- Асаблівай увагі вартыя вясельная сукенка маладой, уборы жаніха і сватоў, - расказвае дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. – Усе яны пашыты ў 60-х гадах ХХ стагоддзя.
Старшыя навуковыя супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова і Андрэй Лятчэня расказалі пра тое, як праходзіў абрад вяселля на Капыльшчыне, пра легенду, дзе знайшло сваё адлюстраванне паходжанне назвы Капыль.
Побач была прадстаўлена яшчэ адна адметнасць Капыльшчыны – калядны абрад “Цары”, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Падзея была прысвечана Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і ўяўляла сабой прэзентацыю аўтарскага праекта лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава.
Кніга, куды ўвайшлі цікавыя фотаздымкі беларусаў 20-30 гадоў, была высока адзначана намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам.
- Гэта выданне павінна дапамагчы перш за ўсім настаўнікам выхоўваць сапраўднага патрыёта, - падкрэсліў Ігар Віктаравіч.
Тут жа вялікай цікавасцю карысталіся рэпрынтныя выданні газет і друкаваных лісткоў, якія выходзілі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Гэта дзвюхмоўнае выданне з серыі “Адрасы беларусаў у свеце” ажжыцёўлена пры заказе і пра фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Леў Клейнбарт – першы біёграф Янкі Купалы. Ён не аднойчы сустракаўся з паэтам, вёў перапіску з ім і яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч.
Над складаннем кнігі працаваў творчы калектыў выдавецкага дома “Звязда”, які ўзначальвае Алесь Карлюкевіч і які перакладаў тэкст.
Трэба адзначыць, што дадзены праект атрымаўся дзякуючы ўзаемадзеянню Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Капыльскага рённага краязнаўчага музея, дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, настаўніцы гісторыі гімназіі № 6 г. Гродна Іны Соркінай, дырэктару выдавецкага дома “Звязда” Алесю Карлюкевічу і іншым.
Сваю баладу, прысвечаную Льву Клейнбарту і змешчаную ў самым пачатку кнігі, прачытаў аўтар, лаурэат літаратурнай прэміі 2021 года Віктар Шніп.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
— Очень было интересно поучаствовать в квесте, это уникальный опыт по ориентированию в неизвестном городе,— делится впечатлениями минчанка Мария. — Узнала много нового про писателей Якуба Коласа, Янку Купалу, Тишку Гартного, Максима Горького и Александра Пушкина. Один из маршрутов был посвящен участнику Великой Отечественной войны, Герою Советского Союза Николаю Ромашко. Приятно было узнать, что одна из городских школ г. Копыля носит его имя.
Каждый участник получал символический сувенир на память, а три счастливчика книги с автографом современного белорусского автора. Кроме того, будет выбран один победитель за оригинальное тематическое фото размещенное в социальных сетях под хештегом «#Дзень_беларускага_пісьменства_2021».
Татьяна БОХАН
Усе працы здзіўляюць сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання. Асаблівае месца на выставе занялі работы майстроў народнага клуба «Скарбонка». Яны прыцягвалі прахожых сваімі вырабамі, сувенірамі і эксклюзіўнымі работами. А яшчэ для ўсіх жадаючых праводзіліся майстар-класы.
— Капыльшчына славіцца майстрамі народных рамёстваў, — расказвае загадчык раённага Цэнтра традыцыйная культуры Галіна Гурло. — Сёння на выставе прысутнічаюць розныя віды творчасці: як традыцыйныя, так і сучасныя. Госці Капыльшчыны могуць не толькі палюбавацца на вырабы майстроў, але і набыць унікальныя рэчы, якія ім спадабаліся.
Таццяна БОХАН