Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Творчасць – ва ўсім

24.02.2014
Самаадданасць, самаразвіццё, самаадукацыя. На гэтых, як кажуць, трохкітах і будуецца не толькі прафесійнае, але і штодзённае жыццё выхавальніка 1-й катэгорыі ДУА «Санаторны яслі-сад г. Капыля» Валянціны Булынка. А ў сапраўднага выхавальніка, як вядома, асабістае і прафе-сійнае мае самую неразрыўную сувязь. Толькі так і можна атрымаць любоў і давер дзетак. Як педагог, Валянціна Міхайлаўна цікавая і калегам, і выхаванцам, і бацькам. Яна – сапраўдны прафесіянал, чыя галоўная мэта – не толькі даць дзецям веды, але і навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак карыстацца імі ў жыццёвых сітуацыях, бачыць ва ўсім навакольным незвычайнае, ставіць перад сабой пэўныя мэты і настойліва ісці да іх. Выхаванцы Валянціны Міхайлаўны заўсёды прымаюць удзел у конкурсе «Я – исследователь». Таму менавіта Валянціна Міхайлаўна Булынка и прадстаўляла сваю да-школьную ўстанову ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года». Яе выступленне звяртала на сябе ўвагу, перш за ўсё, цікавым дыялогам з дзеткамі. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей