Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Хуткаснае манеўраванне

11.11.2010
Традыцыйнае спаборніцтва па фігурным кіраванні легкавым аўтамабілем адбылося ў Капылі ў нядзелю, 31 кастрычніка, на свята аўтамабіліста і дарожніка. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Капыльская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ, аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі РАУС і аддзел па справах моладзі райвыканкама. [caption id="attachment_3432" align="aligncenter" width="443" caption="Прадстаўнік каманды райкама ГА “БРСМ” Аляксей Вярбіла"][/caption] Сёлетнія спаборніцтвы мелі дзве знамянальныя акалічнасці: па-першае, гэта мерапрыемства праводзілася ўжо дзесяты раз запар і, па-другое, 35 гадоў таму на Капыльшчыне стала дзейнічаць структура (спартыўна-тэхнічны клуб) пад эгідай ДТСААФ. Вельмі сімвалічна, што рэгістрацыю на гэтых відовішчных спаборніцтвах прайшлі роўна 35 удзельнікаў – абсалютны рэкорд за ўсе дзесяць гадоў. На ўрачыстым адкрыцці аматараў аўтамабільнага спорту віталі і віншавалі са святам старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, начальнік АДАІ Капыльскага РАУС Аляксандр Кісялёў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сяргеевіч Нікановіч (вадзіцельскі стаж ветэрана бярэ адлік з 1951 года) і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская. Пасля жараб’ёўкі і азнаямлення з трасай вадзіцелі накіраваліся ў стартавы гарадок. Адзін за адным удзельнікі спаборніцтваў выходзілі на дыстанцыю, дэманструючы вадзіцельскія навыкі. Аўтааматараў чакалі разнастайныя элементы фігурнага кіравання: аб’езд перашкод - «змейка», дыяганальная паркоўка, заезд у бокс заднім ходам злева і справа, разварот у габарытным дворыку, рух па габарытнай каляіне, а перад фінішнай стоп-лініяй удзельнікам неабходна было перавезці ўмоўны прадмет з адной стойкі на другую. Адзначу, што тактыка праходжання трасы ў кожнага была свая: хтосьці, ірвануўшы з месца старта на высокай хуткасці “падлятаў” да кожнага пункта, хтосьці, не спяшаючы, рухаўся наперад, спрабуючы ювелірна выканаць кожную фігуру. Але не заўсёды і не ўсім абраны спосаб кіравання прыносіў жадаемы вынік. Дарэчы, акрамя суддзяў на этапах за цікавым відовішчам сёлета назіралі шматлікія гледачы, якіх уздоўж плошчы сабралася больш за сотню. Самым удалым вадзіцелем у асабістым заліку аказаўся прадстаўнік каманды райкама ГА “БРСМ” Аляксей Вярбіла, які пераадолеў усе перашкоды за 1 мінуту 10 секунд. Падчас праходжання трасы маладым вадзіцелем, адчувалася яго добрая падрыхтоўка. І мае меркаванні, як аказалася, мелі рацыю: у мінулым годзе Аляксей таксама паказаў лепшы час. Усяго дзве секунды саступіў пераможцу Аляксей Рудніцкі (Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Валькоўскі”). Трэцім на фінішы стаў Анатоль Сабалеўскі з прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Капыльскі кааптранс” (1.18). Уся тройка лідэраў прайшла перашкоды без штрафных секунд. [caption id="attachment_3433" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда капыльскага кааптранса з “трафеямі” спаборніцтваў"][/caption] За першынство ў камандным заліку змагаліся пяць каманд: ПУП “Капыльскі кааптранс”, ДУП “ПМК-194”, Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу, райкама ГА “БРСМ” і рэдакцыі газеты “Слава працы”. Вадзіцелі кааптранса выступілі роўна, не “назбіраўшы” штрафных секунд. Сумарны час Уладзіміра Карпялені, Мікалая Вайцяховіча і Анатоля Сабалеўскага - 4.21. У іх – законнае першае месца. Аўтааматары Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу Дзмітрый Вішнеўскі, Андрэй Дуброўскі і Аляксандр Паўлюшчык сталі другімі (4.35), а замкнула тройку лідараў трыа прадстаўнікоў рэдакцыі газеты “Слава працы” – Валерый і Аляксей Лазоўскія і Аляксей Дзямчук (4.45). Лідары індывідуальнага і каманднага залікаў атрымалі дыпломы Капыльскай РАС ДТСААФ і памятныя падарункі – ад раённага аддзела па справах моладзі. Граматы за актыўны ўдзел і волю да перамогі былі ўручаны камандам райкама ГА “БРСМ” і ДУП “ПМК-194”. Пяцёра аўтааматараў, якія мелі вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “С”, выказалі жаданне прайсці першы этап для атрымання пасведчання катэгорыі “В”. Адзін прэтэндэнт не здаў, на жаль, правілы дарожнага руху, а чацвёра вадзіцеляў дапушчаны да другога этапа, дзе неабходна будзе прадэманстраваць супрацоўнікам АДАІ навыкі па кіраванні аўтамабілем у г. Слуцку. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей