Нацыянальная бібліятэка Беларусі да свята пісьменства ў раённым цэнтры культуры разгарнула кніжную выставу “Літаратурная спадчына Капыльшчыны”.
Супрацоўнікі храма кнігі прэзентавалі анлайн-энцыклапедыю “Беларусь у асобах і падзеях” і віртуальныя праекты пра нашых пісьменнікаў-землякоў, якія былі ўдзельнікамі літаб’яднання “Маладняк” Кузьму Чорнага і Яна Скрыгана.

— Гэтыя праекты мы распрацавалі сумесна з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, што знаходзіцца ў Цімкавічах, і са школьным музеем Каменскай СШ, — расказала генеральны дырэктар Беларускай нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава. — Цудоўным дапаўненнем да прэзентацый стаў візіт на Капыльшчыну дачкі Яна Скрыгана Галіны.

Галіна Іванаўна Скрыган падзякавала за ўшанаванне памяці яе роднага чалавека, а таксама адзначыла, што прыгожы капыльскі край стаў яшчэ больш прывабным і мілым.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии