Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Управляющий фермой "Малая Раевка" филиала ОАО "Криница" Татьяна Кухта пользуется авторитетом у сельчан

21.10.2024
Ее не только постоянно отмечают за хорошую работу, но и неоднократно приглашают принять участие в праздничных мероприятиях, посвященных Дню работников сельского хозяйства. IMG_7583 На ферме находится 460 голов крупного рогатого скота, начиная от молодняка раннего возраста и заканчивая сухостойными коровами. И за каждым животным нужен уход. На ферме Татьяне Ростиславовне помогают еще пять работников, в числе которых муж и зять. Татьяна Кухта возглавляет ферму уже четыре года, а до этого работала здесь телятницей. Родилась неподалеку от этих мест, в деревне Куковичи. Успела поработать в Борисове, но, выйдя замуж, переехала на родину. У Татьяны Ростиславовны две дочери и пять внуков. Признается, дома бывает очень редко, потому что большую часть времени уделяет работе. Павел ШЕИН Фото автора

Маслодел Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Раиса Кравченко внесла свой весомый вклад в успех предприятия

21.10.2024
Масло «Сладкосливочное», которое выпускает Копыльский филиал ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат», неоднократно становилось победителем республиканского конкурса потребительских предпочтений «Продукт года» и конкурса-дегустации «Густ». В этом успехе есть заслуга и маслодела Раисы Кравченко, общий стаж которой на предприятии насчитывает 25 лет. IMG_7858 Производство масла сортов «Крестьянское» с массовой долей жира 72,5% и «Сладкосливочное» (82,5%) — сложный многоступенчатый технологический процесс, который начинается с приемки, а затем сепарирования молока. А вкус этого продукта формируется под воздействием нескольких факторов — сырья (при этом — исключительно хорошего качества), технологии и профессионализма маслоделов. В копыльском маслоцехе вместе с Раисой Кравченко трудятся еще пять маслоделов-профессионалов. Попала Раиса Леонидовна на тогда еще Копыльский маслосырзавод по распределению после окончания Слуцкого профессионально-технического училища перерабатывающей промышленности. Вначале работала в аппаратном цехе, где отвечала за пастеризацию сливок. А вот последние два года, после реформирования производства, перешла в маслоцех. Осенней порой на переработку ежедневно поступает до 190 тонн молока. За смену копыльские маслоделы выпускают около 11 тонн полезной продукции. В период большого молока, примерно с апреля по октябрь, цех трудится не покладая рук, ведь количество поступаемого молока возрастает до 260 тонн. Для того, чтобы цех работал в нормальном режиме, необходима четкая работа линии. К тому же нужно контролировать влажность сырья, вес выпускаемой продукции. За все эти слагаемые отвечает непосредственно Раиса Кравченко. Масло сливочное Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» — продукт, который, без сомнения, присутствует на столах белорусов. Но оригинальный вкус и отменное качество оценили и в странах ближнего зарубежья, куда идет до 90% выпускаемого товара. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора

Тракторист ОАО "Копыльское" Владимир Голушко с любовью относится к своему делу и родной земли

21.10.2024
Складана ацаніць уклад у сельгасвытворчасць механізатара, які на працягу шматлікіх гадоў выконвае ў гаспадарцы розныя работы, і не так, што «абы з рук», а з належнай адказнасцю. IMG_7554 Трактарыст з ААТ «Капыльскае» Уладзімір Галушка, працоўны стаж якога на вёсцы бярэ адлік з 1992 года, разважае так: «Праца ў трактарыстаў нялёгкая, бо з вясны да позняй восені, ад цямна да цямна, нярэдка без выхадных мы за рулём. Таму, бясспрэчна, калі падсумаваць усё зробленае, то воз акажацца важкім». Пасля звальнення ў запас Уладзімір Васільевіч на два гады застаўся на звыштэрміновую вайсковую  службу ў Германіі, але цяга да родных мясцін перамагла. Ён вярнуўся ў калгас імя Ульянава, дзе яшчэ ў школьныя гады быў надзейным памочнікам свайму бацьку. Пасля заканчэння СПТВ № 211 юнак атрымаў спецыяльнасць электрыка, але прысвяціў сябе механізатарскай справе. Па слядах бацькі і дзядулі пайшоў і сын, які таксама працуе зараз на трактары ў ААТ «Капыльскае», у будучым збіраецца атрымаць спецыяльнасць механіка. У сельскай гаспадарцы асемянатарам працуе і жонка Уладзіміра Васільевіча. Старэйшая дачка заканчвае ўніверсітэт радыёфізікі і электронікі, пасля чаго будзе эканамістам-выкладчыкам, а малодшы сын вучыцца ў шостым класе ў Быстрыцкай СШ. — Да сваёй справы і роднай зямлі заўсёды адношуся з любоўю, — адзначае Уладзімір Васільевіч. — Іншым сваё жыццё нават не ўяўляю. Я знайшоў сябе ў сельскай гаспадарцы. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Зоотехник-селекционер ОАО «Старица-Агро» Елена Котлярова: «На работу - с радостью, домой - с удовольствием»

21.10.2024
«На працу — з радасцю, дамоў — з задавальненнем», — менавіта такому прынцыпу імкнецца падпарадкоўваць сваё жыццё заатэхнік-селекцыянер ААТ  «Старыца-Агра»  Алена Катлярова. IMG_7454 Нельга сказаць, што выбар прафесіі для яе быў выпадковым. Упэўненасць у тым, што стане заатэхнікам, з’явілася ўжо ў старэйшых класах, і да гэтай мэты дзяўчына ішла паслядоўна: спачатку скончыла Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым прадоўжыла навучанне на дзённым аддзяленні Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Дарэчы, менавіта там і пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Руслан і Алена ажаніліся ўжо пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы і разам паехалі на працу па месцы размеркавання маладога мужа — у Старыцу. Гэта быў 2002 год. Атрымалі дом, пачалі абустройваць свой побыт, абзаводзіцца гаспадаркай. У сям’і нарадзіліся дзве дзяўчынкі — зараз яны ўжо вучацца ў гімназіі № 1 г. Капыля (старэйшая ў 6-м, а малодшая ў 3-м класе). — Ехалі сюды — думалі: адпрацуем неабходны тэрмін і з’едзем, — распавядае Алена. — А атрымалася — засталіся, прыжыліся і нікуды больш не збіраемся. Прызначэнне ў якасці заатэхніка-селекцыянера на малочнатаварны комплекс «Андросаўшчына» Алена Катлярова атрымала ў 2010 годзе. Там ужо дзейнічаў першы ў раёне даільна-малочны блок, было шмат новых, раней невядомых абавязкаў. Неабходна было засвоіць камп’ютарную праграму, спецыяльна распрацаваную пад новае абсталяванне. Цяпер гэта ўсё ўжо ў мінулым. Як прызнаецца Алена Віктараўна, справа, якой яна займаецца, ёй вельмі падабаецца. Нават пра сваіх кароў яна расказвае з нейкім замілаваннем, ужываючы памяншальна-ласкальныя формы слоў — «каровачка», «малачко». Усяго пад яе наглядам 635 галоў — увесь дойны статак, які ўтрымліваецца на абедзвюх фермах. — Праводжу кантрольныя дойкі, сачу за прадукцыйнасцю жывёлы, пры неабходнасці пераводжу кароў у іншыя секцыі, — працягвае гутарку Алена Катлярова. — Працуем у цеснай звязцы з ветурачом і тэхнікам-асемянатарам. А як жа іначай — мы ж адну справу робім! Канечне, каровы паказваюць розныя рэзультаты. І гэта залежыць як ад іх фізіялагічнага стану, так і ад рацыёну кармлення, умоў утрымання і ўвагі, якую яны маюць ад людзей. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Механизатор Сергей Вареник в числе передовиков ОАО "Пионер-Агро", которыми славится хозяйство

21.10.2024
ААТ «Піянер-Агра» — адно з самых моцных сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна. Дасягаюцца высокія вынікі дзякуючы адказным адносінам да справы яго працаўнікоў. Славіцца гаспадарка сваімі перадавікамі. У іх ліку — механізатар Сяргей Варэнік. IMG_7504 Ніводная сельскагаспадарчая кампанія ў ААТ «Піянер-Агра» не абыходзіцца без гэтага чалавека. На сваім «Джон Дзіры» ён займаецца ворывам, падрыхтоўкай глебы, сяўбой, уборкай кукурузы на сілас і іншымі відамі работ. — Сяргей Уладзіміравіч — адзін з самых лепшых працаўнікоў нашага сельгаспрадпрыемства, — так характарызуе механізатара намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта. — За што ён ні возьмецца, усё выконвае вельмі адказна. Паглядзіце, як ён беражліва адносіцца да тэхнікі: ніколі не скажаш, што трактару, на якім ён працуе, ужо дзевяць гадоў. Карацей кажучы, на такіх людзях, як Сяргей, і трымаецца сельская гаспадарка. На бацькаву радзіму Сяргей Уладзіміравіч прыехаў з Казахстана, куды ў маладосці тата адправіўся на падняцце цаліны. На Беларусь вярнуліся бацькі, сястра і брат — цяга да родных мясцін усё роўна перамагла. Спачатку Сяргей працаваў у «Доктаравічах», а вось ужо дзесяць гадоў, як перайшоў у ААТ «Піянер-Агра». Сям’я атрымала домік у Ванелевічах, які з радасцю абжывае. Жонка працуе выхавальнікам у мясцовым дзіцячым садзе, па слядах бацькі пайшоў і сын: ён вельмі любіць тэхніку, таму пайшоў вучыцца ў машынабудаўнічы каледж. Гадуюцца ў Варэнікаў яшчэ дзве дзяўчынкі: адна наведвае дзіцячы сад, другая — школьніца. — Любоў да зямлі, тэхнікі ў мяне з дзяцінства, — гаворыць Сяргей Варэнік. — Я люблю назіраць за тым, як на палетках з’яўляюцца першыя ўсходы, маё сэрца радуецца, калі чую гул трактара. Ніколькі не шкадую, што свой лёс звязаў з сельскай гаспадаркай. Гэта сапраўды маё прызванне. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА