Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Лучшие среди равных

17.10.2024
Ежегодно различные коллективы художественной самодеятельности органов, подразделений и организаций системы МЧС Республики Беларусь готовы поразить членов жюри своим мастерством. Не стал исключением и ХIII республиканский смотр-конкурс художественной самодеятельности, который прошел в начале ноября в столице и стал поистине настоящей ареной борьбы творческих коллективов. Участие в данном мероприятии приняла и команда Копыльского РОЧС. [caption id="attachment_3440" align="aligncenter" width="413" caption="Участники и победители смотра-конкурса художественной самодеятельности вместе с начальником отдела Копыльского РОЧС Александром Бобриком (в центре)"][/caption] По словам начальника Копыльского РОЧС Александра Бобрика, подобные конкурсы очень важны, так как они направлены не только на организацию культурного досуга, но и на создание благоприятных условий для развития творческой деятельности, благотворно влияющей на общественную и трудовую активность работников службы МЧС. Из этого видно, что современные требования к человеку такой профессии постоянно возрастают. Все чаще приходится понимать, что в быстром жизненном ритме пожарным необходимо постоянно повышать не только свое профессиональное мастерство, физическую подготовку, но и художественное творчество. И это хорошо видно из разнообразия номинаций, по которым определялись участники и победители конкурса. Это разговорный жанр, хореография, ну и куда же без песни. Конкурс проходил в два этапа. Первый – отборочный, состоялся в городе Слуцке, где на суд жюри были представлены около десяти номеров копыльских самодеятельных артистов, четыре из которых впоследствии стали «проходным билетом» для участия в республиканском смотре-конкурсе от команды Минской области. Оценивая артистизм, творческий замысел, музыкальное исполнение и сопровождение, по результатам выступлений конкурсантов, члены жюри выбрали лучших. В номинации «Хореография» среди детей в возрасте до 16 лет первое место получил коллектив «Веснушки» Копыльской детской школы искусств под руководством Светланы Полонской. Задала необходимый тон конкурсу и завоевала приз зрительских симпатий юмористическая песня «Я пожарная жена» в исполнении Любови Кот, которая пришлась по душе зрителям и в еще большей степени устремила участников на лидерство. А вот в разговорном жанре абсолютным победителем — Гран-при конкурса — стал самый старейший из участников копылянин Александр Кондыбович, который поведал присутствующим поэму «Трое» и басню «Как я покупал автомобиль» Нила Гилевича. Победители были награждены дипломами за подписью министра по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь Энвера Бариева. Благодарности и ценные подарки от руководства Копыльского РОЧС участники конкурса получили на минувшей неделе в Центре детского творчества. Своими впечатлениями от конкурса поделилась семья Кот. «Что особо запомнилось, то это уютная атмосфера праздника, здоровый дух соперничества, который не сумел разрушить ощущение яркого и доброжелательного смотра-конкурса», — отметили Виктор и его жена Любовь, которая выражает особую благодарность заведующей яслями-садом №6 Наталье Демидчик за понимание и поддержку, а также сотрудникам Копыльского РОЧС за возможность самореализации в конкурсе. Татьяна БОХАН Фото автора

Хуткаснае манеўраванне

17.10.2024
Традыцыйнае спаборніцтва па фігурным кіраванні легкавым аўтамабілем адбылося ў Капылі ў нядзелю, 31 кастрычніка, на свята аўтамабіліста і дарожніка. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Капыльская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ, аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі РАУС і аддзел па справах моладзі райвыканкама. [caption id="attachment_3432" align="aligncenter" width="443" caption="Прадстаўнік каманды райкама ГА “БРСМ” Аляксей Вярбіла"][/caption] Сёлетнія спаборніцтвы мелі дзве знамянальныя акалічнасці: па-першае, гэта мерапрыемства праводзілася ўжо дзесяты раз запар і, па-другое, 35 гадоў таму на Капыльшчыне стала дзейнічаць структура (спартыўна-тэхнічны клуб) пад эгідай ДТСААФ. Вельмі сімвалічна, што рэгістрацыю на гэтых відовішчных спаборніцтвах прайшлі роўна 35 удзельнікаў – абсалютны рэкорд за ўсе дзесяць гадоў. На ўрачыстым адкрыцці аматараў аўтамабільнага спорту віталі і віншавалі са святам старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, начальнік АДАІ Капыльскага РАУС Аляксандр Кісялёў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сяргеевіч Нікановіч (вадзіцельскі стаж ветэрана бярэ адлік з 1951 года) і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская. Пасля жараб’ёўкі і азнаямлення з трасай вадзіцелі накіраваліся ў стартавы гарадок. Адзін за адным удзельнікі спаборніцтваў выходзілі на дыстанцыю, дэманструючы вадзіцельскія навыкі. Аўтааматараў чакалі разнастайныя элементы фігурнага кіравання: аб’езд перашкод - «змейка», дыяганальная паркоўка, заезд у бокс заднім ходам злева і справа, разварот у габарытным дворыку, рух па габарытнай каляіне, а перад фінішнай стоп-лініяй удзельнікам неабходна было перавезці ўмоўны прадмет з адной стойкі на другую. Адзначу, што тактыка праходжання трасы ў кожнага была свая: хтосьці, ірвануўшы з месца старта на высокай хуткасці “падлятаў” да кожнага пункта, хтосьці, не спяшаючы, рухаўся наперад, спрабуючы ювелірна выканаць кожную фігуру. Але не заўсёды і не ўсім абраны спосаб кіравання прыносіў жадаемы вынік. Дарэчы, акрамя суддзяў на этапах за цікавым відовішчам сёлета назіралі шматлікія гледачы, якіх уздоўж плошчы сабралася больш за сотню. Самым удалым вадзіцелем у асабістым заліку аказаўся прадстаўнік каманды райкама ГА “БРСМ” Аляксей Вярбіла, які пераадолеў усе перашкоды за 1 мінуту 10 секунд. Падчас праходжання трасы маладым вадзіцелем, адчувалася яго добрая падрыхтоўка. І мае меркаванні, як аказалася, мелі рацыю: у мінулым годзе Аляксей таксама паказаў лепшы час. Усяго дзве секунды саступіў пераможцу Аляксей Рудніцкі (Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Валькоўскі”). Трэцім на фінішы стаў Анатоль Сабалеўскі з прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Капыльскі кааптранс” (1.18). Уся тройка лідэраў прайшла перашкоды без штрафных секунд. [caption id="attachment_3433" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда капыльскага кааптранса з “трафеямі” спаборніцтваў"][/caption] За першынство ў камандным заліку змагаліся пяць каманд: ПУП “Капыльскі кааптранс”, ДУП “ПМК-194”, Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу, райкама ГА “БРСМ” і рэдакцыі газеты “Слава працы”. Вадзіцелі кааптранса выступілі роўна, не “назбіраўшы” штрафных секунд. Сумарны час Уладзіміра Карпялені, Мікалая Вайцяховіча і Анатоля Сабалеўскага - 4.21. У іх – законнае першае месца. Аўтааматары Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу Дзмітрый Вішнеўскі, Андрэй Дуброўскі і Аляксандр Паўлюшчык сталі другімі (4.35), а замкнула тройку лідараў трыа прадстаўнікоў рэдакцыі газеты “Слава працы” – Валерый і Аляксей Лазоўскія і Аляксей Дзямчук (4.45). Лідары індывідуальнага і каманднага залікаў атрымалі дыпломы Капыльскай РАС ДТСААФ і памятныя падарункі – ад раённага аддзела па справах моладзі. Граматы за актыўны ўдзел і волю да перамогі былі ўручаны камандам райкама ГА “БРСМ” і ДУП “ПМК-194”. Пяцёра аўтааматараў, якія мелі вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “С”, выказалі жаданне прайсці першы этап для атрымання пасведчання катэгорыі “В”. Адзін прэтэндэнт не здаў, на жаль, правілы дарожнага руху, а чацвёра вадзіцеляў дапушчаны да другога этапа, дзе неабходна будзе прадэманстраваць супрацоўнікам АДАІ навыкі па кіраванні аўтамабілем у г. Слуцку. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Гэты дзень запомніцца надоўга

17.10.2024
29 кастрычніка ва ўстанове адукацыі «Цімкавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню нараджэння камсамола і прыёму вучняў старэйшых класаў у рады ГА «БРСМ». На лінейцы прысутнічалі першы сакратар ГА «БРСМ» Н. Р. Гарбацэвіч, старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ А. І. Касінскі, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама А. М. Острыкава, спецыяліст раённага аддзела адукацыі В. А. Корзун. Камсамол! Для нас, моладзі XXI стагоддзя, гэта слова з’яўляецца адгалоскам далёкага мінулага. Аднак камсамол не знік бясследна. Мы памятаем, што без мінулага няма будучага! Памятаем і імкнёмся ведаць сваю гісторыю. Аляксандр Іванавіч Касінскі нагадаў, якім цікавым і захапляльным было жыццё камсамольцаў 80-х мінулага стагоддзя, адзначыў, што гісторыя камсамола - шмат- гранная і багатая. Прадаўжальнікам славутых спраў і традыцый, дасягненняў камсамола стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Наталля Гарбацэвіч уручыла 34-ом вучням школы білеты і значкі членаў ГА «БРСМ». Наталля Рыгораўна падкрэсліла, што на ўрачыстай лінейцы яна атрымала зарад бадзёрасці, аптымізму і выказала спадзяванне, што мы будзем актыўна ўдзельнічаць у маладзёжным жыцці раёна, таму што ад нашай жыццёвай пазіцыі залежыць будучае краіны. Са словамі ўдзячнасці, гонару і хвалявання выступілі рабяты, якія ўступілі ў рады ГА «БРСМ». Усім вельмі спадабалася музычнае віншаванне ансамбля «Медуніца». Прыемна, што справы моладзі цікавяць і хвалююць кіраўніцтва дзяржавы і мясцовыя ўлады. Мы ўпэўнены, што гэты дзень надоўга застанецца ў нашай памяці. Вераніка КОРАНЬ, вучаніца 10 класа УА «Цімкавіцкая ДАСШ імя Кузьмы Чорнага»

Сегодня молодежь Беларуси отмечает Всемирный день молодежи

17.10.2024
В этот день на проходившей 29 октября - 10 ноября 1945 года Всемирной конференции молодежи в Лондоне основана Всемирная федерация демократической молодежи (ВФДМ). С тех пор 10 ноября отмечается как Всемирный день молодежи. Международное объединение молодежных организаций - это центр международного демократического молодежного движения, объединяющий молодежь без различия политических и религиозных взглядов, расовой и национальной принадлежности. ВФДМ ведет борьбу за мир, права молодежи, независимость народов, интернациональное сплочение прогрессивной молодежи; против колониализма, неоколониализма, фашизма и расизма. В Беларуси более 2,5 млн. молодых людей в возрасте от 14 до 31 года, что составляет около 26% от общего количества жителей республики. В городах проживает 79% молодежи, 21 % - в сельской местности. На государственном уровне молодежная политика координируется Министерством образования Беларуси. Основным механизмом реализации государственной молодежной политики является республиканская программа "Молодежь Беларуси", которая традиционно разрабатывается на несколько лет. Оказывается всестороннее содействие формированию здорового образа жизни, реализации права молодежи на труд, развитию и реализации молодежных общественно значимых инициатив, в том числе поддержка деятельности 204 детских и молодежных общественных объединений, зарегистрированных в стране. По материалам БЕЛТА

Мы — камсамольцы!

17.10.2024
Так маглі б сказаць пра сябе ўдзельнікі сустрэчы, якая прайшла ў другой гарадской адзінаццацігодцы і была прысвечана 92-й гадавіне са дня ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. [caption id="attachment_3402" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас мерапрыемства ў СШ №2"][/caption] У постсавецкія гады жыццё былых актывістаў усесаюзнай арганізацыі склалася па-рознаму. Выхаванцы камсамола і сёння вельмі актыўныя, не разгубілі маладога запалу. Атрыманыя навыкі дазволілі ім адбыцца ў жыцці. Як глыбока ўпэўнены прадстаўнікі старэйшага пакалення, вельмі правільна, што ў краіне быў адроджаны маладзёжны рух. І хоць час заканамерна ўносіць свае карэктывы, існасць ад гэтага не змяняецца: моладзь трэба накіроўваць, выхоўваць на ідэалах, ставіць перад імі вызначаныя мэты і задачы. Толькі так можна выгадаваць годную змену, а значыць - будучыню краіны. Такія меркаванні выказвалі настаўніца рускай мовы і літаратуры Ніна Скрыпінская, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі - былыя камсамольскія лідары раённай арганізацыі, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 г. Капыля Святлана Буткевіч і вучаніца 11 класа гэтай навучальнай установы Святлана Шуманская. «Мы не саромеліся ніякай працы: ехалі ў калгас, на будоўлю, працавалі на суботніках. А вышэйшай узнагародай было веданне таго, што мы прынеслі карысць сваёй краіне», - падкрэсліла былая камсамолка, а цяпер - спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Корзун. Як доказ гэтаму, на мультымедыйным экране прысутныя змаглі ўбачыць матэрыялы, якія адлюстроўвалі сутнасць, маштаб камсамольскіх спраў і непадробны аптымізм, які чытаўся ў вачах маладых людзей на здымках. Працягам тэмы сталі фота пра дзейнасць райкама ГА “БРСМ”, яго мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, захаванні культурнай спадчыны, патрыятычнай накіраванасці. [caption id="attachment_3403" align="aligncenter" width="443" caption="Новыя члены раённай арганізацыі ГА “БРСМ”"][/caption] Ва ўрачыстай абстаноўцы былыя камсамольцы і ганаровыя госці ўручылі білеты і значкі членаў ГА “БРСМ” 83-ом вучням з другой і трэцяй гарадскіх школ. А ў заканчэнне мерапрыемства адбыўся канцэрт, падрыхтаваны юнымі артыстамі СШ №2. Па меркаванні першага сакратара раённага камітэта ГА «БРСМ» Наталлі Гарбацэвіч, такія мерапрыемствы выхоўваюць у моладзі павагу да працоўных подзвігаў старэйшага пакалення, захоўваюць і прымнажаюць традыцыі маладзёжнага руху ў нашай краіне. Самае галоўнае тое, што былыя камсамольцы поўныя запалу і аптымізму, шануюць свае сяброўскія сувязі. Гэта годны прыклад для моладзі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 1054 из 1058