговы інструктаж па ахове працы, дзе ўсіх, хто будзе заняты на пасяўной, пазнаёмілі з правіламі бяспечнага вядзення работ. Раніцай усе механізатары і вадзіцелі праходзяць медыцынскі агляд, праверку алкатэстарам. Па заканчэнні работ яны зноў трапляюць у рукі медработніка, і без яго адпаведнай адзнакі зарплата не налічваецца. Гэта ўжо адладжаны працэс». Як след арганізавана гарачае харчаванне ўдзельнікаў пасяўной — абеды гатуюць у мясцовай сталовай, і тры спецыяльна абсталяваныя машыны двойчы на дзень развозяць іх па палетках. Не забываюць у гаспадарцы і пра ідэалагічны складальнік пасяўной: заўсёды вядома імя лідара, на якога і імкнуцца раўняцца таварышы па працы. На здымку: механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

15 апреля заведующая отделения трансфузиологической помощи Татьяна Шингирей отметила юбилей

18.10.2024
91-300x204 15 красавіка 1965 года ў сям’і Шынгірэй у в. Нізкавічы нарадзілася дачушка Таццяна. Яна была самая малодшая. Усе яе любілі, песцілі. А яна ў свой час вельмі ласкава адносілася да ўсяго жывога. Напрыклад, кацянятак яна спавівала, закалыхвала. У сем гадоў Таццяна пайшла ў першы клас Нізкавіцкай школы. Вучыцца ёй вельмі падабалася. Па дарозе дзяўчынка збірала кветачкі, пляла вяночкі. У другі клас яна ўжо пайшла ў капыльскую СШ №2. Была выдатніцай, кожны год яе імя заносілася на Дошку гонару. Закончыла школу з залатым медалём. Таццяна марыла паступіць у медыцынскі інстытут, але з першага разу ў яе гэта не атрымалася. Каб не траціць дарэмна час, яна паехала да сваёй сястры Валянціны ў Гродна. Там  дапамагала даглядаць пляменніка Сашку і адначасова працавала санітаркай у радзільным аддзяленні. Гэта дапамагло ёй канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй: стаць акушэрам-гінеколагам, каб дапамагаць дзеткам з’яўляцца на свет. Пасля заканчэння на «выдатна» Гродзенскага медінстытута працавала ўрачом акушэрам-гінеколагам, у 1997 годзе была прызначана на пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай часці капыльскай бальніцы. З 2012 года Таццяна Аляксандраўна — загадчык кабінета трансфузіялагічнай дапамогі. За добрасумленную працу, шчырае сэрца, уважлівыя і чулыя адносіны да людзей і калег яна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі райвыканкама, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, мела шматлікія падзякі ад кіраўніцтва бальніцы. А ў 1998 годзе атрымала знак «Выдатнік аховы здароўя». Сёння Таццяна Аляксандраўна адзначае юбілей. 50 гадоў — важная вяха ў жыцці кожнага чалавека. Няўмольна бяжыць час, вось і надышоў узрост мудрай сталасці. Няхай жа пастаянна будзе вера ў сілы, здольнасці, веды, вопыт. Няхай спадарож- нікамі назаўсёды стануць моцнае здароўе, станоўчая аўра, а навокал будуць родныя, сябры і проста добрыя людзі. Ліна ПУСТАВАЯ, урач УАЗ «Капыльская ЦРБ»

Встречи, которые приносят пользу

18.10.2024
На базе нашего района состоялось выездное заседание методического объединения руководителей учреждений образования Новогрудского района на тему «Особенности организации образовательного пространства в Копыльском районе». Делегацию педагогов Новогрудчины возглавлял начальник отдела образования, спорта и туризма Новогрудского райисполкома Олег Аникевич. Начальник отдела образования, спорта и туризма Копыльского райисполкома Елена Михайловская вместе со специалистами отдела сопровождала гостей во время экскурсии по гимназии № 1 г. Копыля, дошкольному центру развития ребенка «Солнышко» г. Копыля, санаторному яслям-саду г. Копыля, Центру коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, Быстрицкой СШ. В каждом учебном заведении копыльские и новогрудские педагоги смогли обсудить немало общих вопросов и проблем, поделиться опытом по их решению. [caption id="attachment_39928" align="aligncenter" width="580"]Е. С. Михайловская, начальник отдела образования спорта и туризма Копыльского райисполкома, проводит экскурсию по гимназии №1 г. Копыля Е. С. Михайловская, начальник отдела образования спорта и туризма Копыльского райисполкома, проводит экскурсию по гимназии №1 г. Копыля[/caption] Следует отметить, что в 2014 году учителя Копыльщины посещали Новогрудский район, где смогли увидеть, как  развивается система образования на Гродненщине. Встреча коллег Новогрудского и Копыльского районов прошла в деловой и дружественной обстановке. Была достигнута цель поездки — изучение системы функционирования и развития учреждений образования региона, развитие профессиональной компетентности руководителей в контексте управления педагогическими системами. Итогом встречи стала договоренность между районами о совместном оздоровлении детей в летний период. Комментарии DSCN0308 Начальник отдела образования, спорта и туризма Новогрудского райисполкома Олег Аникевич: — Больше всего впечатлило замечательное представление, которое нам показали малыши из дошкольного центра развития ребенка «Солнышко». Эта небольшая, но очень интересная сценка о Дюймовочке продемонстрировала, какой огромный труд стоит за ее подготовкой как со стороны воспитателей, так и со стороны дошколят. Мы в восхищении! DSCN0331 Председатель Новогрудской районной организации Белорусского профессионального союза работников образования и науки Жанна Тур: — Все, что мы увидели в ходе поездки по учреждениям образования, показывает, насколько педагоги Копыльщины добросовестно и творчески относятся к выполнению своих обязанностей. И это приносит высокие результаты! DSCN0311 Председатель Копыльского райкома профсоюза работников образования и науки Людмила Каменко: — Хотелось бы отметить, что инициаторами обмена опытом в данном направлении выступили Новогрудская и наша, Копыльская, районные организации Белорусского профессионального союза работников образования и науки. Отрадно, что такие встречи дают результаты, помогают педагогам стать ближе, найти ответы на многие вопросы. Диана ТКАЧЕНКО Фото автора

Недавно отметил свое 90-летие ветеран Великой Отечественной войны Михаил Иванович Маков

18.10.2024
За праяўленыя ў час вайны гераізм і мужнасць ён быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені і Славы ІІІ ступені. Сярод іншых шматлікіх узнагарод – медаль Жукава, знак «Выдатнік міліцыі». Сёння, з вышыні пражытых гадоў, жонка ветэрана Станіслава Уладзіміраўна Макава гаворыць, што Міхаілу Іванавічу шанцавала. З гонарам прайсці праз усе выпрабаванні, якія выпалі на яго долю, і застацца ў жывых – ці не гэта і ёсць вялікае жыццёвае шанцаванне? [caption id="attachment_39922" align="aligncenter" width="580"]Калектыў Капыльскай міліцыі. 60-я гады ХХ ст. Міхаіл Макаў другі злева Калектыў Капыльскай міліцыі. 60-я гады ХХ ст. Міхаіл Макаў другі злева[/caption] …Ёсць на Случчыне невялічкая вёска – Палікараўка, дзе да вайны пражывала 124 чалавекі. Тут у 1925 годзе і нарадзіўся Міхаіл Іванавіч Макаў. Сям’я была вялікая – чацвёра дзяцей. У 1937 годзе пасля няўдалай рыбалкі захварэў бацька і ў хуткім часе памёр. Дзетак гадавала адна мама. Скончыўшы Палікараўскую сямігодку, Міхаіл працаваў у калгасе імя Сталіна. Грымнула Вялікая Айчынная. Да 43-га вяскоўцы жылі адносна спакойна, калі можна так сказаць пра жыццё на акупацыйнай тэрыторыі. Аднак усё змянілася для палікараўцаў 23 лютага, калі па аўтамабільнай шашы Капыль – Асіповічы прыбыла нямецкая паліцыя. Мэта – правядзенне карнай аперацыі супраць партызан. Гэты дзень стаў апошнім для 96 жыхароў вёскі. Сярод іх – матуля Міхаіла, дзве сястры і 11-гадовы пляменнік Толік. Для ветэрана, які зараз можа ўспомніць і параўнаць розныя эпізоды вайны, няма больш страшэннага і жудаснага дня за гэты. На ўсё жыццё ён запомніў, як карнікі вялі мірных жыхароў, як страляў кулямёт па тых, хто спрабаваў уцячы. Хлопец таксама быў побач са сваімі роднымі. Але юнацкі адчай і бясстрашнасць дапамаглі Міхаілу разам з сястрой Надзеяй і яшчэ некалькімі хлопцамі пад покрывам цемры збегчы. Пашанцавала… Аднак на ўсё жыццё засталося без адказу пытанне: чаму разам з імі не ўцяклі матуля і сёстры з пляменнікам?! Мабыць, проста не верылі, што чалавек можа быць такім жорсткім у адносінах да сабе падобных. Разам з жыхарамі Палікараўкі праз нямецкае полымя ўвайшлі ў вечнасць жыхары вёсак Пераходы, Беразінец, Жылін Брод, Задоўба, Крушнік... [caption id="attachment_39923" align="aligncenter" width="580"]Міхаіл Макаў (злева) на службе ў Германіі. 1949 год Міхаіл Макаў (злева) на службе ў Германіі. 1949 год[/caption] Амаль месяц уцекачы блукалі па шышчыцкім лесе: у вёску вяртацца баяліся. Потым сустрэлі партызан, да якіх і пайшлі, каб адпомсціць ненавіснаму ворагу. Так Міхаіл Макаў трапіў у атрад імя Чкалава брыгады імя Суворава. Лагер знаходзіўся ў непраходным лесе. Міхаіл выконваў заданні партызан, дапамагаў мінёрам на чыгунцы. Сястра Надзея таксама не заставалася ўбаку, і як магла прыносіла карысць народным мсціўцам. У рэгулярную армію, а дакладней на І Беларускі фронт, Міхаіл Макаў быў прызваны ў ліпені 1944 года. І ўжо восенню, 7 верасня, салдат атрымаў сваё першае раненне: асколак варожага снарада трапіў у ступню правай нагі. Другі падобны выпадак з Міхаілам Макавым здарыўся 19 студзеня 1945 года. Гэта была ўжо Германія. Савецкія войскі ішлі ў наступленне. Бітвы за кожны кавалачак зямлі былі жорсткімі. У адным з такіх баёў агнём з буйнакалібернага кулямёта забіла адразу восем чырвонаармейцаў. Міхаілу адарвала фалангу сярэдняга пальца левай рукі. Можна сказаць, ізноў пашанцавала… [caption id="attachment_39924" align="aligncenter" width="580"]Чырвонаармейская кніжка М. І. Макава Чырвонаармейская кніжка М. І. Макава[/caption] У шпіталі заставаўся да самага канца вайны. Але пасля лячэння прадоўжыў службу ў Германіі да 1949 года. За час ужо мірнай службы двойчы атрымліваў водпуск, аднак ехаць не было куды. Сястра Надзея выйшла замуж за капыляніна. Таму для Міхаіла пасля мабілізацыі наш гарадок таксама стаў кропкай прыпынку. Спачатку ён жыў у хаце разам з сястрой і яе сям’ёй. Хутка ўладкаваўся на работу ў міліцыю, якую ў той час узначальваў маёр міліцыі Бялько Міхаіл Ерамеевіч. Будынак знаходзіўся ў скверыку (зараз на гэтым месцы фонд сацыяльнай абароны насельніцтва). Час, як успамінае Міхаіл Іванавіч, быў вельмі галодны і цяжкі. Змагацца прыходзілася з бандамі. Адну такую групоўку бандытаў узначальваў чалавек па мянушцы Чайка: мабыць, ён параўноўваў сябе з гэтай свабодалюбівай марской птушкай. Калі ўсё ж такі злавілі гэтага Чайку (яму ўдалося забіць міліцыянера), бандыт спрабаваў жартаваць: «Быў я Чайка, а цяпер — варона». Як асабліва небяспечнага злачынцу Чайку расстралялі. Разам з Міхаілам Макавым служылі Камар Міхаіл, Гарабец Васіль, Захарык Станіслаў, Перагуд Адам. На памяці Міхаіла Іванавіча шмат эпізодаў іх сумеснай дзейнасці па пошуку небяспечных злачынцаў. [caption id="attachment_39925" align="aligncenter" width="580"]Шчырыя і цёплыя адносіны адзін да аднаго звязваюць Станіславу Уладзіміраўну і Міхаіла Іванавіча больш за паўвека Шчырыя і цёплыя адносіны адзін да аднаго звязваюць Станіславу Уладзіміраўну і Міхаіла Іванавіча больш за паўвека[/caption] У 1950-м годзе Макаў пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Станіславай Стэфановіч, што жыла на Выгодзе (зараз вул. Мінская). Дзяўчына працавала ў швейнай арцелі: шыла валёнкі. Аднойчы Міхаіл прыйшоў да яе на работу, узяў за руку і павёў адразу… у ЗАГС – рэгістраваць адносіны. Вяселля не было: проста сабраліся сяброўкі, крыху пасядзелі. Сам малады быў у міліцэйскай форме. Туфлі сваёй абранніцы Міхаіл «дастаў», як тады казалі, па знаёмстве. Жыць пачалі ў бацькоўскай хаце тут жа, на Выгодзе, дзе і засталіся назаўсёды. У 51-м нарадзіўся Толік, праз год — Валянцінка. Міхаіл Іванавіч сумленна адпрацаваў у міліцыі да 1972 года.  Калі выходзіў на заслужаны адпачынак, атрымаў у падарунак імянны канцылярскі набор-гадзіннік, які і сёння стаіць на ганаровым месцы. Потым была праца на хлебазаводзе, у лясгасе, нарыхтканторы. Мінуў час, жыццё працягваецца. Толькі раны, атрыманыя на вайне, нагадваюць пра перажытае ліхалецце ды жонка калі-нікалі ласкава ўсміхнецца: «Пашанцавала табе, Міхаіл, па жыцці!». Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара і з сямейнага архіва Макавых