Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Вопросы - преимущественно коммунальные

21.08.2017
Палова пытанняў, зададзеных падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам, была адрасавана жыллёва-камунальнай службе. прием граждан Напрыклад, жыхары вуліцы Кастрычніцкай у Капылі ўжо неаднойчы ўздымалі праблему адвядзення ліўневых вод. Разабрацца з гэтым пытаннем даручана начальнікам ЖКГ і землеўпарадкавальнай службы. Жыхарка дома № 2 па вуліцы Цеплавой выказала заклапочанасць у сувязі з затапленнем падвала. Праблема таксама бу-дзе вывучана ў бліжэйшы час. Былі і скаргі на суседзяў, якія парушаюць правілы карыстання жылымі памяшканнямі ў шматкватэрным доме. Акрамя таго, да кіраўніка раёна звярталіся грамадзяне па пытанні працаўладкавання і выдзяленні жылля. Сустракаліся і выпадкі, калі капыляне праяўлялі актыўную жыццёвую пазіцыю і занепакоенасць станам нашага горада. Напрыклад, адзін з жыхароў вуліцы Цімкавіцкай выказаў пажаданне, каб яна як мага часцей прыбіралася. В.а. начальніка ДРБУ № 124 Віталю Ластачкіну даручана выконваць яе ўборку як мінімум раз у тыдзень. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей