Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Апошні школьны званок прагучаў 30 мая ва ўсіх школах Капыльшчыны

01.06.2013
Тым самым быў дадзены старт доўгачаканым летнім канікулам. А для 334 вучняў 9-х класаў і 204 адзінаццацікласнікаў наперадзе сур’ёзнае выпрабаванне - экзамены. Святочнае мерапрыемства адбылося і ў сярэдняй школе №3 г. Капыля. У гэтай адзінаццацігодцы працуе прафесійны калектыў педагогаў-аднадумцаў, які па праве ганарыцца сваімі вучнямі. Але ў  святочны дзень віншаванні для галоўных віноўнікаў урачыстасці гучалі не толькі ад настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Выпускнікоў віталі ганаровыя госці - старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Цвірка, начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў, дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч. Галоўнымі пажаданнямі для 26 вучняў 11-х класаў сталі: паспяхова здаць экзамены, абавязкова працягваць адукацыю і самае галоўнае - заўсёды заставацца сумленнымі і прыстойнымі людзьмі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: апошні званок даюць першакласнікі Данііл Мелюх і Ганна Юха. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей