Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Вучыцца трэба і прафесіяналам

07.10.2013
З 7 па 11 кастрычніка пройдзе ІІІ педагагічны марафон “Развіццё адукацыйнага асяроддзя Капыльскага раёна ва ўмовах эканоміі і беражлівасці”. Паводле слоў загадчыцы раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алены Вярэль, арганізатары мерапрыемства ставяць перад сабой задачу па павышэнні педагагічнага і метадычнага майстэрства педагогаў раёна, іх прафесіянальнай кампетэнтнасці, стварэнні ўмоў для прафесійнай самарэалізацыі. У рамках марафону пройдуць як раённыя, так і міжраённыя і ўнутрышкольныя мерапрыемствы. У прыватнасці, на першы дзень (7 кастрычніка) запланаваны адкрытыя ўрокі настаўнікаў-прадметнікаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Капыля” для педагогаў раёна, якія маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю альбо працуюць без катэгорыі. У ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі” 10 кастрычніка адбудзецца міжрэгіянальнае ток-шоу “Эрудыцыя. Эканоміка. Энтузіязм” з удзелам педагогаў Капыльскага і Уздзенскага раёнаў. Раённая педагагічная канферэнцыя “Эфектыўная ўстанова: кірункі дзейнасці, шляхі развіцця” запланавана на 11 кастрычніка. Падчас яе пой-дзе размова пра рэсурсы развіцця і эфектыўнасць дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна, развіццё ўстаноў дашкольнай адукацыі праз укараненне інавацыйных праектаў. Будуць абмеркаваны шляхі павышэння эфектыўнасці арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці. Гаворка пойдзе і пра развіццё індывідуальных здольнасцей навучэнцаў І ступені навучання праз рэалізацыю педагагічнага праекта. Цікавасць у ўдзельнікаў марафону выклікае, безумоўна, і насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі Дзень работніка дашкольнай адукацыі (8 кастрычніка), які пройдзе ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Сонейка” і санаторным яслі-садзе г. Капыля. Да ўвагі гасцей будуць прапанаваны пазнавальныя выставы (“Карысная эканоміка”, “Другое жыццё непатрэбных рэчаў”, “Нам гэты свет завешчана зберагчы”), круглы стол, інтэграваныя заняткі на абазначаную тэму, пася-джэнне бацькоўскага клуба, дзе размова пойдзе пра зберажэнне вады, электраэнергіі, газу, і інш. У рамках марафону практычна ў кожнай установе адукацыі раёна пройдуць тэматычныя мерапрыемствы з вучнямі, бацькамі, педагогамі. Маргарыта САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей