На дадзены момант у сельгаспрадпрыемстве працуюць пяць ротарных касілак. Гатовыя да падборкі правяленай масы чатыры комплексы, на адвозе правяленай масы для закладкі сенажу - 12 адзінак тэхнікі. Сёлета неабходна нарыхтаваць каля 12 тысяч тон сенажу і 1600 тон сена. Менаві- та столькі неабходна назапасіць кармоў, каб спакойна ўвайсці ў зімоўку”.
Паўтарагадовы запас, як паказала практыка, - норма. Нават у гэту зацяжную зіму аграрыі не адчувалі дыскамфорту, паколькі кармоў, нарыхтаваных у ААТ “Семежава” летась, для буйной рагатай жывёлы было ў дастатку. У той час, як у некаторых іншых сельгаспрадпрыемствах яны былі ў дэфіцыце. “У гаспадарцы ўтрымліваецца каля 5,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. І мы спакойна маглі б карміць жывёл леташнімі кармамі да снежня бягучага года. Яшчэ ёсць у наяўнасці 4500 тон кукурузнага сіласу і 2500 тон сенажу”, - канстатуе Іван Іванавіч. Ужо тыдзень як механізатары гаспадаркі вядуць укос травы (у прыватнасці - люцэрны на сянаж). Закладку пажыўнага корму маглі пачаць яшчэ некалькі дзён назад, але ў планы аграрыяў умяшалася нябесная канцылярыя: ішлі моцныя дажджы, таму зялёная маса не паспела правяліцца. У цэлым, адзначыў дырэктар гаспадаркі, з задачай справяцца ў сціслыя тэрміны. Узімку паклапаціліся пра ўборачную тэхніку, правёўшы неабходны рамонт трактароў, комплексаў, прычапнога інвентару. Таму да “зялёнага жніва” прыступілі без прамаруджвання, адразу пасля завяршэння асноўнай пасяўной кампаніі. Нават палі з травастоем спланавалі так, каб адлегласць да сянажных траншэй была мінімальнай. Дзякуючы гэтаму зменшылі расход паліва і, адпаведна, сабекошт кармоў. На 135-гектарным полі люцэрны непадалёку ад аг. Семежава шчыраваў вопытны механізатар Уладзімір Карсюк. На сучасным МТЗ-3022 з касілкай КСР-9 у яго атрымліваецца праходзіць па 35 га ў дзень. Ужо другі сезон абкатвае ён гэту тэхніку. Унікальны 9-метровы прычапны агрэгат адзін фактычна робіць тры аперацыі адначасова: косіць, згортвае і складвае траву ў валок. [caption id="attachment_27200" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатары Фёдар Нікалаевіч і Мікалай Ражко"][/caption]Праз дарогу на зялёным полі працавала касілка Е-281, якой кіраваў Мікалай Ражко. Як аказалася, ён вёў падкошванне пашы, дзе трава ўжо перарасла. Добрага прыбытку малака на такім полі ў дойнага статка чакаць бы не прыйшлося, а вось зялёная маса, атрыманая тут, - цудоўны падкорм для буйной рагатай жывёлы.
Поўным ходам ідзе і нарыхтоўка сена. Цімафееўка і купкоўка, якія тут пераважаюць, выраслі даволі густымі, скошаны своечасова, таму і сена, без сумнення, будзе выдатным. Паколькі тэрыторыя ўгоддзя не вельмі вялікая (усяго 30 га), з кашэннем травы вопытныя механізатары Васіль Якубчык, Віктар Мелюх справіліся і дастаткова хутка, і якасна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Комментарии