Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

45

Ответы по существу (CMigrator copy 1)

28.03.2013
На прямую линию с заместителем председателя райисполкома Аллой Романовской позвонили шесть человек. Всем были даны обстоятельные ответы на интересующие вопросы. Станислав Иванович Гродер из д. Рудное посетовал на то, что в полученном в гортопе торфобрикете очень много т. н. «крошки». «Каков процент боя допускается, а также какими документами это нормируется?» – спрашивал сельчанин. Алла Романовская (далее А. Р.), позвонив директору УП «Миноблтопливо» Александру Корзуну  и  уточнив некоторые требования ГОСТа, сообщила С. Гродеру, что согласно СТБ – 1919-2008 г. массовая доля мелочи (куски размером до 25 мм) допускается не более 7% от общей массы, а массовая доля частично разрушенного торфобрикета (куски размером больше 25 мм) не более 25%. Валентину Павловну Щерба, проживающую по ул. Замковой (райцентр), интересовало, когда коммунальщики закроют траншею, вырытую при замене участка трубы и кое-как засыпанную. Заместитель директора КУП «Копыльское ЖКХ» А. П. Полещук сообщил Алле Антоновне, что как только сойдет снег и будут проводиться работы по благоустройству придомовых территорий и т. н. ямочный ремонт, траншея по ул. Замковой будет засыпана. С не совсем обычным вопросом обратилась на прямую линию Лариса Николаевна Статкевич, проживающая в аг. Камень. Женщина спрашивала, можно ли ей купить корову в местном сельхозпредприятии ОАО «Суворова-Агро»? Первый заместитель начальника управления райсельхозпрода  Виталий Ракевич, кому переадресовала вопрос Алла Романовская, ответил, что проблем не должно быть. Валентине Павловне необходимо обратиться в администрацию хозяйства с письменным заявлением. Пенсионерка 77 лет из д. Комсомольская Валентина Д., являющаяся инвалидом 1-й группы, просила оказать помощь с доставкой ее по вторникам, четвергам и субботам в УЗ «Несвижская ЦРБ» для проведения сеансов внепочечного очищения крови (гемодиализ). Проконсультировавшись с начальником управления по труду, занятости и социальной защите населения Копыльского райисполкома В. С. Козич, которая сообщила, что три человека из нашего района нуждаются в таком лечении, начальником финансового отдела райисполкома Г. Н. Мицкевич, директором ОАО «Автопарк №21» В. Е. Сахаром, решили со 2 апреля с. г. в качестве  эксперимента ввести новый автобусный маршрут Копыль-Несвиж по вторникам, четвергам и субботам отправлением из Копыля в 7.00. У жителей района появится возможность пройти в Несвижской ЦРБ УЗИ-диагностику сердца, органов брюшной полости, предстательной железы и др. Трем больным по поводу гемодиализа может быть оказана (по их просьбе) одноразовая материальная помощь. Виктор Викторович Дашкевич из д. Колодезное задал сразу несколько вопросов. Его интересовало, почему автомагазины не возят творог из агрокомбината «Снов», как и бездрожжевой слуцкий хлеб? Каков ассортиментный перечень продукции должен быть в автомагазине? Пожаловался он на то, что в последний раз к ним прибыл не автомагазин, а неприспособленная автомашина с будкой, не блистающая чистотой, отсутствовала в продаже манная крупа. На каждый вопрос В. Дашкевичу было дано подробное объяснение. Посетовал звонивший и на то, что объединение В. Раевского и Потейковского сельсоветов вызовет,  якобы, массу неудобств для жителей нынешнего В. Раевского сельсовета, которым придется за справкой ехать в Потейки. Ему был дан ответ, что вопрос пока находится в стадии проработки. Жительница д. Острово Татьяна Васильевна Голубович спрашивала, кто должен расчищать дороги от снега? Женщину беспокоило, что расчищают их плохо, того и гляди, что автомагазин, а тем более скорая помощь, не смогут добраться до их деревни… Алла Антоновна разъяснила звонившей, что согласно поручению Копыльского райисполкома, а также на основании договоров, заключенных между КУП «Копыльское ЖКХ» и сельхозпредприятиями, очистка от снега улиц и дорог в сельской местности проводится силами хозяйств. На прямой линии дежурил Владимир СКРИПИНСКИЙ  
71

На канікулах дзеці не сумуюць

28.03.2013
Падчас веснавых канікулаў з 25 па 30 сакавіка на базе гімназіі №1, сярэдніх школ №2 і №3 г. Капыля, Быстрыцкай, Ванелевіцкай, Камсамольскай, Каменскай, Семежаўскай і Цімкавіцкай СШ працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Датацыйныя сродкі на ўтрыманне аднаго дзіцяці складаюць 18 600 руб. на дзень. Распрацаваны планы работы лагераў, згодна з якімі праводзіцца шэраг выхаваўчых, забаўляльных, спартыўных мерапрыемстваў. Значная ўвага надаецца прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, недапушчэнню знаходжання дзяцей на вадаёмах падчас раставання лёду, веснавой паводкі. Першачарговая ўвага звернута на аздараўленне дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў і навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў рамках абласной міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Шчаслівае дзяцінства”, якая прадоўжацца да 10 красавіка. Сяргей КОЗЕЛ  
56

Слабада-Кучынская сельская бібліятэка: мінулае і сучаснасць

28.03.2013
Cпоўнілася 40 гадоў, як Слабада-Кучынская прыклубная бібліятэка была ператворана ў Слабада-Кучынскую сельскую бібліятэку А пачыналася ўсё значна раней. У 1923 годзе татарын Д. Ясінскі аддаў пад клуб вялікае памяшканне ў сваёй хаце-карчме. Там і быў створаны невялічкі бібліятэчны куток. Першыя кнігі ў бібліятэку прынёс Сяргей Гурыновіч — сакратар камсамольскай арганізацыі. Вясковая моладзь ладзіла спектаклі, а на выручаныя грошы набывала газеты, часопісы і кнігі. Загадчыкам прыклубнай бібліятэкі стаў Гурыновіч Ф. І. Газеты атрымлівалі са спазненнем на тыдзень. Асабліва карысталіся попытам у сялян газеты “Бедната” і “Вёска”. Камсамольцы любілі чытаць “Камсамольскую праўду”. Праводзіліся дні палітычнай вучобы, чыталіся лекцыі. Пасля  вайны  была  адкрыта хата-чытальня, якая знаходзілася недалёка ад сучаснай бібліятэкі. Гэта была невялічкая хатка, дзе размясціліся сельскі Савет, кантора і ў калідорчыку бібліятэка. Паколькі месца было мала, у сцяне  прарэзалі акенца, праз якое і выдаваліся кнігі чытачам прама на парозе. Загадчыкам бібліятэкі працаваў Салановіч Пётр. Затым хатку разабралі, а пабудаваны побач клуб стаў прыклубнай бібліятэкай. Але і тут яна не засталася. Бібліятэку, сельскі Савет, кантору перанеслі ў свабодную хату, дзе раней жылі рэпрэсіраваныя Калпакі. І вось ужо большую частку будынка заняла прыклубная бібліятэка. У 1960-я ў бібліятэцы працавалі Аляксандра Рымашэўская (Косціна), Ніна Хілько (Каспяровіч), Марыя Ярмалінская. З успамінаў Аляксандры РЫМАШЭЎСКАЙ (здымак 1): — Я дастаўляла кнігі па паляводчых брыгадах на веласіпедзе. Для рабочых — мастацкую літаратуру, а для спецыялістаў падбірала навуковыя выданні. Асабліва запомніліся падзеі, звязаныя з  палётам у космас Юрыя Гагарына. Чытачы разбіралі ўсе газеты, часопісы і кнігі, якія расказвалі пра гэта. Праца ў бібліятэцы дапамагла мне ў жыцці. Аляксандра Міхайлаўна скончыла БДУ імя У. І. Леніна. Доўгі час працавала ў Акадэміі Навук (Інстытут мікрабіялогіі). Расказвае Ніна ХІЛЬКО: — У 1963-1966 гг. аднавяскоўцы наведвалі адначасова і клуб, і бібліятэку. Чытачам вельмі падабаўся часопіс “Огонек”. У той час бібліятэка працавала над выхаваннем моладзі на баявых і працоўных традыцыях. Камсамольская арганізацыя саўгаса “Крыніца” (235 чалавек), якую я ўзначальвала, выпускала “Баявы лісток” і “Молнию”. Сумесна з настаўнікамі праводзілі канферэнцыі, конкурсы для чытачоў. Вельмі змястоўнымі былі тэатральныя пастаноўкі па творах Івана Шамякіна (“Сэрца на далонях”), дзе выступаў дырэктар Слабада-Кучынскай СШ І. С. Трацэўскі са сваімі навучэнцамі. З  1973 года бібліятэку ўзначаліла Соф’я Клюйка (здымак 2). Любімай справе гэта жанчына аддала больш за 20 гадоў свайго жыцця. Пашырыўся кніжны фонд, у бібліятэцы з’явіўся тэлевізар. За творамі Аляксандра Дзюма, Васіля Быкава, Аляксандра Ардамацкага выстройвалася чарга, запісваліся наперад, каб атрымаць запаветны экзэмпляр. У бібліятэцы можна было падрыхтавацца да заняткаў школьнікам, студэнты бралі літаратуру для рэфератаў і дыпломных работ. Сыны Соф’і Сцяпанаўны, Ігар і Сяргей, большую частку часу праводзілі ў бібліятэцы. Сёння яны ваенныя (палкоўнік і падпалкоўнік), праходзяць службу ў Таманскай дывізіі ў Расіі. І ў гэтым заслуга іх маці. Сёння ў Слабада-Кучынскай сельскай бібліятэцы працуе Валянціна Барташэвіч (здымак 3). З захапленнем і творчасцю ў 1999 годзе яна ўзялася за працу. Краязнаўчая дзейнасць стала адным з вядучых кірункаў дзейнасці бібліятэкі. Па ініцыятыве Валянціны Зянонаўны ў бібліятэцы створаны музейны куток, дзе размешчаны больш за 100 экспанатаў: прадметы быту і адзення, асабістыя рэчы жыхароў, фота- і дакументальныя матэрыялы па гісторыі вёскі. Слабада-Кучынская сельская бібліятэка стала не толькі інфармацыйным цэнтрам вёскі, а і сацыякультурным, камунікатыўным. Увесь час арганізоўваюцца выставы народных умельцаў “Рукамі нашых чытачоў”, у якіх удзельнічалі Раіса Ясючэня і Ніна Краўчанка (вышыванне гладдзю), Аляксандр Кандыбовіч (чаканка па метале), Вольга Барташэвіч (вышыванне крыжыкам). Выстаўляла свае работы і народны творца з Віцебска Людміла Кандыбовіч. Бібліятэка абслугоўвае шэсць вёсак. Запыты чытачоў рознабаковыя. У вёсцы Вялешына-1 запатрабаваны дэтэктывы і кнігі пра каханне. У Слабада-Кучынцы — часопісы “Гаспадыня”, “Народный доктор”, “Хозяин”. Самы старэйшы чытач бібліятэкі — 87-гадовая Алена Луцэвіч з пасёлка Заполле, а самы малодшы — чатырохгадовая Дар’я Астрэйка з Слабада-Кучынкі. Па колькасці наведванняў бібліятэкі і ўзятай літаратуры лідзіруе навучэнка 4-га класа Хрысціна Кавальчук (60 і 156, адпаведна). Сапраўднымі сябрамі бібліятэкі сталі навучэнцы ДУА “Слабадакучынская СШ” Яна Коршук, Таццяна Сянькевіч, Кірыл і Данііл Кандыбовічы. Дарэчы, Валянціна Барташэвіч наладзіла добрае супрацоўніцтва з школай, сельскім клубам. Праводзяцца сумесныя конкурсы, ранішнікі, вечары, семінары. Бібліятэкар прымае актыўны ўдзел у рабоце рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў. І сёння з упэўненасцю можна сказаць, што, дасягнуўшы юбілейнай адзнакі, Слабада-Кучынская сельская бібліятэка, дзякуючы руплівай працы Валянціны Барташэвіч, стала цэнтрам нацыянальнай культуры в. Слабада-Кучынка. Барыс ДЗЕНІСЮК, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Слабадакучынская СШ”, кіраўнік рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў  
44

Пожар в сельском клубе

28.03.2013
21 марта в 3.10 в ЦОУ Копыльского РОЧС от начальника ПАСП №15 д. Сл.-Кучинка С. В. Суботника поступило сообщение о пожаре в сельском клубе, расположенном в д. Сл.-Кучинка. По прибытии к месту вызова в 3.13 установлено, что горит крыша клуба открытым пламенем. СК деревянный, обшит сайдингом, крыт шифером по деревянной обрешетке, размером в плане 10х20 м, подключен к электроснабжению. Принадлежит отделу культуры Копыльского райисполкома. В результате пожара уничтожено потолочное перекрытие площадью 30 м2 и крыша - 20 м2. Причина пожара устанавливается. Евгений ЧИРКУН, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС  
41

Проводятся мероприятия «Арсенал»

28.03.2013
В целях предупреждения преступлений с применением оружия, изъятия незаконно хранящегося оружия, боеприпасов, взрывных устройств и взрывчатых веществ с 1 по 5 апреля 2013 года на территории Республики Беларусь проводятся специальные комплексные мероприятия «Арсенал». В связи с этим Копыльский РОВД настоятельно рекомендует сдать незаконно хранящееся огнестрельное оружие, боеприпасы и взрывчатые вещества. Лицо, добровольно сдавшее их, освобождается от уголовной и административной ответственности. Более подробную информацию по данному поводу, а также иную информацию, относящуюся к работе лицензионно-разрешительной службы, можно получить по телефону 55-5-28 или на личном приеме в Копыльском РОВД, кабинет №11. Приемные дни: понедельник, среда с 8.00 до 13.00; вторник, четверг с 15.00 до 20.00 и суббота с 9.00 до 13.00. Юрий САПЕШКО, заместитель начальника ООПП Копыльского РОВД, майор милиции  
60

Охотники: ваш выход!

28.03.2013
С нетерпением ждут охотники возвращения птиц, которые зимовали в теплых краях. Ведь у тех, для кого охота является страстью, появляется возможность вновь испытать незабываемые минуты. Начальник Несвижской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Вячеслав СТЕПУРА напоминает об основных требованиях, которые должны неукоснительно выполняться охотниками, чтобы хорошо провести свободное время и при этом оставаться законопослушными гражданами. — С 9 марта по 12 мая текущего года разрешена охота на гуся белолобого, гуся-гуменника, гуся серого и канадскую казарку в светлое время суток, кроме периода с 11 до 18 часов. Согласно приложению 11 «Правил ведения охотничьего хозяйства и охоты», разрешенным способом охоты является ружейный из засады (скрадка) с подманиванием. Скрадок — это сооружение и (или) используемое охотником укрытие, обеспечивающее его незаметное нахождение в охотничьих угодьях в целях ожидания животных. Для его сооружения используются как искусственные (маскировочные сетки, брезент, пленка и т. п.), так и естественные материалы. Это может быть полностью крытый или открытый сверху шалаш, окоп или яма, накрытые маскировочной сеткой или чем-то иным. Допустимо применение составленных тюков (катушек) соломы, скирды или стога с вырытым в них углублением. Основное условие — скрадок должен обеспечивать маскировку охотника не менее чем с двух сторон. Естественные насаждения, каналы, насыпи и другие подобные элементы местности не считаются скрадком. В случае необходимости добора подраненного гуся охотник может покинуть свое убежище с расчехленным заряженным ружьем в зоне видимости скрадка, но не более 300 метров от него. Применение оружия в данном случае допускается только для добора подранка. С 6 апреля по 12 мая открывается охота на самцов (селезней) кряквы в светлое время суток. Способом охоты является ружейный из засады (скрадка) с подманиванием с помощью подсадной утки (уток) и (или) чучел и манков. Одновременно открывается охота на самцов вальдшнепа, с 18 до 22 часов, способ охоты — ружейный из засады (на тяге). При проведении охоты на гусей, селезней кряквы, самцов вальдшнепа для розыска и подачи добытой дичи допускается использование охотничьих собак: терьеры, таксы, легавые, спаниели, ретриверы, водные собаки. При ведении охоты собаки должны находиться на поводке, отпускать разрешается только после выстрела. После подачи сбитой птицы либо прекращения ее поиска следует снова взять собаку на поводок. Кроме этого, хотим обратить внимание на соблюдение правил безопасности при проведении охоты (особенно на абзац 11 п. 224 «Правил ведения охотничьего хозяйства и охоты»), согласно которым запрещается производить стрельбу на шум, шорох, по неясно видимой цели, в тумане, в сильный снегопад, в сумерки, против солнца и при других условиях плохой видимости, а также по взлетающей птице ниже 2,5 метра в условиях ограниченной видимости. В сроки запрета на вылов рыбы (с 1 апреля по 30 мая) запрещено использование маломерных судов и судов с двигателями в рыболовных угодьях, кроме использования маломерных судов без двигателей для установки (снятия) подсадных уток, профилей, чучел и подъема добытой дичи (п. 140.6 «Правил ведения рыболовного хозяйства и рыболовства»). Подготовила Маргарита САКОВИЧ  
45

Увага: прыём грамадзян (CMigrator copy 5)

28.03.2013
29 марта 2013 года с 9.00 до 11.00 в кабинете №30 Копыльского райисполкома проводит прием граждан и юридических лиц заместитель председателя Минского облисполкома Александр Николаевич ЮШКЕВИЧ.  
36

Высокае званне «народны» – пацверджана!

27.03.2013
Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства было пацвярджэнне мастацкімі калектывамі ганаровага звання “народны”. У канцэрце прымалі ўдзел сапраўдныя зоркі Капыльшчыны. На вуліцы гуляла зусім не веснавая завіруха, сыпала снегам. Але і ёй было не пад сілу перашкодзіць аматарам музыкі трапіць у раённы Цэнтр культуры на канцэрт, які праходзіў у рамках ХVII абласнога агляду “народных” і аматарскіх вакальна-харавых, інструментальных, харэаграфічных калектываў. [caption id="attachment_25752" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне - “Капыльскія дудары”"][/caption] Скажыце, ці можна апісаць паветра, подых ветрыку, ласкавы праменьчык сонейка? Лічу, што нават самыя трапныя словы не змогуць перадаць іх прыгажосць. Так і з музыкай. Яе трэба проста слухаць і адчуваць асалоду. На сцэне – народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне” пад кіраўніцтвам Аляксандра Булакевіча. І... чароўныя гукі старадаўняга вальса і вясельнай полькі рассыпаліся цудоўнымі праменнямі па-над залай. Вось на сцэне Вольга Даманская. Пад акампанемент флейты яна апавядае пра любоў да роднай Капыльшчыны. Ад гледачоў – гучныя авацыі! “На сцэне народны аркестр народных інструментаў “Капыльскія дудары”!” – аб’яўляе наступных артыстаў вядучая. І вось яны, у цудоўных касцюмах, расшытых беларускім арнаментам, уваж-ліва сочаць за тым, як дырыжыруе іх мастацкі кіраўнік Святлана Салавей. Аднак цікава было не толькі слухаць, але і назіраць за тым, як музыканты іграюць на сапраўдных старадаўніх інструментах беларусаў: валынцы, сурме, цымбалах, жалейцы. Цудоўныя гукі спляталіся ў адзіны рознакаляровы ўзор народных кампазіцый. А прызнанне ў каханні прагучала паміж Аксанай Мельнічэнка і Вячаславам Курчыкам зусім па-сапраўднаму. І зноў – выбух апладысментаў і гучнае “Брава!” З боханамі розных гатункаў хлеба на сцэне з’явіліся салісты народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” раённага Цэнтра культуры. Са шчырымі словамі пажадання дабрабыту самы духмяны каравай быў уручаны начальніку аддзела культуры райвыканкама Наталлі Царковай. Таццяна Шастакова, салістка народнага жаночага вакальнага ансамбля РЦК пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько, разам з іншымі выканаўцамі названага калектыву выконвала ўжо больш сучасныя песні. Але тэма гэтых кампазіцый – тэма вечная: каханне. На працягу выступлення калектываў працавала журы, якое і вынесла вердыкт: “Высокае званне “народны” – пацверджана!” Авацыі, авацыі, авацыі! Расквецілі музычнае мерапрыемства дзіцячыя харэаграфічныя калектывы пад кіраўніцтвам Святланы Палонскай з ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” і Марыны Балажынскай з раённага Цэнтра культуры. Ці ведаеце вы, паважаныя чытачы, пра такую страшэнную хваробу, як “запаленне варотцаў сэрца”? Не? Вось і я не ведала, пакуль не паглядзела пастанову вясковага тэатра  Быстрыцкага СДК. Аказваецца, такім “запаленнем” знянацку можа захварэць… мужык. А вось, як лечыцца такая “інфекцыя”, ведаць можа толькі жонка, якая і становіцца выратавальнікам. “Ну і мужыкі!” – раз-пораз і ўсё з новымі ноткамі ў голасе ўскліквала галоўная гераіня. Пра клуб нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” вядома капылянам, а вось пра тое, што ж з’яўляецца сапраўднай ежай беларускага мужыка, яны змаглі даведацца з тэатральнай міні-яцюры. Аказваецца, гэтым цуда-прадуктам мог стаць… какос. Аднак гаспадар не здолеў “раскалоць” заморскі фрукт. Таму і давялося частаваць гасцей  звычайнымі салёнымі агуркамі і каўбасамі. У гэты дзень зусім па-даросламу загучалі імёны вядучых-дзяцей – Алесі Астрэйкі з Песачанскага ЦКіА  і Рамана Еўдакімава з Душаўскага СДК, якія разам са Святланай Сухаверскай з Каменскага СК і Сяргеем Мялешкам аб’яўлялі імёны артыстаў. А напрыканцы канцэрта адбылося ўзнагароджванне пераможцаў раённага агляду-конкурсу тэатральна-драматычнага жанру і вядучых канцэртных праграм устаноў культуры Капыльшчыны. Начальнік аддзела культуры Наталля Царкова ўручыла Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі кіраўнікам Бучацінскага, Жыліхаўскага, Камсамольскага, Быстрыцкага, Грозаўскага, Лоцвінскага, Душаўскага і Цімкавіцкага сельскіх Дамоў культуры, а таксама Песачанскага Цэнтра культуры і адпачынку. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  
31

Сегодня — 27 марта, среда

27.03.2013
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1330 г. – воздвигнут Ипатьевский монастырь (на снимке). Он знаменит тем, что в нем был благословлен на царство Михаил Федорович – первый царь из династии Романовых. Ипатьевский монастырь Святой Троицы – древнейший из сохранившихся архитектурных ансамблей Поволжья. 1855 г. — в США запатентован керосин. 1966 г. — в Купаловском театре состоялась премьера спектакля «Люди на болоте» по роману И. Мележа. Спектакль стал важным событием в театральной жизни республики. В ярких массовых драматических сценах и судьбах основных героев раскрыта целая эпоха — перестройка деревни на социалистический строй. 1974 г. – на советские экраны вышел последний фильм Василия ШУКШИНА «Калина красная». ИМЕНИНЫ: Православные: Михаил, Ростислав, Иоанн, Матрона. Католические: Александр, Иван, Августа. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Венедиктов день, Скотник.  Скотину выводили во двор, чистили и скребли ее, заговаривали от дурного глаза: «Корова на дворе — харч на столе», «Свинья — копилка: что в нее положишь, то и возьмешь». Наблюдали и за приметами. Мороз на Венедикта предвещал такую же погоду на неделю вперед. А вот гром в этот день сулил урожайное и плодородное лето. Полнолуние. Неблагоприятный день. Луна в знаке зодиака Весы. У гэты дзень «Слава працы» пiсала: 1972 г. – «Рабочая Гулевіцкага цагельнага завода Зінаіда Якаўлеўна Сенюк гэтымі днямі нарадзіла трох дзяўчынак. Цяпер у Зінаіды Якаўлеўны чацвёра дачок. Маці навароджаных аказана высокакваліфікаваная медыцынская дапамога, над трайнятамі наладжан усебаковы медыцынскі нагляд. Маці і навароджаныя адчуваюць сябе добра. Хутка яны выпішуцца з радзільнага ад-дзялення райбальніцы». 1974 г. – «Гарачая пара зараз у кавалёў калгаса «Новы свет» Л. Захарыка і А. Дарашэвіча. Імі поўнасцю адрамантавана 40 барон для брыгады №4. На працягу 3-4 дзён яны акавалі 16 колаў». 1982 г. – «Над палямі саўгаса «Доктаравічы» кружыць самалёт сельгасавіяцыі. Сёлета тут з паветра будзе падкормлена 900 гектараў азімых зерневых культур. На загрузцы тукаў у паветраную машыну старанна працуюць механізатары В. М. Хмель і А. С. Шкурскі». Падрыхтаваў Уладзімір СКРЫПІНСКІ  
70

Пытанні культуры пад увагай дэпутатаў

27.03.2013
На 28-й сесіі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў у ліку асноўных пытанняў парадку дня быў разгледжаны ход выканання Дзяржаўнай праграмы ”Культура Беларусі” на 2011-2015 гады ў Капыльскім раёне. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў культуры і адукацыі раёна. [caption id="attachment_25746" align="aligncenter" width="443" caption="У раённым краязнаўчым музеі"][/caption] Напачатку дэпутаты раённага Савета дэпутатаў наведалі ўстановы культуры г. Капыля. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі з работай сістэмы пазнаёміла дырэктар Таццяна Серая. У прыватнасці, летась, у Год кнігі, дзейнасць бібліятэк была скіравана на прыцягненне ўвагі да кнігі і чытання, што дазволіла павялічыць колькасць наведвальнікаў на 1,6%. За мінулы год адзіны фонд публічных бібліятэк раёна попоўніўся на 21 тыс. экзэмпляраў, паказчык абнаўлення бібліятэчных фондаў – 5,9%. Нарматыў па камплектаванні фондаў склаў 16,6% ад агульнай сумы бюджэтнага фінансавання. Камп’ютарызавана 18 бібліятэк, у тым ліку 16 на вёсцы з выхадам у Інтэрнэт. У сярэднім адна сельская бібліятэка аказвае 8 відаў платных паслуг, бібліятэка аграгарадка – ад 15 да 20. Каб задаволіць патрэбы сельскіх жыхароў, дзе няма стацыянарнай бібліятэкі, прымяняюцца разнастайныя формы абслугоўвання: пункты выдачы, кніганошства, перасоўныя бібліятэкі. З дзейнасцю Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пазнаёміў яе дырэктар Уладзімір Чаркас. Так, у раёне працуюць дзве дзіцячыя школы мастацтваў з пяццю філіяламі ў сельскай мясцовасці: у аграгарадках Старыца, Быстрыца, Семежава, вёсках Слабада-Кучынка, Канюхі з агульнай колькасцю 429 навучэнцаў. У мінулым годзе імі заваяваны Гран-пры і пяць дыпломаў лаўрэатаў розных ступеняў на абласных і рэгіянальных конкурсах. Як адзначыла дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, асноўны фонд музея папоўніўся на 609 музейных прадметаў, арганізавана 17 выстаў, праведзена 315 экскурсій, 112 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў. Супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і ў Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”, рэалізоўваецца праект “Апекуны шчасця”. У раённым Цэнтры культуры да ўвагі ўдзельнікаў сесіі былі прапанаваны выставы ўстаноў культуры раёна, прадстаўнікі якіх знаёмілі з метадычнымі напрацоўкамі, давалі каментарыі, адказвалі на пытанні. З дакладам аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады ў Капыльскім раёне выступіла начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Царкова. Як адзначыла Наталля Іванаўна, сетка ўстаноў культуры Капыльскага раёна на 1 студзеня 2013 года налічвае 67 адзінак: 28 устаноў клубнага тыпу, 36 публічных бібліятэк, 2 установы пазашкольнага выхавання і навучання, 1 музей з філіяламі ў аг. Семежава і в. Вялешына. Пры ўстановах культуры працуюць восем народных самадзейных калектываў і адзін узорны. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады ва ўстановы культуры паступіла камп’ютарная тэхніка і  праграмнае забеспячэнне,  музычныя інструменты, сцэнічныя касцюмы, гукаўзмацняльная апаратура, абсталяванне і мэбля. Праведзены рамонт даху Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, заменены вокны і дзверы ў РЦК. У наступным годзе завершыцца ўстаноўка энерга-зберагальных вокнаў у Капыльскай ДШМ. Адрамантаваны сістэмы ацяплення ў Лясноўскім СДК,  установе культуры аг. Пясочнае, Быстрыцкай сельскай бібліятэцы. Усяго на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы накіравана 83,6 млн рублёў. У 2012 годзе калектывы мастацкай самадзейнасці актыўна ўдзельнічалі ў абласных святах і конкурсах. Узорны эстрадны дзіцячы аркестр Капыльскай ДШМ стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу-фестывалю “JAZZ-TIME” у Салігорску. Народны ансамбль народнай песні “Спадчына” атрымаў дыплом III ступені на абласным фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. За межамі раёна добра вядомы Калядны абрад “Цары”, які штогод збірае шмат гасцей у аг. Семежава. Таксама візітоўкай раёна з’яўляюцца абласны фестываль гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, абласное свята-конкурс па ткацтве ручніка “Млечны шлях ад рук бабулі” і інш. На ажыццяўленне дзейнасці ўстаноў культуры і мастацтва з мясцовага бюджэту было выдаткавана 10,7 млрд рублёў. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 384 млн рублёў, што на 27,7% больш, чым у 2011 годзе. Спонсарская дапамога – 40,7 млн рублёў. Як падкрэсліла выступоўца, разам з тым установамі культуры Капыльшчыны вядзецца недастатковая работа па культурным абслугоўванні сельскага насельніцтва, не заўсёды арганізавана і творча працуюць клубы па інтарэсах. На недастатковым узроўні наладжана работа па падборы і расстаноўцы кадраў у сельскіх установах культуры. З-за адсутнасці фінансавых сродкаў не ўсе аб’екты прыведзены ў адпаведнасць з нормамі пажарнай бяспекі. Пра сумесную работу мясцовай улады і ўстаноў культуры гаварылі ў сваіх выступленнях дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Цімкавіцкай Маладзёжнай выбарчай акрузе №33, старшыня пастаяннай камісіі па развіцці сацыяльнай сферы райсавета дэпутатаў, старшыня Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Острыкава, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па выбарчай акрузе імя 50 гадоў БССР №20, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Слабада-Кучынскай выбарчай акрузе №4, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк, дырэктар Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу Любоў Карповіч. Станоўчую ацэнку галіне культуры Капыльшчыны далі намеснік  старшыні райвыканкама Ала Раеўская і сенатар Мікалай Казаравец. Згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў выкананне Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады прадоўжыцца. Работа будзе весціся ў адпаведнасці з раённым планам мерапрыемстваў да Года беражлівасці, па выкананні задання па павелічэнні пазабюджэтных даходаў, рацыянальным выкарыстанні сродкаў, па рэарганізацыі, аптымізацыі і стварэнні ўстаноў культуры комплекснага характару, рамонце памяшканняў, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванні тэрыторый, забеспячэнні высокай якасці правядзення абласных і раённых культурных мерапрыемстваў, заняткаў клубных фарміраванняў і г. д. Акрамя таго, на пасяджэнні сесіі быў разгледжаны ход выканання раённай праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у 2011-2015 гадах, зацверджаны Праграма дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Капыльскага раёна на 2013-2015 гады, Інструкцыя аб парадку фарміравання і зацвярджэння планаў пераўтварэння камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Капыльскага раёна, у адкрытыя акцыянерныя таварыствы і справаздача аб выкананні раённага бюджэту за 2012 год. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  
48

Не остаться в стороне

27.03.2013
Циклон «Хавьер» вписал в историю достаточно богатую страницу. Прошло уже две недели, но разговоры о нашумевшем урагане до сих пор не прекращаются. На автобусных остановках, в поликлинике, в магазинах, на улице то и дело вспоминают самые яркие эпизоды той злосчастной пятницы. Метель перекрывала движение транспорта. По проезжей части дороги шли машины, люди, уступая друг другу. Я видела, как на подъеме к площади Ленина в Копыле не мог взобраться автобус. Его тянул трактор и постоянно буксовал. В этом страшном скопище снега, льда и метели громадный автобус толкали и пассажиры, и прохожие. Вьюга перекрывала не только движение, но и дыхание. Можно представить, как добирались в этот день домой дети из детских садов, школ. Сотрудница редакции вела за руку свою шестилетнюю дочь домой. Девочка не выдерживала встречного потока ветра, шагала… задом наперед. И это почти два километра. В слезах она кричала: «Когда она окончится, эта зима?! Я ее не люблю!». Да, о какой любви тут можно говорить. Многие дороги были усеяны покореженными машинами, которые порывами ветра просто сметало в кювет. Примеров можно привести немало. Но все же хотелось обратить внимание на самый главный урок, который преподнес «Хавьер». Люди стали ближе друг к другу. Один из руководителей учреждения не смог добраться домой до Несвижа, и его приютили в небольшой деревеньке Куковичи. Так поступали многие, невзирая на то, что перед ними были совсем незнакомые люди. Но во многих избах копыльских деревень в этот день согревали горячий чай и предлагали теплую одежду, постель. А уж о солидарности на дорогах можно и не говорить! Водители выручали друг друга, вытягивали из снежных заносов. А еще «Хавьер» принес нам много волнения. Добравшись домой, мы хватались за телефоны, чтобы перезвонить своим родным, близким. Как они там? Не упало ли дерево на дом? Можно ли под напором снега открыть дверь на улицу? Одна знакомая, проживающая в деревне, вспоминает, как вышли с мужем из дома прочищать дорожку, а получился настоящий тоннель. Как радовались, когда услышали голоса: — Сосед, как ты? Живой? В ответ – хороший здоровый смех. А как же иначе?! …Когда верстался номер, в редакции прозвучал звонок. В разговоре человек, не пожелавший назвать свою фамилию, с криком обвинял редакцию в том, что на ее страницах нет критики по вопросу уборки снега. — Ведь прошло уже две недели с момента циклона, а возле нашего многоэтажного дома много снега, а на тротуаре – голый лед. Мне пришлось объяснить недоумевающему взрослому мужчине, что в городе и районе делается все возможное для  устранения последствий циклона. Конечно, еще много нерешенных вопросов. Но ведь никто не ожидал всей тяжести природного явления. С трудностями столкнулись не только у нас, но и в других странах, где прошлась стихия. — Может, стоило бы жильцам вашего дома выйти и очистить придомовую территорию? – обратилась я к мужчине. – Видели по телевизору, как в некоторых городах организована эта работа? И молодые, и постарше выходят на расчистку снега и льда. Для себя же стараются. Благое дело. На что мой собеседник ответил: — Я пойду работать?! Мне за это не платят. Да это просто бардак. Потом был гудок. Так где же все-таки бардак? Я не нахожу его в действиях и поступках тех, кто в тяжелейших природных условиях работал на снегоочистительной технике, обеспечивал стойкое электроснабжение, кто стоял на страже законности и безопасности людей, кто, рискуя жизнью, вел вперед автобусы и маршрутки, кто протягивал руку помощи незнакомым людям. Сегодня можно все перечеркнуть одним лишь словом. Но это присуще только равнодушным людям, с сарказмом  взирающим на то, что делается вокруг. Как хорошо, что их немного. Мария ШЕИНА