Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Открываются новые АЗС

21.10.2024
azs6 Больш як 90 новых аўтазаправачных станцый адкрыецца ў Беларусі ў 2016-2020 гадах. Гэта прадугледжана праграмай развіцця сеткі АЗС у Беларусі на 2016-2020 гады, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў № 862 ад 15 кастрычніка 2015 года. Праграмай запланаваны ўвод у эксплуатацыю 93 АЗС, пры гэтым каля 20 існуючых станцый будуць закрыты. У праграме адзначаецца, што новыя АЗС неабходна размяшчаць паблізу пабудаваных у апошнія гады буйных прамысловых аб’ектаў, лагістычных, турыстычных цэнтраў, а таксама на новых аўтамабільных дарогах і пагранічных пераходах. Разам з будаўніцтвам станцый у аграгарадках намечана рэканструкцыя 29 дзеючых. Інвестыцыі ў будаўніцтва АЗС у 2016-2020 гадах складуць $177 млн. БелТа

Проблемы лучше решать вместе

21.10.2024
16 кастрычніка ў Казахстане кіраўнікі дзяржаў СНД і ЕАЭС абмяркоўвалі актуальныя пытанні развіцця гэтых арганізацый. Удзел у абодвух самітах браў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў–удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў беларускі лідар заклікаў: «У СНД трэба брацца за абмеркаванне сур’ёзных праблем на постсавецкай прасторы і, наколькі гэта магчыма, стымуляваць тых, ад каго сёння залежыць іх вырашэнне. Не будзе гэтага — мы будзем ісці па нахільнай да згасання нашага супрацоўніцтва». l-134058 Садружнасць стане аўтарытэтнай і запатрабаванай, калі будзе вырашаць галоўныя, актуальныя пытанні, прадоўжыў Прэзідэнт і ў якасці прыкладу прывёў канфлікты ў Нагорным Карабаху, Прыднястроўі, ва Украіне. «Мы неяк нават сарамліва сыходзім ад гэтых пытанняў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы як быццам прывыклі, чакаем, што амерыканцы, Еўрасаюз, яшчэ хто прыедзе, і гэты «моцны дзядзька» нам скажа, у якім кірунку вырашаць гэтую праблему, або вырашыць яе за нас». З’явіліся новыя ўтварэнні на постсавецкай прасторы, дзе ёсць магчымасць больш глыбока абмяркоўваць існуючыя праблемы, лічыць Прэзідэнт. Гэта і Еўразійскі эканамічны саюз, і Саюзная дзяржава, найбольш прасунутая форма інтэграцыі, і АДКБ, і іншыя арганізацыі. «Асабліва мы ў апошні час зрабілі крэн на двухбаковых адносінах, аддалі фактычна ім прыярытэт. Гэта значыць, з’явілася вельмі шмат відавочных тэндэнцый на постсавецкай прасторы, якія штурхаюць нас да таго, што СНД трэба неадкладна прыстасаваць да рэалій сённяшняга дня», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнікі дэлегацый у ходзе пасяджэння ў вузкім фармаце павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і пажадалі яму поспехаў у адказнай дзейнасці. Прэзідэнт канстатаваў, што мінулыя прэзідэнцкія выбары былі цяжкай кампаніяй для Беларусі. Паводле яго слоў, было вельмі важна, як прагаласуюць беларусы пры такім моцным вонкавым уплыве. «Мы спрабавалі аднавіць адносіны з Еўрапейскім саюзам, адным з нашых асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў. Я гэтага не ўтойваў: мы зрабілі ўсё, што папрасілі нашы партнёры. Пасля выбараў было пастаўлена пытанне, што далей, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Прыйшлося прызнаць, што ў Беларусі выбары прайшлі ў адпаведнасці нават з тымі стандартамі, якіх у нас няма, але якія ад нас патрабуюць пастаянна ў ААН, АБСЕ, ПАСЕ і іншых структурах». Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму падрабязна спыняецца на гэтым пытанні, паколькі нешта падобнае чакае пасля ўсе краіны СНД — «прыйдзецца вельмі карэктна даказваць сваю магчымасць кіраваць дзяржавай». На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД было разгледжана 17 пытанняў. Лідары краін Садружнасці прынялі заявы ў сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам, адобрылі зварот у сувязі 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя таго, быў зацверджаны пакет дакументаў, накіраваных на далейшае ўмацаванне ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва, разгледжаны кадравыя пытанні. Падчас пасяджэння Аляксандр Лукашэнка ўручыў Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву ордэн Дружбы народаў. * * * Аляксандр Лукашэнка правёў таксама сустрэчу з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. На ёй абмяроўваліся надзённыя пытанні Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў вызначыцца і канчаткова прыняць рашэнні па тых пытаннях, па якіх яны наспелі, або на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета, або падчас яго візіту ў Маскву. Закранаючы супрацоўніцтва ў СНД, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Расіі супадаюць пункты гледжання па ўсіх пытаннях. Уладзімір Пуцін у сваю чаргу яшчэ раз павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах і выказаў упэўненасць у працягу эфектыўнай сумеснай работы па ўдасканаленні механізмаў Саюзнай дзяржавы, у сферы эканомікі, узгаднення пазіцый на міжнароднай арэне, у сацыяльнай сферы. * * * У суботу ў пасёлку Бурабай Акмалінскай вобласці Казахстана адбылося пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на якім старшынстваваў Прэзідэнт Беларусі. Падводзячы вынікі гэтага саміту, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на пасяджэнні ў вузкім складзе было прынята рашэнне, што Расія і Казахстан вельмі сур’ёзна папрацуюць на мяжы з Кыргызстанам і зробяць максімум, каб народ гэтай краіны адчуў, якую карысць ён мае ад ЕАЭС. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гэта прынясе вялікую карысць Кыргызстану, у тым ліку па пастаўках на агульны рынак мясной прадукцыі і іншых тавараў. Парадак дня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ўключаў 15 пытанняў, і ўсе яны былі разгледжаны на пасяджэнні ў вузкім складзе, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Так, было прынята рашэнне, што з 1 лютага 2016 года ў Еўразійскай эканамічнай камісіі будзе старшынстваваць Арменія, а яе былы прэм’ер-міністр Тыгран Саркісян узначаліць ЕЭК. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ўдзельнікі пасяджэння выйшлі за межы парадку дня, звярнуўшыся да надзённых тэм развіцця ЕАЭС. Па выніках саміту кіраўнікі дзяржаў — членаў савета падпісалі шэраг дакументаў, якія вызначаюць парадак узаемадзеяння ЕАЭС і ЕЭК з трэцімі краінамі. Акрамя таго, у Бурабаі быў прыняты пакет дакументаў па імплементацыі ў нормы ЕАЭС абавязацельстваў, прынятых Казахстанам пры ўступленні ў СГА, было вырашана пачаць афіцыйныя перамовы па пагадненні аб свабодным гандлі з Ізраілем, запусціць працу з Кітайскай Народнай Рэспублікай па фарміраванні гандлёва-эканамічнага пагаднення. Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў снежні ў Маскве. БелТа

На прямой линии (CMigrator copy 22)

21.10.2024
1421042203_pryamaya-liniya-2 22 октября 2015 года с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет заместитель  председателя  комиссии  по делам несовершеннолетних Зоя Леонидовна ДАЙНЯК. Свои вопросы можно задать, обратившись по телефону 54-0-40.

Поручение Правительству

21.10.2024
002858 Глава государства Александр Лукашенко подписал указ № 435 в связи со сложением правительством Беларуси своих полномочий перед вновь избранным Президентом. Об этом сообщили в пресс-службе белорусского лидера. В соответствии с частью 11 статьи 106 и пунктом 7 статьи 84 Конституции премьер-министру, его заместителям, министрам, председателям государственных комитетов и руководителю Аппарата Совета Министров поручено осуществлять свои полномочия до формирования Президентом нового состава Совета Министров путем издания Главой государства правовых актов о назначении на указанные должности. В новый состав Совета Министров по должности входят глава Администрации Президента Беларуси, председатели Комитета государственного контроля, Президиума Национальной академии наук Беларуси, Национального статистического комитета, правления Белорусского республиканского союза потребительских обществ. БелТА

Об итогах выборов Президента Республики Беларусь в 2015 году

21.10.2024
vybory_prez1 Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов, рассмотрев 16 октября 2015 года на своем заседании протоколы областных, Минской городской комиссий по выборам Президента  Республики Беларусь о результатах голосования,  установила следующие итоги  выборов  Президента Республики Беларусь. Общее число избирателей по Республике Беларусь составило 7 008 682, бюллетени для голосования получили 6 115 690 избирателей. В соответствии с частью третьей статьи 79 Избирательного кодекса Республики Беларусь выборы признаны состоявшимися, поскольку в  голосовании  приняло  участие 6 113 013 избирателей, что составило 87,2 процента от общего числа избирателей. Президентом Республики Беларусь избран ЛУКАШЕНКО Александр Григорьевич, за кандидатуру которого подано 5 102 478 голосов избирателей, что составило 83,5 процента, то есть более половины граждан Республики Беларусь, принявших участие в голосовании. За других кандидатов подано голосов: за ГАЙДУКЕВИЧА Сергея Васильевича – 201 945 голосов, или 3,3 процента голосов избирателей; за КОРОТКЕВИЧ Татьяну Николаевну – 271 426 голосов, или 4,4 процента голосов избирателей; за УЛАХОВИЧА Николая Дмитриевича – 102 131 голос, или 1,7 процента голосов избирателей. Не поддержали ни одного из кандидатов 386 225 избирателей, или 6,3 процента избирателей. Недействительными  признаны 48 808 бюллетеней, или 0,8 процента.