Здаецца, толькі тыдзень таму экіпаж у складзе Сяргея Клочкі і Валерыя Душэўскага з УП “ПІК-Лясное” віншавалі з намалотам дзвюх тон збожжа. А вось ужо ў пачатку гэтага тыдня ёсць і тры тысячы.
Па традыцыі цёплыя словы, прэміі і падарункі пераможцам прама ў поле даставілі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік-начальнік упраўлення расельгасхарчу Віталь Ракевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства і самадзейныя артысты з Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці.
[caption id="attachment_104511" align="aligncenter" width="840"]
Сяргей Пілішчык (справа) віншуе Сяргея Клочку і Валерыя Душэўскага[/caption]
[caption id="attachment_104508" align="aligncenter" width="840"]
Падарункі ўручае Віталь Ракевіч[/caption]
[caption id="attachment_104506" align="aligncenter" width="840"]
Віншаванні - ад Ірыны Сцяпуры[/caption]
[caption id="attachment_104507" align="aligncenter" width="840"]
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Леанід Буцэвіч віншуе пераможцаў[/caption]
[caption id="attachment_104505" align="aligncenter" width="840"]
Музычны падарунак ад лоцвінскіх самадзейных артыстаў[/caption]

— Без праблем удалося пераадолець трохтысячны рубеж дзякуючы добрай ураджайнасці палеткаў, надзейнай рабоце тэхнікі, пагодліваму надвор’ю, і вядома ж, нашай вытрымцы і стараннасці, — расказвае Сяргей Клочка. — Працы на камбайне вучыўся ў нашых вопытных механізатараў Васіля Цітко і Сяргея Парымона. Мы працавалі ў адным звяне. На ўсе пытанні яны давалі слушныя парады. Вось і я зараз перадаю вопыт маладому пакаленню. Сёлета Валерый Душэўскі, думаю, даведаўся ад мяне шмат карыснага.

- А яшчэ цудоўным стымулам для паспяховай працы для мяне з’яўляюцца жонка і дзве маленькія дачушкі, якія з нецярпеннем заўсёды чакаюць дамоў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии