Кіраўнік дзяржавы дакладна вызначыў параметры і крытэрыі далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Фармулюючы мэту нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Паспрабую зрабіць гэта сумленна і шчыра. Кожны з кіраўнікоў галін улады і вышэйшых службовых асоб — тыя, хто хочуць працаваць у новым пяцігоддзі, — пры назначэнні на сваю пасаду павінен даказаць сваю здольнасць кіраваць».
Прэзідэнт заўважыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен вызначацца сваёй навізной. Менавіта таму патрабаванні да новага ўрада асаблівыя. «Асабліва гэта датычыцца ўрада, Адміністрацыі Прэ-зідэнта, Савета Бяспекі, сілавых структур. Аб галінах улады я ўжо сказаў. Па-старому працаваць будзе немагчыма, і не толькі таму, што гэтага ад нас патрабуе час, перш за ўсё, гэтага ад вас буду патрабаваць я», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што вялікая ўвага разам з членамі ўрада будзе надавацца губернатарам. «Таму што самае галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, — гэта эканоміка. А эканомікай у краіне займаюцца ўрад, губернатары і падпарадкаваныя ім структуры. У сувязі з гэтым вы будзеце абавязаны — усе, нават тыя, хто не назначаецца Прэзідэнтам, — прадставіць канкрэтныя планы сваіх дзеянняў. Вышэйшыя службовыя асобы — да назначэння на пасады, усе астатнія — за канкрэтны перыяд», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, звяртаючыся да членаў урада, што наперадзе цяжкая і канкрэтная работа. «Схавацца за нечыя спіны не атрымаецца. Хто не можа і не гатовы — ва ўладу лепш не хадзіце», — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што цяпер шмат дыскусій наконт будучага складу ўрада. «Урад будучага пяцігоддзя, у асноўным, і ўсе органы ўлады сфарміраваны да прэзідэнцкіх выбараў. Я аб гэтым гаварыў, іншыя прэзідэнцкія выбары так праходзяць. Людзі павінны ведаць, хто будзе працаваць пасля выбараў, калі гэтага Прэзідэнта выберуць. І наступнае, што мною было сказана, — тыя, хто за гэты перыяд пакажа сваю недзеяздольнасць, з улады пойдуць. Вось таму мне трэба вызначыцца, хто будзе працаваць, а хто пойдзе. Кожны з вас павінен даказаць сваю дзеяздольнасць. Я не хачу, каб людзі гэта зразумелі так, што заўтра мы павыганяем дзяржслужачых. Не дай бог, нехта будзе зыходзіць з крытэрыяў асабістай адданасці «падабаецца — не падабаецца», «дагадзіў — не дагадзіў». Гэта зноў жа пытанне чыстаты нашай улады», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы перасцярог чыноўнікаў ад фанабэрыі і непаважлівага стаўлення да людзей. «Людзі вельмі скардзяцца на чыноўніцкую фанабэрыю. Мы развучыліся размаўляць з людзьмі», — выказаў нездаволенасць Прэзідэнт і падкрэсліў, што такі стыль работы з боку чыноўнікаў зусім недапушчальны, паколькі інтарэсы і праблемы людзей павінны быць самым галоўным для ўсіх органаў улады.
Аляксандр Лукашэнка кан-статаваў, што ў грамадстве на-збіралася вялікая крытычная маса чаканняў, не задаволіць якія ўлада не мае права. Пры гэтым ён падкрэсліў, што не хоча згуляць на папулізме, які павінен быць поўнасцю выключаны з палітыкі. Людзі чакаюць змяненняў да лепшага. «І асаблівасць праведзеных выбараў можна ахарактарызаваць наступным чынам: мы вас падтрымаем і падтрымалі, але патрэбны змяненні да лепшага», — сказаў Прэзідэнт аб пажаданнях людзей. Галоўнае, паводле яго слоў, — забяспечыць рост узроўню жыцця. Тыя, хто выбіраў Прэзідэнта, разлічваюць менавіта на гэта. «Я не кажу якім чынам. Усе вы павінны даць людзям работу і запатрабаваць за прадукцыйнасць працы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Урад павінен удзяліць самую сур’ёзную ўвагу пытанням цэнаўтварэння. «Людзі вельмі незадаволены сістэмай цэнаўтварэння, і яны маюць рацыю», — лічыць Прэзідэнт. «Возьмем адно пытанне: хто ў выніку гэтага цэнаўтварэння, а яно звычайна вядзе да росту цэн (асабліва, калі гэта бескантрольна), кладзе асноўныя даходы і грошы ў кішэнь. Вытворца? Як жа. Тыя, хто вырабляе тавары, атрымліваюць мізэрны прыбытак. А тыя, хто потым працуе з гэтым таварам, атрымліваюць шмат незаробленых грошай», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатра-баваў удзяліць максімальную ўвагу экспарту прадукцыі. «Вельмі важным з’яўляецца пытанне росту вытворчасці і ў сувязі з гэтым — экспарту выпускаемай прадукцыі. Патрабую ад вас у гэты крызісны час распісаць літаральна «паштучна», калі хочаце, кожны трактар, аўтамабіль, кілаграм мяса і малака і вызначыць, куды мы іх будзем пастаўляць, хто адказны, — сказаў Прэзідэнт. — Кантроль — штоквартальны, па некаторых пазіцыях — штомесячны». Кіраўнік дзяржавы лічыць, што адказ на праблемы просты: «Трэба вырабіць прадукцыі як мага больш і прадаць яе па максімальнай цане. Грошы вярнуць у краіну».
Працягваючы тэму рэформ у эканоміцы, Прэзідэнт падкрэсліў, што яны будуць накіраваны на ўдасканаленне ўжо існуючага, а не яго ломку: «Рэфармаваць бу-дзем, удасканальваючы тое, што ёсць». Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што няма і не будзе грошай на тое, каб дашчэнту ламаць нешта, а потым гераічна аднаўляць. «Гэта зусім не значыць, што мы спынімся і застынем, — сказаў Прэзідэнт. — Сістэма толькі тады здольна жыць і выжываць, калі яна пастаянна знаходзіцца ў руху і ўдасканальваецца». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: «У нас дастаткова сіл і сродкаў, каб не спыняцца, а ўдасканальвацца». «І ў гэтым сутнасць нашых рэформ», — заявіў ён.
Прэзідэнт таксама перасцярог ад беспадстаўнага скарачэння колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах. Паводле яго слоў, да гэтых пытанняў трэба падыходзіць вельмі акуратна і абдумана. «Людзей, якія хочуць працаваць, выкідаць на вуліцу ніхто не мае права. Атрымаеце за гэта крымінальную адказнасць», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі, то гэта пытанне будзе вырашацца толькі з улікам меркавання лю-дзей. Паводле слоў Прэзідэнта, некаторыя прапануюць цяпер прыняць рашэнне наконт гэтага. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што людзі самі павінны вызначыцца, ці неабходна ў бліжэйшы час уносіць такія змяненні. Ён нагадаў, што яшчэ ў перадвыбарны перыяд гаварыў аб тым, што пенсійны ўзрост давядзецца павышаць. «Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем», — падкрэсліў Прэзідэнт. На яго думку, у любым выпадку пытанне павышэння пенсійнага ўзросту можа «вырашацца праз людзей». «Мы павінны параіцца з імі, будзем іх пераконваць, прасіць іх згоды», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Мы папросім у іх падтрымкі, — дадаў Прэзідэнт. — Пагодзяцца — правядзём змяненні. Не — значыць, не».
«Мы ўсюды пішам — дзяржава для народа. Дык давайце слухаць народ», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі заявіў, што выканальніцкая дысцыпліна застаецца пытаннем нумар адзін, паколькі без яе немагчыма рэалізаваць ніводнае мерапрыемства.
Аляксандр Лукашэнка запатра- баваў ад чыноўнікаў аптымізацыі колькасці працуючых у падпарадкаваных ім дзяржструктурах, і за кошт перш усяго гэтага правесці павышэнне зарплаты. «Такога ўзроўню зарплаты і грашовага забеспячэння, якія цяпер ёсць у краіне, не павінна быць да канца будучага года. Гэта галоўная мэта нашай работы», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі патрабуе таксама ад чыноўнікаў выключыць паператворчасць і бюракратызм. «Паператворчасць павінна быць выключана цалкам, — упэўнены кіраўнік дзяржавы. — Не дай бог, мне паскардзяцца, што хтосьці з вышэйстаячых патрабуе лішняй, незразумела якой інфармацыі або запрашэння да размовы на нарады, часам бескарысныя, крыўдуйце на сябе. Дні вашы ва ўладзе будуць злічаны». Звяртаючыся да членаў урада, Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: «Не перашкаджайце людзям працаваць. Гэта датычыцца ўсіх — і ў эканоміцы, і ў дзяржструктурах, і ў праваахоўных органах, а таксама ў арміі. Ніякіх лішніх званкоў, патрабаванняў інфармацыі і лішніх скліканняў у цэнтр для таго, каб правесці нейкія нарады. Наконт гэтага мною прыняты рашэнні і прашу іх выконваць». «Нарады — толькі ў пазарабочы час, — запатрабаваў Прэзідэнт. — Лепш едзьце на вытворчасць і там вырашайце пытанні».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адкрываецца новая старонка ў развіцці нашай дзяржавы і мы разам павінны адкрыць гэту старонку — сумленна, прынцыпова, адказна. Наперадзе нас чакаюць вельмі сур’ёзныя выпрабаванні, — папярэдзіў Прэзідэнт. — Неабходна забяспечыць не толькі далейшае развіццё, але і захаванне суверэннай незалежнай краіны, якую мы з вамі стварылі». Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, на разварушванне часу няма. Усе сілы і энергію трэба пераключыць на вырашэнне самых актуальных пытанняў.
Менавіта таму на праведзенай нарадзе былі заслуханы службовыя асобы, якія знаходзяцца на ключавых дзяржаўных пасадах. Галоўным пытаннем абмеркавання быў стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Урад прадставіў сваё бачанне далейшага развіцця рэспублікі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пачатая размова бу-дзе прадоўжана. У прыватнасці, на ўзроўні Прэзідэнта будуць разгледжаны пытанні бяспекі, а таксама асобная размова адбудзецца з кіраўнікамі іншых галін улады.
БелТА
Комментарии