Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Ростислав Герт: славный сын Копыльщины

21.10.2024
Дзяцей вайны мы называем апошнімі яе сведкамі. І гэта праўда. Бо ўсё меней і меней застаецца сярод нас удзельнікаў тых ваенных падзей, якія адбываліся ў 1941 – 1945 гадах на нашай зямлі. Ураджэнец Капыльшчыны, старшыня Астравецкага раённага Савета ветэранаў Гродзенскай вобласці Расціслаў Арсенцьевіч Герт адзначыў сёлета 85-годдзе з дня нараджэння. Многае перажыта, зроблена, перадумана... [caption id="attachment_43576" align="alignleft" width="331"]Р. А. Герт: у 1970-я гады Р. А. Герт: у 1970-я гады[/caption] Нарадзіўся ён у 1930 годзе ў в. Роспы ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Стаў сёмым дзіцем. Былі ў яго тры старэйшыя браты і тры сястры. Бацька, Арсенцій Сямёнавіч, удзельнік Першай сусветнай вайны, за мужнасць і гераізм у час Брусілаўскага прарыву ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжом. Сваіх дзяцей Герты выхоўвалі працавітымі і добразычлівымі. Да вайны сыны Аляксандр і Уладзімір атрымалі адукацыю (будаўнік і настаўнік) і служылі ў Чырвонай Арміі. Сёстры павыходзілі замуж. Малодшыя Іван і Росця скончылі, адпаведна, 10 і 4 класы. У памяці Расціслава Арсенцьевіча  вайна з першых і да апошніх дзён. У ліпені 1941 года ён быў сведкам бою адступаючых часцей Чырвонай Арміі з акупантамі каля Старыцы. Яго родная вёска Роспы стала партызанскай зонай. У Гертаў начавалі партызаны, а бацька — добры майстар — рамантаваў зброю. 7 лістапада 1942 года быў бой партызан з карнікамі і паліцаямі. Той ноччу яны з бацькам пераправілі праз раку Лошу на Уздзеншчыну 17 партызан. Помніць ён і бой каля вёскі Перавоз, у якім партызаны спалілі дзве нямецкія газагенератарныя машыны і захапілі ў палон аднаго немца-манцёра і чатырох паліцаяў. Ворагі з’явіліся пасля таго, як народныя мсціўцы спілавалі 30 тэлефонных слупоў і перарвалі сувязь фашыстам з Мінска на Слуцк. Немцы збіралі цесляроў. Туды трапіў і бацька Расціслава. Ён паспеў шапнуць сыну, каб папярэдзіў сувязную Францкевіч, што ў вёсцы немцы. А партызаны ўжо на коннай брычцы рухаліся па Роспах і трыма стрэламі ўверх папярэдзілі сваіх, што наперадзе варожая засада. Глыбокі след пакінула ў памяці Герта забойства чатырох афіцэраў Чырвонай Арміі з засады каля в. Роспы, а таксама тое, як у лютым 1943 года фашысцкія найміты спалілі сям’ю старшыні калгаса Рудакоўскага з чатырма яго дзеткамі. Перажыў хлопец блакаду партызанскай зоны вясной 1944 года, бамбардзіроўку Роспаў 28 красавіка і 12 мая. Гэта на яго вачах паранены партызан Позняк У. падарваў сябе гранатай, калі да накатанай пераправы падышлі тры фашысцкія танкі. Праз некалькі дзён 14-гадовы Росця выратаваў ад трыбуналу невядомага партызана, які ўтапіў вінтоўку пры фарсіраванні ракі. Два дні на чоўне юны патрыёт з чатырохметровай жэрдкай, злучанай з жалезнымі граблямі, скроб дно ракі і ўсё ж зачапіў зброю за папругу. [caption id="attachment_43577" align="alignleft" width="330"]...і зараз ...і зараз[/caption] Радаснай была сустрэча пры вызваленні Капыльшчыны з дзевяццю коннымі разведчыкамі генерала Аслікоўскага. Камандзір брыгады казаў бацьку: «За дапамогу партызанам мы вас прадставім да ўзнагароды». «Самая лепшая ўзнагарода, калі будуць у жывых мае дзеці», — адказаў Арсенцій Герт. У 1946 годзе родныя даведаліся, што старэйшы сын Аляксандр сустрэў вайну на граніцы пад Брэстам. Ён змяніў сем канцлагераў і быў вызвалены нарвежскім супраціўленнем 8 мая 1945 года. Сярэдні Уладзімір — абаронца Смаленска і Масквы, паранены, застаўся ў Калузе. Аб малодшым Іване апошнюю вестку атрымалі ў кастрычніку 1944 года, калі вярнулася іх пісьмо з паметкай: «Адрасат выбыў!». Толькі праз 70 гадоў родныя даведаліся, што пры вызваленні Польшчы радавы Герт вынес з поля бою двух параненых і прадстаўлены да медаля «За баявыя заслугі». Мара Расціслава Арсенцьевіча — знайсці магілу брата. Так яму наказалі бацькі. Пасляваеннае жыццё складанае. Разам з аднагодкамі Расціслаў дапамагаў калгасу касіць, убіраць збожжа і бульбу, звозіць і малаціць снапы. Затым адвозіў збажыну на станцыю ў Цімкавічы за 35 кіламетраў. І вельмі ганарыўся, што дапамагае Радзіме. Пайшоў у 5 клас Ленявіцкай сямігодкі. Навучанне прадоўжыў у Бальшавіцкай СШ. З хваляваннем успамінае, як прымалі ў камсамол у лютым 1946 года. Адзін і пешшу, у моцны мароз, дабраўся да Капыля. Расказаў камісіі, як жыў і працаваў у гады вайны. Адзінагалосна быў прыняты ў члены ВЛКСМ, ад чаго былі слёзы радасці і гонару. А яшчэ прыходзілася нарыхтоўваць дровы для школы і будаваць сабе жыллё. Здольны да навукі хлопец пасля школы ў 1950 годзе паступіў у Маладзечанскі настаўніцкі інстытут на гістарычны факультэт. Спецыяльнасць гэту выбраў з-за перажытага ў гады вайны: вельмі хацелася знайсці роднага брата Івана. Вучыўся старанна. Стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі факультэта. У 1952 годзе пачаў   настаўнічаць на  Гродзеншчыне разам з маладой жонкай (вучыліся разам). У 1957 годзе скончыў завочна Мінскі педінстытут імя Горкага. Свой працоўны шлях прайшоў ад простага настаўніка да загадчыка Астравецкага РАНА, намесніка старшыні райвыканкама. У сакавіку 1990 года атрымаў персанальную пенсію рэспубліканскага значэння. У 2004 годзе ўзначаліў раённы Савет ветэранаў. Па ініцыятыве Расціслава Арсенцьевіча пачалі адзначацца юбілеі ветэранаў вайны і працы, сямейныя ўрачыстасці з уручэннем ганаровых паштовак і матэрыяльнага заахвочвання. Прыклаў многа намаганняў для ўвекавечвання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр дзвюх войн і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2012 годзе адзначыў незвычайны юбілей: роўна 60 гадоў назад ён прыехаў працаваць у горад Астравец. Разам з жонкай Ганнай Іванаўнай выхавалі трох цудоўных сыноў — усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю. Ганарыцца шасцю ўнукамі і шасцю праўнукамі. [caption id="attachment_43575" align="aligncenter" width="400"]Бацька Арсенцій Сямёнавіч Герт, 1915 г. Бацька Арсенцій Сямёнавіч Герт, 1915 г.[/caption] У   2006 годзе Расціслаў Герт удзельнічаў у рэспубліканскай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Успомніў аповеды бацькі аб Першай сусветнай вайне. Пасля пахавання любай жонкі разам з сынамі прыняў рашэнне па ўстанаўленні помнікаў загінуўшым рускім салдатам. За сямейныя сродкі быў устаноўлены памятны знак ахвярам газавай атакі каля вёскі Белая (Смаргонскі раён). Помнік мае надпіс: «Тут у зямлі, зямлёю стаўшы, мы перад Богам роўныя ляжым, усё жывое пакінуўшы жывым». Затым быў устаноўлены помнік каля вёскі Тартак Астравецкага раёна, дзе разам пахаваны рускія і нямецкія салдаты. Каля вёскі Кавалёўка ўстаноўлены помнік 84 воінам і аднаму афіцэру рускай арміі. За гэту святую справу ад імя Мітрапаліта Філарэта Расціслаў Арсенцьевіч узнагароджаны медалём  свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Ганарыцца Расціслаў Арсенцьевіч размовай з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася падчас закладкі капсулы на месцы будаўніцтва беларускай АЭС у Астравецкім раёне (9 жніўня 2012 года).
Хвалюе Грамадзяніна і Патрыёта здаровы лад жыцця маладога пакалення. Ізноў з сынамі пабудаваў хакейную пляцоўку для дзяцей. Дзве каманды астравецкіх хакеістаў на абласных спаборніцтвах па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі станавіліся чэмпіёнамі Гродзенскай вобласці. Любіць ветэран родную Капыльшчыну. Наведвае два разы ў год: на Вялікдзень і ў Дзень Перамогі. Ускладае кветкі на магілы родных і загінуўшых землякоў. Хочацца бываць часцей, але не дазваляе здароўе. Жыццё і грамадская дзейнасць юбіляра адзначаны шматлікімі ўзнагародамі: двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі «За працоўную доблесць», «За доблесную працу», юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», «60 гадоў вызвален-ня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і інш.  У 1965 годзе Расціслаў Арсенцьевіч удастоены знака «Выдатнік народнай асветы БССР» і інш. Для яго самае галоўнае, каб людзі жылі ў згодзе, радасці і міры! Выдатны педагог, грамадзянін, чалавек з багатым унутраным светам, шчодрай душою, чулым сэрцам і сёння прадаўжае несці самае высокае прызначэнне на Зямлі — быць карысным людзям. Барыс ДЗЕНІСЮК, член Беларускага саюза журналістаў Фота аўтара і з сямейнага архіва

7 ноября - Дмитриевская родительская суббота

21.10.2024
0_21dbab_b436504f_orig Церковь установила особенные дни для торжественного, всеобщего, вселенского поминовения всех от века преставившихся отцов и братий по вере, сподобившихся христианской кончины, равно и тех, которые, быв застигнутыми внезапной смертью, не были напутствованы в загробную жизнь молитвами Церкви. Совершаемые при этом панихиды, указанные уставом Вселенской Церкви, называются вселенскими, а дни, в которые совершается поминовение, — вселенскими родительскими субботами. Дмитриевская родительская суббота — один из таких дней. Дмитриевская суббота является последней родительской субботой в году, когда принято почитать предков. Однако у Дмитриевской субботы есть и еще один особенный смысл. В силу того, что она была установлена с окончанием Куликовской битвы, она призвана постоянно напоминать о погибших за веру. Православная церковь называет всех усопших — «родителями», потому как они уже не принадлежат нашему миру, а относятся к «роду отцов», а потому нужно благоговеть к их памяти. Суббота — этот день недели является днем покоя и призван символически отражать состояние душ умерших христиан, которые ждут всеобщего воскресения из мертвых. В этот день все благочестивые христиане обязательно должны посетить службу и смиренно просить Господа отпустить им грехи. После службы следует посетить кладбище для того, чтобы убрать могилы, прочесть поминальную молитву и обратиться к Господу с просьбой простить покойнику его грехи. Поминовение обычно проходит дома, в кругу семьи, за столом с зажженными свечами. Считается, что в Дмитриевскую субботу души предков спускаются на землю, чтобы посмотреть, как сохраняется память о них, как сберегают люди оставленное наследство.

Открытие фестиваля православной культуры «Кладезь» в этом году состоялось необычно

21.10.2024
А именно — с акции, в которой организаторы фестиваля, проходя по улицам города, дарили белые розы, приглашая копылян посетить православные мероприятия, направленные на духовное возрождение общества. [caption id="attachment_43567" align="aligncenter" width="580"]Во время открытия фестиваля Во время открытия фестиваля[/caption] Вот уже шесть лет православная выставка путешествует по городам России и Беларуси. В этом году организаторами фестиваля по традиции стали Минская и Слуцкая епархии, сестричество Святой Преподобной княгини Елисаветы. Открывая фестиваль православной культуры, настоятель прихода храма Покрова Пресвятой Богородицы иерей Павел Брагин отметил, что на священно-служителях лежит особая миссия: встречаясь с людьми, нужно уметь их выслушать, ободрить и утешить. На это и направлены мероприятия в рамках фестиваля. [caption id="attachment_43568" align="aligncenter" width="580"]Белые розы копылянам как приглашение на выставку Белые розы копылянам как приглашение на выставку[/caption] Руководитель проекта Татьяна Тихонова подчеркнула, что «Кладезь» приезжает лишь тогда, когда выставку приглашает благочиние и, что немаловажно, когда навстречу идут местные власти. Татьяна Леонидовна отметила, что организаторы мероприятий в Копыле всегда находят поддержку и понимание руководства района. [caption id="attachment_43569" align="aligncenter" width="580"]На выставке церковной литературы На выставке церковной литературы[/caption] С приветственным словом к посетителям фестиваля обратилась председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк. «Уважаемые копыляне, участники фестиваля! Такие выставки очень актуальны не только для нашего района, но и для всей нашей страны, — сказала Ирина Николаевна. — Это здорово, что в рамках фестиваля проводится ряд мероприятий социальной направленности в учебных заведениях. Очень важно в наше непростое время воспитывать на светлых традициях христианства наших детей. Потому что иногда нам не хватает доброты, человечности, милосердия. Чтобы все эти качества прививались, и необходимы такие выставки». В течение недели в рамках фестиваля пройдут встречи в коллективах, различные мероприятия, направленные на духовно-просветительскую работу. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора

В рамках круглогодичной спартакиады сельских жителей и городских предприятий и организаций состоялись соревнования по легкоатлетическому кроссу

21.10.2024
Участие в них приняли любители здорового образа жизни из семи сельских и всего лишь двух городских команд. Представительницам прекрасного пола предстояло пре-одолеть 1000 метров. Среди сельчанок лучшее время показала Ирина Новикова из ОАО «Старица-Агро». Ей понадобилось 3 минуты и 55 секунд, чтобы преодолеть эту дистанцию. Всего семь секунд уступила лидеру Диана Каштальян, работница ОАО «Суворово-Агро», и заняла второе место. Третье завоевала Алена Гапоненко из ОАО «Семежево». У городских любительниц бега сильнейшей стала Татьяна Филипчик (УЗ «Копыльская ЦРБ»), а второй результат показала Елена Онищенко из КУП «Копыльское ЖКХ». IMG_7564 Мужчины вышли на старт полуторакилометровой дистанции.  Среди сельских жителей самым быстрым оказался Иван Бакун из ОАО «Суворово-Агро», затративший на бег всего 4 минуты и 55 секунд. Артем Клименко из ОАО «Старица-Агро» показал второе время, а Дмитрий Крупкевич из ОАО «Суворово-Агро» стал третьим. У горожан представители КУП «Копыльское ЖКХ» Сергей Мисюченко и Андрей Темный заняли, соответственно, первое и второе места (4.47 и 5.32). А сотрудник УЗ «Копыльская ЦРБ» Андрей Балажинский с результатом 6.13 стал третьим. В общекомандном зачете лидером в этой дисциплине стала дружина ОАО «Суворово-Агро». Второе место — у представителей ОАО «Старица-Агро» и третье — у ОАО «Семежево». Из городских предприятий и организаций победителем стало КУП «Копыльское ЖКХ», а УЗ «Копыльская ЦРБ» записало в свой актив второе место. Кросс стал четвертой из девяти дисциплин круглогодичной спартакиады. Сейчас промежуточными лидерами являются: у сельчан — коллектив ОАО «Суворово-Агро» (сумма очков — 94), а у городских команд — КУП «Копыльское ЖКХ» (88). НА СНИМКЕ: на финишной прямой — Сергей Мисюченко. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора

К больным - с пониманием

21.10.2024
vrach_zhenshchina Пишет вам пенсионер Анатолий Владимирович Проскурский, инвалид II группы, житель д. В. Раевка. Убедительно прошу выразить большую благодарность прекрасному человеку, заведующему поликлиникой Копыльской ЦРБ Марине Иосифовне Гайдель. Все пожелания и просьбы пациентов она стремится исполнить. Это не только мое мнение, но и многих других. Я находился в больнице, где лечилась моя супруга, инвалид I группы, Светлана Федоровна Проскурская, с которой мы уже и золотую свадьбу отметили. За многим наблюдал и убедился, что к больным здесь относятся хорошо и с пониманием, а если и есть недостатки, то они поправимы: идеальным ничего не бывает. Хотелось бы выразить большую благодарность и лечащему врачу-неврологу Геннадию Петровичу Раку за его терпение, уважение к больным, профессионализм, умение своевременно помочь и подсказать. Не могу не выразить большую благодарность замечательной, душевной медицинской сестре неврологического кабинета поликлиники Зое Ивановне Сенюк. Такие большие опыт и знания, требовательность, а иногда и настойчивость, какими обладает Зоя Ивановна, только на пользу пациентам. Также не могу не отметить и медсестер из хирургического кабинета поликлиники за их человечность. Это Анна Владимировна Черкас и Анна Михайловна Ротько. Мне часто приходилось обращаться к ним за помощью, которую я всегда и получал. Хочу вспомнить хорошим словом медицинского регистратора регистратуры поликлиники Татьяну Николаевну Чернецкую, которая очень чутко относится к пациентам. Когда приходит больной за талончиком, а талонов нет, видно, что она переживает. Позже, когда талон появляется (возвратит кто или по каким-то другим причинам), Татьяна Николаевна найдет просившего и даст ему талон. Немного расскажу о себе. Детство было трудное: его опалила война. Поэтому я не верил, что когда-нибудь смогу поесть вдоволь хлеба. В детстве я видел только нищету, недоедал, поэтому часто болею. Перенес три операции и очень понимаю боль других. Подготовила Диана ТКАЧЕНКО