З 1981 года пачаўся адлік працоўнага стажу ў роднай гаспадарцы механізатара ААТ “Прагрэс 2010” Мікалая Маскаліка.
Спачатку працаваў вадзіцелем аўтамабіля, потым – на экскаватары, зараз жа – на трактары МТЗ-3022.
– Мікалай Вячаслававіч – адзін з самых надзейных і адказных працаўнікоў нашага сельгаспрадпрыемства, – гаворыць галоўны інжынер Мікалай Кандраценка. – Менавіта яму і давяраем самую новую тэхніку. Вось і адзін з апошніх набытых трактароў у яго распараджэнні.
Апошнія гады на механізатара ў асноўным ускладзена падрыхтоўка глебы пад сяўбу. На палетках гаспадаркі ён то з дыскатарамі, то з плугамі. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і калегі цэняць яго за працавітасць, адданасць даручанай справе, уменне падтрымаць. Усе гэтыя якасці, а таксама любоў да зямлі, на якой ён працуе, прывіты Мікалаю з дзяцінства – нарадзіўся і вырас ён у простай сялянскай сям’і ў гэтых жа мясцінах, дзе, як кажуць, і прыгадзіўся.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии