Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Сегодня — 28 сентября, суббота

20.10.2024
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 551 до н. э. —  родился КОНФУЦИЙ, китайский мыслитель («Беседы и суждения»). 1618 г. — в Брюсселе открыт первый в мире ломбард. 1708 г. — битва при Лесной (ныне в Славгородском районе Могилевской области). ПЕТР I назвал победу над шведами «матерью Полтавской победы», поскольку армия Карла ХХI осталась без резервов, боеприпасов, что значительно ослабило его силы. А также потому, что битву при Лесной и Полтавскую битву разделяют 9 месяцев. 1925 г. — в СССР принято положение о Рабоче-Крестьянской милиции. 1939 г. — подписание Договора о дружбе и границе между СССР и Германией. 1953 г. — Никита Сергеевич ХРУЩЕВ избран Первым секретарем ЦК КПСС. 1972 г. — во время телетрансляции хоккейного матча СССР-Канада комментатор Николай ОЗЕРОВ произнес свою знаменитую фразу «Такой хоккей нам не нужен!» (канадцы забросили победную шайбу за 34 секунды до конца игры, выиграв серию игр 6:5). 2001 г. — бразильский пилот 46-летний Жерард МОС, приземлившись в Рио-де-Жанейро, закончил первый в мире кругосветный полет, длившийся 100 дней, на моторном планере Шимангу. 2009 г. — на Луне найдена вода индийским космическим аппаратом Chandrayaan-1. ИМЕНИНЫ: Православные: Людмила, Максим, Мария, Никита, Порфирий, Степан, Федот. Католические: Вацлав, Марк. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Праздник гусятников. Массовый отлет диких гусей и уток. «Гуси на хвосте зиму тащат». Если гуси в этот день полетят, то на Покров будет мороз, а нет, то зима станет позже. Высоко гуси летят — к дружному и высокому предстоящему весеннему половодью, низко — к малой весенней воде. О погоде судят по поведению гусей: «Гусь лапу поднимет — к стуже, на одной стоит — к морозу, полощется в воде — к теплу, нос под крыло прячет — к ранней зиме». Начиналась стрижка овец. Благоприятный день. Растущая Луна в знаке зодиака Рак. У ГЭТЫ ДЗЕНЬ «СЛАВА ПРАЦЫ» ПIСАЛА: 1964 г. – «Урачыста адзначылі 100-годдзе Першага Інтэрнацыянала настаўнікі і вучні Цялядавіцкай сярэдняй школы. У гонар слаўнага юбілею праведзен гістарычны вечар на тэму «К. Маркс і Ф. Энгельс – заснавальнікі навуковага камунізма». Пасля даклада быў дадзены канцэрт мастацкай самадзейнасці». 1974 г. – «У калгасе «Новы свет» нярэдка карыстаюцца паслугамі коней, тым больш, што яны заўсёды ў страі – напоены і накормлены, не патрабуюць дадатковага клопату. Каля дзесяці гадоў даглядае калгасных коней Аляксандр Бохан. Дзякуючы яго старанням жывёла не толькі працуе круглы год, але і дае прыплод – на ферме нямала жарабят.  Добра, калі чалавек любіць сваю справу». Подборку подготовил Павел ШЕИН  

На “зімовыя кватэры”

20.10.2024
Згодна з загадам № 49, падпісаным першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірынай Кісляк 24 верасня 2013 года, створаны чатыры групы з ліку заатэхнікаў і ветурачоў для праверкі гатоўнасці фермаў да зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы. Падчас выезду адказных спецыялістаў у гаспадаркі раёна ў прысутнасці кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў былі наведаны ўсе фермы, складзены і падпісаны акты гатоўнасці з указаннем крайніх тэрмінаў для ліквідацыі выяўленых недахопаў. Разам з першым намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталем Ракевічам і ветурачом раённай ветстанцыі Алай Ярмоленка давялося аб’ехаць усе жывёлагадоўчыя аб’екты КСУП “Грозава-агра” і КСУП “Доктаравічы”. Адразу трэба сказаць, што “на выдатна” да зімова-стойлавага перыяду не падрыхтавалася ніводная з названых гаспадарак. Паводле слоў Віталя Аляксандравіча, сярод асноўных патрабаванняў, якія неабходна было выканаць, падрыхтоўка жывёлагадоўчых памяшканняў, пастаноўка і раздзяленне дойнага статку па прадукцыйнасці і фізіялагічым стане, выдзяленне сухастойных кароў (на два перыяды), перавод усёй жывёлы на зімовы распарадак дня і зімовыя рацыёны кармлення. Нельга забываць і пра тое, што карове неабходны прагулкі на свежым паветры. Тым больш, што сёняшняе надвор’е яшчэ дазваляе выганяць кароў на пашу (але не больш, чым на тры гадзіны). Менавіта на гэтыя аспекты, а таксама на забяспечанасць фермаў кадрамі, навя- дзенне парадку на прыфермскай тэрыторыі і стварэнне належных умоў для жывёлаводаў звярталася самая пільная ўвага падчас узаемаправеркі. У КСУП “Грозава-агра” жывёлу на “зімовыя кватэры” паставілі толькі 24 верасня. Да гэтага часу фермы набылі даволі прывабны выгляд: унутры памяшканні пабелены, пафарбавана абсталяванне, зроблены неабходныя рамонтныя работы. Чаго не скажаш пра прыфермскія тэрыторыі. Яны не абгароджаны, неабгрунтавана займаюць вельмі вялікія плошчы і ў сваёй большасці зараслі высокім пустазеллем, якое, відаць, калі і касілася, то толькі раз. У гаспадарцы арганізавана трохразовае даенне кароў, аднак неабходная інфармацыя пра жывёлу (адпаведныя картачкі і адметкі аб выдзяленні навацельных кароў) вывешана не ўсюды. Не знайшлося месца для стэнда з інфармацыяй аб ходзе выканання даведзеных заданняў і іншых неабходных звестак на ферме ў в. Яўсеевічы. Але самае прыкрае ўражанне засталося пасля наведвання МТФ “Грозава”. Менавіта тут было выказана найбольш заўваг: і па ўтрыманні цялушак (няма вады), і па стварэнні бытавых умоў для жывёлаводаў. Быў дадзены тэрмін да 10 кастрычніка для ліквідацыі выяўленых недахопаў. Яшчэ больш нараканняў падчас праверкі было выказана ў адрас кіраўніцтва і зоаветспецыялістаў КСУП “Доктаравічы”. Напрыклад, пабелкай памяшканняў жывёлагадоўчых аб’ектаў тут яшчэ толькі збіраюцца заняцца. У рацыёне жывёлы — здробненая зялёная кукурузная маса, і ўвогуле не распрацаваны зімовыя рацыёны кармлення. Віталь Ракевіч выказаў патрабаванне ўключыць у работу кормараздатчыкі-змешвальнікі для забеспячэння больш збалансаванага кармлення і эфектыўнага выкарыстання кармоў. На ўсіх МТФ няма інфармацыйных экранаў, па якіх можна было б сачыць за вынікамі работы жывёлаводаў і выкананнем імі даведзеных заданняў. Ёсць у сельгаспрадпрыемстве кадравая праблема: з ветурачамі, асемянатарамі і нават даяркамі. Магчыма таму і чуюцца апошнім часам ў адрас КСУП “Доктаравічы” нараканні на нізкую выніковасць працы ў жывёлагадоўлі. Тым не менш, тэрыторыя ўсіх наведаных аб’ектаў выглядае значна лепей, чым у першай гаспадарцы. “Безумоўна, у вас зроблена нямала, улічваючы рэканструкцыю фермы, — адзначыў напрыканцы сустрэчы Віталь Ракевіч, звяртаючыся да кіраўніка і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемства. — Але і недахопаў яшчэ шмат. Таму неабходна яшчэ больш увагі надаваць такой важнай галіне для эканомікі вашай гаспадаркі, тым больш у зімова-стойлавы перыяд”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

С уважением к возрасту

20.10.2024
В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь “О государственных праздниках, праздничных днях и памятных датах Республики Беларусь” в Копыльском райисполкоме принято распоряжение об организации проведения в районе 1 октября Дня пожилых людей. Создан организационный комитет по подготовке и проведению Дня пожилых людей, который возглавила заместитель председателя райисполкома Алла Романовская. Председателям сельисполкомов, руководителям предприятий и учреждений поручено в срок до 1 октября организовать выплату материальной помощи пожилым гражданам за счет средств субъектов хозяйствования. Утвержден план мероприятий по проведению Дня пожилых людей. Программа достаточно обширная. Например, будут посещены жители района, которые достигли 100-летнего возраста, им также окажут материальную помощь из средств местного бюджета. Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи совместно с районным Центром культуры 1 октября в 16.00 организует концерт “Нам года не беда” с участием клуба “Ветеран”. В ГУ “Копыльский ТЦСОН” в этот же день пройдет праздничное мероприятие для людей пожилого возраста с участием клуба “Мудрость”. А накануне в Бобовнянской больнице сестринского ухода состоится акция для одиноких пожилых граждан “Всегда душою молодые”. Мероприятия будут организованы в учреждениях образования и культуры района. В рамках Дня пожилых людей состоялось и подведение итогов районного смотра-конкурса “Лучшее ветеранское подворье”. Мария ШЕИНА  

Саюз гарачых сэрцаў

20.10.2024
Добрыя справы, якіх ужо багата ў скарбонцы капыльскай раённай арганізацыі  РГА “Белая Русь”, паслужылі падставай для запрашэння самых актыўных яе членаў на сустрэчу з лідарам аб’яднання першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Радзьковым. Шчырая даверлівая размова адбылася ў “штаб-кватэры” Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь”. [caption id="attachment_30410" align="aligncenter" width="443" caption="Фота на памяць"][/caption] Капыльская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сёння займае другое месца ў рэйтынгу арганізацыйных структур Мінскай вобласці. У яе складзе 55 пярвічак і 1258 членаў — гэта другі паказчык на Міншчыне. А па ахопе членствам у аб’яднанні працаздольнага насельніцтва (восем працэнтаў грамадзян) ёй няма роўных не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. — Ваш вопыт актыўнай і рэзультатыўнай работы з сельскім насельніцтвам заслугоўвае ўвагі і вывучэння, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч. — У нас у кожным раёне ёсць грамадская прыёмная, і мы ўдзячны за ўдзел у іх кіраўніцтву рэспублікі, членам урада, Савета Рэспублікі, дэпутатам, міністрам. Гэтыя кантакты ў грамадскай нефармальнай абстаноўцы вельмі важныя. Безумоўна, мы хочам, каб такая форма работы распаўсюджвалася як мага далей — на прадпрыемствы, у сельскія Саветы. І вось Капыльская раённая арганізацыя тым і вызначаецца, што больш ярка, прыкметна, рэзультатыўна працуе ў сельскай мясцовасці. [caption id="attachment_30411" align="aligncenter" width="443" caption="А. Радзькоў, В. Кухарэнка, М. Сандрозд"][/caption] А інакш не можа быць, паколькі наш Капыльскі раён сельскагаспадарчы, і сельскіх жыхароў ў складзе грамадскай арганізацыі ў два разы больш, чым гарадскіх. “А таму, — адзначае старшыня Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, якая ўзначальвае яе з моманту заснавання, — даводзіцца больш вырашаць так званыя вясковыя праблемы, праводзіць мерапрыемствы і акцыі менавіта сельскай накіраванасці”. Пералік добрых спраў, якія ўжо зроблены грамадскай арганізацыяй за гады яе існавання, вельмі вялікі. Традыцыйнымі сталі конкурсы на лепшае ветэранскае і маладзёжнае падвор’і, якія праводзяцца пры непасрэдным удзеле “Белай Русі”, у гэты спіс можна ўнесці таксама маладзёжны праект “Уладар вёскі”, ушаноўванне перадавікоў жніва, пасяўных і корманарыхтоўчай кампаній, удзел у сустрэчах з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі па размеркаванні на працу ў Капыльскі раён. Актывісты раённай арганізацыі з’яўляюцца частымі гасцямі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячым і радзільным аддзяленнях цэнтральнай раённай бальніцы. За сродкі арганізацыі (членскія ўзносы) набываюцца пуцёўкі для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў у лагеры летняга адпачынку, невялікія падарункі для інвалідаў першай групы, якіх наведваюць на даму і аказваюць ім неабходную дапамогу, праводзіцца добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў, прыкладваюцца намаганні і для таго, каб больш прыгожымі, сучаснымі і квітнеючымі сталі наш родны горад і вёскі. Спіс можна працягваць і далей, і гэта толькі, так бы мовіць, справы, якія навідавоку. А колькі за гэты час было прыватных зваротаў у грамадскую прыёмную “Белай Русі” — маленькіх, але такіх важных для асобна ўзятага чалавека. І ніхто не застаўся абдзеленым увагай. [caption id="attachment_30412" align="aligncenter" width="443" caption="Экскурсія па горадзе"][/caption] З цікавасцю слухалі члены Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь” інфармацыю Марыі Сандрозд аб дзейнасці раённай арганізацыі, якую яна ўзначальвае. Асаблівую ўзрушанасць выклікаў расказ пра тое, што актывісты “Белай Русі” атрымалі нават запрашэнне на вяселле, якое адзначалася ў Цімкавіцкім сельскім Савеце. Гэта сведчанне высокага аўтарытэту, які мае гэта грамадскае аб’яднанне на Капыльшчыне. Аднак на сустрэчы гаварылі не толькі пра справы раённага маштабу. Актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, сітуацыя ў эканоміцы, шляхі развіцця сучаснай адукацыі — вось толькі некалькі пазіцый, на якіх спыніўся старшыня Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь”. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што беларуская эканоміка мае вельмі высокую ступень залежнасці ад знешнеэканамічных фактараў. І гэта вымушае больш актыўна выкарыстоўваць уласны інтэлектуальны і прамысловы патэнцыял, зручнае геаграфічнае становішча нашай краіны. — У нас няма запасаў нафты і газу, няма стабілізацыйнага фонду, як у Расіі, таму мы не можам стаяць на месцы, павінны жыць у пастаянным руху, мадэрнізаваць эканоміку, ствараць новыя высокатэхнічныя вытворчасці, — сказаў Аляксандр Радзькоў. — А для гэтага ў грамадстве павінны быць стабільнасць і грамадзянская згода, і “Белая Русь” праводзіць у гэтым напрамку вельмі вялікую работу. [caption id="attachment_30414" align="aligncenter" width="443" caption="На “Лініі Сталіна”"][/caption] Патэнцыял развіцця ў грамадскага аб’яднання вялікі, а тое, што яно аб’яднала пад сваім сцягам людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, нераўнадушных да лёсу сваёй краіны, свайго роднага краю, дае ўпэўненасць у паспяховым будучым арганізацыі і далейшым росце яе ўплыву ў грамадстве. Аляксандр Міхайлавіч з задавальненнем адказаў на шматлікія пытанні, якія цікавілі гасцей з Капыльшчыны, сфатаграфаваўся з імі на памяць. Быў падчас сустрэчы і момант, які для настаўніцы англійскай мовы Бучацінскай СШ Веранікі Кухарэнкі стане, бадай, адным з памятных у жыцці. Менавіта з рук лідара грамадскага аб’яднання яна атрымала членскі білет “Белай Русі” і памятныя падарункі. Як адзначыў Аляксандр Радзькоў, гэта сустрэча была вельмі карыснай для абодвух бакоў, паколькі такога кшталту размовы з прадстаўнікамі згуртаваных, моцных арганізацый, як капыльская, дапамагаюць устанавіць зваротную сувязь, даведацца пра настрой людзей, іх рэакцыю на прымаемыя на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы, урада, мясцовых улад рашэнні. Да таго ж — гэта выдатная магчымасць умацаваць добрыя таварыскія адносіны паміж членамі аб’яднання, упэўненасць, што ўсе яны — аднадумцы, члены адной вялікай дружнай сям’і, “саюза гарачых сэрцаў” — як была названа “Белая Русь” падчас невялікай прэзентацыі, з якой пачыналася сустрэча. Але на гэтым праграма дня не завершылася. Для капылян была прапанавана цікавая экскурсія па старым і новым Мінску, наведванне гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара            

Безопасность объектов (CMigrator copy 8)

20.10.2024
В текущем месяце, в соответствии с координационным планом  контрольной (надзорной) деятельности по Минской области на 2-е полугодие 2013 года, проведены плановые проверки  индивидуального предпринимателя Л. А. Николайчика и крестьянского хозяйства «Любецкий» (глава КХ М. В. Любецкий). Нарушений норм и правил пожарной безопасности на вышеуказанных объектах не имеется. Также планово проведена проверка ЧТУП «Транс-Велес» (директор С. И. Леончик), выявлено 19 нарушений. На данном объекте не выполнены мероприятия как капитального характера, так и режимного. Не устраненны следующие нарушения: здание не оборудовано автоматической пожарной сигнализацией; неисправно внутреннее противопожарное водоснабжение; отсутствует требуемое количество огнетушителей. Руководитель  данной организации привлечен к административной ответственности в виде штрафа. Евгений ЧИРКУН, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС  
Страница 149 из 1058