Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

45

Вопросы - преимущественно коммунальные

21.08.2017
Палова пытанняў, зададзеных падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам, была адрасавана жыллёва-камунальнай службе. прием граждан Напрыклад, жыхары вуліцы Кастрычніцкай у Капылі ўжо неаднойчы ўздымалі праблему адвядзення ліўневых вод. Разабрацца з гэтым пытаннем даручана начальнікам ЖКГ і землеўпарадкавальнай службы. Жыхарка дома № 2 па вуліцы Цеплавой выказала заклапочанасць у сувязі з затапленнем падвала. Праблема таксама бу-дзе вывучана ў бліжэйшы час. Былі і скаргі на суседзяў, якія парушаюць правілы карыстання жылымі памяшканнямі ў шматкватэрным доме. Акрамя таго, да кіраўніка раёна звярталіся грамадзяне па пытанні працаўладкавання і выдзяленні жылля. Сустракаліся і выпадкі, калі капыляне праяўлялі актыўную жыццёвую пазіцыю і занепакоенасць станам нашага горада. Напрыклад, адзін з жыхароў вуліцы Цімкавіцкай выказаў пажаданне, каб яна як мага часцей прыбіралася. В.а. начальніка ДРБУ № 124 Віталю Ластачкіну даручана выконваць яе ўборку як мінімум раз у тыдзень. Сяргей КОЗЕЛ
53

Через фотографии взгляд на жизнь

21.08.2017
Для гэтай сям’і фотаздымкі маюць вялікае значэнне. Яны змешчаны ў альбомах: даўнейшыя — у тоўстых кардонных, больш сучасныя — у яркіх пластыкавых, а самыя сучасныя — у электронным выглядзе гаспадары дэманструюць па тэлевізары. У чорна-белых і каляровых фотакартках занатавана большасць сямейных падзей: і ўласнае вяселле, і маленства дачок (а пазней і ўнукаў), і святкаванне юбілеяў. Да ўсяго, што звязана з сям’ёй, нашы героі ставяцца вельмі беражліва. Станіслаў Іосіфавіч і Яўгенія Вітольдаўна Міхнайць — людзі, чые імёны добра вядомы жыхарам Капыля і нават раёна. Ён — былы галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ і знакаміты тэрапеўт, яна — лор-урач. [caption id="attachment_59667" align="aligncenter" width="580"]2017 год: Яўгенія Вітольдаўна і Станіслаў Іосіфавіч усё жыццё разам 2017 год: Яўгенія Вітольдаўна і Станіслаў Іосіфавіч усё жыццё разам[/caption] — Бачыце, вось на гэтых  картачках я — піянерка, а гэта мая матуля Чаркас Браніслава Антонаўна, — пачынае падарожжа ў мінулае Яўгенія Вітольдаўна. — Дарэчы, сям’я наша была даволі вялікая: усяго пяцёра дзяцей. Тата мой працаваў у Доме быту, мама спачатку была выхавацелем у дзіцячым садку, а потым даглядала нас, дзяцей. Бацькі былі каталікамі. Нават у той цяжкі для рэлігіі савецкі час мы цішком адзначалі святы, фарбавалі яйкі, хрысцілі дзяцей. А вучылася я ў СШ №2 г. Капыля… [caption id="attachment_59666" align="aligncenter" width="400"]80-я гады ХХ ст.: усёй сям’ёй на свяце Перамогі 80-я гады ХХ ст.: усёй сям’ёй на свяце Перамогі[/caption] — …І скончыла яе з залатым медалём, — з гонарам за жонку дадае Станіслаў Іосіфавіч, — як, дарэчы, і старэйшая дачка Ірына, а малодшая Дана мае сярэбраны медаль. [caption id="attachment_59662" align="aligncenter" width="300"]1970 год: Станіслаў і Яўгенія ─ выпускнікі інстытута 1970 год: Станіслаў і Яўгенія ─ выпускнікі інстытута[/caption] [caption id="attachment_59663" align="aligncenter" width="300"]1970 год: Станіслаў і Яўгенія ─ выпускнікі інстытута 1970 год: Станіслаў і Яўгенія ─ выпускнікі інстытута[/caption] — Пасля таго, як у 1964 годзе я скончыла школу, адразу паступіла ў Гродзенскі медінстытут, — працягвае размову Яўгенія Вітольдаўна. — Станіслаў да гэтага часу ўжо паспеў скончыць тры курсы і пайсці ў армію. Калі вярнуўся, я ўжо вучылася на 4 курсе. Як старэйшага і больш вопытнага студэнта, Станіслава прызначылі старастай нашай групы. Так мы і пазнаёміліся. Пазней я даведалася, што Станіслаў з Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Сябравалі і сустракаліся мы тры гады. [caption id="attachment_59664" align="aligncenter" width="580"]Сямейнага дабрабыту жадае бацька ─ Чаркас Вітольд Антонавіч Сямейнага дабрабыту жадае бацька ─ Чаркас Вітольд Антонавіч[/caption] — Чаму вы вырашылі стаць медыкамі? — пытаюся ў суразмоўцаў. — Выбар не быў выпадковым, — адказвае Станіслаў Іосіфавіч. — У мяне да гэтага часу ўжо лячылі людзей браты і сёстры. — Урачом стала і мая старэйшая сястра Марыя, — дадае Яўгенія Вітольдаўна. — А гэта нашы выпускныя альбомы, — з гонарам паказвае жанчына альбомы ў добрых чырвоных вокладках. — На іх старонках — наша студэнцкае жыццё. [caption id="attachment_59665" align="aligncenter" width="580"]24 ліпеня 1970 года: шчаслівыя маладыя ідуць па плошчы Калгасніка ў Капылі 24 ліпеня 1970 года: шчаслівыя маладыя ідуць па плошчы Калгасніка ў Капылі[/caption] — І пасля таго, як яно скончылася, хутка пачалося сямейнае, — зноў працягвае думку жонкі Станіслаў Іосіфавіч. — Вось на гэтых здымках — вяселле, якое адбылося 24 ліпеня 1970 года. — Так, вяселле адгулялі ў Капылі, у нашай бацькоўскай хаце, — расказвае Яўгенія Вітольдаўна. — Гасцей было больш за 100, іграў духавы аркестр са Скабіна. З Гродзеншчыны прыехалі сваякі Станіслава. Гулялі два дні. (Здымкаў з вяселля нямала: вось маладыя ідуць па плошчы Капыля, вось яны адзін аднаму надзяваюць кольцы, а вось жаніх клапатліва прытрымлівае вэлюм каханай...). Пачыналі сямейнае жыццё Міхнайці ў Гомелі, дзе праходзілі інтэрнатуру. Потым сапраўдным сур’ёзным месцам працы стала раённая бальніца ў Камарыне, што на Брагіншчыне, дзе Станіслаў Іосіфавіч працаваў нават галоўным урачом. У лістападзе 1975 года вярнуліся на Капыльшчыну. Праз пару месяцаў першы сакратар райкама партыі Катко Джан Рыгоравіч прапанаваў заняць пасаду кіраўніка мясцовай установы аховы здароўя. Як адлюстраванне далейшых падзей — фотаздымкі маладых бацькоў з першай дачушкай Ірынкай, а потым і з Данай. Амаль на ўсіх картках сям’я разам: на адпачынку ў санаторыі, на раённых святах і мітынгах. — Мы раней так весела жылі! — працягвае размову Яўгенія Вітольдаўна. — Хадзілі на дэманстрацыі і парады, а пасля збіраліся разам з дзецьмі ў бацькоўскай хаце. Калі выдавалася рэдкая свабодная хвілінка, разам з дачушкамі ездзілі на возера ў Багушы, па грыбы-ягады, адпачывалі на Нарачы і Бугу. Але, на жаль, не так часта, як хацелася б, — уздыхае жанчына, — бо шмат часу адымала праца. Таму і гадаваць дачок было цяжка: абавязкі ўрача патрабавалі прысутнічаць на працоўным месцы амаль суткі запар. Але дзяўчынкі нашы ўсё разумелі. Дзякуй, што дапамагала мая матуля. — Ці часта ездзілі на Гродзеншчыну да сваякоў мужа? — звяртаюся з пытаннем да сямейнай пары. — Так, часта. Бадай, кожны водпуск праводзілі там, — гаворыць Яўгенія Вітольдаўна. — Свекрыві ў мяне не было: яна памерла, калі Станіслаў быў у 10 класе, а свёкар ставіўся да мяне добра, называў дачушкай. Мы і дзяцей пахрысцілі на Гродзеншчыне, там касцёлы і ў савецкі час дейнічалі. Дзеці, унукі, сваякі — гэтыя звёны сямейнага ланцужка займаюць у жыцці Міхнайцяў асноўнае месца. Старэйшая Ірына з мужам Валерыем і яго бацькамі, з народжанай дачушкай Янай, вяселле Даны і яе маленькі сынок Жэнька — усё знайшло сваё месца ў сямейных архівах. Дарэчы, Ірына і яе муж пайшлі па слядах бацькоў — тэрапеўты ў Гродне. Дана настаўнічае ў Мінску. У Капылі Міхнайці не толькі самааддана працавалі, але і шчыра сябравалі з калегамі. Дні медыкаў, асабістыя юбілеі святкавалі весела і з размахам. Каб змясціць усіх запрошаных калег, нават мэблю з кватэры прыходзілася выносіць. — Сяброў сапраўдных шмат не павінна быць, — разважае Яўгенія Вітольдаўна. — І лепш мець зносіны паміж сем’ямі. У нас шмат сяброў: Святлана Шпакоўская, Барыс Касцюк з жонкай, Людміла Рымашэўская , Марыя   і Станіслаў Бохан і іншыя. І напрыканцы размовы задаю традыцыйнае пытанне: «Што трэба, каб захаваць сям’ю?» Першым адказвае Станіслаў Іосіфавіч: — Перш за ўсё павінна быць поўнае ўзаемаразуменне і каханне. Яўгенія Вітольдаўна дапаўняе: — Трэба быць падрыхтаваным да таго, што ў жыцці здараюцца розныя выпадкі. Бывала і мы спрачаліся, але з гадамі прыцерліся адзін да аднаго так, што ўжо і спрачацца няма з-за чаго. А яшчэ ў сямейным жыцці трэба ўмець дараваць адзін аднаму і ніколі не ўспамінаць пра памылкі. Жыццё ідзе сваім парадкам: рыхтуецца да паступлення старэйшая ўнучка Яна, адкрывае для сябе свет малодшы Жэнька. А гэта значыць, што хутка сямейны архіў Міхнайцяў дапоўняць новыя фотаздымкі, якія творчай рукой Даны будуць таксама падпісаны радкамі-загалоўкамі з раённай газеты. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара і з сямейнага архіву Міхнайцяў
41

Чтобы не было беды

20.08.2017
В связи с ростом гибели людей на пожарах работниками Копыльского районного отдела по ЧС совместно со всеми заинтересованными проводится пожарно-профилактическая акция. CA_MNS Спасатели Копыльщины обследуют противопожарное состояние домовладений, акцентируя особое внимание на условиях проживания социально уязвимых категорий граждан. При проверке проводятся подробные инструктажи по правилам эксплуатации электропроводки и электрооборудования, говорят о недопущении фактов курения в постели и об опасности оставления несовершеннолетних без присмотра. Особое внимание также уделяется наличию и исправности автономного пожарного извещателя. Всем  гражданам  раздается  тематическая   наглядно-изобразительная продукция. Профилактическая работа пройдет в августе-сентябре. Копыльский РОЧС
59

Помощь приходу

20.08.2017
Приходу храма Успения Пресвятой Богородицы деревни Васильчицы снова оказал материальную помощь частный проект «Помоги-приходу.ру». ящик В прошлый раз из Москвы в Васильчицы привезли более 150 экземпляров духовной литературы. Теперь из российской столицы в приход были доставлены купель для Таинства Крещения и потир для Таинства Евхаристии. Настоятель Успенского храма иерей Сергий Мархотко и прихожане храма благодарны организаторам проекта за доброе дело. Проект подготовила Диана ТКАЧЕНКО
71

«Выходил на поля молодой агроном...»

20.08.2017
Слова из этой известной песни как нельзя кстати относятся к исполняющей обязанности главного агронома КСУП «Докторовичи» Валентине Бархат (на снимке). IMG_9150 Девушка совсем недавно закончила Гродненский аграрный университет, по распределению приехала на Копыльщину и сразу же «влилась» в уборочную. В «Докторовичах» она в прошлом году проходила производственную технологическую практику. В сельхозпредприятии Валентину приняли очень радушно, поэтому в своем дальнейшем выборе нисколько не сомневалась. — Здесь очень хороший коллектив, — отмечает Валентина Бархат. — На мой взгляд, неплохое место для карьерного роста. Все делается качественно, чтобы было комфортно на рабочем месте. Предпринимаются все усилия, чтобы хозяйство становилось крепче, просматриваются перспективы для дальнейшего развития. Сергей КОЗЕЛ Фото Павла ШЕИНА
35

Внимание — детям

19.08.2017
akciya3 Чтобы уберечь детей от травматизма и гибели от пожаров вследствие оставления их без присмотра с 21 августа по 22 сентября в республике будет проходить профилактическая акция «В центре внимания — дети!». Акция приурочена к началу учебного года и будет проходить в 3 этапа. 1-й этап — с 21 по 31 августа (на объектах торговли). 2-й этап — с 1 по 15 сентября (в общеобразовательных учреждениях). 3-й этап — с 18 по 22 сентября (в дошкольных учреждениях). Татьяна ШЕСТАКОВА, инспектор пропаганды Копыльского РОЧС
47

Урожай убирай — о госзаказе не забывай

19.08.2017
Жніво на Капыльшчыне фінішуе. А як жа ідзе продаж убранага збожжа? IMG_9362 Паводле слоў галоўнага  спецыяліста ўпраўлення райсельгасхарчу, які курыруе пытанні закупкі і якасці прадукцыі, Ганны Курыльчык, асноўным для аграрыяў Капыльскага раёна стала выкананне дзяржзаказу па харчовай пшаніцы. Неабходна яе адгрузіць 13 тысяч тон. З пастаўкай на Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў сельгасвытворцы раёна ўжо справіліся, застаецца пакуль што Барысаўскі. Паралельна вядзецца рэалізацыя піваварнага ячменю. Яго ў  ААТ «Крыніца» неабходна паставіць 1200 тон. Ужо выканалі заданне ААТ «Душава» і «Ціміразеўскі». Таксама гэту культуру будуць пастаўляць ААТ «Скабін», КСУП «Доктаравічы», УП «Бабоўня», СГФ «Руднае». [caption id="attachment_59670" align="aligncenter" width="560"]Лабараторныя даследаванні праводзяць Таццяна Наркевіч, Алена Марук (загадчыца лабараторыі) і Ірына Наркевіч Лабараторныя даследаванні праводзяць Таццяна Наркевіч, Алена Марук (загадчыца лабараторыі) і Ірына Наркевіч[/caption] Цімкавіцкі вытворчы ўчастак ААТ «Клецкі камбікормавы завод» сёлета нарыхтоўвае харчовую пшаніцу па дзяржзаказе толькі для Барысаўскага КХП, які прымае зерне высокага трэцяга класа (бо гэта сыравіна ідзе на вытворчасць макаронных вырабаў). Як адзначыла начальнік участка Ніна Мароцкая, са здачай ужо паспяхова справіліся УП «ПІК-Лясное», КСУП «Доктаравічы», ААТ «Семежава», «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Праснакі», «Скабін», УП «Бабоўня». Па разліках спецыялістаў, прыёмка павінна завяршыцца да 25 жніўня. Сёлета дзяржзаказ значна меншы (прыкладна ў два разы) — толькі 8700 тон, таму калектыў спраўляецца сваімі сіламі, амаль што без прыцягнення сезонных работнікаў. Яшчэ адной асаблівасцю з’яўляецца тое, што ў гэтым годзе адгрузка збожжа на Барысаўскі КХП пачнецца толькі з восені, пакуль што яно будзе знаходзіцца на збожжаскладах участка. Якасць зерня вызначаецца ў мясцовай лабараторыі. Першасны аналіз збожжа робіцца пры ўездзе на тэрыторыю на пробаадборніку, дзе яго правяраюць на засмечанасць і наяўнасць шкоднікаў, пасля — на вільготнасць і бялкі. [caption id="attachment_59672" align="aligncenter" width="560"]Аператар ЗСК-40 Іван Жукоўскі Аператар ЗСК-40 Іван Жукоўскі[/caption] Адначасова з прыёмкай харчовага збожжа ідзе чыстка ячменю для піўзавода «Аліварыя», дапрацоўка фуражнага зерня для Клецкага камбікормавага завода. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
73

19 августа — Преображение Господне

19.08.2017
Своим Преображением Спаситель показал людям, какими станут они в будущей жизни, в Царствии Небесном, и как преобразится тогда весь наш земной мир. preobrazhenie-gospoda-boga-i-spasa-nashego-iisusa-hrista Евангелие повествует о том, что, когда Иисус Христос говорил ученикам своим об ожидающих Его в скором времени страданиях, крестной смерти и воскресении, смущались апостолы и сильно огорчались. Они ожидали от Христа земного величия и не могли уразуметь, что царство Иисуса не в этом мире. Для того, чтобы поддержать веру учеников в Себя, Господь Иисус Христос показал им славу Свою. Незадолго до Своих страданий Иисус Христос взял трех учеников — Петра, Иакова и Иоанна — и с ними взошел на высокую гору Фавор помолиться. Пока Спаситель молился, ученики от утомления заснули. Когда же проснулись, то увидели, что Иисус Христос преобразился: лицо Его просияло, как солнце, а одежды стали белыми, как снег, и блистающими, как свет. В это время явились к Нему во славе небесной два пророка — Моисей и Илия — и беседовали с Ним о страданиях и смерти, которые Ему надлежало претерпеть в Иерусалиме. Необычайная радость наполнила при этом сердца учеников. Когда же они увидели, что Моисей и Илия отходят от Иисуса Христа, Петр воскликнул: «Господи! Хорошо нам здесь быть. Если хочешь, сделаем здесь три кущи (палатки): одну Тебе, одну Моисею и одну Илии». Вдруг светлое облако осенило их, и они услышали из облака голос Бога Отца: «Сей есть Сын Мой возлюбленный, в Котором Мое благоволение; Его слушайте!» Ученики в страхе пали на землю. Иисус Христос подошел к ним, коснулся их и сказал: «Встаньте и не бойтесь». Ученики встали и увидели Иисуса Христа в прежнем виде. Когда же они сходили с горы, Иисус Христос повелел никому не рассказывать о том, что видели, пока Он не воскреснет из мертвых. В праздник Преображения после литургии приносят в храм и освящают виноград и вообще всякие плоды, например яблоки, груши, сливы. Раньше до этого праздника фрукты есть было не положено. 19 августа их несли в церковь для освящения, после чего все фрукты разрешалось употреблять в пищу. Поэтому в народе второй Спас называется «Яблочным Спасом». По освящении часть принесенного выдается притчу, а остальное относится в дом, где освященными яблоками разговляются.
59

Главное ─ не опоздать с севом

19.08.2017
Оптимальные сроки сева озимого рапса обеспечивают получение более высоких урожаев. К тому же опоздание с посевом снижает надежность перезимовки культуры. Поэтому в ОАО «Копыльское», как и в некоторых других хозяйствах нашего района, уже приступили к севу этой одной из самых рентабельных культур. Как сообщила начальник отдела производства управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома Наталья Ведень, под урожай 2018 года сельхозпредприятиям района необходимо посеять 6780 га озимого рапса на зерно. О том, что на поле возле агрогородка Тимковичи ведутся посевные работы, свидетельствует облако пыли, которое поднял трактор. [caption id="attachment_59673" align="aligncenter" width="560"]Сергей Матейко и Юрий Гуринович Сергей Матейко и Юрий Гуринович[/caption] — Середина августа — самая оптимальная пора для сева озимого рапса, — рассказывает главный агроном хозяйства Юрий Гуринович и тщательно проверяет качество заделки семян. — Даже несмотря на то, что в текущем году из-за холодной весны сроки уборки зерновых культур несколько сместились, сев мы начали в минувшую субботу. Предварительно внесли все необходимые удобрения. Одним из первых вышел в поле наш передовик — механизатор Сергей Матейко на тракторе «Джон Дир» с посевным агрегатом «Вогель Нот». В день засевает около 35 га  сорта элиты «Капитал», всего же запланировано занять под эту культуру 800 га. Вскоре добавятся еще два посевных агрегата. Эту работу постараемся завершить до 25 августа. Тем более что погода способствует этому. Диана ТКАЧЕНКО НА СНИМКЕ: Сергей Матейко и Юрий Гуринович. Фото Павла ШЕИНА
50

18-08-2017

19.08.2017
[embed]http://kopyl.by/audio/18.08.2017.mp3[/embed]
51

Доска почета на 18 августа 2017 года

18.08.2017
Сярод камбайнераў лепшыя вынікі паказваюць: жатва-2017 Экіпаж камбайна «Лексіён-530» з ААТ «Піянер-Агра» ў складзе Аляксандра Іванавіча ІВАНОЎСКАГА і Віктара Сяргеевіча ВАРЭНІКА, які ўбраў 503 га і намалаціў 2009 тон. Экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ «Прагрэс 2010» у складзе Паўла Валер’евіча ТАРОЦЬКІ і Яўгена Мікалаевіча КАСЦЮКА (малады экіпаж), які ўбраў 406,5 га і намалаціў 1486,8 тоны. Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа лепшыя вынікі ў Міхаіла Яўгенавіча РЫЦЬКІ з ААТ «Капыльскае», які на МАЗ-555142 перавёз 2197,2 тоны.   Па стане на 18 жніўня ў раёне 57 экіпажаў намалацілі больш за 1000 тон збожжа, 60 вадзіцеляў перавезлі ад камбайнаў звыш 1000 тон збажыны. Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК