Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Сотрудники отделения почтовой связи "Старица" всегда находят общий язык с клиентом

17.12.2015
У працы паштовага работніка важна знайсці агульную мову з кліентам. Да кожнага наведвальніка трэба звяртацца ветліва і тактоўна, сустракаць добразычліва. Такіх патрабаванняў у сваёй рабоце прытрымліваецца начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Старыца Марына Гаргун. Паштовай справе Марына Войцехаўна прысвяціла ўжо звыш 20 гадоў. За дасягненне высокіх паказчыкаў і шматгадовую плённую працу ў галіне загадам генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» ёй прысвоена званне «Ветэран працы». [caption id="attachment_44664" align="aligncenter" width="580"]Ірына Рыбак, Алена Якубовіч і Вера Чабатарова Ірына Рыбак, Алена Якубовіч і Вера Чабатарова[/caption] Любоў да прафесіі ў Марыны Войцехаўны — ад маці Яўгеніі Аляксандраўны Якубовіч, якая доўгі час з’яўлялася начальнікам гэтага ж аддзялення. Каля дваццаці гадоў тут працуе і іх нявестка (жонка брата), аператар  і паштальён Алена Якубовіч. У адказны і згуртаваны калектыў таксама ўваходзяць Ірына Рыбак і Вера Чабатарова. На іх абслугоўванні знаходзяцца каля тысячы жыхароў аграгарадка Старыца, вёсак Садкі, Свідзічы, Калінаўка, Русакі, Бадзяжы. [caption id="attachment_44665" align="aligncenter" width="400"]Марына Гаргун Марына Гаргун[/caption] Па-ранейшаму адным з асноўных відаў паслуг паштавікоў з’яўляецца афармленне падпіскі на перыядычныя выданні і дастаўка карэспандэнцыі і пенсій вяскоўцам. Прыемна адзначыць, што ў гэтым аддзяленні паштовай сувязі колькасць выпісаных экзэмпляраў газеты «Слава працы» застаецца стабільнай (каля 200). Не зніжаюцца тыражы і іншых выданняў. Ёсць  пастаянныя падпісчыкі, якія выпісваюць раёнку, а таксама іншыя газеты і часопісы на немалыя сумы. У іх ліку можна назваць Вольгу Харытончык, Галіну Харытончык, Алену Лепяціла, Мікалая Логмана, Людмілу Рыбак, Галіну Рыбак, Святлану Бакіну, Валянціну Рыбак і многіх іншых. — Час не стаіць на месцы, раней шмат дакументацыі афармлялі на паперы. З уводам у практыку камп’ютарнай тэхнікі працаваць стала лягчэй, яна значна паскорыла работу. Прапаноўваем і новыя віды паслуг паштовай сувязі, — расказала Марына Войцехаўна. — Так, напрыклад, кліенты могуць скарыстацца новымі сэрвісамі, працуем з многімі банкамі, прымаем плату за камунальныя паслугі, за мабільную сувязь, займаемся страхаваннем, продажам тавараў, у тым ліку габарытных, і г.д. Здараецца і такое, што нават прыходзіцца пабыць і псіхолагам, каб выслухаць чалавека, пагутарыць. Лічым, што наша праца вельмі патрэбная людзям. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей