Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

В Марьиной Горке прошел ХII областной фестиваль народного творчества «Напеў зямлі маёй"

26.10.2015
Своеасаблівым пралогам да фестывалю стала ўшанаванне лепшых работнікаў: многія дзеячы культуры Мінскай вобласці былі адзначаны граматамі за каштоўны ўклад у творчае жыццё рэгіёна. IMG_6876-2 Сярод узнагароджаных — загадчык аддзела культурна-масавай работы Капыльскага РЦК Любоў Галубовіч, якая ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Яе ўручыў міністр Барыс Святлоў (на здымку). Работнікі культуры прымалі віншаванні і словы падзякі за высокія творчыя дасягненні, арганізацыю і правядзенне на высокім узроўні культурна-масавых мерапрыемстваў і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова і намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Віктара Сірэнкі. Пра значны ўклад ветэранаў галіны, якія таксама атрымалі запрашэнне на свята, гаварыў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан. Быў ушанаваны і ветэран працы, былы дырэктар Капыльскай ДШМ, колішні кіраўнік народнага аркестра народнай музыкі «Капыльскія дудары» Валянцін Мотуз. Пераможцай конкурсу сярод устаноў культуры, якія ўнеслі значны ўклад у бібліятэчнае абслугоўванне ўдзельнікаў жніва-2015, стала Камсамольская сельская бібліятэка (загадчык Тамара Давідоўская). [caption id="attachment_43233" align="aligncenter" width="580"]Руслан Трухан віншуе Валянціна Мотуза Руслан Трухан віншуе Валянціна Мотуза[/caption] Шчырымі апладысментамі сустракалі прысутныя членаў журы фестывалю, якіх прадставілі вядучыя свята. Сярод паважаных дзеячаў культуры — народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, старшыня Беларускага саюза кампазітараў прафесар Ігар Лучанок. Ён традыцыйна ўзначаліў журы фестывалю. Сустаршынёй журы на працягу многіх год з’яўляецца галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў Міхаіл Дрынеўскі. Склад ацэначнай камісіі таксама выклікае павагу — ад прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і Беларускай акадэміі музыкі да вядучых музыкантаў Беларусі. У конкурснай праграме прадэманстравалі свой талент і прафесіяналізм 28 самадзейных калектываў з усіх раёнаў Міншчыны, для якіх гэты фестываль стаў своеасаблівым экзаменам, вынікам творчай дзейнасці, тым больш, што ўсе яны носяць званне «народны» або «ўзорны». На суд журы былі прапанаваны творы самых розных жанраў: фальклорныя і эстрадныя спевы, інструментальная музыка, харэаграфія. [caption id="attachment_43234" align="aligncenter" width="580"]На сцэне народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» На сцэне народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра»[/caption] Трэба сказаць, што фестываль ладзіцца штогод пры падтрымцы Мінаблвыканкама і прызы, якія атрымалі пераможцы, былі вартыя таго, каб за іх пазмагацца: гэта прафесійная гукавая і запісваючая апаратура, мікрафоны і партатыўныя камп’ютары. Гран-пры фестывалю, як і ў мінулыя гады — мікрааўтобус. І паехаў ён на гэты раз у Стоўбцы: зводны духавы аркестр «Віціны» пад кіраўніцтвам Аляксандра Нічыпаровіча, які зрабіў стаўку на «Песні нашай Перамогі», аднадушна быў прызнаны лепшым. Лаўрэатамі 1-й ступені сталі фальклорны ансамбль «Вянок» з Ракава, дзіцячы хор «Крынiчка» з Салігорска, аркестр народных інструментаў «Клавіс» (Смалявічы) і ансамбль народных інструментаў «Каралi» Старабарысаўскага СДК. Народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» Капыльскага раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько ўзнагароджаны Дыпломам і атрымаў каштоўны падарунак — прафесійны мікрафон. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей