Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

27 августа с 12.00 до 13.00 в Бобовнянском лесничестве по адресу: д. Бобовня, ул. Центральная, 1, проведет прием граждан и юридических лиц председатель Постоянной комиссии по бюджету и финансам Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Ивановна НИЖЕВИЧ. Предварительная запись на прием 26 августа  по тел.: 55-4-98, 55-1-60.
Здаецца, толькі тыдзень таму экіпаж у складзе Сяргея Клочкі і Валерыя Душэўскага з УП “ПІК-Лясное” віншавалі з намалотам дзвюх тон збожжа. А вось ужо ў пачатку гэтага тыдня ёсць і тры тысячы. Па традыцыі цёплыя словы, прэміі і падарункі пераможцам прама ў поле даставілі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік-начальнік упраўлення расельгасхарчу Віталь Ракевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства і самадзейныя артысты з Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. [caption id="attachment_104511" align="aligncenter" width="840"] Сяргей Пілішчык (справа) віншуе Сяргея Клочку і Валерыя Душэўскага[/caption] [caption id="attachment_104508" align="aligncenter" width="840"] Падарункі ўручае Віталь Ракевіч[/caption] [caption id="attachment_104506" align="aligncenter" width="840"] Віншаванні - ад Ірыны Сцяпуры[/caption] [caption id="attachment_104507" align="aligncenter" width="840"] Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Леанід Буцэвіч віншуе пераможцаў[/caption] [caption id="attachment_104505" align="aligncenter" width="840"] Музычны падарунак ад лоцвінскіх самадзейных артыстаў[/caption] — Без праблем удалося пераадолець трохтысячны рубеж дзякуючы добрай ураджайнасці палеткаў, надзейнай рабоце тэхнікі, пагодліваму надвор’ю, і вядома ж, нашай вытрымцы і стараннасці, — расказвае Сяргей Клочка. — Працы на камбайне вучыўся ў нашых вопытных механізатараў Васіля Цітко і Сяргея Парымона. Мы працавалі ў адным звяне. На ўсе пытанні яны давалі слушныя парады. Вось і я зараз перадаю вопыт маладому пакаленню. Сёлета Валерый Душэўскі, думаю, даведаўся ад мяне шмат карыснага. - А яшчэ цудоўным стымулам для паспяховай працы для мяне з’яўляюцца жонка і дзве маленькія дачушкі, якія з нецярпеннем заўсёды чакаюць дамоў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Нацыянальная бібліятэка Беларусі да свята пісьменства ў раённым цэнтры культуры разгарнула кніжную выставу “Літаратурная спадчына Капыльшчыны”. Супрацоўнікі храма кнігі прэзентавалі анлайн-энцыклапедыю “Беларусь у асобах і падзеях” і віртуальныя праекты пра нашых пісьменнікаў-землякоў, якія былі ўдзельнікамі літаб’яднання “Маладняк” Кузьму Чорнага і Яна Скрыгана. — Гэтыя праекты мы распрацавалі сумесна з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, што знаходзіцца ў Цімкавічах, і са школьным музеем Каменскай СШ, — расказала генеральны дырэктар Беларускай нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава. — Цудоўным дапаўненнем да прэзентацый стаў візіт на Капыльшчыну дачкі Яна Скрыгана Галіны. Галіна Іванаўна Скрыган падзякавала за ўшанаванне памяці яе роднага чалавека, а таксама адзначыла, што прыгожы капыльскі край стаў яшчэ больш прывабным і мілым. Сяргей КОЗЕЛ
Жаркое лето похоже отступает. В понедельник, 16 августа, на Копыль обрушился дождь с градом и большим ветром, хотя пробыл недолго. Об этом свидетельствуют видео. Если верить прогнозам синоптиков, на этой неделе нам следует ожидать более холодную и мокрую погоду с большими контрастами температурами воздуха. [video width="480" height="272" mp4="http://www.kopyl.by/wp-content/uploads/2021/08/0-02-05-aaadf859e77678cfa68f241ef2d2a9ad8554c84205ff4f0380a20253c332dfb6_b1d428b138303c71.mp4"][/video] [video width="1024" height="576" mp4="http://www.kopyl.by/wp-content/uploads/2021/08/0-02-05-a25ae59ae3175d84722818d559929a8f21f064e4d565ca0cb0805a7df48b3279_b92a85301550ef43.mp4"][/video] Так, во вторник, 17 августа, ожидается крайне неустойчивая погода. Температура воздуха ночью составит 11-14 градусов выше нуля, днем будет колебаться от плюс 24. Ветер южно-восточный и западный 5-7 м/с. В среду, 18 августа, ожидается без осадков. Температура воздуха понизится - днем до плюс 21 градуса, ночью до 13 градусов тепла. Ветер западный и юго-западный 5-7 м/с. В целом, как пишет БЕЛТА, до конца рабочей недели территория Беларуси будет находиться под влиянием неустойчивых воздушных масс североатлантического происхождения. Местами по стране пройдут кратковременные дожди, возможны грозы. Ночью и утром по юго-востоку ожидается слабый туман. Температура воздуха ночью составит 8-14 градусов выше нуля, днем будет от плюс 18 по северо-западу до 26 градусов тепла по юго-востоку страны. В выходные очередная система атмосферных фронтов принесет на большую часть территории страны кратковременные дожди. В отдельных районах возможны грозы. Температура воздуха ночью составит 8-16 градусов выше нуля. Днем будет 17-24 градуса тепла, по юго-востоку - до плюс 26. Павел ШЕИН
На старых могілках у Капылі сабралася шмат людзей, каб памаліцца святому Роху і ўшанаваць памяць памерлых родных і блізкіх. Святую Імшу правёў пробашч касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэй Калядка. Вернікі разам з ім памаліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым, прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі побач. Напрыканцы Імшы айцец Андрэй падзякаваў каталіцкім вернікам за адданасць і вернасць Святому Касцёлу. Павел ШЭІН
Страница 2025 из 4902