У Капылі прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
[caption id="attachment_78068" align="aligncenter" width="840"]

■ Сустрэча за круглым сталом[/caption]

Адсвяткаваць на Капыльшчыне Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прыбылі афіцыйныя дэлегацыі з горада Чэхава, Арэнбургскага, Матвеева-Курганскага раёнаў Расійскай Федэрацыі, Ёнішкскага раёна Літвы. Да пачатку свята ганаровых гасцей у аддзеле ЗАГС Капыльскага райвыканкама чакала ўрачыстая сустрэча са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам і кіраўніцтвам раёна. З першых хвілін зносін паміж бакамі склаліся цёплыя, сяброўскія адносіны. Удзельнікі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі, гандлю і інш. Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі. Падзякаваўшы за гасціннасць, члены дэлегацыі пажадалі раёну далейшых поспехаў і росквіту.
[caption id="attachment_78077" align="aligncenter" width="840"]

■ Выступае былы малалетні вязень Яўген Сівец[/caption]
На ўрачысты мітынг і ўскладанне вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям Капыля прыйшлі ветэраны вайны і працы, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, сабраліся самыя актыўныя члены грамадскіх арганізацый. У ліку гасцей былі і госці з блізкага замежжа.
[caption id="attachment_78072" align="aligncenter" width="840"]

■ Барыс Дзенісюк з унучкай і дачкой салдата Дзясятава Фёдара[/caption]

З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, якая выказала капылянам і гасцям шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падзякавала ветэранам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленне нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама выказала словы шчырай удзячнасці ўсім жыхарам Капыльшчыны за іх старанную працу на карысць нашай Айчыны. З вуснаў былога малалетняга вязня Яўгена Сіўца прагучалі словы ўдзячнасці за мірнае неба і ўпэўненасць у тым, што жахі Вялікай Айчыннай больш не паўторацца. Ад імя моладзі выступіла вучаніца СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Марыя Філіпава, якая падкрэсліла, што ў нашай гісторыі не было больш страшнай вайны, чым Вялікая Айчынная. Шчырыя словы падзякі выказаў ветэранам за мірнае жыццё і начальнік адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям, ушанавалі загінуўшых у вайну мінутай маўчання.
[caption id="attachment_78054" align="aligncenter" width="840"]

■ Анатоль Ліневіч уручае медаль Людвіцы Кошманавай[/caption]
[caption id="attachment_78060" align="aligncenter" width="840"]

■ Момант харэаграфічнай кампазіцыі[/caption]

На свяце прысутнічалі і сем’і воінаў, якія загінулі пры вызваленні Капыля. Гэта Савінавы з Уфы і Дзясятавы з Пскова.
[caption id="attachment_78073" align="aligncenter" width="840"]

■ Выступае Павел Савінаў[/caption]
— Про то место, где погиб мой отец Десятов Федор Семенович, — рассказывает Галина Федоровна Немова, — я узнала где-то в конце 80-х годов. К тому времени мы знали, что он освобождал Беларусь. И я написала в военкомат Нижнеломовского района Пензенской области. Мне оттуда прислали ответ, что он погиб при освобождении местечка Копыль в 44-м. Знаете, мама умерла в 51-м году, ей был 41 год. Нас осталось четверо: старшей сестре на тот момент исполнилось 19 лет, средней 17, мне 12, а брату 10. Все мы выросли хорошими, добрыми людьми, несмотря на те тяготы, которые пришлось пережить. Мы чтим память об отце и дедушке. Прошлый раз приезжали в Копыль два года назад. Дочь через интернет нашла памятник, поклониться которому мы и смогли. Нас встречал Борис Николаевич Денисюк как в прошлый, так и в этот раз. За это ему очень благодарны. Мы также благодарны и Беларуси за ту память, которую здесь хранят о погибших воинах.
[caption id="attachment_78059" align="aligncenter" width="840"]

■ «На прывале» (Капыльская ЖКГ)[/caption]
[caption id="attachment_78058" align="aligncenter" width="840"]

■ «Мінскі кацёл» (Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»)[/caption]

Адным з урачыстых момантаў стала адкрыццё свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Леніна ў Капылі. На яго сабраліся кіраўніцтва раёна, шматлікія госці, прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары горада і раёна.
[caption id="attachment_78075" align="aligncenter" width="840"]

■ «Спаленыя вёскі» (ПМК-11)[/caption]
Падчас адкрыцця старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч адзначыў, што дзень 3 ліпеня — дзень нацыянальнай гордасці, славы, патрыятызму. Анатоль Канстанцінавіч выказаў словы ўдзячнасці за мірнае неба ветэранам, узгадаў подзвіг загінуўшых і тых, хто працаваў у тыле. Сёння Капыльшчына дынамічна развіваецца, і ў гэтым заслуга ўсіх яе жыхароў, рэзюмаваў кіраўнік раёна.
[caption id="attachment_78056" align="aligncenter" width="840"]

■ «Падпольшчыкі» (Капыльскі РКБА)[/caption]
Пра тое, што народы Беларусі і Расіі адзіныя, гаварылі ў сваіх выступленнях кіраўнікі дэлегацый з гарадоў-пабрацімаў: кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння Арэнбургскага раёна Васіль Шмарын, старшыня Савета дэпутатаў гарадской акругі Чэхаў Галіна Козіна, намеснік кіраўніка адміністрацыі Матвеева-Курганскага раёна Наталля Місючэнка. З удзячнасцю за захаванне памяці аб дзядзьку гвардыі капітане Фёдару Іванову, які вызваляў Капыль, выступіў яго пляменнік Павел Савінаў з Уфы.
[caption id="attachment_78071" align="aligncenter" width="840"]

■ Элемент прадстаўлення[/caption]
Прывітанне ад жыхароў суседняй Літоўскай Рэспублікі перадала капылянам член савета муніцыпалітэта Ёнішкскага раёна Вілія Барцісіене.
Вітаў землякоў ураджэнец Семежава, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Міхаіл Рымжа. Міхаіл Іванавіч прэзентаваў нядаўна выдадзеную кнігу «Семежава памятае цябе, салдат».
[caption id="attachment_78070" align="aligncenter" width="840"]

■ «Партызаны» (аўтапарк № 21)[/caption]

Як вядома, у азнаменаванне 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ўстаноўлены юбілейны медаль. Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч разам з начальнікам адасобленай групы Капыльскага раёна ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў уручыў узнагароду ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Льву Іванавічу Лепяцілу, былым малалетнім вязням канцлагераў Надзеі Іванаўне Катвіцкай, Яўгену Васільевічу Сіўцу і Людвіцы Людвікаўне Кошманавай.
[caption id="attachment_78055" align="aligncenter" width="840"]

■ Пад вечар на плошчы Капыля было шмат дзяцей[/caption]
Яркім і запамінальным стала тэатралізаванае прадстаўленне «А можа не было вайны…» Прадпрыемствы і арганізацыі пры дапамозе тэхнікі падрыхтавалі тэматычныя блокі пра значныя падзеі Вялікай Айчыннай. Самадзейныя артысты расказалі пра тое, як ішла падпольная, партызанская барацьба на Капыльшчыне, у якіх умовах працавалі медыкі і як адпачывалі воіны на прывале, пра спаленыя вёскі, аперацыю «Мінскі кацёл» і, вядома ж, пра вызваленне Беларусі (блокі «Цягнік на Берлін», «Адродзім родны Мінск», «Курган Славы» і г.д.). Кожны эпізод перамяжоўваўся з харэаграфічнай кампазіцыяй або музычным нумарам.

Зона адпачынку даўно ўжо стала самым любімым месцам для правядзення святочных мерапрыемстваў. Вось і сёлета пасля заканчэння тэатралізаванага шэсця на плошчы Леніна ўсе капыляне і госці горада накіраваліся сюды.
[caption id="attachment_78063" align="aligncenter" width="840"]

■ Удзельнікі клуба «Скарбонка»[/caption]
Як заўсёды, для цікавага баўлення вольнага часу арганізатарамі свята было прадугледжана шмат забаў. У першую чаргу паклапаціліся пра самых маленькіх: для іх падрыхтавалі разнастайныя атракцыёны, працавалі гандлёвыя кропкі з ласункамі, паветранымі шарыкамі і іншымі цацкамі.
[caption id="attachment_78062" align="aligncenter" width="840"]

■ На фотавыставе рэдакцыі «СП»[/caption]

Свае вырабы прапаноўвалі майстры народнай творчасці: многае можна было набыць па прымальным кошце, на нешта — толькі палюбавацца і падзівіцца, якая багатая фантазія і залатыя рукі ў нашых землякоў. Не засталіся ўбаку і кааператары: у іх палатках можна было набыць марожанае на любы густ і іншыя ласункі, традыцыйныя шашлыкі і нават салдацкую кашу і юшку, якія карысталіся вельмі вялікім попытам.
[caption id="attachment_78066" align="aligncenter" width="840"]

■ Выступае казачы ансамбль «Яік»[/caption]

Своеасаблівую фотагалерэю пад назвай «Беларусь памятае. Капыльшчына ганарыцца» падрыхтавала рэдакцыя газеты «Слава працы». Незвычайная атмасфера, прасякнутая ваеннай тэматыкай, панавала і на пляцоўцы, арганізаванай Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя Анатоля Астрэйкі і раённым краязнаўчым музеем.
А цэнтрам прыцягнення стала адкрытая эстрадная пляцоўка, з падмосткаў якой гучалі цудоўныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў Капыльшчыны, радавалі вока харэаграфічныя нумары.
[caption id="attachment_78076" align="aligncenter" width="840"]

■ Вакальная група «Чысты голас»[/caption]
Шчырыя апладысменты як знак удзячнасці за атрыманае задавальненне гучалі пасля кожнага выступлення нашых расійскіх сяброў з Арэнбургскага раёна.
На цэнтральнай плошчы Капыля, дзе добра праводзілі час дарослыя і дзеці, зноў стала ажыўлена бліжэй да сямі гадзін вечара. Для самых маленькіх былі арганізаваны забаўляльныя мерапрыемствы.
А крыху пазней у цэнтры горада прагучаў святочны канцэрт «Квітней, спявай, мой беларускі край» з удзелам вакальнай групы «Чысты голас» і муніцыпальнага ансамбля казацкай песні «Яік» Арэнбургскага раёна, а таксама іншых запрошаных самадзейных артыстаў, якія завіталі на Капыльшчыну. Усе жыхары і госці горада прынялі ўдзел у выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь — акцыя называлася «Спяваем гімн разам». Урачыстую падзею прадоўжылі танцавальная праграма і святочны феерверк.
Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Таццяна БОХАН, Сяргей КОЗЕЛ, Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Павел ШЭІН