Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Копыляне приняли участие в областном празднике в Несвиже, посвященном Дню Независимости

05.07.2019
Капыляне прынялі ўдзел у абласным свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстасць адбылася ў Нясвіжы. [caption id="attachment_78049" align="aligncenter" width="840"] ■ Віншаванні ад старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі[/caption] У склад дэлегацыі, якую ўзначаліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, увайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў горада і раёна. Да іх далучылася і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч. [caption id="attachment_78050" align="aligncenter" width="840"] ■ Цудоўны настрой гледачам падарыў Ігар Нікалаеў[/caption] Да шматлікіх гледачоў, якія размясціліся на гарадскім стадыёне, з віншавальнымі словамі звярнуўся старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Былі ў праграме і віншавальныя відэа-паштоўкі, дасланыя з усіх абласных цэнтраў краіны і горада Мінска. Вельмі ўзрушыў прысутных фільм, у якім распавядалася пра ўклад жыхароў сталічнага рэгіёну ў Вялікую Перамогу, была паказана храналогія вызвалення вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. [caption id="attachment_78051" align="aligncenter" width="840"] ■ Спявалі гімн разам[/caption] Цудоўную святочную атмасферу стваралі ў гэты ліпеньскі вечар выступленні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна, вядомых беларускіх вакалістаў і танцораў. Кульмінацыяй канцэртнай праграмы стала з’яўленне на сцэне кампазітара, спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Ігара Нікалаева. У яго выкананні прагучалі добра вядомыя гледачу песні. Святкаванне Дня Незалежнасці завяршылася выкананнем гімна: артысты з гледачамі спявалі яго разам. А затым начное неба горада ўпрыгожылі агні феерверкаў. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей