Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

59

Цветы в подвесных кашпо

02.06.2013
Когда на дачном участке уже места нет для декоративных растений, а хочется посадить еще что-нибудь радующее глаз, на помощь приходят цветы в подвесных кашпо. Какие цветы сажают в висячее кашпо? Ампельные или каскадные сорта сурфинии, настурции, калибрахоа и, особенно, петунии, для подвесных кашпо будут весьма кстати. Здесь также хорошо будут себя чувствовать и смотреться кустовые растения – виола, бархатцы, вербена и некоторые другие. В подвесных кашпо можно выращивать не только цветы. Неплохо растут здесь и смотрятся пряные травы и ягоды. Земляника, например, плодоносит успешно даже на балконе.  
45

Ежемалина

02.06.2013
«Что представляет собой растение ежемалина? Ольга, г. Копыль» Ежемалина — ценный малиново-ежевичный гибрид. Самый популярный сорт Тайберри. Он сочетает высокую продуктивность и ценные качества ягоды — она крупная, красная, одновременно созревает, пригодна для потребления в свежем виде и для всех видов переработки. Растение хорошо приспосабливается к условиям произрастания, довольно устойчиво ко многим грибковым заболеваниям, имеет раскидистый куст и мало шипов. Размножается Тайберри корневыми отпрысками. Уход почти такой же, как и за малиной и ежевикой.  
66

Рекомендуемые работы в июне 2013 года

02.06.2013
УБЫВАЮЩАЯ ЛУНА 1 июня — Луна в Рыбах Благоприятны поливы и подкормки растений. Благоприятный знак для посадки корнеплодов, луковичных, бобовых, зелени. Нежелательны обрезки, сбор и заготовка наземной части растений. 2-4 июня — Луна в Овне Перекопка почвы. Ничего не сажать и не сеять! Благоприятное время для борьбы с вредителями и ненужной корневой порослью в саду. Можно собирать редис. 4-6 июня — Луна в Тельце Благоприятное время для посадки корнеплодов, луковичных, цветов. Эффективна обработка почвы, борьба с вредителями. Можно заняться домашним консервированием. 7 июня — Луна в Близнецах Рекомендованы прополки, мульчирование, окучивание растений. У земляники можно удалять усы, пасынковать томаты. На плодовых деревьях можно обрывать лишние завязи. Скошенная в этот период трава замедлит рост. НОВОЛУНИЕ 8 июня — Луна в Близнецах Ничего не сажать и не сеять! Возможна санитарная обрезка и пасынкование растений. РАСТУЩАЯ ЛУНА 9-11 июня — Луна в Раке Эффективны меры по борьбе с вредителями (особенно почвенными) и болезнями. Очень хороший период для борьбы с сорняками. Посадки и пересадки в этот день нежелательны. 12-14 июня — Луна во Льве Химические удобрения в этот период могут вызвать ожоги растений. Эффективны прополки, рыхления и окучивания. Можно собирать огурцы, бобовые, зелень. Хороший период для выкопки отцветших луковичных цветов. 15-16 июня — Луна в Деве Хорошее время для посадки и пересадки любых цветов и декоративных растений. Любимые растения Девы — шиповник и жимолость. 17-18 июня — Луна в Весах Хорошее время для высадки растений на семена или для получения плодов длительного хранения. Можно заготавливать зелень и лекарственные травы. Срезанные в этот период цветы особенно ароматны и долго стоят. 19-20 июня — Луна в Скорпионе Благоприятное время для внесения минеральных и органических удобрений. Поливы. Для усиления роста травы можно провести покос газона. Можно черенковать розы, флоксы, дельфиниум, астильбы, примулы, делить и пересаживать лилии, ирисы. Проводят заготовку надземных частей растений. Повторные посевы редиса. 21-22 июня — Луна в Стрельце Эффективны меры борьбы с вредителями. Рекомендована срезка цветов, сбор зелени, огурцов, бобовых, семян цветов, прополка и окучивания. Можно собирать ягоды и фрукты. ПОЛНОЛУНИЕ 23 июня — Луна в Козероге Ничего не сажать и не сеять. Можно заготавливать зелень, срезать цветы в букеты. Убывающая Луна 24 июня — Луна в Козероге Посев и посадка овощных культур для длительного хранения. 25-26 июня — Луна в Водолее Нежелательны пересадки растений. Можно собирать семена, но сбор урожая лучше отложить. 27-29 июня — Луна в Рыбах Благоприятны поливы и подкормки растений. Нежелательны обрезки, сбор и заготовка наземной части растений (урожай не будет долго храниться). 30 июня — Луна в Овне Перекопка почвы. Благоприятное время для борьбы с вредителями и ненужной корневой порослью в саду. Можно убирать урожай овощей, фруктов и ягод.  
53

Дзед Веця — майстар і музыка з Роспаў

02.06.2013
У канцы красавіка 2013 года Капыльшчына адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння Пратасевіча Вячаслава Сцяпанавіча (землякі помняць яго як дзеда Вецю). Гэты дзіўны чалавек увасобіў у сабе выключную працаздольнасць, жыццялюбства і майстэрства, патрыятызм і высокую культурную спадчыну. Галоўная справа яго жыцця — выраб традыцыйных музычных інструментаў. Нарадзіўся Вячаслаў Сцяпанавіч (здымак 1) 30 красавіка 1913 года ў вёсцы Роспы Капыльскага раёна ў сям’і беззямельнага селяніна. Яго дзед Іван праслужыў капельмайстарам у царскай арміі 25 гадоў, таму аднавяскоўцы называлі Пратасевічаў “Салдатавы”. Хоць і ажаніўся той пад 50 гадоў, але займеў сем сыноў і дзвюх дачок. У канцы ХІХ стагоддзя з невялічкай хаткі з вузкімі вокнамі ў вёсцы Роспы часта гучалі душэўныя мелодыі: спявала скрыпка, бухаў бубен, залівалася балалайка. Людзі ведалі пра сямейны ансамбль Пратасевічаў. Ігралі ўсе, але асабліва вызначаліся сыны Алесь, Сцяпан (бацька Вячаслава), Тодар і Хведар. З часам сыны і дочкі абзавяліся сваімі сем’ямі, сталі жыць у розных хатах, але часта збіраліся ў бацькоў на вячоркі. Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі да сямейнага ансамбля Пратасевічаў далучыліся многія аднавяскоўцы. Музыкі з Роспаў часта выступалі пасля сялянскіх сходаў, на вясковых вечарынах, у першых вясковых клубах. Рэпертуар рознабаковы. Ігралі “Грабелькі”, “Крыжачок”, “На рэчаньку”, вальсы “Галубкі”, “Майскі сон”, маршы “Развітанне славянкі”, “Дні нашага жыцця”, “Казачок”, полькі “Бульба”, “Паўлінка”, “Смех”. Праз некаторы час у ансамблі, спачатку з бубнам, а пасля з маленькай скрыпачкай у руках, з’явіўся васьмігадовы хлопчык Веця. Ён тры зімы наведваў пачатковую школу, якая знаходзілася ў панскім доме ва ўрочышчы Гарбахі. Улетку пасвіў кароў у заможных сялян. Гэта быў незвычайны хлопчык. Ён па-свойму ўспрымаў гоман птушак, шапаценне чароту, журчанне вады ў рацэ (жылі побач з ракой Лоша). Прырода стала для яго музычнай школай. Ад бацькі Сцяпана Веця пераняў сталярную і бондарскую справу. Спачатку выразаў з дрэва лыжкі і апалонікі, розныя кухонныя прылады, выгінаў з дроту дзівосныя фігуркі-цацкі. А пазней з клёпкі бочкі зрабіў штосьці падобнае на скрыпку, замест струн нацягнуў валасы з конскага хваста. І зайграў… З таго часу і пачаў развівацца яго музычны талент. Здольнасці пляменніка першым заўважыў родны дзяцька Веці Хведар, які яшчэ ў галодным 1920 годзе, прадаўшы апошнюю карову, выпісаў з Лейпцыга скрыпку і падарыў таленавітаму родзічу. Малады музыкант хутка асвоіў новы інструмент. Але трэба было зарабляць на хлеб. Цяжкія гэта былі гады. Таму ў 15-гадовым узросце Вячаслаў вучыцца кавальскай справе ў яўрэя Лейбы Хацкеля з вёскі Харытонаўка, якому вельмі спадабаўся дапытлівы і спрытны да працы вясковы хлопец. У той час каваля на вёсцы паважалі. Хутка яго “залатыя рукі” сталі вядомы па ўсёй акрузе. Сякеры, косы і сярпы карысталіся попытам у Капыльскім і Уздзенскім раёнах. Спачатку з бацькам і дзедам Вячаслаў працаваў у камуне вёскі Мрочкі. Калі пачалі стварацца калгасы, яго першага накіравалі ў Капыльскую МТС на курсы трактарыстаў. І ён хутка асвоіў знатную на той час, амаль “лётчыцкую” справу. Працуючы ў калгасе “Чырвоныя Роспы”, юнак займаўся не толькі кавальскай справай, але і рамантаваў гадзіннікі і швейныя машыны, вырабляў розныя рэчы з дрэва і металу. Менавіта ён атрымаў першы веласіпед у вёсцы, які быў куплены па разнарадцы праўлення калгаса. У вольную хвіліну браў у рукі скрыпку і радаваў музыкай і песнямі людзей. А яшчэ да вайны змайстраваў драўляны гадзіннік, які працаваў на вадзе. З пасу-дзіны капала вада на паплавок, які быў злучаны ніткай з валікам і стрэлкамі. І калі ўзровень вады паніжаўся, стрэлкі рухаліся па цыферблаце. У 1939 годзе Вячаслаў ажаніўся з мясцовай дзяўчынай Аленай Рудакоўскай. Склалася шчаслівае сямейнае жыццё, нарадзіўся сын, пабудавалі хату. Але ўсё было азмрочана чэрвеньскім ранкам 1941 года — пачалася вайна. Як каштоўны работнік каваль Пратасевіч атрымаў “бронь” ад ваенкамата. Вёска Роспы апынулася ў партызанскай зоне. У хаце Пратасевічаў камандаванне брыгады імя Чапаева размясціла радыёапаратуру і друкарскі станок для лістовак. Майстар на ўсе рукі выклёпваў, выточваў і паяў дэталі, суткамі не адходзіў ад горна: рамантаваў вінтоўкі і кулямёты, падкоўваў партызанскіх коней. Не аднойчы смерць стукала ў дзверы. Карнікі расправіліся з партызанскімі сем’ямі ў лютым 1943 года. А вясной 1944-га нямецкія самалёты спалілі вёску. Уцалела некалькі хат. Сярод іх — хата Пратасевічаў. У час бамбёжкі там знаходзілася жонка Алена з  нованароджанай дачушкай. Бог адвёў бяду. Згарэлі гаспадарчыя пабудовы і першы веласіпед. Пасля вызвалення Беларусі пачалося аднаўленне народнай гаспадаркі. Многія жылі ў зямлянках. Працавала кузня Пратасевіча. Майстар сам намываў рачны пясок для лепшай плаўкі і зваркі металу. З шчыта станкавага кулямёта “Максіма” нарэзваў палоскі і наварваў іх на сярпы, кавалкі шчыта гарматы ішлі на кляпанне сякер. З дроту вырабляў цвікі. Усім гэтым дапамагаў аднавяскоўцам будавацца. Адзін каваль на тры калгасы — ладзіў плугі, бароны. Людзі прыходзілі да яго кожны дзень: каму чугунок ці патэльню зрабіць, каму рыдлёўку падрабіць. Знайшлі на пажарышчы швейную машынку. І тую адрамантаваў пагарэльцам. Адначасова з асноўнай працай Вячаслаў Сцяпанавіч займаўся вырабам традыцыйных беларускіх музычных інструментаў: жалейкі басавыя, дудкі-рагаткі і дудкі са свістковым прыстасаваннем, сурмы, валынкі, скрыпкі, альты, цымбалы, ліры выходзілі з-пад яго умелых рук. У першы пасляваенны год на калгасных палях вырасла стройнае жыта, якое ва-біла сваімі моцнымі каласамі. Перабраўшы мноства кулёў саломы, ён змайстраваў першую дудачку, на якой тады і выканаў папулярную і любімую людзьмі “Кацюшу”. Толькі ён ведаў, колькі трэба зрабіць адтулін і на якой адлегласці, пад якім вуглом зрабіць зрэз саломінкі. У 1950 годзе вясковы музыкант становіцца лаўрэатам раённага конкурсу самабытных артыстаў. У 1961 годзе Пратасевічы пераязджаюць у пасёлак Узда. Там гаспадар уладкоўваецца майстрам па рамонце гадзіннікаў і бытавым абслугоўванні насельніцтва. Разам з сынам Анатолем займаецца пошукам неабходных матэрыялаў для музычных інструментаў. Спачатку матэрыялы знаходзілі ў наваколлі роднай вёскі Роспы. На палетках калгаса нарыхтоўвалі сцёблы саломы жыта і аўса (урочышча Крыжыкі), па берагах ракі Лошы зразалі чарот вышынёй да двух метраў. Ва ўрочышчы Нарты (канал выкапаны да рэвалюцыі) на самых урадлівых глебах рос кмен — самы лепшы для вырабу дудак. На Уздзеншчыне (вёска Сямёнавічы) у парку былога маёнтка князя Радзівіла ад ветру звалілася высокае і рэдкае для Беларусі дрэва — ільма. Выбралі і выразалі некалькі кавалкаў валакністай драўніны, якая па зрэзах спачатку была амаль чорная і з пахам воцату. Праз нейкі час яна святлела. Драўніна ільмы падобная да дуба: шчыльная, але апрацоўцы паддаецца лягчэй, добра акумуліруе гукі і мае прывабны колер. Дудкі і жалейкі, зробленыя з ільмы, вызначаюцца мяккім і роўным, меладычным гучаннем. Недалёка ад Смалявіч знайшлі адмысловыя нарыхтоўкі з клёну, грушы, грабу, ясеню. Там адбыўся смешны выпадак. Побач з цыстэрнай, напоўненай аміячкай, знашлі зараснік баршчавіку. Не ведалі, што расліна ядавітая, апяклі скуру на руках. З яго былі выраблены трамбіты з выдатным гучаннем. Наведалі бацька і сын Белавежскую і Налібоцкую пушчы. Дазвол на гэта даў сам міністр культуры. Ляснікі здзіўляліся, як Вячаслаў Сцяпанавіч выбіраў неабходныя сухія яліны. Да аднаго дрэва падыходзіў, прыкладваў вуха, стукаў і чуў толькі аднаму яму вядомы чароўны звон. А на другое адразу паказваў, што з яго будзе добры інструмент. Што скажаш — талент ад Бога! У 1973 годзе па стане здароўя майстар Пратасевіч перабіраецца да дачкі ў Калодзішчы, што пад Мінскам. Там дзеду Вецю вылучылі два пакоі для абсталявання майстэрні. У неабходным парадку размяшчаліся электрычны наждак, металічныя ціскі, кувалды і малаткі, электрычныя паяльнікі. Тут частымі гасцямі былі навучэнцы школ, педагогі, навуковыя супрацоўнікі. У доме дзеці не толькі майстравалі, але і спазнавалі азы музычных ведаў. Гэта і быў сапраўдны музей. У пакоях уздоўж сцен стаялі дудкі з саломінак, кмену, чароту, жалейкі і трубы. На падлозе размясціліся бубны, цымбалы, гуслі, ліры, віяланчэлі. Тут былі і першыя скрыпачкі дзеда Веці. Успамінае сын Анатоль: “Дом Пратасевічаў быў заўсёды адчынены для гасцей, якіх сустракалі і праважалі маршам. Бацька іграў на скрыпцы, а маці Алена Мікалаеўна брала бубен. Шчырыя і ад-крытыя былі яны для людзей”. Вячаслаў Сцяпанавіч знайшоў сваё прызванне: сем гадоў працаваў майстрам па рамонце і настройцы ўнікальных народных музычных інструментаў у Бел-дзяржфілармоніі, выступаў перад слухачамі ў школах, клубах, на святах. Яго мелодыі запісваліся на Беларускім і Усесаюзным тэлебачанні. Заслужаная артыстка БССР Валянціна Карэлікава, артысты Васіль Купрыяненка, Іосіф Несцяровіч у складзе фальклорнага ансамбля “Харошкі” ў час гастрольных паездак ігралі на яго інструментах перад слухачамі ў Англіі, Італіі, Польшчы, Японіі, многіх іншых краінах. На Кіпры шырокая аўдыторыя параўноўвала гучанне дудак з Беларусі з голасам скрыпак Страдывары. Пражыў Вячаслаў Сцяпанавіч Пратасевіч 80 гадоў і пакінуў нам багатую культурную спадчыну. Яго музычныя інструменты прывабліваюць наведвальнікаў у Нацыяльным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, краязнаўчых музеях Капыля і Узды. Разышліся яны па блізкім (Расія, Украіна, Прыбалтыка) і далёкім замежжы (Англія, Індыя, Японія, ЗША) разам з беларускімі дыяспарамі. Ён стаў лаўрэатам 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных, узнагароджаны залатым медалём, шматлікімі дыпломамі ўсіх узроўняў. Імя яго назаўсёды ўнесена ў Энцы-клапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі. Як удзельнік партызанскага руху ўзнагароджаны медалямі “Партызану Айчыннай вайны” ІІ ступені, “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” і інш. Дзеці народнага творцы знайшлі сваё месца ў жыцці. Сын Анатоль стаў спецыялістам па рамонце швейнага абсталявання. У час адпачынку ў санаторыі “Лясныя азёры”  вырабляў з карчоў дрэў фігуры жывёл. Дзве дачкі Ганна і Зоя вывучыліся на фельчараў. Сярод пяці ўнукаў ёсць інжынер-эканаміст (добра іграе на баяне), майстар-наладчык аўтамабільнага абсталявання, будаўнік. А ўнучка ў Расіі — мастак-мадэльер. Усе яны пакрышку ўзялі цудоўнае і прыгожае ад дзеда. Сёння на месцы былога дома ў вёсцы Роспы ўстаноўлены помнік з прозвішчамі загінуўшых землякоў. Большасць з іх родныя для яго. Згубіла паўнаводнасць і рака Лоша, на берагах якой марыў будучы майстар і музыкант. “У мяне столькі задум, што не хопіць майго жыцця!” — гэта былі апошнія словы для нашчадкаў Вячаслава Сцяпанавіча. Захоўваюць памяць і паважаюць народнага майстра на Капыльшчыне за добрае сэрца і шчырую душу. А мы ў сваю чаргу ганарымся тым, што творчая спадчына нашага земляка знаходзіцца ў скарбонках роднай беларускай культуры. Ёсць вера, што наша капыльская зямля будзе поўніцца маладымі талентамі. На Капыльшчыне развівае дзейнасць рэгіянальны цэнтр вуснагістарычных даследаванняў. 30 красавіка 2013 г. на базе ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” пры падтрымцы Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutsсher Volksсhoch schul-Verband e.V.” (ФРГ) і ДУА ”Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” ў межах праекта “Культура Капыльшчыны: мінулае і сучаснасць” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Пратасевіча Вячаслава Сцяпанавіча — народнага майстра і музыканта. Для гасцей і ўдзельнікаў была адчынена краязнаўчая гасцёўня. Валянціна Барташэвіч (загадчык Слабада-Кучынскай сельскай бібліятэкі) падрыхтавала экспазіцыю фотаздымкаў і прэзентацыю “Майстар музычных інструментаў”. З цікавасцю прысутныя азнаёміліся з выставай “Рукі майстра дзіва дзіўнае твораць”. Экскурсію ў свет народных музычных інструментаў правяла Таццяна Варанцова — старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея. Яна расказала і пра дудку, і пра жалейку, і пра скрыпку і іншыя музычныя інструменты знакамітага майстра. Затым слова ўзяла Валянціна Шуракова — дырэктар Капыльскага краязнаўчага музея: — Ураджэнцы Капыльшчыны ўнеслі значны ўклад не толькі ў развіццё айчыннай культуры, але і сусветнай. Сёння мы знаходзімся ў пастаянным пошуку новых форм і метадаў работы з дзецьмі і дарослымі — гэта інтэрактыўная дзейнасць з выкарыстаннем інтэрактыўных прыёмаў. Таму і адкрываем новыя імёны славутых землякоў. Прачытала свае вершы самабытная паэтэса Ядвіга Малевіч з вёскі Дусаеўшчына. А затым сваё музычнае майстэрства на флейтах прадэманстравалі  навучэнцы школы мастацтваў Алёна Міхайлоўская і Данііл Кандыбовіч (здымак 2) Барыс ДЗЕНІСЮК, намеснік дырэктара ДУА “Слабадакучынская СШ”, кіраўнік рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў  
75

Ад расы і да расы

02.06.2013
“Лічу ўборку траў другім па важнасці працэсам у сельскай гаспадарцы, калі не першым, —  гаворыць дырэктар ААТ “Семежава” Іван Лянько. — кожны год да яго мы Падыходзім з усёй адказнасцю”. [caption id="attachment_27199" align="aligncenter" width="448" caption="Уладзімір Карсюк"][/caption]

На дадзены момант у сельгаспрадпрыемстве працуюць пяць ротарных касілак. Гатовыя да падборкі правяленай масы чатыры комплексы, на адвозе правяленай масы для закладкі сенажу - 12 адзінак тэхнікі. Сёлета неабходна нарыхтаваць каля 12 тысяч тон сенажу і 1600 тон сена. Менаві- та столькі неабходна назапасіць кармоў, каб спакойна ўвайсці ў зімоўку”.

Паўтарагадовы запас, як паказала практыка, - норма. Нават у гэту зацяжную зіму аграрыі не адчувалі дыскамфорту, паколькі кармоў, нарыхтаваных у ААТ “Семежава” летась, для буйной рагатай жывёлы было ў дастатку. У той час, як у некаторых іншых сельгаспрадпрыемствах яны былі ў дэфіцыце. “У гаспадарцы ўтрымліваецца каля 5,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. І мы спакойна маглі б карміць жывёл леташнімі кармамі да снежня бягучага года. Яшчэ ёсць у наяўнасці 4500  тон кукурузнага сіласу і 2500 тон сенажу”, - канстатуе Іван Іванавіч. Ужо тыдзень як механізатары гаспадаркі вядуць укос травы (у прыватнасці - люцэрны на сянаж). Закладку пажыўнага корму маглі пачаць яшчэ некалькі дзён назад, але ў планы аграрыяў умяшалася нябесная канцылярыя: ішлі моцныя дажджы, таму зялёная маса не паспела правяліцца. У цэлым, адзначыў дырэктар гаспадаркі, з задачай справяцца ў сціслыя тэрміны. Узімку паклапаціліся пра ўборачную тэхніку, правёўшы неабходны рамонт трактароў, комплексаў, прычапнога інвентару. Таму да “зялёнага жніва” прыступілі без прамаруджвання, адразу пасля завяршэння асноўнай пасяўной кампаніі. Нават палі з травастоем спланавалі так, каб адлегласць да сянажных траншэй была мінімальнай. Дзякуючы гэтаму зменшылі расход паліва і, адпаведна, сабекошт кармоў. На 135-гектарным полі люцэрны непадалёку ад аг. Семежава шчыраваў вопытны механізатар Уладзімір Карсюк. На сучасным МТЗ-3022 з касілкай КСР-9 у яго атрымліваецца праходзіць па 35 га ў дзень. Ужо другі сезон абкатвае ён гэту тэхніку. Унікальны 9-метровы прычапны агрэгат адзін фактычна робіць тры аперацыі адначасова: косіць, згортвае і складвае траву ў валок. [caption id="attachment_27200" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатары Фёдар Нікалаевіч і Мікалай Ражко"][/caption]

Праз дарогу на зялёным полі працавала касілка Е-281, якой кіраваў Мікалай Ражко. Як аказалася, ён вёў падкошванне пашы, дзе трава ўжо перарасла. Добрага прыбытку малака на такім полі ў дойнага статка чакаць бы не прыйшлося, а вось зялёная маса, атрыманая тут, - цудоўны падкорм для буйной рагатай жывёлы.

Поўным ходам ідзе і нарыхтоўка сена. Цімафееўка і купкоўка, якія тут пераважаюць, выраслі даволі густымі, скошаны своечасова, таму і сена, без сумнення, будзе выдатным. Паколькі тэрыторыя ўгоддзя не вельмі вялікая (усяго 30 га), з кашэннем травы вопытныя механізатары Васіль Якубчык, Віктар Мелюх справіліся і дастаткова хутка, і якасна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    
37

«Внимание – дети!»

01.06.2013
— так называется традиционная акция, которая в этом году проходит с 27 мая по 7 июня. В этот период Госавтоинспекция настоятельно рекомендует водителям проявлять особую осторожность за рулем  и  двигаться по автодорогам с включенным днем ближним светом фар. Наш корр.    
44

Любімы прадмет

01.06.2013
Якаснае навучанне замежнай мове – адзін з найважнейшых накірункаў сучаснай моўнай палітыкі. Актуальнасць абумоўлена тым, што ўжо сёлета вучні 11-х класаў павінны будуць прадэманстраваць свае веды ў рамках правядзення абавязковага вуснага экзамена па замежнай мове. Дзеля гэтага, а таксама дзеля пашырэння кругагляду кожнага вучня ў ДУА “Гімназія №1 г. Капыля” напрыканцы навучальнага года прайшоў тыдзень замежных моў. Уся гімназія размаўляла на замежных мовах: англійскай і нямецкай. Здзіўляўся кожны, хто наведваў установу ў гэты час. Усе вучні з першых да адзінаццатых класаў дружна пераўтварыліся ў англічан і немцаў. І на працягу цэлага тыдня настаўнікі замежных моў умела арганізоўвалі разнастайныя мерапрыемствы, разлічваючы і на інтэлект, і на творчасць сваіх вучняў. У рамках тыдня праходзілі інтэлектуальныя мерапрыемствы: акцыя “Learn English”, віктарына “Хачу ўсё ведаць”, гульня “Чароўныя жамчужыны”, пазакласнае мерапрыемства “Fashion week”. А таксама аматары замежнай мовы прымалі ўдзел у міжнародным конкурсе “Лінгвісцяня-2013”. У чэрвене на базе гімназіі будзе працаваць аздараўленчы лагер “Эрудыт”, дзе па запытах вучняў і іх бацькоў мерапрыемствы на замежнай мове будуць мець свой працяг. У дзяцей з’явіцца магчымасць паглыбіць веды па прадметах і ў той жа час адпачыць. І калі на пытанне “Які твой любімы прадмет?” навучэнцы адказваюць: “Замежная мова”, то дзеля гэтага хочацца жыць, тварыць і быць настаўнікам! Аксана  БУРАК, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Гімназія №1 г. Капыля”  
89

Не стихал в зале смех

01.06.2013
28 мая, ко Дню славянской письменности и культуры, учащиеся СШ №2 г. Копыля им. Т. Гартного под руководством учителя русского языка и литературы Нины Александровны Скрипинской поставили пьесу-шутку в одном действии «Юбилей» А. П. Чехова. На сцене развернулись события, произошедшие в день празднования N-ским Банком взаимного кредитования своего 15-летнего юбилея. Старуха Мерчуткина, по ошибке попавшая не в то учреждение, добиваясь возмещения денег ее мужу, довела до полупомешательства всех сотрудников банка. Благодаря стараниям ребят и умелой режиссуре их руководителя, на протяжении всего спектакля в зале не стихал хохот. Председателя правления банка Андрея Андреевича Шипучина сыграл Максим Абрамович, его жену, Татьяну Алексеевну, — Юлия Аникеева, бухгалтера Хирина — Сергей Соколов-ский, члена правления банка — Ренат Макаревич, милых барышен — Анастасия Коледа, Елизавета Новик и Татьяна Рончик. А роль основной героини, старухи  Мерчуткиной,  прекрасно удалась Марии Брилевской. Ольга МОТУЗ, студентка 2-го курса Института журналистики БГУ НА СНИМКЕ: сцена из спектакля. Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО  
305

И в Камене воздвигнут храм

01.06.2013
Об этом событии можно было бы написать примерно так: «25 мая 2013 г. Его Преосвященство епископ Борисовский Вениамин совершил чин освящения храма в честь святой царицы страстотерпицы Александры в аг. Камень. Его встречали председатель райисполкома Анатолий Жданеня, председатель районного Совета депутатов Мария Сандрозд, прихожане». Но... [caption id="attachment_27223" align="aligncenter" width="443" caption="Храм в честь царственной страстотерпицы Александры Феодоровны, аг. Камень"][/caption]

«Храм, — как сказал Благочинный Копыльского церковного округа Протоиерей Сергий Чарный, — это дом Божий, дом небесного нашего Отца, в который мы приходим и в котором получаем утешение». Значит, и относиться к столь яркому событию подобает несколько иначе. Для того есть  некоторые предпосылки.

Первое. Несмотря на то, что аг. Камень — довольно большой населенный пункт, в нем никогда до сего дня не было храма, даже до Октябрьской революции. Чтобы помолиться Богу, жителям приходилось посещать храмы в других деревнях и городах. Второе. Храм построен в честь царственной страстотерпицы Александры Феодоровны, которая вместе с мужем своим Николаем Александровичем Романовым и другими членами царской семьи, расстрелянными в 1918 году в г. Екатеренбурге, в 2000 году была прославлена в лике святых Архиерейским Собором Православной Церкви под председательством Его Святейшества Святейшего Патриарха Московского и Всея Руси Алексия II. Канонизация состоялась в Соборе новомучеников Российских. [caption id="attachment_27224" align="aligncenter" width="443" caption="Встреча высоких гостей"][/caption]

Третье. Храм построен на пожертвования частных  лиц — бизнесменов из г. Минска Анатолия Коробача и Виталия Зубени. Но об этом чуть позже.

После освящения храма Владыка Вениамин возглавил Божественную литургию в сослужении  Благочинного Копыльского церковного округа Протоиерея Сергия Чарного, духовенства Минской епархии и Копыльского благочиния. «Многое может молитва, которая совершается в храме. Одна такая молитва заменяет сто, произнесенных в доме. Поэтому сейчас в новоосвященном храме пусть каждый помолится о самом сокровенном», — подчеркнул Его Преосвященство епископ Борисовский Вениамин. [caption id="attachment_27230" align="aligncenter" width="443" caption="Духовенство Копыльщины приветствует Владыку Вениамина"][/caption]

После проведения службы епископ Вениамин вручил Орден Кирилла Туровского I степени Анатолию Коробачу, медаль Кирилла Туровского Виталию Зубене. Грамотами «В благословение за труды во славу Святой Православной Церкви» были отмечены  подрядчик  строительных работ Николай Неверко и некоторые прихожане.

Меня всегда интересовали люди,для которых слова «благотворительность» и «меценатство» не просто благозвучие, а принцип их жизни. С одним из них повезло повстречаться на данном мероприятии. Разрешите представить: Анатолий Коробач, один из учредителей фирмы по продаже мототехники в г. Минске, главный спонсор построенного храма. Родом Анатолий Анатольевич из Гродненской области, г. п. Красносельский, что в Волковысском районе. Сейчас ему 33 года, женат,  имеет двух сыновей. Православие для молодого руководителя — не просто временное увлечение. Как говорит Анатолий Коробач: «Волею судьбы меня воспитывали бабушка с дедушкой, люди глубоко верующие и исключительно достойные. Многие христианские и житейские истины мне были привиты именно ими. Бабушка моя, Мария Николаевна, дай Бог ей здоровья и долголетия, как человек набожный, растила меня в православной вере, со всеми ее исконными ценностями. Дед мой, Николай Николаевич Коробач (ныне покойный), был истинный семьянин, каких сейчас редко встретишь». [caption id="attachment_27231" align="aligncenter" width="443" caption="Епископ Вениамин вручает награду Анатолию Коробачу"][/caption]

С такими же принципами подходит Анатолий Анатольевич и к воспитанию своих сыновей, учит тому, что считает правильным: честности, справедливости, любви к Родине и, конечно же, преданности своей исконной, православной вере. Возникает много непонимания. Но, как и должно, семя истинного, чистого, православного и правильного найдет свою почву и в душах мальчишек.

Интересно, почему же он, человек, родившийся даже не в Минской области, работающий в столице, решил построить храм в Копыльском районе? Оказывается, д. Камень — родина бабушек и дедушек супруги. К сожалению, в живых остался только дедушка — Иван Поликарпович, которого заботливая внучка забрала жить к себе в Минск. Необычен и выбор святой, в честь которой построен храм. Так сложилось, что обеих бабушек жены звали Александра. Вот и решили назвать храм в честь их небесной покровительницы. [caption id="attachment_27233" align="aligncenter" width="443" caption="Во время службы"][/caption]

Это уже не первый храм, построенный на средства Анатолия Коробача. В прошлом году завершилось строительство церкви на его родине, в г. п. Красносельский. Настоятель там отец Андрей. За это Богоугодное дело в 2012 г. Анатолий Коробач был удостоен первого ордена Кирилла Туровского II степени, который вручал епископ Гродненский Артемий. К слову, церковь назвали именем святителя Николая Чудо- творца в честь небесного покровителя деда.

Столь высокую награду старается носить, как можно чаще, на все официальные и праздничные мероприятия. Анатолий Анатольевич считает, что награды, а в особенности ордена Белорусской Православной Церкви, должны служить примером в добрых начинаниях и стимулом к укреплению веры для всех окружающих его людей. Продолжением начатых Богоугодных дел станет строительство новой церкви в честь Св. Дионисия в г. Светлогорске. Кроме того, по просьбе отца Андрея будет начато строительство воскресной школы для детей в г. п. Красносельский. Благо, пример данного меценатства нашел отклик в сердцах многих друзей и людей из его окружения. «Совместными усилиями и с Божьей помощью мы сможем сделать существенно больше благих дел!» — уверен Анатолий Коробач. Так, родной брат жены, Виталий Николаевич Зубеня, заместитель директора по коммерческим вопросам той же фирмы, сподвигнутый данным примером, принял активное финансовое и организационное участие в строительстве церкви. Все внутреннее убранство храма было выполнено за его счет. Также Виталий и Анатолий специально привезли со Святой Горы Афон две иконы. Анатолий Коробач уверен: «В современном обществе огромное количество соблазнов, т. к. уровень благосостояния населения становится выше. Но с ростом достатка должна расти и социальная ответственность каждого человека, а бизнесмена в особенности. В большей степени благосостояние достигается благодаря уму и упорному труду того или иного человека. Но благосостояние отдельного человека недостижимо без участия социума, в котором он живет и ведет свой бизнес. Рано или поздно практически у каждого человека возникает желание что-то дать обществу, что-то сделать своим трудом. Это правильный и благородный процесс. Кто-то приходит к этому убеждению сам, кому-то нужен наглядный пример, кому-то некий толчок. Но в итоге многие готовы к совершению пожертвований на благо своей Родины и общества. Я твердо убежден, что со временем все больше и больше меценатов будет появляться в Беларуси, жертвуя средства на искусство, памятники истории, социальные и прочие нужды и, конечно же, на нашу Белорусскую Православную Церковь». Диана ТКАЧЕНКО Фото автора   p style="text-align: center;"
32

«Зеленую жатву» провести успешно

01.06.2013
на это были нацелены участники выездного заседания районного исполнительного комитета, которое состоялось на базе ОАО «Копыльское» Рассматривая меры по подготовке и успешному проведению заготовки кормов в 2013 году, члены райисполкома заслушали и обсудили информацию первого заместителя председателя райисполкома начальника управления сельского хозяйства и продовольствия Ирины Кисляк. Прозвучали отчеты руководителей хозяйств по организованному проведению уборки трав первого укоса, заготовке высококачественных кормов в хозяйствах района, для обеспечения потребности общественного поголовья полуторагодичным запасом травянистых кормов, из расчета 28,8 центнера кормовых единиц травянистых кормов на одну условную голову скота на зимне-стойловый период. В целях координации работ на заготовке кормов, оказания практической помощи хозяйствам района принято решение утвердить состав районного штаба, который возглавил председатель Копыльского райисполкома Анатолий Жданеня. А для оперативного контроля за качеством заготавливаемых кормов, соблюдением технологии (качество косьбы, трамбовка и т. д.) заготовки кормов создать технологические группы в составе специалистов агрономической и инженерной службы УСХиП. Утверждены задания по производству травянистых кормов в 2013 году для каждого сельхозпредприятия (по всем видам кормов). В частности, в районе необходимо заготовить 19 800 тонн сена, 212 400 тонн сенажа, 266 000 тонн силоса. Хозяйствам необходимо завершить подсев многолетних трав на площади 4500 га, в том числе бобовых 675 га, обеспечить перезалужение лугопастбищных угодий на площади 2086 га, завершить посев многокомпонентных долголетних пастбищ. Для увеличения объемов заготовки травянистых кормов решено довести до сельскохозяйственных организаций задание по посеву пожнивных и поукосных культур в количестве 1791 га. Необходимо принять меры по обеспечению животноводства зелеными кормами в течение всего летне-пастбищного периода в количестве не менее 60 кг зеленой массы на условную голову скота в сутки. Было поручено провести ремонт, очистку, дезинфекцию и побелку сенохранилищ и траншей для закладки силоса и сенажа, принять необходимые меры для завершения ремонта и технической настройки кормоуборочной техники. Особое внимание было обращено на готовность кормоуборочной техники, сенажных и силосных траншей, сенохранилищ в хозяйствах: СХФ «Криница» ОАО «Минскремстрой», ОАО «Душево», КСУП «Грозово-агро», ОАО «Преснаки», РСУП «Совхоз «Луч», ф-л «Великая Раевка», ОАО «Малинава», КСУП «Докторовичи», РСУП «Бобовня», ОАО «Суворово-Агро», КСУП «Совхоз «Лесное», СХФ «Рудное» ОАО «Копыльский райагросервис», ОАО «Прогресс 2010», ОАО «Мажа-Агро». Шла речь и о необходимости материального стимулирования кормоуборочных отрядов, организации их питания и отдыха, строгом соблюдении правил техники безопасности и транспортной дисциплины в период заготовки кормов, разработке и доведении до хозяйств рекомендуемых условий оплаты и материального стимулирования труда на заготовке кормов. Для обеспечения оперативного анализа качества заготавливаемых кормов решено на базе ветлаборатории, ветстанции создать специальные группы. Ответственность за качество кормов в районе возложена на главного ветеринарного врача района Анатолия Лодыгу, в хозяйствах — на ветеринарную службу сельхозпредриятий. С целью оказания практической помощи в заготовке кормов будут созданы механизированные отряды на базе ОАО «Копыльский райагросервис», которые получат задание по заготовке кормов в хозяйствах. Руководители ОАО «Копыльский райагросервис» А. А. Черкас, ОАО «Автомобильный парк № 21» В. Е Сахар, ГУП «Копыльское ПМС» Л. И. Торотько в сроки, установленные управлением сельского хозяйства и продовольствия, должны будут предоставить для отвозки зеленой массы оборудованную технику. Не оставили без внимания члены исполкома работу по еже- дневному подведению итогов соревнования на заготовке кормов, поощрению победителей соревнования, контроль за организацией двухразового питания механизаторов, медицинского и банного обслуживания, соблюдением правил техники безопасности на заготовке кормов. Редакции районной газеты «Слава працы», районному радио поручено широко освещать проведение работ по заготовке кормов, распространению передового опыта. Нельзя забыть и об обеспечении грубыми кормами скота, находящегося в личных подсобных хозяйствах граждан, в том числе применяя натуральную оплату труда. За это в ответе председатели сельских исполнительных комитетов, руководители хозяйств. Подготовила Маргарита САКОВИЧ  
36

Апошні школьны званок прагучаў 30 мая ва ўсіх школах Капыльшчыны

01.06.2013
Тым самым быў дадзены старт доўгачаканым летнім канікулам. А для 334 вучняў 9-х класаў і 204 адзінаццацікласнікаў наперадзе сур’ёзнае выпрабаванне - экзамены. Святочнае мерапрыемства адбылося і ў сярэдняй школе №3 г. Капыля. У гэтай адзінаццацігодцы працуе прафесійны калектыў педагогаў-аднадумцаў, які па праве ганарыцца сваімі вучнямі. Але ў  святочны дзень віншаванні для галоўных віноўнікаў урачыстасці гучалі не толькі ад настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Выпускнікоў віталі ганаровыя госці - старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Цвірка, начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў, дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч. Галоўнымі пажаданнямі для 26 вучняў 11-х класаў сталі: паспяхова здаць экзамены, абавязкова працягваць адукацыю і самае галоўнае - заўсёды заставацца сумленнымі і прыстойнымі людзьмі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: апошні званок даюць першакласнікі Данііл Мелюх і Ганна Юха. Фота аўтара