Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

У свеце лічбаў і разлікаў

19.12.2024
З самага дзяцінства цяперашні галоўны эканаміст ААТ “Піянер-Агра” Алена Дзіткоўская захаплялася светам лічбаў. У многім уплыў на выбар будучай прафесіі аказала яе матуля, якая была ў гэтай жа гаспадарцы намеснікам галоўнага бухгалтара. Нават жартавала, што прыйдзе час, і яны будуць працаваць у адным кабінеце. Так яно і атрымалася. Пасля заканчэння ў 1995 годзе інстытута народнай гаспадаркі Алена Міхайлаўна пачала сваю дзейнасць у сельгаспрадпрыемстве бухгалтарам, потым эканамістам па працы. З 2001 года – галоўны эканаміст. – “Піянер-Агра” – гаспадарка даволі моцная ў раёне, – адзначае Алена Дзіткоўская. – Таму і працаваць тут вельмі прыемна. За 2013 год атрыманы прыбытак 3 млрд рублёў, сярэднямесячная заработная плата складае 3,5 млн рублёў (25% росту да папярэдняга года), якая заўсёды выплочваецца своечасова. Хачу выказаць удзячнасць усім спецыялістам, разам з якімі распрацоўваем праграмы, мерапрыемствы, а яшчэ майму настаўніку – былому галоўнаму эканамісту Людміле Іосіфаўне Чаркас, якая перадала мне свой багаты вопыт. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Творчасць – ва ўсім

19.12.2024
Самаадданасць, самаразвіццё, самаадукацыя. На гэтых, як кажуць, трохкітах і будуецца не толькі прафесійнае, але і штодзённае жыццё выхавальніка 1-й катэгорыі ДУА «Санаторны яслі-сад г. Капыля» Валянціны Булынка. А ў сапраўднага выхавальніка, як вядома, асабістае і прафе-сійнае мае самую неразрыўную сувязь. Толькі так і можна атрымаць любоў і давер дзетак. Як педагог, Валянціна Міхайлаўна цікавая і калегам, і выхаванцам, і бацькам. Яна – сапраўдны прафесіянал, чыя галоўная мэта – не толькі даць дзецям веды, але і навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак карыстацца імі ў жыццёвых сітуацыях, бачыць ва ўсім навакольным незвычайнае, ставіць перад сабой пэўныя мэты і настойліва ісці да іх. Выхаванцы Валянціны Міхайлаўны заўсёды прымаюць удзел у конкурсе «Я – исследователь». Таму менавіта Валянціна Міхайлаўна Булынка и прадстаўляла сваю да-школьную ўстанову ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года». Яе выступленне звяртала на сябе ўвагу, перш за ўсё, цікавым дыялогам з дзеткамі. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

На страже тепла

19.12.2024
Слесаря аварийно-восстановительных работ участка водопроводно-канализационного хозяйства КУП “Копыльское ЖКХ” Виктора Шиняева знают многие. Проведение плановых ремонтов и оперативное устранение повреждений водопровода – это лишь часть обязанностей Виктора Николаевича, к выполнению которых на протяжении вот уже 10 лет он относится четко и добросовестно. Для того, чтобы правильно устранять возникающие проблемы, Виктор Шиняев обладает всеми необходимыми качествами: грамотная оценка ситуации, быстрота принятия решений, выносливость и умение работать в команде. Благодаря профессионализму и мастерству Виктора Николаевича в наши квартиры своевременно поступают тепло и вода. Среди коллег специалист пользуется заслуженным авторитетом. Диана ТКАЧЕНКО  

Ради спасения жизни человека

19.12.2024
Слово «реанимация», в первую очередь, ассоциируется со спасением жизни человека. Мгновенное, ответственное решение, способное в прямом смысле вернуть его с того света. Так и  работает врач анестезиолог-реаниматолог УЗ «Копыльская ЦРБ» Регина Нарейко. Да, в арсенале Регины Викентьевны – лекарства, современное медоборудование, инновационные знания. Но только решительный характер, взаимодействие с коллегами и умение своевременно принять единственно верное решение помогают вернуть пациенту жизнь. В этом году исполняется 20 лет, как Регина Викентьевна работает в УЗ «Копыльская ЦРБ». Это единственная запись в ее трудовой книжке. Всем известно, что работа врача – это тяжелый труд, требующий не только физической нагрузки, но и огромного умственного напряжения. Ведь порой, когда идет борьба за жизнь пациента, у операционного стола приходится работать всю ночь. Сложная экстренная патология в любое время суток, плановые операции, наблюдение за тяжелыми пациентами – все это заставляет вплетать женскую интуицию, необходимую врачу-реаниматологу, в практику по-мужски тяжелого труда. Диана ТКАЧЕНКО  

Лідарскія якасці

19.12.2024
Больш за пятнаццаць гадоў узначальвае малочнатаварную ферму “Свідзічы” адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра” Ніна Мікалаеўна Шатэрнік. Калектыў жывёлаводаў займае трывалыя лідарскія пазіцыі ў раённым спаборніцтве, і ў гэтым, паводле слоў Ніны Мікалаеўны, заслуга ўсіх яго працаўнікоў. Святлана Бяганская і Вера Махнёва, Наталля Грыцкевіч і Святлана Ганчарык – лідары па сваёй натуры, надзвычай старанныя і працавітыя жанчыны, якія здольны дабівацца высокіх рэзультатаў. “Колішнія людзі не такія, як цяперашнія маладыя, – упэўнена загадчыца фермы. – Усёй душой перажываюць за сваю справу. Такога, каб прапусціла ці не дагледзела нейкую карову, ніколі не было”. Ды і даяркам ёсць на каго раўняцца. Нездарма летась Ніне Шатэрнік была ўручана высокая ўрадавая ўзнагарода – медаль “За працоўныя заслугі”. Стараннасць і адданасць сваёй справе, уменне нацэліць калектыў на дасягненне высокіх рэзультатаў – рысы характару, якія ўласцівы гэтай жанчыне. А калі дадаць да гэтага яшчэ шчырае сэрца і добразычлівасць, няўрымслівасць і працавітасць, паважлівыя адносіны да калег, стане зразумелым, чаму да Ніны Мікалаеўны так цягнуцца людзі. Маргарыта САКОВІЧ  
Страница 11 из 1058