Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Вучыцца трэба і прафесіяналам

07.05.2025
З 7 па 11 кастрычніка пройдзе ІІІ педагагічны марафон “Развіццё адукацыйнага асяроддзя Капыльскага раёна ва ўмовах эканоміі і беражлівасці”. Паводле слоў загадчыцы раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алены Вярэль, арганізатары мерапрыемства ставяць перад сабой задачу па павышэнні педагагічнага і метадычнага майстэрства педагогаў раёна, іх прафесіянальнай кампетэнтнасці, стварэнні ўмоў для прафесійнай самарэалізацыі. У рамках марафону пройдуць як раённыя, так і міжраённыя і ўнутрышкольныя мерапрыемствы. У прыватнасці, на першы дзень (7 кастрычніка) запланаваны адкрытыя ўрокі настаўнікаў-прадметнікаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Капыля” для педагогаў раёна, якія маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю альбо працуюць без катэгорыі. У ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі” 10 кастрычніка адбудзецца міжрэгіянальнае ток-шоу “Эрудыцыя. Эканоміка. Энтузіязм” з удзелам педагогаў Капыльскага і Уздзенскага раёнаў. Раённая педагагічная канферэнцыя “Эфектыўная ўстанова: кірункі дзейнасці, шляхі развіцця” запланавана на 11 кастрычніка. Падчас яе пой-дзе размова пра рэсурсы развіцця і эфектыўнасць дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна, развіццё ўстаноў дашкольнай адукацыі праз укараненне інавацыйных праектаў. Будуць абмеркаваны шляхі павышэння эфектыўнасці арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці. Гаворка пойдзе і пра развіццё індывідуальных здольнасцей навучэнцаў І ступені навучання праз рэалізацыю педагагічнага праекта. Цікавасць у ўдзельнікаў марафону выклікае, безумоўна, і насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі Дзень работніка дашкольнай адукацыі (8 кастрычніка), які пройдзе ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Сонейка” і санаторным яслі-садзе г. Капыля. Да ўвагі гасцей будуць прапанаваны пазнавальныя выставы (“Карысная эканоміка”, “Другое жыццё непатрэбных рэчаў”, “Нам гэты свет завешчана зберагчы”), круглы стол, інтэграваныя заняткі на абазначаную тэму, пася-джэнне бацькоўскага клуба, дзе размова пойдзе пра зберажэнне вады, электраэнергіі, газу, і інш. У рамках марафону практычна ў кожнай установе адукацыі раёна пройдуць тэматычныя мерапрыемствы з вучнямі, бацькамі, педагогамі. Маргарыта САКОВІЧ  

Не забудьте о главном

07.05.2025
Главная задача садовода и огородника в октябре — подготовить растения к зимним холодам. С этой целью необходим ряд мероприятий для защиты культур от устроившихся на зимовку вредителей, от грызунов, морозов, солнечных ожогов... Осмотрите плодовые кусты. При обнаружении вредителей и болезней примите меры. Окончательно уберите весь урожай капусты и корнеплодов. Обрежьте высаженную в августе зелень. Заготовьте корни хрена. Подготовьте отравленные приманки для грызунов. Развесьте ловчие пояса на стволах плодовых деревьев. Удалите отплодоносившие побеги малины. В конце октября, перед самыми морозами, можно перекопать землю на участке (под кронами кустов и деревьев перекапывайте не глубоко, чтобы не повредить корни). При этом не измельчайте крупные комья земли — пусть они промерзнут вместе с ушедшими туда зимовать возможными вредителями. Перед перекопкой земли можно внести органические и минеральные удобрения, с учетом потребностей культур, которые будут высажены здесь весной. Если август-сентябрь были довольно засушливыми, необходимо провести влагозарядковый полив плодовых деревьев (в конце октября). Незараженные листья плодовых деревьев и кустарников заложите в компост. Не оставляйте на ветвях засохшие и мумифицированные плоды и ягоды — возможно, они являются прибежищем для вредителей — уничтожьте их. Теплолюбивые растения укрывайте лишь с наступлением устойчивых заморозков. Удалите с участка падалицу семечковых плодовых деревьев (в ней могут зимовать гусеницы плодожорки). При необходимости зачистите жесткой щеткой или обработайте препаратами стволы деревьев от лишайников. Еще не поздно (если температура не ниже +6°С) побелить стволы деревьев.  

Любіць чалавека

07.05.2025
Зусім нядаўна па стане здароўя мне давялося трапіць у капыльскую бальніцу. Паколькі тут неўралагічнага аддзялення няма, паклалі ў тэрапеўтычнае. І я хачу  расказаць пра людзей, якія дапамаглі мне паправіцца. Лячыў мяне малады ўрач-неўролаг Андрэй Леанідавіч Тароцька, які ў 2008 годзе закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пад апекай вопытнейшага ўрача-неўролага Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы Генадзя Пятровіча Рака ён за некалькі гадоў засвоіў методыку лячэння неўралагічна хворых пацыентаў. Цяпер Андрэй Леанідавіч працуе самастойна і ў той жа час пад пільным наглядам свайго больш вопытнага калегі. Мала таго, Генадзь Пятровіч прывіў маладому ўрачу такую любоў да неўралогіі, што той паступіў у ардынатуру пры 9-й клінічнай бальніцы г. Мінска і працягвае глыбока і ўсебакова вывучаць гэтую і іншыя вобласці медыцынскай навукі. Выязджае на кожныя выхадныя ў сталіцу: днём ён у бібліятэцы, а ўвечары разам з дзяжурным урачом у аддзяленні на практыцы засвойвае атрыманыя ў кнігах веды. Раніцай у панядзелак Андрэй Тароцька на машыне вяртаецца на працу ў капыльскую бальніцу. І так яго навучанне ў ардынатуры цягнецца ўжо больш за год. Якую ж сілу волі і якую любоў да медыцыны трэба мець, каб так старанна і так упарта вывучаць яе глыбіні. Усё гэта робіцца без прымусу, па добрай волі і не дзеля карысці, а толькі для таго, каб быць патрэбным, сапраўдным спецыялістам у сваёй прафесіі і дапамагаць людзям. Я ніколі не бачыў на твары Андрэя Леанідавіча нейкага незадавальнення і не заўважаў, каб ён мімаходам паглядзеў хворага і тут жа бег далей. Наадварот, доктар заўсёды грунтоўна паслухае хворага, памацае, дзе баліць, назначыць лячэнне і толькі пасля ідзе да наступнага пацыента. Да асабліва цяжкіх хворых заходзіць і ў першай палове дня, і ў другой. Бальніца, зразумела, вельмі вялікая, і хворых, як заўсёды, хоць адбаўляй, а ён адзін (калега быў у адпачынку). Аднак я ніколі не чуў ад Андрэя Леанідавіча скаргі, што яму аднаму цяжка і няма часу нават з’есці свой бутэрброд. Хочацца сказаць некалькі доб-рых і цёплых слоў у адрас палатных медсясцёр бальніцы, у прыватнасці, расказаць пра медсясцёр тэрапеўтычнага аддзялення. Усе яны працуюць надзвычай зладжана і добрасумленна: кожная на сваім пасту выконвае сваю работу ціха і спакойна, з уласцівым ім прафесіяналізмам. Асобна хочацца адзначыць работу працэдурнай медсястры тэрапеўтычнага аддзялення Ірыны Ігараўны Дарафей. На ўсё аддзяленне яна адна (60 хворых чалавек). Кожны дзень ёй трэба паставіць кропельніцы, узяць з вены кроў на аналіз, спакойна, даступна і ветліва растлумачыць пацыенту, для якіх аналізаў гэта патрэбна, і г. д. І робіцца ўсё на высокім прафесійным узроўні. Ірына Ігараўна добра разумее сваю адказнасць: перад ёй хворы, слабы, нямоглы чалавек, і яму трэба дапамагаць. Каб паспець справіцца з усёй работай, якую неабходна выканаць за працоўны дзень, ёй прыходзіцца ўлічваць кожную працоўную хвіліну. Як яна працуе — гэта трэба бачыць, бо пераказаць словамі немагчыма. Маладая, абаяльная, спрытная, з высокім прафесіяналізмам і пяцігадовым стажам работы ў рэанімацыі, яна зачароўвае сваім уменнем. І ўсё робіцца з нейкай незвычайнай мяккасцю ў абыходжанні з хворым пацыентам, з ветлівасцю і міласэрнасцю, са спачуваннем кожнаму хвораму без выключэння. Я аднойчы спытаў у яе: “Моцна стамляецеся за працоўны дзень?” І яна адказала: “Я вельмі люблю сваю работу і людзей, і можа таму не адчуваю стомленасці. Раблю ўсё з асаблівай ахвотай і радасцю. І сваёю сціплай працаю я стараюся дапамагчы ўсім хворым у іх больш хуткім выздараўленні”. Паслухаеш Ірыну, паглядзіш на яе работу — і тут жа ахоплівае цябе пачуццё гонару, што людзі ў нас такія ёсць. Санітаркі, як і медыцынскія сёстры, вельмі занятыя. Скажу некалькі слоў пра адну з іх — Таццяну Паўлаўну Паўленка. Закончыўшы школу ў в. Дусаеўшчына, паступіла ў вучылішча ў Шастаках, атрымала спецыяльнасць “лабарантка”. Праз тры гады вырашыла пайсці вучыцца на курсы сакратароў-машыністак у Мінску і, закончыўшы іх, працавала па спецыяльнасці ў ашчаднай касе ў Капылі. Хутка трапіла пад скарачэнне, была вымушана пайсці на так званую “біржу”. І нарэшце ўладкавалася санітаркай у Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе яна ўжо працуе 22 гады. Мае двух сыноў: старэйшаму 20 гадоў (інвалід 2-й групы з цяжкім захворваннем), другому — 13 гадоў (вучыцца ў капыльскай школе). Таццяна Паўлаўна — дабрадушная, добразычлівая, маўклівая, цярплівая, надзвычай старанная, працавітая і акуратная жанчына. Прыходзіць на работу дзесьці а палове 8 гадзіны раніцы і да канца свайго працоўнага дня выконвае свае абавязкі не разгінаючыся. Толькі на яе стомленым твары часта можна бачыць ціхія, скупыя струменьчыкі празрыстага салёнага поту. Бывае, па графіку прыходзіцца працаваць і ў другую змену, і ўсю ноч напралёт, да раніцы, а пасля трэба хуценька садзіцца на веласіпед і ехаць дамоў у сваю вёсачку, каб прыступіць да новай працы на сваёй гаспадарцы (карова, свінні, куры і інш.) — трэба ж карміць сям’ю, гадаваць і вучыць дзяцей. І ні разу мне не давялося пачуць ад Таццяны Паўлаўны скаргі на свой лёс, на малую зарплату. Яна бясконца рада, што мае работу, што яе так цэняць, любяць і паважаюць. Санітарка-буфетчыца Кацярына Львоўна Кунтыш надзвычай працавітая. У яе абавязкі ўваходзіць, перш за ўсё, своечасова накарміць усіх хворых цёплай і смачнай ежай. І выконвае яна сваю работу з гонарам. У раздатачнай (буфетнай) усё павінна быць крышталёва-чыста. Каб ежа не астывала, буфетчыцы дапамагаюць паставая медсястра і санітарка. Кацярына Львоўна вельмі пільна сочыць, каб кожны хворы атрымаў тую ежу, якая назначана яму лечачым урачом, каб, скажам, дыябетыку не падалі салодкі чай, кампот ці кісель. Адным словам, службы ў тэрапеўтычным аддзяленні, якую ўзначальвае Аксана Пятроўна Мінчэня, пастаўлены так, што кожны нясе самую сур’ёзную адказнасць за сваю работу. Таму і парадак такі, і дысцыпліна такая. Усе пацыенты задаволены і лячэннем, і медперсаналам, і абслугоўваннем. У заключэнне хачу пажадаць медперсаналу тэрапеўтычнага аддзялення, у прыватнасці, і медперсаналу Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы ў цэлым, каб на працягу ўсяго іх жыццёвага і працоўнага шляху заўсёды неадступна-разам спадарожнічалі з імі іх поспех працоўны, іх гонар сямейны, павага і падзяка людская. Антон ГУРСКІ, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР  

О хорошем начальнике добрыми словами

07.05.2025
Здравствуйте, дорогая редакция! Очень хочется рассказать о хорошем человеке — Александре Николаевиче Галузо. Мне посчастливилось десять лет работать под его руководством на Тимковичском хлебоприемном участке ОАО «Клецкий комбикормовый завод», который он возглавлял с 1988 по 2000 гг. Думаю, все мои бывшие коллеги согласятся, что это руководитель с большой буквы. Мы никогда не слышали его крика. И если что-то сделали не так — внушение будет сказано такими словами, что становится стыдно и хочется сразу же исправить свою ошибку. Наш добрый начальник знал обо всех наших проблемах вне работы. Никогда не забыть мне его бесценных советов, в частности, по строительству нашего дома. Очень много значили его слова поддержки. Он всегда знал, кому что сказать: кого ободрить, кого успокоить, кого постыдить и т. д. Подкупает его человечность, сопереживание, участие, бесконечная доброта, простота. Есть такое выражение «человек с широкой душой». Это о нем. Его широкая душа не оставалась в стороне от проблем и забот его работников. Руководитель — водить рукой. Спесь и самомнение начальника никогда не туманили глаза нашему руководителю. И он не стеснялся взять в руки краскопульт и вместе с  нами поработать по благоустройству территории, при этом рассказывая разные веселые истории. А что может быть лучше для сплочения коллектива? Вот поэтому мы чувствовали себя одной дружной семьей. Самое главное, что мы не боялись своего начальника, мы просто его уважали. Этого было достаточно, чтобы все чувствовали себя комфортно, и утром хотелось идти на работу и работать с полной отдачей. По воле судьбы (мы дважды переселенцы из Чернобыльской зоны) мне пришлось работать в разных коллективах и узнать других руководителей. Поэтому у меня была возможность сравнить своих начальников. И тот факт, что узнав новость о том, что Александр Николаевич увольняется, я расплакалась от досады, говорит сам за себя. Всегда становится тепло и радостно на душе от воспоминаний, и я благодарю Бога за то, что на моем жизненном пути был такой прекрасный начальник. С уважением – Елена СЕМЕНЕНКО, аг. Тимковичи  

Нет — незаконному обороту оружия (CMigrator copy 1)

07.05.2025
В целях предупреждения преступлений с применением оружия, изъятия незаконно хранящегося оружия, боеприпасов, взрывных устройств и взрывчатых веществ, на территории Республики Беларусь с 8 часов  30 сентября до 20.00 4 октября 2013 года проводятся специальные комплексные мероприятия «Арсенал». С целью недопущения совершения различного рода преступлений, связанных с оружием и во избежание неприятностей с Законом, Копыльский РОВД настоятельно рекомендует сдать незаконно хранящееся огнестрельное оружие, боеприпасы и взрывчатые вещества. Лицо, добровольно сдавшее огнестрельное и иное оружие, а также боеприпасы, взрывчатые вещества и взрывные  устройства, освобождается от  уголовной и административной ответственности. Более подробную информацию по данному вопросу, а также иную информацию, относящуюся к работе лицензионно-разрешительной службы, можно получить по телефону 55-5-28 или на личном приеме в Копыльском РОВД (кабинет №13). Приемные дни: понедельник, среда,  пятница с 8.00 до 13.00; вторник, четверг с 15.00 до 20.00 и суббота с 9.00 до 13.00. Андрей Астрейко, старший инспектор ООПП Копыльского РОВД, майор милиции  
Страница 147 из 1058