Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Всегда в гуще дел

19.12.2024
В КСУП «С «Лесное», несмотря на небольшое затишье перед новым сезоном, идет подготовка к посевной. Ремонтируется сельхозтехника, закупаются удобрения. Еще пару месяцев – и все включатся в активную работу: сначала –посевная, а потом – уборочная. Один из лучших работников сельхозпредприятия Сергей Бруховецкий вне сезона работает водителем, а в самый разгар жатвы, когда родному хозяйству очень необходима помощь, садится за комбайн. По итогам прошлого года экипаж в составе Сергея Бруховецкого и его старшего сына Сергея Янушко признан победителем районного соревнования во второй группе комбайнов. Они убрали 624 га зерновых и кукурузы, намолотили 2650 тонн зерна в физическом весе. – Я за рулем комбайна около 25 лет, начинал еще в «Бобовне», – рассказывает Сергей Сергеевич. – Руководство хозяйства ценит мое отношение к работе. Вот и в прошлом году получил новый КЗС–1218, чему очень доволен. Все, что нужно для работы, имею. Поэтому и отдача от меня всегда максимальная. Павел ШЕИН  

Вадзіцель-прафесіянал

19.12.2024
У калектыве філіяла «Аўтамабільны парк №21» ААТ «Мінаблаўтатранс», дзе працуе больш за сто чалавек,  вадзіцель I класа Іван Каляда карыстаецца заслужаным аўтарытэтам. І гэта невыпадкова: Іван Васільевіч — адзін з самых старэйшых супрацоўнікаў прадпрыемства, працоўны стаж якога пачаўся яшчэ ў верасні 1975 года. Аўтобус МАЗ-256100, на якім працуе вадзіцель-прафесіянал, пастаянна ўтрымліваецца ва ўзорным парадку. Шануе машыну Іван Васільевіч як сваю. З кліентамі — пасажырамі прыгарадных і міжгародніх, заказных маршрутаў — заўсёды ветлівы і ўважлівы. Стараннасць і прафесіяналізм Івана Каляды неаднаразова адзначаліся ганаровымі граматамі кіраўніцтва аўтапарка №21, райвыканкама, адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс», Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а імя было занесена на раённую Дошку гонару. За бездакорную працу ён удастоены нагрудных знакаў «За работу без аварый» трох ступеняў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Чужых праблем не бывае

19.12.2024
Наша дзяржава – дзяржава сацыяльнай арыентацыі. Гэта значыць, што на першым месцы стаіць чалавек, яго магчымасці і жыццё. Такія ж прыярытэты выбрала ў сваёй прафесійнай дзейнасці і загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Святлана Вячаславаўна Чарніковіч. У абавязкі, якія ніяк не назавеш простымі, уваходзяць і арганізацыя аказання сацыяльных паслуг у форме абслугоўвання на даму, і своечасовае выяўленне грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе такога работніка, і вывучэнне якасці прадастаўляемых паслуг. Менавіта ёй прыходзіцца штодзённа вырашаць жыццёвыя праблемы грамадзян, якія па нейкіх прычынах зрабіць гэтага самі не могуць. Святлана Вячаславаўна лічыць, што выконваць свае абавязкі на высокім узроўні ёй садзейнічаюць чуласць, дабрыня і шчырасць, уменне зразумець чалавека. Таму дапамога людзям для  Святланы Чарніковіч – гэта, калі можна так сказаць, сэнс яе жыцця. З  калегамі яна таксама умее наладзіць прафесійныя і асабовыя кантакты. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

Аднойчы — і на ўсё жыццё

19.12.2024
Звыш 20 гадоў працуе ў спажыўкааперацыі Капыльскага раёна Наталля Аляксандраўна Юшкевіч. А калі больш дакладна —  у 1990 годзе, адразу пасля заканчэння школы, прыйшла яна вучаніцай прадаўца ў прадуктовы магазін №5 (капыляне яго ведаюць пад назвай “Яма”), дзе і засвоіла азы прафесіі. Апошнія шэсць гадоў яе звязваюць з магазінам “Журавіна”, куды яна ўладкавалася спачатку прадаўцом, а ў 2011-м узначаліла калектыў. За гэты час відавочна змяніўся знешні і ўнутраны воблік магазіна, а з увядзеннем прынцыпу самаабслугоўвання значна павялічыўся тавараабарот. Няма праблем і з выкананнем плана, нават нягледзячы на тое, што побач знаходзяцца прыватныя гандлёвыя кропкі. Сапраўды, у магазіне вельмі багаты асартымент тавараў, працуюць фірменныя секцыі Мінскага мясакамбіната, Слуцкага сыраробнага камбіната. Вялікім попытам карыстаецца прадукцыя агракамбіната “Сноў”, гродзенскага мясакамбіната, капыльскія, слуцкія і салігорскія хлебабулачныя вырабы і многае іншае. Усяго пад началам Наталлі Аляксандраўны дзевяць чалавек, у тым ліку сем прадаўцоў. “Калектыў у нас падабраўся вельмі дружны, — адзначае кіраўнік. — Усе вопытныя, старанныя. У нашай рабоце вельмі важна ўмець працаваць з людзьмі, і я лічу, што мы з гэтым спраўляемся нядрэнна”. Маргарыта САКОВІЧ  

Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся

19.12.2024
З 1981 года пачаўся адлік працоўнага стажу ў роднай гаспадарцы механізатара ААТ “Прагрэс 2010” Мікалая Маскаліка. Спачатку працаваў вадзіцелем аўтамабіля, потым – на экскаватары, зараз жа – на трактары МТЗ-3022. –  Мікалай Вячаслававіч – адзін з самых надзейных і адказных працаўнікоў нашага сельгаспрадпрыемства, –  гаворыць галоўны інжынер Мікалай Кандраценка. – Менавіта яму і давяраем самую новую тэхніку. Вось і адзін з апошніх набытых трактароў у яго распараджэнні. Апошнія гады на механізатара ў асноўным ускладзена падрыхтоўка глебы пад сяўбу. На палетках гаспадаркі ён то з дыскатарамі, то з плугамі. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і калегі цэняць яго за працавітасць, адданасць даручанай справе, уменне падтрымаць. Усе гэтыя якасці, а таксама любоў да зямлі, на якой ён працуе, прывіты Мікалаю з дзяцінства –  нарадзіўся і вырас ён у простай сялянскай сям’і ў гэтых жа мясцінах, дзе, як кажуць, і прыгадзіўся. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
Страница 10 из 1058