29 кастрычніка ва ўстанове адукацыі «Цімкавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню нараджэння камсамола і прыёму вучняў старэйшых класаў у рады ГА «БРСМ».
На лінейцы прысутнічалі першы сакратар ГА «БРСМ» Н. Р. Гарбацэвіч, старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ А. І. Касінскі, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама А. М. Острыкава, спецыяліст раённага аддзела адукацыі В. А. Корзун.
Камсамол! Для нас, моладзі XXI стагоддзя, гэта слова з’яўляецца адгалоскам далёкага мінулага. Аднак камсамол не знік бясследна. Мы памятаем, што без мінулага няма будучага! Памятаем і імкнёмся ведаць сваю гісторыю. Аляксандр Іванавіч Касінскі нагадаў, якім цікавым і захапляльным было жыццё камсамольцаў 80-х мінулага стагоддзя, адзначыў, што гісторыя камсамола - шмат- гранная і багатая. Прадаўжальнікам славутых спраў і традыцый, дасягненняў камсамола стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Наталля Гарбацэвіч уручыла 34-ом вучням школы білеты і значкі членаў ГА «БРСМ». Наталля Рыгораўна падкрэсліла, што на ўрачыстай лінейцы яна атрымала зарад бадзёрасці, аптымізму і выказала спадзяванне, што мы будзем актыўна ўдзельнічаць у маладзёжным жыцці раёна, таму што ад нашай жыццёвай пазіцыі залежыць будучае краіны.
Са словамі ўдзячнасці, гонару і хвалявання выступілі рабяты, якія ўступілі ў рады ГА «БРСМ». Усім вельмі спадабалася музычнае віншаванне ансамбля «Медуніца».
Прыемна, што справы моладзі цікавяць і хвалююць кіраўніцтва дзяржавы і мясцовыя ўлады. Мы ўпэўнены, што гэты дзень надоўга застанецца ў нашай памяці.
Вераніка КОРАНЬ,
вучаніца 10 класа УА «Цімкавіцкая ДАСШ імя Кузьмы Чорнага»
Комментарии