Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

50

Яго багатае поле

19.12.2011
Вядомы вучоны-селекцыянер Іван Канстанцінавіч Копцік дае жыццё новым гатункам пшаніцы, і яны жывуць, каласяцца і робяць наш стол багатым. Амаль палову пшанічнага поля Беларусі займаюць такія гатункі як “Капылянка”, “Гармонія”, “Каравай”, “Беразіна” і іншыя. Пры ўмелым прымяненні тэхналогіі (у такіх гаспадарках, як ААТ “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Семежава” і іншых) ураджаі атрымліваюць нават да 80 цэнтнераў. Хто ж такі Копцік? Звычайны чалавек, які калісьці марыў стаць настаўнікам альбо ўрачом, але лёс распарадзіўся, каб ён стаў бацькам перспектыўных гатункаў азімай пшаніцы. Сапраўды бацька, бо ён называе іх сваімі дзецьмі і лічыць, што для селекцыянера кожны гатунак пшаніцы, які ён вывеў, яго крывінка, яго дзіця, якому ён дае імя. Так “Каравай” ён даў у гонар свайго сябра старшыні калгаса імя Ціміразева Васіля Іосіфавіча Каравая. Дарэчы, гэты старшыня і апрабоўваў многія гатункі Копціка на землях сваёй гаспадаркі. Тут адчуў цяпло і ласку чалавечых рук і новы гатунак пшаніцы “Капылянка”, створаны ў гонар малой радзімы Івана Канстанцінавіча. Нарадзіўся Іван Канстанцінавіч Копцік у вёсцы Рачкевічы ў шматдзетнай сям’і. Многае расказаў пра свайго сябра дзяцінства Іван Якаўлевіч Пасюк – былы ўрач-тэрапеўт райбальніцы. Ён часта бываў у хаце Копцікаў. “Мы ладзілі розныя гульні, а асабліва будучы вучоны любіў гуляць са мною ў шахматы. За яго балелі  брацікі і сястрычкі. I пры такой падмозе ён стараўся заўсёды перамагчы мяне”, – расказаў пра юбіляра Іван Якаўлевіч. А як толькі гарэзы падраслі, улетку дапамагалі роднаму калгасу абганяць бульбу, пасвіць жывёлу і маглі выканаць любую сельгасработу не горш за дарослых. Так у маленстве Іван Канстанцінавіч атрымаў добрую жыццёвую закалку. Удзячны ён быў і маці, якая гаварыла яму заўсёды, каб добра вучыўся і быў удзячны хлебу. Яе настаўленні не прапалі марна. Іван і яго брат Сяргей прысвяцілі сябе самаму галоўнаму багаццю – вырошчванню хлеба. У 1963 годзе Іван паспяхова заканчвае сельгасакадэмію, і яго як самага лепшага выпускніка запрасілі на працу ў Інстытут земляробства і селекцыі АН Беларусі. Тут яго заўважыў прафесар Мікалай Дзмітрыевіч Мухін, які даручыў займацца селекцыяй азімай пшаніцы. 3 гэтага і пачаўся шлях у навуку. У той час самым лепшым гатункам была “Міронаў-ская–808”, яе стварыў акадэмік В. М. Рамясло і ў добрых гаспадароў яна давала больш за 100 цэнтнераў з гектара. Капыляне ўмелі вырошчваць “Міронаўскую” і ў вобласці атрымоўвалі самыя высокія ўраджаі. Гэтая культура і стала для Коп-ціка асновай для пошукаў сваіх перспектыўных гатункаў. Цікава, што “Міронаў-ская–808” пражыла звыш 10 гадоў і страціла свае ўраджайныя якасці. Вось таму такія селекцыянеры, як Копцік, штогод ствараюць усё новыя і новыя гатункі важнай хлебнай культуры. “Гатункаў пшаніцы павінна быць у гаспадароў некалькі”,– лічыць наш зямляк, бо гады бываюць розныя: з раннімі замаразкамі, засушлівыя ці дажджлівыя. Пасадзіў некалькі гатункаў, глядзіш, нейкі з іх не падвядзе і акупіцца. Наш зямляк, самавіты вучоны, стварае высакаякасныя гатункі азімай пшаніцы, у якой шмат клейкавіны, а значыць хлеб з яе смачны. “Але калі вучоны пастараўся і стварыў добры гатунак, то вынік можа сапсаваць несумленны аграном. Не абробіць як след поле, не дасць патрэбных угнаенняў для сельгаскультуры і пусціць на пасяўную ці ўборку неадладжаныя агрэгаты”, - лічыць Іван Канстанцінавіч. Штогод мяняецца прырода і, як лічаць сіноптыкі, мы праз гадоў 20 будзем жыць у кліматычным поясе Кіева, але і бур, і ўраганаў стане больш. Таму Іван Канстанцінавіч стварае новыя гатункі і вучыць гэтаму сваіх вучняў. Цяжкая задача, лічыць наш зямляк, атрымаць буйны колас і дабіцца, каб ён не палягаў пры моцным ветры. I таму вучоны праграміруе гатунак на кароткі сцебель. Да прыкладу, гатунак “Капылянка” прыдатны для сярэдняга ўзроўню ўрадлівасці глебы, у яго добрая якасць зерня, а вось “Каравай” больш падыходзіць для паўночных раёнаў Беларусі. Вучоны Копцік і супрацоўнікі яго лабараторыі стварылі гатункі пшаніцы, якія даюць ураджай на розных глебах і ў розных рэгіёнах, такія, як “Беразіна”, “Гармонія”, “Быліна”, “Капылянка”, “Надзея”, “Легенда”, “Завет”, “Сузор’е”, “Саната”, “Каравай”, “Шчара”, “Спектр”, “Прэм’ера”, “Узлёт”, “Сюіта”, “Фантазія”. Сорак гадоў аддаў Іван Канстанцінавіч Копцік павышэнню ўраджайнасці азімай пшаніцы – хлебнаму золату нашай Беларусі. За сваю плённую дзейнасць ён узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь і мае іншыя ўзнагароды. 3 любай жонкай Зінаідай Аляксандраўнай, з сынам Аляксандрам, дачкой Наталляй і калегамі адзначыў нядаўна сваё 75-годдзе. Іван Ігнатчык, г. Капыль  
52

Даследчык роднай літаратуры

19.12.2011
15 снежня споўнілася б 90 гадоў беларускаму пісьменніку, літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук, прафесару, заслужанаму работніку культуры Сцяпану Хусейнавічу Александровічу. Сцяпан Хусейнавіч паходзіў з беларускіх татар. У аўтабіяграфіі «Радзіма мая – Капыль» ён сведчыў: «У Капылі здаўна жыла жменька нашчадкаў мангольскіх плямён. Сядзібы іх туліліся на дзвюх вулачках – Татарскай і Замкавай, ля плыценькай Каменкі, побач з высокім замчышчам (паводле падання, усе яны некалі складалі асабістую ахову капыльскага князя). У этнаграфічным абліччы мясцовых татар захаваліся яшчэ усходнія рысы, сяк-так ліпелі свае звычаі і абрады, але родную мову яны ўжо даўно страцілі і гаварылі па-беларуску». Прыгадваючы, якім вялікім поспехам карысталася беларуская кніга ў часы яго дзяцінства Александровіч пісаў: «Зусім натуральна, што пасля Кастрычніка цяга да беларускай кнігі і роднага слова ў нашым мястэчку яшчэ больш узрасла. Гэтаму са-дзейнічала і тое, што ў беларускай літаратуры актыўна працавалі нашы землякі Цішка Гартны, Алесь Гурло, Нічыпар Чарнушэвіч, Мікола Хведаровіч, цімкавец Кузьма Чорны, у Ленінгра-дзе жыў літаратуразнаўца Леў Клейнбарт, які таксама не забываў пра родны Капыль. Я чатыры гады трымаў у адной руцэ пугу, а ў другой – кнігу. Чытаў многа, чытаў запоем, аддаючы перавагу беларускай кніжцы. Увогуле трэба сказаць, што творы беларускіх пісьменнікаў у Капылі карысталіся вялікім поспехам...» Любоў да літаратуры і прывяла Сцяпана Александровіча ў 1939 годзе на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ды павучыцца не давялося – прызвалі ў армію. А там пачалося гітлераўскае нашэсце. Вось як пра гэта сказана ў аўтабіяграфіі: «Увогуле, жыццёвы тэмп быў незвычайны: у 18 год я быў у арміі, у 20 – на фронце, у 21 – у палоне». Разам з сябрамі ўцёк з лагера ваеннапалонных у Крывым Рогу, амаль два месяцы дабіраўся на Капыльшчыну. Стаў партызанам. Дарэчы, пра гэта вельмі праўдзіва Сцяпан Хусейнавіч расказаў у сваёй аўтабіяграфічнай аповесці «Далёкія зарніцы». Важны этап у жыцці С. Х. Александровіча – шматгадовая педагагічная праца ў Навагрудскай беларускай сярэдняй школе, настаўніцкі калектыў якой дапамог завяршыцца духоўнаму станаўленню Сцяпана Хусейнавіча і знайсці сваё месца ў жыцці. Скончыўшы завочна філфак БДУ і аспірантуру С. Александровіч уліваецца ў рады дзеячоў беларускай культуры. 3-пад яго пяра выходзяць кнігі краязнаўча-біяграфічных нарысаў пра Ф.Багушэвіча, Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, М. Танка,  К.Чорнага, П. Броўку, М. Лынькова, якія склалі кнігі «Незабыўныя сцежкі» (1959), «Па слядах паэтычнай легенды» (1965). Пазней гэтыя нарысы, эсэ ўвайшлі ў аб’ёмны зборнік «Тут зямля такая...» (1974). Сцяпан Александровіч выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Навагрудку, працаваў у Мінскім бібліятэчным тэхнікуме, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі, а з 1963 года звязаў свой лёс з Беларускім дзяржаўным універ-сітэтам. Сцяпан Хусейнавіч на працягу ўсяго свайго жыцця ў літаратуры і навуцы працаваў на поўную моц падараванага яму лёсам таленту, з рэдкай цягавітасцю і ўпартасцю, якая пры яго вельмі слабым здароўі, катастрафічна падарваным у гітлераўскім палоне, проста здзіўляла. Навуковыя працы Сцяпана Александровіча заўсёды прываблівалі сваёй багатай канкрэтыкай, шчодрым выкарыстаннем архіўных матэрыялаў і малавядомых фактаў, якія даследчык здабываў у выніку карпатлівых пошукаў. Каб напісаць чарговую кнігу ці толькі артыкул даследчага характару, ён нярэдка гадамі збіраў неабходныя звесткі, перачытваў горы старых выданняў у розных бібліятэках і музейных сховішчах былой савецкай краіны і за яе межамі, падымаў не толькі колішнюю беларускую,  але  і рускую, украінскую, польскую перыёдыку, працаваў у архівах Мінска і Масквы, Ленінграда і Вільнюса, Кракава і Прагі. I ён умеў займальна пісаць як пра свае пошукі, так і пра лёс пісьменнікаў, што станавіліся аб’ектам даследавання. Кнігі «Старонкі братняй дружбы», «Гісторыя і сучаснасць», «Кнігі і людзі», «Крыжаваныя дарогі», «Пуцявіны роднага слова», «Слова – багацце» і іншыя - значныя тым, што аўтар іх выступае адначасова і вучоным-даследчыкам, і пісьменнікам-мастаком, захопленасць якога роднай літаратурай перадаецца і чытачам. Памёр Сцяпан Хусейнавіч 1 мая 1986 года. «3 горкім-горкім шкадаваннем думаецца: як жа заўчасна звяла яго ў магілу бязлітасная хвароба, – напіша народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, – якой жа патрэбнай была б сёння яго прысутнасць у нашым грамадскім жыцці, як бы хораша служыла сёння справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі яго жывое слова – праўдзівае, разумнае, пераканаўчае!..» Ірына Пятровіч, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Капыльскай ЦБС
48

Мастак з Вострава

18.12.2011
Мне давялося быць на ўшаноўванні Цімкавіцкага народнага тэатра з нагоды прысваення праслаўленаму калектыву ганаровага звання “народны”. Ушанаваць самадзейных артыстаў прыехаў вучоны-мастацтвазнаўца Сяргей Пятровіч і разам з ім вядомы мастак, ураджэнец вёскі Вострава Іван Пешкур, які падказваў, як лепш зрабіць дэкарацыі для ствараемых З. І. Раманенкай спектакляў і адзначыў мастацкія здольнасці рэжысёра. Нарадзіўся Іван Пешкур 13 кастрычніка 1921 года ў прыгожых мясцінах. Вёсачка Вострава па тым часе налічвала больш за чатырыста жыхароў, і ў ёй мелася пачатковая школа, якую Іван закончыў на выдатна і пайшоў у суседнюю Навасёлкаўскую сямігодку. Тут давялося вучыцца з будучым праслаўленым партызанскім камандзірам Іванам  Грыбам, у атрадзе якога ён бу-дзе потым ваяваць. У 1935 годзе хлопец з глыбінкі паступае ў Віцебскае мастацкае вучылішча. Экзаменацыйная камісія прагледзела мастацкія напрацоўкі абітурыента – пейзажы з ваколіц Вострава і Навасёлак, партрэты жней і аратых – і пахваліла працу Пешкура. Затым ён будзе адточваць навыкі мастака ў майстроў жывапісу І. Ахрэмчыка, В. Хрусталёва, Ф. Фога. Яны заўважылі талент свайго выхаванца і парэкамендавалі хлопцу паступіць у Ленінградскую акадэмію імя Рэпіна. Але вайна з Фінляндыяй вырвала са студэнцкіх аўдыторый шмат першакурснікаў. Так Іван Іванавіч быў кінуты на штурм лініі Манергейма. Цудам выжыў пад кулямі фінскіх снайпераў у 40-градусны мароз, а яго сябры амаль усе загінулі. Былы мінамётчык праславіцца ў барацьбе з ворагам у Вялікую Айчынную вайну. Па заданні камандзіра атрада імя Чапаева Івана Грыба Пешкур прабіваецца ў самае логава фашыстаў, разведвае, дзе яны знаходзяцца, чым узброены, і пасля на ворага абрушваецца партызанская сіла. Адразу пасля вызвалення роднай Беларусі Пешкур стане працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. Яшчэ ішла вайна, а тэатр паставіў прэм’еру оперы “Алеся” ў Мінску. Разам з лепшым тэатральным мастаком С. Ф. Нікалаевым аформіў дэкарацыі спектакля, што ў нейкай ступені абумовіла поспех пастаноўкі.  А ў 1957 годзе за спектакль “Папараць-кветка” на Усесаюзным фестывалі атрымаў дыплом лаўрэата. У 1960 годзе вядомы ўжо мастак Іван Іванавіч Пешкур быў прыняты ў Саюз мастакоў. Усплеск вядомасці не закружыў галаву нашаму земляку, яго запрашаюць многія тэатральныя калектывы, нават з Масквы, але Пешкур ідзе працаваць у Тэатр юнага гледача. За трынаццаць гадоў творчай працы ў тут ён аформіў сваімі дэкарацыямі звыш 100 спектакляў і па ўзгадненні з дырэкцыяй тэатральнай установы дапамагае многім тэатрам Мінска і абласных цэнтраў. Яго работы вызначаюцца жывапіснай шматколернасцю, дынамікай і завершанасцю. Таксама ён стварае для артыстаў маляўнічыя касцюмы, ды так удала, што рэжысёрская задума ярка раскрываецца ў пастаноўках. У 1970 годзе па ініцыятыве міністэрства культуры Пешкур будзе пераведзены на працу ў оперны тэатр. Дарэчы, Іван Іванавіч Пешкур разам з мастаком Красоўскім стварыў дыяграму «Лагер смерці ў Трасцянцы», якая дзейнічае ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Ен быў на дзіва працалюбівы і паспяваў рабіць дэкарацыі не толькі для спектакляў, але і афармляў шмат урадавых канцэртаў, ствараў тэатральныя касцюмы, як, напрыклад, для “Песняроў”. Яго творчая палітра  была багатай. У 1976 го-дзе ён выставіў свае карціны на персанальную выставу. Наведвальнікаў прыгожага мастацтва радавалі лірычныя пейзажы, напісаныя Пешкурам у розныя гады,  партрэты, акварэлі. У мастацкіх творах Пешкура аматараў мастацтва прыцягваюць смелыя дынамічныя кампазіцыі, прыгажосць і велічнасць прыроды. Душэўнасцю і цеплынёй вее ад яго партрэтаў. Ён любіў людзей, любіў родную Капыльшчыну і часта наведваў родныя мясціны, якія падсілкоўвалі яго мастацкай энергіяй. Шкада, што трагічна загінуў у росквіце творчых сіл. Іван ІГНАТЧЫК, г. Капыль  
51

ДТП со смертельным исходом

18.12.2011
Два дорожно-транспортных происшествия случились на этой неделе на дорогах Копыльщины. Так, 12 декабря в половине шестого вечера водитель К., 1974 г. р., управляя автомобилем «Мерседес-Бенц 190» и двигаясь в сторону аг. Тимковичи, на 50-м км автодороги Узда-Копыль-Гулевичи, вблизи аг. Мажа, при встречном разъезде с неустановленным автомобилем, совершил наезд на велосипедиста Олега М., 1977 г. р., который двигался в попутном направлении по правому краю проезжей части дороги. В результате велосипедист погиб на месте. Назавтра, 13 декабря, около полуночи водитель микроавтобуса «Фольксваген-Транспортер» Геннадий Б., 1964 г. р., на автодороге Бобруйск-Ивацевичи в д. Филипповичи совершил наезд на Ольгу Г., 1931 г. р., жительницу д. Острово  Копыльского района. От полученных травм пенсионерка скончалась на месте ДТП. По данным фактам следственным отделением предварительного расследования Копыльского РОВД в отношении водителей возбуждены уголовные дела по ст. 317 ч. 2 УК Республики Беларусь. Владимир СКРИПИНСКИЙ  
39

Петарды — опасные игрушки, или Как не омрачить новогодний праздник

18.12.2011
На календаре – декабрь. В городах появляются красавицы-елки, улицы загораются разноцветными огоньками, народ в поисках подарков бегает по магазинам. Обычная предновогодняя суета. Казалось бы, такой праздник не должен быть омрачен никакими  чрезвычайными ситуациями. Но, к сожалению, это не так. Еще задолго до нового года на улицах городов начинают раздаваться звуки «взрывов». Шутки ради «охотники развлечений» бросают под ноги прохожих петарды и смеются, глядя на перепуганных людей. «Взрываются» петарды в подъездах домов, в подземных переходах, на улицах и рынках. Подобным образом развлекаются чаще всего дети и подростки, при этом совершенно не задумываясь о последствиях такого веселья. Потому ответственность за ожоги и увечья, нанесённые самим шалунам и окружающим, а также за последствия со всеми вытекающими неприятностями несем именно мы, взрослые, когда оставляем детей без присмотра или не находим времени и слов, чтобы доходчиво объяснить им элементарные правила безопасности. В 2010 году от таких шутников пострадали многие. Минчанин из-за брошенной возле него петарды лишился глаза. Восьмиклассник из г. Гродно получил термические ожоги обоих глаз после того, как друзья неудачно запустили петарду. Воспитанники одного из пинских детсадов после новогодних праздников не узнали игровую комнату: из-за пущенной с улицы ракеты произошел пожар. Часть мебели сгорела, а стены и потолок закоптились. В целом большинство всех бед  происходит из-за элементарной беспечности и твердой уверенности наших людей в том, что со мной такого не случится.  После принятия спиртных напитков в новогоднюю ночь хочется еще большего веселья,  фейерверков, радости и безграничного праздника.  Где уж тут думать о безопасности? Вот и веселится народ от души, а когда случается беда,  разводит руками –  кто знал, что так будет? Не остаются без работы в новогоднюю ночь и спасатели. Не успели пробить куранты о наступлении 2011 года, как неудачно запущенная ракета привела к пожару в одной из квартир по ул.Есенина в г.Минске. Обратим внимание на то обстоятельство, что даже приобретя пиротехнику в магазине (а не из-под полы у сомнительных продавцов),  вряд ли кто перед применением просто прочитал инструкцию. Ведь не до этого… Настроение после праздничного застолья великолепное, и быстрее хочется  взрывного фейерверка. И взрывается… Отрывая при этом пальцы, обжигая глаза и калеча руки. В Гомеле «опасная игрушка» в считанные секунды взорвалась прямо в руках 9-летнего ребенка, который с термическими ожогами руки и глаз был доставлен в областную больницу. В Полоцке люди, устроившие пиротехническое «шоу»  вблизи высотного дома, вряд ли могли предположить, что ракета залетит на балкон одной из квартир,  доставив тем самым немало хлопот  не только хозяевам квартиры,  но и их соседям. В Слуцке новогодняя ночь для хозяев квартиры по ул. Ленина закончилась сплошными неприятностями. Компания молодых людей вместе с сыном хозяев традиционно отмечала праздник. Ребята веселились, жгли бенгальские огни, а потом дружно вышли покурить на лестничную клетку.  Казалось, ничто не предвещало беды. Вот только сгоревшие прутики бенгальских огней, оставленные на праздничном столе, медленно тлели. Молодежь, вернувшись спустя 10-15 минут, застала следующую картину – в комнате  горел стол, елка и мебель… Как видим, примеров, как делать не надо, достаточно, поэтому еще раз напомним о том, что приобретать ракеты, хлопушки и прочие изделия такого рода следует только при наличии у продавца сертификата завода-изготовителя, подтверждающего качество. Обязательно перед применением ознакомьтесь с инструкцией и позаботьтесь о том, чтобы дети находились на безопасном расстоянии. Подумайте об этом. Чтобы новогодняя ночь была действительно волшебной и праздничной. Министерство по ЧС  
64

Учимся экономить

18.12.2011
Привлечение внимания общественности к вопросам эффективности использования энергоресурсов – основная цель  месячника по энергосбережению, который завершился 15 декабря. Но это не значит, что мы не должны думать об экономии и бережливости. Вопросы эти актуальны всегда. Ведь именно от нашей рачительности зависит наше благосостояние. Итак – начнем экономить. Эффективные способы экономии тепла в быту Утеплите окна Утепление окон может повысить температуру в помещении на 4–5°С и позволит отказаться от электрообогревателя, который за сезон может потреблять до 4000 кВтч на одну квартиру. Утеплите деревянные рамы уплотнителем либо поменяйте их на пластиковые стеклопакеты. Установите на окна теплоотражающую пленку. Теплоотражающая пленка – оптически прозрачный материал со специальным многослойным покрытием, который устанавливается на внутреннюю поверхность наружной оконной рамы. Пленка пропускает 80% видимого света, а внутри квартиры отражает около 90% теплового излучения, что позволяет сохранить тепло в помещении зимой и прохладу – летом. Не задвигайте радиаторы мебелью и не занавешивайте их шторами. Преграды мешают теплому воздуху равномерно распространяться по комнате и снижают теплоотдачу радиаторов на 20%. Перекрасьте радиаторы в черный цвет, установите теплоотражающие экраны. Радиатор, выкрашенный в темный цвет, отдает на 5-10% тепла больше, чем выкрашенный светлой краской. Единственное условие – слой краски не должен быть слишком толстым, это негативно скажется на ее теплоотдаче. Стена за радиатором может нагреваться до 50°С. Установите за батареями теплоотражающие экраны из фольги. Это повысит температуру в комнате в среднем на 2 градуса. Проветривайте «по-ударному» Постоянно открытая форточка, как это ни удивительно, остужает, но не проветривает. А вот если проветривать «залпом», на короткое время широко открыв окна, тогда воздух успеет смениться, но при этом не «выстудит» комнату – поверхности в помещении останутся теплыми. Утеплите лоджию и балкон Особенно тщательно стоит утеплить балконную дверь. На нижней части двери можно закрепить кнопками декоративный коврик, а на порог со стороны комнаты положить, плотно прижимая к двери, сшитый из толстой ткани валик. Набить его можно поролоном или обрезками ткани. Утеплите входную дверь Действенный способ сохранить тепло, уходящее через входную дверь, – установить вторую дверь, создав теплоизолирующий тамбур. Проследите за тем, чтобы дверь в подъезд плотно закрывалась. Если дверь в подъезд плохо закрывается, утепление вашей собственной входной двери может оказаться неэффективным. Этому может помочь либо установка инерционного устройства (так называемый «доводчик двери»), либо кодовый замок. Вы также вправе настаивать на утеплении входной двери и окон на лестнице. Установите на радиаторы регулятор температуры Когда вы надолго уходите или уезжаете из дома, экономьте: просто установите на регуляторах радиаторов отопления более низкую температуру. Вы всегда сможете заново «прогреть» помещение, установив регулятор на более высокое значение. КУП «Копыльское ЖКХ»  
50

Оригинально и красиво!

17.12.2011
Желе «Экзотика», щука фаршированная, салат  «Озорник» — названия блюд, которые были представлены на авторской кулинарной выставке Светланы Чиж. Замечательная мастерица работает поваром в копыльском ресторане «Колос», много лет верна своему любимому делу. На суд горожан женщина представляет свои шедевры не первый год. Не так давно копыляне могли любоваться красиво оформленными угощениями в городском магазине «Кулинария». Пожалуй, наиболее ярким и привлекающим внимание блюдом стала закуска «Селянское подворье». Фаршированный блинами и грибами цыпленок в шапке из баклажана и с корзинкой с помидорами, гордо восседал на своем импровизированном стульчике из редьки. Рядом с ним стоял колодец из картофеля фри и ведро из огурца, а на зеленой капустной полянке веселились озорники-цыплята. Оригинальная задумка, не правда ли? Не уступала «Селянскому подворью» по красочности закуска «Осенний букет». Вырезанные из фруктов и овощей ромашки, хризантемы, розочки составляли удивительную цветочную композицию. Привлекал взгляд салат в виде веселого котенка. Съедобный зверек выглядел настолько реалистичным, что зашедшие на выставку школьники поинтересовались, не муляж ли это? Светлана Владимировна Чиж с удовольствием делилась с хозяйками, посетившими выставку, своим многолетним опытом. Многим интересно было узнать подробную рецептуру того или иного блюда. Желающие могли купить кулинарные шедевры и оценить не только внешний вид, но и вкусовые качества. Уверена, все, кто приобрел выставочные экспонаты, ничуть об этом не пожалели. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора  
49

Внесите свой вклад

17.12.2011
В рамках республиканской кампании «Забота» Белорусское общество Красного Креста провело акцию по сбору б/у одежды для уязвимой категории граждан, проживающих на территории нашего района. По словам председателя районной организации БОКК Нины Жук, участие в акции приняли 25 человек, общая сумма пожертвований составила 500 тысяч белорусских рублей. Гуманитарную помощь получили 184 нуждающихся: многодетные семьи, одинокие пожилые люди, инвалиды. Несмотря на то, что сбор пожертвований уже окончен, Красный Крест всегда готов принять от добрых людей любую помощь. Проявите свое милосердие. Внесите свой вклад в сокровищницу добрых дел. Татьяна Бохан  
77

Якое адзенне насiлi нашы продкi?

17.12.2011
[caption id="attachment_15079" align="aligncenter" width="550" caption="Народны ансамбль народнай песні «Спадчына»"][/caption]

Вывучэнне традыцыйнай народнай спадчыны свайго рэгіёна – адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў культуры на сучасным этапе. Таму, у мэтах адраджэння, вывучэння і зберажэння традыцыйнай культуры, у РЦК было арганізавана раённае мерапрыемства “Капыльскія строі”, прысвечанае Году беларускага традыцыйнага касцюма.

Першым этапам па ўзнаўленні народнага касцюма Капыльскага раёна стала правядзенне даследчай работы па вывучэнні яго асаблівасцей. Супрацоўнікі клубных устаноў Капыльшчыны на чале з раённым цэнтрам традыцыйнай культуры па крупінках збіралі тое, што не паспелі знішчыць людзі і няўмольны час. Быў сабраны апісальны, ілюстрацыйны і прадметны матэрыялы. На іх аснове таленавітыя майстрыхі па кнігах, фотаздымках, частках адзення і апісаннях, сабраных у мясцовых людзей старэйшага пакалення, спрабавалі аднавіць адзенне нашых бабуль і дзядуль, прабабак і прадзедаў. Вынікі даследчай работы былі прадстаўлены падчас агляду-конкурсу ў раённым цэнтры культуры. [caption id="attachment_15080" align="aligncenter" width="443" caption=" На выставе"][/caption] На выставе можна было пазнаёміцца з узорамі мужчынскага і жаночага, будзённага і святочнага адзення, якое насілі нашы продкі ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. На Капыльшчыне традыцыйнае адзенне вызначалася разнастайнасцю і багаццем арнаментальных форм у вышыўцы і ткацтве асобных дэталей касцюма, арыгінальнымі лакальнымі ўзорамі, якія бытавалі ў розных вёсках раёна. З даследчых матэрыялаў навукоўцаў па зборы народнага беларускага касцюма, а менавіта вядомага беларускага мастацтвазнаўца і этнографа Міхася Раманюка, які ў 80-я гады мінулага стагоддзя праводзіў даследаванне мясцовых строяў на Капыльшчыне, наш строй названы як “капыльска-клецкі”. Збор матэрыялаў па традыцыйным адзенні паказаў, што строй Клецкага раёна вельмі падобны на капыльскі: крой дэталей касцюма аднолькавы, адрозненне толькі ў арнаментальным аздабленні рукавоў у жаночых сарочках, кашулях, фартухах, гарсэтах, а вось андаракі і спадніцы адрозніваюцца па буйных і частых складках. Як адзначыла дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло, аднавіць гісторыю касцюмаў поўнасцю сёння даволі цяжка. Не ўсе знаходкі вывучаны, не ўсе даследаваны вёскі, што дазваляла б рабіць самастойны аналіз і апісанне касцюма. Але тое, што сабрана, дае магчымасць атрымаць дастаткова аб’ектыўныя ўяўленні аб традыцыйным адзенні, якое існавала на Капыльшчыне  на пачатку ХХ ст. Падчас правядзення агляду-конкурсу журы цяжкавата было вызначыць пераможцаў. У намінацыях за збор і афармленне даследчага матэрыялу, творчы падыход і захаванне традыцый традыцыйнага касцюма 12 клубных устаноў культуры  былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела культуры Капыльскага райвыканкама. А завяршылася святочное мерапрыемства выступленнем народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” пад кіраўніцтвам Валянціны Зарамбоўскай. Таццяна БОХАН Фото аўтара  
43

Спасибо, Даша!

16.12.2011
Я очень люблю биатлон. А моей любимой биатлонисткой является Дарья Домрачева. Благодаря каналу «Беларусь-2» можно увидеть телевизионную трансляцию  Кубка мира по биатлону, который проходит в Австрии, и наблюдать за выступлением любимой спортсменки. Она не перестает удивлять нас своим мастерством. Вот и 10 декабря она выиграла гонку преследования на 10 км на втором этапе. Наша спортсменка по итогам спринта, который прошел накануне, стартовала с пятой позиции с отставанием в 25 секунд от лидера – немки Магдалены Нойнер. Но на первое место она вышла после заключительного, четвертого, огневого рубежа, на котором Нойнер, возглавлявшая гонку, допустила 2 промаха и отправилась на штрафные круги. На последнем круге дистанции Даша заставила нас поволноваться, но спортсменка выдержала, продемонстрировала всем волю к победе. Наверное, каждый из зрителей на последних минутах гонки вслед за комментатором повторял такие слова: «Еще немного. Надо выстоять!» Финиш был просто замечательный. Победа осталась  за Дарьей Домрачевой. Приятно было увидеть Дашу на верхней ступени пьедестала. Она на плечах держала белорусский флаг и радовалась победе. В этот момент за Дашу радовалась вся Беларусь. Надо отметить, что для Дарьи Домрачевой это уже вторая победа на этапах Кубка мира в новом сезоне. 1 декабря на стартовом этапе она заняла первое место в индивидуальной гонке на 15 км. А всего в карьере это пятая победа Домрачевой на этапах Кубка мира. А в воскресенье – 11 декабря – благодаря Даше наша команда заняла пятое место в эстафете на этапе Кубка мира. Когда она приняла эстафету на заключительном этапе, наша команда была 11. И только благодаря Даше белоруски переместились на 5-ю позицию. Хочется отметить, что в общем зачете Дарья Домрачева занимает 3-е место. Спасибо, Даша! Мы будем болеть за тебя на следующем этапе, который  пройдет с 15 по 18 декабря. Полина Вабищевич, учащаяся СШ №3 г. Копыля  
38

Яго творчасць стала бліжэй

16.12.2011
Мы, вучні 6-8 класаў СШ №3 г. Капыля, са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Людмілай Львоўнай Жылка пабывалі ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Наша экскурсія была прысвечана 120-годдзю з  дня нараджэння беларускага паэта. [caption id="attachment_15047" align="aligncenter" width="443" caption="Ля музея М. Багдановіча ў Мінску"][/caption] Музей размясціўся ў двухпавярховым будынку Траецкага прадмесця горада Мінска. Менавіта тут знаходзілася хата, дзе жыў Максім Адамавіч. На жаль, будынак не захаваўся. Літаратурны музей М. Багдановіча знаходзіцца недалёка ад гэтага месца. Сярод самых каштоўных экспанатаў музея – зборнік «Вянок», арыгінальныя фатаграфіі, некалькі аўтографаў.  Экспазіцыя музея складаецца з пяці залаў. Залы сімвалізуюць жыццёвы шлях паэта: ад дзяцінста да апошніх гадоў жыцця. Першая зала прадстаўляе юнацкасць і раннія гады творчасці Багдановіча. Тут ёсць вырабы з саломкі, якія з’яўляюцца своеасаблівым раскрыццём цыклаў вершаў М.Багдановіча «У зачараваным царстве» і «Згукі бацькаўшчыны». Матэрыялы другой залы адлюстроўваюць працэс станаўлення творчай індывідуальнасці М. Багдановіча,  яго літаратурны дэбют у 1907 годзе з аповедам «Музыка» ў газеце “Наша ніва”. Трэцяя зала экспазіцыі прысвечана тэме росквіту творчага таленту пісьменніка. Тут знаходзіцца  зборнік вершаў «Вянок». Наступная зала – «Мадонны» – адрозніваецца ад іншых сваім афармленнем. Люстра, якая напамінае крыж, умоўна падзяляе памяшканне на тры часткі. Тут ёсць любімая цацка М. Багдановіча – мішка, якому больш за 100 гадоў. Менш за ўсё экспанатаў у пятай зале. На металічных канструкцыях, якія быццам лунаюць у паветры, выбіты назвы тых вершаў і аповедаў, якія пісьменнік хацеў выдаць, але не паспеў. Сярод прадстаўленых каштоўнасцей – кішэнны гадзіннік, падораны Максіму яго бацькам. Пабываўшы ў музеі, мы шмат новага даведаліся пра Максіма Адамавіча. Вядомы паэт пражыў усяго 26 гадоў, але і за гэты кароткі час ён пакінуў пасля сябе вялікую культурную спадчыну беларускаму народу. Настасся Гардзіевіч, вучаніца 6 класа СШ №3 г. Капыля Фота Таццяны НядзелькІ