Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Аднойчы — і на ўсё жыццё

24.02.2014
Звыш 20 гадоў працуе ў спажыўкааперацыі Капыльскага раёна Наталля Аляксандраўна Юшкевіч. А калі больш дакладна —  у 1990 годзе, адразу пасля заканчэння школы, прыйшла яна вучаніцай прадаўца ў прадуктовы магазін №5 (капыляне яго ведаюць пад назвай “Яма”), дзе і засвоіла азы прафесіі. Апошнія шэсць гадоў яе звязваюць з магазінам “Журавіна”, куды яна ўладкавалася спачатку прадаўцом, а ў 2011-м узначаліла калектыў. За гэты час відавочна змяніўся знешні і ўнутраны воблік магазіна, а з увядзеннем прынцыпу самаабслугоўвання значна павялічыўся тавараабарот. Няма праблем і з выкананнем плана, нават нягледзячы на тое, што побач знаходзяцца прыватныя гандлёвыя кропкі. Сапраўды, у магазіне вельмі багаты асартымент тавараў, працуюць фірменныя секцыі Мінскага мясакамбіната, Слуцкага сыраробнага камбіната. Вялікім попытам карыстаецца прадукцыя агракамбіната “Сноў”, гродзенскага мясакамбіната, капыльскія, слуцкія і салігорскія хлебабулачныя вырабы і многае іншае. Усяго пад началам Наталлі Аляксандраўны дзевяць чалавек, у тым ліку сем прадаўцоў. “Калектыў у нас падабраўся вельмі дружны, — адзначае кіраўнік. — Усе вопытныя, старанныя. У нашай рабоце вельмі важна ўмець працаваць з людзьмі, і я лічу, што мы з гэтым спраўляемся нядрэнна”. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей