Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

21 октября исполнилось 40 лет со дня образования Копыльской РОС ДОСААФ

21.10.2024
[caption id="attachment_43239" align="alignleft" width="300"]Александр Касинский Александр Касинский[/caption] История образования районной структуры берет свое начало с 1975 года, когда приказом председателя Минского областного комитета ДОСААФ был создан Копыльский районный спортивно-технический клуб. Первоначальным местом его расположения была деревня Василевщина. Уже в 1983 году районный спортивно-технический клуб ДОСААФ переезжает в центр г. Копыля. Основными функциями структуры, начиная с первого дня ее образования, остаются подготовка специалистов массовых технических профессий для народного хозяйства, содействие патриотическому воспитанию граждан, участие в подготовке молодежи к военной службе и трудовой деятельности, развитие технических видов спорта, взаимодействие с различными организациями в проведении патриотических, спортивных и других мероприятий. У истоков становления структуры стояли Михаил Кулик, Павел Чумарный, Владимир Кузарь, Владимир Курьянович, Анатолий Левенко. Последние 15 лет районную организационную структуру возглавляет Александр Касинский.
Сегодня Копыльская ДОСААФ — это 50 певичек, в которых состоит более 1700 членов общества.
Сегодня в состав РОС ДОСААФ входит 50 первичных организационных структур, в которых состоит более 1700 членов оборонного общества. Районный совет ежегодно проводит семинары с председателями первичных организационных структур, в ходе которых всесторонне обсуждаются задачи повышения эффективности оборонно-патриотической, спортивной работы, по подготовке молодежи к военной службе. [caption id="attachment_43240" align="aligncenter" width="580"]Мастера ПОУ МТС Игорь Николайчик, Дмитрий Хартанович, Виктор Яблонский и Денис Бердник Мастера ПОУ МТС Игорь Николайчик, Дмитрий Хартанович, Виктор Яблонский и Денис Бердник[/caption] В районе хорошо знают РОС ДОСААФ как своеобразную кузницу подготовки и переподготовки водителей механических транспортных средств (МТС) категорий «В», «В-С» и «СЕ». Сегодня это современная структура, обладающая необходимой учебно-материальной базой. Для организации и проведения занятий по практическому обучению управлению  МТС имеются семь легковых, два грузовых автомобиля, два прицепа. РОС ДОСААФ располагает классами по подготовке водителей механических транспортных средств категорий «В»,  «В-С» и «СЕ», оборудована в соответствии с требованиями сертификатов соответствия РУП «Белтехосмотр». К тому же, постоянно проводится работа по наращиванию учебно-материальной базы, реконструкции автодрома по переподготовке водителей механических транспортных средств категорий «В-С», «СЕ». Выпускниками за время существования структуры стали около шести тысяч человек. [caption id="attachment_43242" align="aligncenter" width="580"]В классе по подготовке водителей В классе по подготовке водителей[/caption] Районная организационная структура проводит большую военно-патриотическую и оборонно-спортивную работу совместно с райисполкомом, его отделами, районным Советом ветеранов, отделением ГАИ РОВД, Белорусским союзом офицеров, Белорусским союзом ветеранов войны в Афганистане, райвоенкоматом, РК ОО «БРСМ». Во время проведения мероприятий со школьниками и молодежью работники РОС ДОСААФ широко практикуют проведение уроков мужества, встреч с ветеранами Великой Оте-чественной войны, труда, Вооруженных Сил Республики Беларусь, пробегов по местам боевой и партизанской славы. Вся эта работа позволяет воспитывать высокие духовно-нравственные качества у молодежи.
Выпускниками за время существования структуры стали около 6000 человек.
За время работы РОС ДОСААФ неоднократно была отмечена различными наградами, такими как Грамоты Центрального совета ДОСААФ, обкома ЛКСМБ, ОС БелОСТО, организационной структуры г. Минска и Минской области ДОСААФ, за призовые места в месячниках оборонно-патриотической и спортивной работы. По итогам деятельности за 2010 год была признана победителем среди подобных организаций области. И сегодня на Минщине структура всегда в числе лучших. Успехи РОС ДОСААФ напрямую зависят от слаженности коллектива. Свой богатый опыт учащимся передавал преподаватель Виллиан Титов, проработавший более 30 лет в системе ДОСААФ. Долгое время здесь трудились ветераны структуры Вячеслав Асмольский и Григорий Квач. А сейчас верными помощниками руководителя являются главный бухгалтер Светлана Данилович, секретарь по учебной части Оксана Барковская. А свои знания и опыт учащимся передают преподаватели Игорь Стасевич и Алеся Старовойтова, мастера производственного обучения управлению механическими транспортными средствами Виктор Яблонский, Игорь Николайчик, Денис Бердник, Олег Кашуба, Виктор Кот, Дмитрий Хартанович и Роман Засимович. Осуществляя подготовку специалистов для предприятий и организаций района, проводя работу по патриотическому воспитанию молодежи, подготовке к службе в армии, спортивную работу, районная организационная структура ДОСААФ опирается на все положительное, что было накоплено организациями оборонного общества за многие годы. Понимая важность стоящих задач перед оборонными организациями, вытекающих из Указов Президента Республики Беларусь, РОС ДОСААФ находится в постоянном поиске новых форм и методов своей работы. Сергей ЛАЗОВСКИЙ, Фото автора и из архива РОС ДОСААФ

В Марьиной Горке прошел ХII областной фестиваль народного творчества «Напеў зямлі маёй"

21.10.2024
Своеасаблівым пралогам да фестывалю стала ўшанаванне лепшых работнікаў: многія дзеячы культуры Мінскай вобласці былі адзначаны граматамі за каштоўны ўклад у творчае жыццё рэгіёна. IMG_6876-2 Сярод узнагароджаных — загадчык аддзела культурна-масавай работы Капыльскага РЦК Любоў Галубовіч, якая ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Яе ўручыў міністр Барыс Святлоў (на здымку). Работнікі культуры прымалі віншаванні і словы падзякі за высокія творчыя дасягненні, арганізацыю і правядзенне на высокім узроўні культурна-масавых мерапрыемстваў і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова і намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Віктара Сірэнкі. Пра значны ўклад ветэранаў галіны, якія таксама атрымалі запрашэнне на свята, гаварыў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан. Быў ушанаваны і ветэран працы, былы дырэктар Капыльскай ДШМ, колішні кіраўнік народнага аркестра народнай музыкі «Капыльскія дудары» Валянцін Мотуз. Пераможцай конкурсу сярод устаноў культуры, якія ўнеслі значны ўклад у бібліятэчнае абслугоўванне ўдзельнікаў жніва-2015, стала Камсамольская сельская бібліятэка (загадчык Тамара Давідоўская). [caption id="attachment_43233" align="aligncenter" width="580"]Руслан Трухан віншуе Валянціна Мотуза Руслан Трухан віншуе Валянціна Мотуза[/caption] Шчырымі апладысментамі сустракалі прысутныя членаў журы фестывалю, якіх прадставілі вядучыя свята. Сярод паважаных дзеячаў культуры — народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, старшыня Беларускага саюза кампазітараў прафесар Ігар Лучанок. Ён традыцыйна ўзначаліў журы фестывалю. Сустаршынёй журы на працягу многіх год з’яўляецца галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў Міхаіл Дрынеўскі. Склад ацэначнай камісіі таксама выклікае павагу — ад прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і Беларускай акадэміі музыкі да вядучых музыкантаў Беларусі. У конкурснай праграме прадэманстравалі свой талент і прафесіяналізм 28 самадзейных калектываў з усіх раёнаў Міншчыны, для якіх гэты фестываль стаў своеасаблівым экзаменам, вынікам творчай дзейнасці, тым больш, што ўсе яны носяць званне «народны» або «ўзорны». На суд журы былі прапанаваны творы самых розных жанраў: фальклорныя і эстрадныя спевы, інструментальная музыка, харэаграфія. [caption id="attachment_43234" align="aligncenter" width="580"]На сцэне народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» На сцэне народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра»[/caption] Трэба сказаць, што фестываль ладзіцца штогод пры падтрымцы Мінаблвыканкама і прызы, якія атрымалі пераможцы, былі вартыя таго, каб за іх пазмагацца: гэта прафесійная гукавая і запісваючая апаратура, мікрафоны і партатыўныя камп’ютары. Гран-пры фестывалю, як і ў мінулыя гады — мікрааўтобус. І паехаў ён на гэты раз у Стоўбцы: зводны духавы аркестр «Віціны» пад кіраўніцтвам Аляксандра Нічыпаровіча, які зрабіў стаўку на «Песні нашай Перамогі», аднадушна быў прызнаны лепшым. Лаўрэатамі 1-й ступені сталі фальклорны ансамбль «Вянок» з Ракава, дзіцячы хор «Крынiчка» з Салігорска, аркестр народных інструментаў «Клавіс» (Смалявічы) і ансамбль народных інструментаў «Каралi» Старабарысаўскага СДК. Народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» Капыльскага раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько ўзнагароджаны Дыпломам і атрымаў каштоўны падарунак — прафесійны мікрафон. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Президент Беларуси провел совещание по актуальным вопросам развития страны

21.10.2024
000019_256250_big Кіраўнік дзяржавы дакладна вызначыў параметры і крытэрыі далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Фармулюючы мэту нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Паспрабую зрабіць гэта сумленна і шчыра. Кожны з кіраўнікоў галін улады і вышэйшых службовых асоб — тыя, хто хочуць працаваць у новым пяцігоддзі, — пры назначэнні на сваю пасаду павінен даказаць сваю здольнасць кіраваць». Прэзідэнт заўважыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен вызначацца сваёй навізной. Менавіта таму патрабаванні да новага ўрада асаблівыя. «Асабліва гэта датычыцца ўрада, Адміністрацыі Прэ-зідэнта, Савета Бяспекі, сілавых структур. Аб галінах улады я ўжо сказаў. Па-старому працаваць будзе немагчыма, і не толькі таму, што гэтага ад нас патрабуе час, перш за ўсё, гэтага ад вас буду патрабаваць я», — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што вялікая ўвага разам з членамі ўрада будзе надавацца губернатарам. «Таму што самае галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, — гэта эканоміка. А эканомікай у краіне займаюцца ўрад, губернатары і падпарадкаваныя ім структуры. У сувязі з гэтым вы будзеце абавязаны — усе, нават тыя, хто не назначаецца Прэзідэнтам, — прадставіць канкрэтныя планы сваіх дзеянняў. Вышэйшыя службовыя асобы — да назначэння на пасады, усе астатнія — за канкрэтны перыяд», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, звяртаючыся да членаў урада, што наперадзе цяжкая і канкрэтная работа. «Схавацца за нечыя спіны не атрымаецца. Хто не можа і не гатовы — ва ўладу лепш не хадзіце», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што цяпер шмат дыскусій наконт будучага складу ўрада. «Урад будучага пяцігоддзя, у асноўным, і ўсе органы ўлады сфарміраваны да прэзідэнцкіх выбараў. Я аб гэтым гаварыў, іншыя прэзідэнцкія выбары так праходзяць. Людзі павінны ведаць, хто будзе працаваць пасля выбараў, калі гэтага Прэзідэнта выберуць. І наступнае, што мною было сказана, — тыя, хто за гэты перыяд пакажа сваю недзеяздольнасць, з улады пойдуць. Вось таму мне трэба вызначыцца, хто будзе працаваць, а хто пойдзе. Кожны з вас павінен даказаць сваю дзеяздольнасць. Я не хачу, каб людзі гэта зразумелі так, што заўтра мы павыганяем дзяржслужачых. Не дай бог, нехта будзе зыходзіць з крытэрыяў асабістай адданасці «падабаецца — не падабаецца», «дагадзіў — не дагадзіў». Гэта зноў жа пытанне чыстаты нашай улады», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы перасцярог чыноўнікаў ад фанабэрыі і непаважлівага стаўлення да людзей. «Людзі вельмі скардзяцца на чыноўніцкую фанабэрыю. Мы развучыліся размаўляць з людзьмі», — выказаў нездаволенасць Прэзідэнт і падкрэсліў, што такі стыль работы з боку чыноўнікаў зусім недапушчальны, паколькі інтарэсы і праблемы людзей павінны быць самым галоўным для ўсіх органаў улады. Аляксандр Лукашэнка кан-статаваў, што ў грамадстве на-збіралася вялікая крытычная маса чаканняў, не задаволіць якія ўлада не мае права. Пры гэтым ён падкрэсліў, што не хоча згуляць на папулізме, які павінен быць поўнасцю выключаны з палітыкі. Людзі чакаюць змяненняў да лепшага. «І асаблівасць праведзеных выбараў можна ахарактарызаваць наступным чынам: мы вас падтрымаем і падтрымалі, але патрэбны змяненні да лепшага», — сказаў Прэзідэнт аб пажаданнях людзей. Галоўнае, паводле яго слоў, — забяспечыць рост узроўню жыцця. Тыя, хто выбіраў Прэзідэнта, разлічваюць менавіта на гэта. «Я не кажу якім чынам. Усе вы павінны даць людзям работу і запатрабаваць за прадукцыйнасць працы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Урад павінен удзяліць самую сур’ёзную ўвагу пытанням цэнаўтварэння. «Людзі вельмі незадаволены сістэмай цэнаўтварэння, і яны маюць рацыю», — лічыць Прэзідэнт. «Возьмем адно пытанне: хто ў выніку гэтага цэнаўтварэння, а яно звычайна вядзе да росту цэн (асабліва, калі гэта бескантрольна), кладзе асноўныя даходы і грошы ў кішэнь. Вытворца? Як жа. Тыя, хто вырабляе тавары, атрымліваюць мізэрны прыбытак. А тыя, хто потым працуе з гэтым таварам, атрымліваюць шмат незаробленых грошай», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка запатра-баваў удзяліць максімальную ўвагу экспарту прадукцыі. «Вельмі важным з’яўляецца пытанне росту вытворчасці і ў сувязі з гэтым — экспарту выпускаемай прадукцыі. Патрабую ад вас у гэты крызісны час распісаць літаральна «паштучна», калі хочаце, кожны трактар, аўтамабіль, кілаграм мяса і малака і вызначыць, куды мы іх будзем пастаўляць, хто адказны, — сказаў Прэзідэнт. — Кантроль — штоквартальны, па некаторых пазіцыях — штомесячны». Кіраўнік дзяржавы лічыць, што адказ на праблемы просты: «Трэба вырабіць прадукцыі як мага больш і прадаць яе па максімальнай цане. Грошы вярнуць у краіну». Працягваючы тэму рэформ у эканоміцы, Прэзідэнт падкрэсліў, што яны будуць накіраваны на ўдасканаленне ўжо існуючага, а не яго ломку: «Рэфармаваць бу-дзем, удасканальваючы тое, што ёсць». Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што няма і не будзе грошай на тое, каб дашчэнту ламаць нешта, а потым гераічна аднаўляць. «Гэта зусім не значыць, што мы спынімся і застынем, — сказаў Прэзідэнт. — Сістэма толькі тады здольна жыць і выжываць, калі яна пастаянна знаходзіцца ў руху і ўдасканальваецца». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: «У нас дастаткова сіл і сродкаў, каб не спыняцца, а ўдасканальвацца». «І ў гэтым сутнасць нашых рэформ», — заявіў ён. Прэзідэнт таксама перасцярог ад беспадстаўнага скарачэння колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах. Паводле яго слоў, да гэтых пытанняў трэба падыходзіць вельмі акуратна і абдумана. «Людзей, якія хочуць працаваць, выкідаць на вуліцу ніхто не мае права. Атрымаеце за гэта крымінальную адказнасць», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. Што датычыцца павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі, то гэта пытанне будзе вырашацца толькі з улікам меркавання лю-дзей. Паводле слоў Прэзідэнта, некаторыя прапануюць цяпер прыняць рашэнне наконт гэтага. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што людзі самі павінны вызначыцца, ці неабходна ў бліжэйшы час уносіць такія змяненні. Ён нагадаў, што яшчэ ў перадвыбарны перыяд гаварыў аб тым, што пенсійны ўзрост давядзецца павышаць. «Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем», — падкрэсліў Прэзідэнт. На яго думку, у любым выпадку пытанне павышэння пенсійнага ўзросту можа «вырашацца праз людзей». «Мы павінны параіцца з імі, будзем іх пераконваць, прасіць іх згоды», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Мы папросім у іх падтрымкі, — дадаў Прэзідэнт. — Пагодзяцца — правядзём змяненні. Не — значыць, не». «Мы ўсюды пішам — дзяржава для народа. Дык давайце слухаць народ», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі заявіў, што выканальніцкая дысцыпліна застаецца пытаннем нумар адзін, паколькі без яе немагчыма рэалізаваць ніводнае мерапрыемства. Аляксандр Лукашэнка запатра- баваў ад чыноўнікаў аптымізацыі колькасці працуючых у падпарадкаваных ім дзяржструктурах, і за кошт перш усяго гэтага правесці павышэнне зарплаты. «Такога ўзроўню зарплаты і грашовага забеспячэння, якія цяпер ёсць у краіне, не павінна быць да канца будучага года. Гэта галоўная мэта нашай работы», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі патрабуе таксама ад чыноўнікаў выключыць паператворчасць і бюракратызм. «Паператворчасць павінна быць выключана цалкам, — упэўнены кіраўнік дзяржавы. — Не дай бог, мне паскардзяцца, што хтосьці з вышэйстаячых патрабуе лішняй, незразумела якой інфармацыі або запрашэння да размовы на нарады, часам бескарысныя, крыўдуйце на сябе. Дні вашы ва ўладзе будуць злічаны». Звяртаючыся да членаў урада, Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: «Не перашкаджайце людзям працаваць. Гэта датычыцца ўсіх — і ў эканоміцы, і ў дзяржструктурах, і ў праваахоўных органах, а таксама ў арміі. Ніякіх лішніх званкоў, патрабаванняў інфармацыі і лішніх скліканняў у цэнтр для таго, каб правесці нейкія нарады. Наконт гэтага мною прыняты рашэнні і прашу іх выконваць». «Нарады — толькі ў пазарабочы час, — запатрабаваў Прэзідэнт. — Лепш едзьце на вытворчасць і там вырашайце пытанні». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адкрываецца новая старонка ў развіцці нашай дзяржавы і мы разам павінны адкрыць гэту старонку — сумленна, прынцыпова, адказна. Наперадзе нас чакаюць вельмі сур’ёзныя выпрабаванні, — папярэдзіў Прэзідэнт. — Неабходна забяспечыць не толькі далейшае развіццё, але і захаванне суверэннай незалежнай краіны, якую мы з вамі стварылі». Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, на разварушванне часу няма. Усе сілы і энергію трэба пераключыць на вырашэнне самых актуальных пытанняў. Менавіта таму на праведзенай нарадзе былі заслуханы службовыя асобы, якія знаходзяцца на ключавых дзяржаўных пасадах. Галоўным пытаннем абмеркавання быў стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Урад прадставіў сваё бачанне далейшага развіцця рэспублікі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пачатая размова бу-дзе прадоўжана. У прыватнасці, на ўзроўні Прэзідэнта будуць разгледжаны пытанні бяспекі, а таксама асобная размова адбудзецца з кіраўнікамі іншых галін улады. БелТА

Чисты волны истоков

21.10.2024
Многае мяняецца з цягам часу: назвы гарадоў, вёсак, газет. А наша раёнка  больш за 50 гадоў застаецца вернай сваёй такой сціплай, але адначасова і такой трапнай назве – «Слава працы». Знакавым як для Віктара Адамавіча Семянкевіча, так і для Капыльшчыны стала 1 сакавіка 1963 г. Менавіта тады зноў пачаў фарміравацца калектыў раённай газеты. А напярэдадні Віктара Адамавіча (на той момант ён быў намеснікам рэдактара міжраённай газеты «Сцяг працы») выклікалі ў абласны камітэт КПБ і даручылі ўзначаліць газету любога раёна Міншчыны. Семянкевіч выбраў родную Капыльшчыну. Узнікла пытанне з назвай выдання. – Газета вашага раёна раней мела назву «Калгаснік Капыльшчыны», – звярнуўся да Віктара Адамавіча адказны партыйны работнік. – Нядрэнна, зусім нядрэнна. Аднак жывуць там не толькі калгаснікі, але і рабочыя, і прадстаўнікі інтэлігенцыі. А назва павінна адлюстроўваць усе аспекты жыцця раёна.  У  Мар’інай  Горцы ёсць свой «Сцяг працы», а ў вас няхай будзе «Слава працы». семенкевич Так і пайшла ў жыццё назва «Слава працы». І нягледзячы ні на якія патрабаванні часу газета застаецца своеасаблівым люстэркам падзей, якія адбываюцца на Капыльшчыне. Менавіта гэтыя словы, у якіх гучыць сапраўдная слава працы простага чалавека, неразрыўна звязаны з прозвішчам колішняга  рэдактара раёнкі – Віктара Адамавіча Семянкевіча. Але вернемся ў 50-я гады. Краіна працягвала аднаўляцца пасля ваеннай разрухі. У кожнай вёсцы тады працавалі культурна-асветніцкія ўстановы, так званыя хаты-чытальні, пры якіх дзейнічалі клубы, бібліятэкі, гурткі. У адной такой хаце-чытальні, што ў Вялешына-І, і працаваў загадчыкам  Віктар Семянкевіч. За яго плячыма ўжо былі вайна і служба ў радах Чырвонай Арміі. Наперадзе – новыя гарызонты новага жыцця. Хацелася паспець многае зрабіць, і перш за ўсё – знайсці сваё месца ў жыцці. У вёсцы было шмат моладзі, а значыць і жыць яна павінна весела і цікава. Камсамольскі запал і актыўная жыццёвая пазіцыя дапамагалі Семянкевічу арганізаваць мастацкую самадзейнасць, наладзіць выпуск насценгазеты. Над стварэннем яе кожнага нумара малады чалавек заўсёды старанна працаваў, матэрыялы пісаў цікава, тэмы знаходзіў надзённыя. Гэта не засталося незаўважаным. Неяк па вёсцы на веласіпедзе праязджаў рэдактар раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны» Дарашэвіч Мікалай Канстанцінавіч. На дзвярах калгаснай стайні ён убачыў нумар насценнай газеты. Прачытаў. «Добрая газета», – даў ацэнку рэдактар. І пацікавіўся: «Хто рабіў?» Калгаснікі, якія стаялі побач, дружна паказалі на Семянкевіча. «Пішы ў раёнку», – прапанаваў Дарашэвіч. І неўзабаве пачалі паступаць розныя заданні. Праз нейкі час Дарашэвіча адправілі на вучобу ў Мінскую вышэйшую партыйную школу. На яго месца прыйшоў Корзун Міхаіл Сямёнавіч, былы загадчык клуба ў Пацейках. З ім Віктар быў знаёмы раней. Адзначым, што ў той час у рэдакцыі газеты працавалі ўсяго два чалавекі: рэдактар і яго намеснік. Трэба было пашырацца: тэмы і праблемы, што ўздымаліся ў газеце, станавіліся рознапланавымі. Аднойчы патэлефанаваў Корзун і сказаў: «Слухай, Віктар, нам патрэбныя людзі. Прыязджай, уладкоўвайся і прыступай да працы». Так і апынуўся ў рэдакцыі Віктар Семянкевіч у кастрычніку 1952 года і адразу – на пасадзе адказнага сакратара. Праз чатыры гады павышэнне – пасада намесніка рэдактара. У 1957 годзе маладога, ініцыятыўнага Семянкевіча адпраўляюць на вучобу ў Мінскую вышэйшую партыйную школу. Затым, пасля чатырохгадовага навучання ў групе журналістаў, першы рэдактарскі вопыт ён адправіўся набываць у уздзенскую раённую газету «За савецкую Радзіму». У 1962-м рэдакцыі раённых газет, а таксама друкарні былі ліквідаваны. Абсталяванне з Капыля перавезлі ў Старыя Дарогі, супрацоўнікі раз’ехаліся хто куды. Замест раённых ствараліся міжраённыя газеты. І Віктар Адамавіч вымушаны быў перайсці на пасаду намесніка рэдактара пухавіцкай   міжраённай   газеты   «Сцяг працы». І ўсё ж неабходнасць існавання раённых газет пацвердзіў час. І ўжо ў лютым 63-га раёнкі зноў пачалі  распавядаць  пра  падзеі,  якія   адбываліся  ў райцэнтрах і вёсках. Вярнуўшыся ў родны горад ужо ў якасці рэдактара раённай газеты, Семянкевіч пачаў збіраць супрацоўнікаў, якія раз’ехаліся па розных гарадах і вёсках: Сяўрук Міхаіл быў карэспандэнтам міжраённай газеты «Чырвоны сцяг», Гурыновіч Усевалад працаваў на мясцовым радыё. Цікава, але менавіта яму раёнка абавязана тым лагатыпам, пад якім выходзіла на працягу дзесяцігоддзяў. Пасля таго, як у газеты з’явілася назва «Слава працы», Усевалад Канстанцінавіч намаляваў лагатып, а ў абласным упраўленні культуры яго зацвердзілі. Затым вырабілі клішэ, пячаткі. Са сваім будучым намеснікам Касцевічам Леанідам Віктар Адамавіч сустрэўся марознай сакавіцкай раніцай па дарозе з Мінска, у Валяр’янах. Прыехаўшы ў Капыль, Семянкевіч, які прайшоў добрую школу кіраўніка ў пухавіцкай газеце, з энтузіязмам узяўся за работу. Але нават яму, былому франтавіку, прыйшлося вельмі няпроста на гэтым своеасаблівым полі бою. Ні друкаванага станка, ні шрыфтоў, ні спецыялістаў-друкароў. Толькі рэдактар ды яго намеснік. Паміж заснаваннем рэдакцыі і выхадам першага нумара ўсяго 10 дзён. За гэты час трэба было і знайсці літработнікаў, і падрыхтаваць матэрыялы, і зрабіць макеты старонак, і вызначыцца, дзе друкаваць. Дата выхаду першага нумара выбрана невыпадкова: 10 сакавіка 1963 года адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Друкаваць газету было вырашана ў Слуцкай гарадской друкарні. Як туды дабіраліся і вярталіся назад –  асобная гісторыя. Даехаць да Слуцка дапамог райвыканкам: даў машыну, на якой у суседні райцэнтр адправіліся рэдактар і тры супрацоўнікі. Два дні наборшчыца Колас Людміла без стомы сама вярстала палосы. Нарэшце газета была надрукавана. Усяго – 4950 экзэмпляраў! Толькі вось да Слуцкага чыгуначнага вакзала давялося ісці пешшу ды яшчэ несці такую каштоўную (і даволі цяжкую) ношу. Неяк даехалі да Цімкавіч. І тут новая праблема: як трапіць у Капыль? На шчасце, да райцэнтра ішла машына. Віктару Адамавічу давялося папрацаваць для таго, каб аднавіць друкарню. І ўжо на апошняй старонцы пятага нумара ад 20 сакавіка 1963 года значыцца: «Друкарня газеты «Слава працы». А для гэтага спатрэбілася прыкласці сапраўды тытанічныя намаганні: плоскадрукавальную машыну прывезлі са Стоўбцаў, лінатып – з Нясвіжа. У першыя дні сакавіка на работу ў рэдакцыю прыйшлі: бухгалтарам – Арлоўская Зінаіда, літработнікам –  Балога  Уладзімір,  карэктарам –  Мамчыц Ганна, сакратаром-машыністкай – Траяновіч Зінаіда, брыгадзірам друкарні – Шырын Фёдар, наборшчыкамі – Колас Людміла, Зарамбоўская  Аляксандра, Гладкая Ганна, Паўлюшчык Валянціна, друкарамі – Колас Уладзімір і Балажынскі Леанід. У хуткім часе на працу прыехала і першая лінатыпістка Коршук Валянціна. У красавіку ў рэдакцыі з’явіўся і свой фотакарэспандэнт – Ясевіч Уладзімір. Крыху   пазней  райкам  партыі  спісаў і  аддаў  на баланс рэдакцыі ГАЗ-53, вадзіцелем якога стаў Ярмолік Канстанцін. Увогуле, калектыў атрымаўся дружны. Кожны выконваў свае абавязкі добрасумленна. раёнку Віктар Адамавіч Семянкевіч узначальваў на працягу 24 гадоў. Пад яго кіраўніцтвам газета знайшла свой стыль, матэрыялы адрозніваліся майстэрствам напісання, загалоўкі – трапнасцю. – Рэдактар заўсёды адказвае за якасць друку, за справядлівасць, за актуальнасць тэм, –  упэўнены Віктар Адамавіч. – Роля раённай газеты, як і раней, –  падтрымліваць райвыканкам, быць непасрэдным яго памочнікам. Чалавеку працы ва ўсе часы аддавалі пашану. Пра яго дасягненні і подзвігі складалі вершы, спявалі песні, здымалі кінафільмы. Таму словы «Слава працы» ніколі не згубяць сваёй актуальнасці, ніколі не выйдуць з моды.  У  іх – самая сутнасць  душы  і  характару нас, беларусаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА

На копыльском ФОКе состоялся осенний легкоатлетический кросс

21.10.2024
На базе физкультурно-оздоровительного комплекса г. Копыля состоялся осенний легкоатлетический кросс, который собрал учащихся учреждений образования района. IMG_6237 В спортивном мероприятии приняли участие дети 1998-2007 г.р., поэтому для каждого из них были определены разные дистанции. Борьба за лидерство разыгралась не на шутку, но главную поддержку юные спортсмены получали от своих тренеров и друзей. В соревновании юношей 1998-1999 г.р. на дистанции 3000 метров победил Иван Григорьев, на II ступеньке пьедестала почета — Андрей Агеев. Оба парня учатся в Каменском УПК д/с-СШ, третьим стал учащийся СШ № 2 г. Копыля Павел Сенькевич. Среди девушек того же возраста, но на дистанции 2000 м, I место заняла Анастасия Бурак, учащаяся гимназии № 1 г. Копыля, второй прибежала Анастасия Паримон из Лесновской СШ, Ольга Сергейчик из Семежевского УПК д/с-СШ стала третьей. В соревновании юношей в категории 2000-2001 г.р. на дистанции 2000 м Руслан Горностай из гимназии № 1 г. Копыля показал лучшее время, Владислав Кульбицкий из Каменского УПК д/с-СШ стал вторым, Денис Кишко из Комсомольского УПК д/с-СШ — третьим. Среди девушек на дистанции 1000 м I и II места заняли Марина Николаеня и Полина Киончик, учащиеся гимназии № 1 г. Копыля. Замкнула тройку лидеров Яна Чаренко из Новоселковского УПК д/с-СШ. IMG_6185 На дистанции 1000 метров  возраста 2002-2003 г.р. учащийся СШ № 2 г. Копыля Максим Бушило прибежал первым, Артем Холод и Алексей Ковтик из гимназии № 1 г. Копыля заняли, соответственно, второе и третье места. А среди девушек в этом же забеге победила Анастасия Занько, учащаяся гимназии, Вероника Нероненя из Грозовской СШ прибежала второй, и третьей — Вера Василевская, учащаяся Быстрицкой средней школы. На дистанции 1000 м среди мальчиков 2004 г.р. и моложе лучшим стал Максим Жучкевич, II место занял Алексей Кривецкий. Оба  — учащиеся СШ № 2 г. Копыля. Третью строку итоговой таблицы занял Виталий Калыхан, учащийся Потейковской СШ. Среди девочек, только на дистанции 500 м, лидером стала учащаяся гимназии № 1 г. Копыля Божена Лобко, второе место завоевала Алеся Акула из СШ № 3 г. Копыля. Замкнула тройку победителей учащаяся Каменского УПК д/с-СШ Юлия Кульбицкая. В общей итоговой таблице места распределились следующим образом: среди городских с большим преимуществом победило ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля им. Н. В. Ромашко». На вторую ступеньку пьедестала почета поднялись юные спортсмены из ГУО «СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного», учащиеся ГУО «СШ № 3 г. Копыля» замкнули тройку лидеров. Среди сельских команд лидером стало ГУО «Каменский УПК д/с-СШ», второе место у ГУО «Быстрицкая СШ» и третье — у ГУО «Тимковичская СШ им. К. Чорного». Павел ШЕИН Фото автора