Святую Імшу правёў пробашч касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэй Калядка. Вернікі разам з ім памаліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым, прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі побач.
Напрыканцы Імшы айцец Андрэй падзякаваў каталіцкім вернікам за адданасць і вернасць Святому Касцёлу.
Павел ШЭІН 
Комментарии