Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Лідарскія якасці

24.02.2014
Больш за пятнаццаць гадоў узначальвае малочнатаварную ферму “Свідзічы” адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра” Ніна Мікалаеўна Шатэрнік. Калектыў жывёлаводаў займае трывалыя лідарскія пазіцыі ў раённым спаборніцтве, і ў гэтым, паводле слоў Ніны Мікалаеўны, заслуга ўсіх яго працаўнікоў. Святлана Бяганская і Вера Махнёва, Наталля Грыцкевіч і Святлана Ганчарык – лідары па сваёй натуры, надзвычай старанныя і працавітыя жанчыны, якія здольны дабівацца высокіх рэзультатаў. “Колішнія людзі не такія, як цяперашнія маладыя, – упэўнена загадчыца фермы. – Усёй душой перажываюць за сваю справу. Такога, каб прапусціла ці не дагледзела нейкую карову, ніколі не было”. Ды і даяркам ёсць на каго раўняцца. Нездарма летась Ніне Шатэрнік была ўручана высокая ўрадавая ўзнагарода – медаль “За працоўныя заслугі”. Стараннасць і адданасць сваёй справе, уменне нацэліць калектыў на дасягненне высокіх рэзультатаў – рысы характару, якія ўласцівы гэтай жанчыне. А калі дадаць да гэтага яшчэ шчырае сэрца і добразычлівасць, няўрымслівасць і працавітасць, паважлівыя адносіны да калег, стане зразумелым, чаму да Ніны Мікалаеўны так цягнуцца людзі. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей