Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Представители Копыльского района приняли участие в областном велосипедном туре, проходившем в Слуцком районе

28.08.2018
Больш за 500 веласіпедыстаў з усіх раёнаў Мінскай вобласці ўдзельнічалі ў абласным веласіпедным туры «Дарогамі Перамогі», прысвечаным Году малой радзімы і 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў у Слуцкім раёне. [caption id="attachment_69272" align="aligncenter" width="560"]■ Каманда Капыльскага раёна ■ Каманда Капыльскага раёна[/caption] Усяго ў заездзе ўзялі ўдзел каля 30 каманд: работнікі апаратаў гар- і райвыканкамаў, старшыні раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, структурных падраздзяленняў Мінаблвыканкама, падраздзяленняў сілавых структур, а таксама арганізацый, прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў. На Міншчыне штогадовыя велапрабегі ўжо сталі добрай традыцыяй. Такія спартыўныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей розных прафесій, прыцягваюць да заняткаў спортам, спрыяюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, захаванню нацыянальных традыцый беларускага народа, прапагандзе веласіпеднага спорту як сродку актыўнага адпачынку і ўмацавання здароўя. Адкрыццё мерапрыемства прайшло на цэнтральнай плошчы Слуцка. Удзельнікаў велатура прывітала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. З наказам да веласіпедыстаў звярнуўся і савецкі велагоншчык, алімпійскі чэмпіён 1976 года ў Манрэалі, а таксама чэмпіён свету 1977 года Уладзімір Камінскі. Адкрыццё прадоўжылася ўскладаннем кветак да мемарыяла воінам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля ўрачыстай часткі быў дадзены старт масавага велапрабегу працягласцю 44 кіламетры, канчатковы прыпынак якога — зона кемпінгавага адпачынку і аматарскага рыбалоўства ў вёсцы Рудня. Усіх удзельнікаў пасля маршруту чакалі спартыўная і культурна-забаўляльная праграмы, якія ўключалі ў сябе спаборніцтвы па пляжным валейболе, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і падняцці гіры.  Самы актыўны ўдзел у веламарафоне па памятных мясцінах прыняла і каманда Капыльскага раёна. У ліку тых, хто непасрэдна адстойваў гонар нашага краю, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і Алена Васілеўская, начальнік фінансавага аддзела Андрэй Гірко, старшы інспектар кіраўніцтва спраў райвыканкама Ірына Грыцэвіч, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі, дырэктар ДЮСШ Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Була, супрацоўнік РАНС Яўген Дарашэвіч. Дзякуючы зладжанасці і вынослівасці ім удалося пераадолець даволі працяглы маршрут. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей