Добрыя справы, якіх ужо багата ў скарбонцы капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, паслужылі падставай для запрашэння самых актыўных яе членаў на сустрэчу з лідарам аб’яднання першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Радзьковым. Шчырая даверлівая размова адбылася ў “штаб-кватэры” Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь”.
[caption id="attachment_30410" align="aligncenter" width="443" caption="Фота на памяць"]

[/caption]
Капыльская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сёння займае другое месца ў рэйтынгу арганізацыйных структур Мінскай вобласці. У яе складзе 55 пярвічак і 1258 членаў — гэта другі паказчык на Міншчыне. А па ахопе членствам у аб’яднанні працаздольнага насельніцтва (восем працэнтаў грамадзян) ёй няма роўных не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.
— Ваш вопыт актыўнай і рэзультатыўнай работы з сельскім насельніцтвам заслугоўвае ўвагі і вывучэння, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч. — У нас у кожным раёне ёсць грамадская прыёмная, і мы ўдзячны за ўдзел у іх кіраўніцтву рэспублікі, членам урада, Савета Рэспублікі, дэпутатам, міністрам. Гэтыя кантакты ў грамадскай нефармальнай абстаноўцы вельмі важныя. Безумоўна, мы хочам, каб такая форма работы распаўсюджвалася як мага далей — на прадпрыемствы, у сельскія Саветы. І вось Капыльская раённая арганізацыя тым і вызначаецца, што больш ярка, прыкметна, рэзультатыўна працуе ў сельскай мясцовасці.
[caption id="attachment_30411" align="aligncenter" width="443" caption="А. Радзькоў, В. Кухарэнка, М. Сандрозд"]

[/caption]
А інакш не можа быць, паколькі наш Капыльскі раён сельскагаспадарчы, і сельскіх жыхароў ў складзе грамадскай арганізацыі ў два разы больш, чым гарадскіх. “А таму, — адзначае старшыня Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, якая ўзначальвае яе з моманту заснавання, — даводзіцца больш вырашаць так званыя вясковыя праблемы, праводзіць мерапрыемствы і акцыі менавіта сельскай накіраванасці”.
Пералік добрых спраў, якія ўжо зроблены грамадскай арганізацыяй за гады яе існавання, вельмі вялікі. Традыцыйнымі сталі конкурсы на лепшае ветэранскае і маладзёжнае падвор’і, якія праводзяцца пры непасрэдным удзеле “Белай Русі”, у гэты спіс можна ўнесці таксама маладзёжны праект “Уладар вёскі”, ушаноўванне перадавікоў жніва, пасяўных і корманарыхтоўчай кампаній, удзел у сустрэчах з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі па размеркаванні на працу ў Капыльскі раён. Актывісты раённай арганізацыі з’яўляюцца частымі гасцямі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячым і радзільным аддзяленнях цэнтральнай раённай бальніцы. За сродкі арганізацыі (членскія ўзносы) набываюцца пуцёўкі для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў у лагеры летняга адпачынку, невялікія падарункі для інвалідаў першай групы, якіх наведваюць на даму і аказваюць ім неабходную дапамогу, праводзіцца добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў, прыкладваюцца намаганні і для таго, каб больш прыгожымі, сучаснымі і квітнеючымі сталі наш родны горад і вёскі. Спіс можна працягваць і далей, і гэта толькі, так бы мовіць, справы, якія навідавоку. А колькі за гэты час было прыватных зваротаў у грамадскую прыёмную “Белай Русі” — маленькіх, але такіх важных для асобна ўзятага чалавека. І ніхто не застаўся абдзеленым увагай.
[caption id="attachment_30412" align="aligncenter" width="443" caption="Экскурсія па горадзе"]

[/caption]
З цікавасцю слухалі члены Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь” інфармацыю Марыі Сандрозд аб дзейнасці раённай арганізацыі, якую яна ўзначальвае. Асаблівую ўзрушанасць выклікаў расказ пра тое, што актывісты “Белай Русі” атрымалі нават запрашэнне на вяселле, якое адзначалася ў Цімкавіцкім сельскім Савеце. Гэта сведчанне высокага аўтарытэту, які мае гэта грамадскае аб’яднанне на Капыльшчыне.
Аднак на сустрэчы гаварылі не толькі пра справы раённага маштабу. Актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, сітуацыя ў эканоміцы, шляхі развіцця сучаснай адукацыі — вось толькі некалькі пазіцый, на якіх спыніўся старшыня Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь”. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што беларуская эканоміка мае вельмі высокую ступень залежнасці ад знешнеэканамічных фактараў. І гэта вымушае больш актыўна выкарыстоўваць уласны інтэлектуальны і прамысловы патэнцыял, зручнае геаграфічнае становішча нашай краіны.
— У нас няма запасаў нафты і газу, няма стабілізацыйнага фонду, як у Расіі, таму мы не можам стаяць на месцы, павінны жыць у пастаянным руху, мадэрнізаваць эканоміку, ствараць новыя высокатэхнічныя вытворчасці, — сказаў Аляксандр Радзькоў. — А для гэтага ў грамадстве павінны быць стабільнасць і грамадзянская згода, і “Белая Русь” праводзіць у гэтым напрамку вельмі вялікую работу.
[caption id="attachment_30414" align="aligncenter" width="443" caption="На “Лініі Сталіна”"]

[/caption]
Патэнцыял развіцця ў грамадскага аб’яднання вялікі, а тое, што яно аб’яднала пад сваім сцягам людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, нераўнадушных да лёсу сваёй краіны, свайго роднага краю, дае ўпэўненасць у паспяховым будучым арганізацыі і далейшым росце яе ўплыву ў грамадстве.
Аляксандр Міхайлавіч з задавальненнем адказаў на шматлікія пытанні, якія цікавілі гасцей з Капыльшчыны, сфатаграфаваўся з імі на памяць. Быў падчас сустрэчы і момант, які для настаўніцы англійскай мовы Бучацінскай СШ Веранікі Кухарэнкі стане, бадай, адным з памятных у жыцці. Менавіта з рук лідара грамадскага аб’яднання яна атрымала членскі білет “Белай Русі” і памятныя падарункі.
Як адзначыў Аляксандр Радзькоў, гэта сустрэча была вельмі карыснай для абодвух бакоў, паколькі такога кшталту размовы з прадстаўнікамі згуртаваных, моцных арганізацый, як капыльская, дапамагаюць устанавіць зваротную сувязь, даведацца пра настрой людзей, іх рэакцыю на прымаемыя на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы, урада, мясцовых улад рашэнні. Да таго ж — гэта выдатная магчымасць умацаваць добрыя таварыскія адносіны паміж членамі аб’яднання, упэўненасць, што ўсе яны — аднадумцы, члены адной вялікай дружнай сям’і, “саюза гарачых сэрцаў” — як была названа “Белая Русь” падчас невялікай прэзентацыі, з якой пачыналася сустрэча.
Але на гэтым праграма дня не завершылася. Для капылян была прапанавана цікавая экскурсія па старым і новым Мінску, наведванне гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии