Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

ОАО «Пионер-Агро» первым на Копыльщине завершило уборку

21.10.2024
Словы вялікай удзячнасці адрасую працаўнікам ААТ “Піянер-Агра”, якія першымі ў раёне завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. З кожнага гектара атрымана па 53,7 цэнтнера. Намалочана 7789 тон збажыны новага ўраджаю. Сельгаспрадпрыемства першым выканала дзяржзаказ па здачы піваварнага ячменю, поўнасцю справілася са здачай харчовай пшаніцы. Асновай поспеху стала высокая арганізацыя работ, добрасумленная праца ўсіх работнікаў гаспадаркі, адказнасць за даручаную справу дзяржаўнай важнасці. Вялікі дзякуй усім, хто шчыраваў на хлебнай ніве. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, аптымізму, поспехаў у працы на карысць Бацькаўшчыны. Анатоль ЖДАНЕНЯ, старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта  

Экран жніва па стане на 9 жніўня

21.10.2024
Ужо 31 камбайнавы экіпаж намалаціў па 1000 і больш тон збожжа. Сярод іх шэсць экіпажаў з ААТ “Ціміразеўскі”, па пяць з ААТ “Піянер-Агра” і “Старыцы-Агра”, чатыры з ААТ “Семежава”, тры з ф-ла “Лакнея”, па два з ААТ “Скабін”, “Прагрэс-2010”, тысячны рубеж пераадолелі таксама хлебаробы з ААТ “Капыльскае”, СГФ “Руднае”, ЗАТ “Жыліхава”, ф-ла “В. Раёўка” (па адным экіпажы). ' У раёне ўбрана 32 856 га збожжавых і зернебабовых, што складае 86,4 %. Намалочана 124 854,4 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га. ' Закончылі жніво хлебаробы ААТ “Піянер-Агра”, блізкія да яго завяршэння ААТ “Скабін” — абмалочана 98,7 % да плана, ААТ “Старыца-Агра” — 98 %, ф-л “Лакнея” — 97,3 %. ' Самая  высокая  ўраджайнасць у ААТ “Скабін” — 56 ц/га, “Семежава” — 54,7 ц/га, “Піянер-Агра” — 53,7 ц/га, “Старыца-Агра” — 50,7 ц/га. ' Перасягнулі 10-тысячны рубеж па валавым намалоце ААТ “Капыльскае” — 15 255 тон, ААТ “Ціміразеўскі” — 12 744 тоны, ААТ “Старыца-Агра” — 10 011 тон. ' Плюшчэннем зерня займаюцца толькі тры сельгаспрадпрыемствы: ААТ “Старыца-Агра”, на рахунку якога 2092 тоны, ф-л “Лакнея” (470 тон), МАУП “Доктаравічы” (53 тоны). ' Паралельна жніву вядзецца ўборка саломы: усяго яна ўбрана на 19 298 га — 59 % да абмалочанага. У тым ліку здробнена на 7520 га, запрасавана на 11 778 га, звезена запрасаваная салома з 7984 га. Па зводках упраўлення райсельгасхарчу падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 4)

21.10.2024
Ірына ГУЛЕВІЧ, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,галоўны ўрач УАЗ «Капыльская ЦРБ» Самае запамінальнае — Мінулы тыдзень быў шчаслівым для ўсёй нашай сям’і. Мой сын паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт, а дачка — у клінічную ардынатуру. Дарэчы, і я знаходзілася ў водпуску, падчас якога змагла адпачыць і набрацца сіл для далейшай плённай працы. Радуе — Нягледзячы на фінансава-эканамічныя складанасці, у нашай паліклініцы павялічыліся тэмпы будаўнічых работ. Адзначым, што большая частка рамонтных работ першага і другога паверха паліклінікі ўжо выканана. Зараз прыступаем да рамонту ў інфекцыйным аддзяленні. Плануецца, што будаўнічыя работы ў паліклініцы скончацца ў 4 квартале бягучага года. Выклікае ўпэўненасць — У гэтым годзе ў сферу медыцыны ўлілося шмат маладых кадраў. Гэта выклікае ўпэўненасць у тым, што палепшыцца не толькі работа раённых устаноў аховы здароўя, але, увогуле, і даступнасць медыцынскай дапамогі. Канечне, маладым спецыялістам хочацца пажадаць поспехаў, і каб яны прыжыліся на капыльскай зямлі. Тады мы не будзем  адчуваць няхватку медыцынскіх работнікаў, тым самым дапаможам яшчэ большай колькасці людзей паправіць сваё здароўе, а самае галоўнае —  абыдземся без чэргаў каля кабінетаў урачоў. Непакоіць — Вельмі непакоіць дэмаграфічная сітуацыя ў раёне. Нягледзячы на тое, што ў нас ідзе зніжэнне агульнай смяротнасці на 13%, але  вельмі хвалюе смяротнасць працаздольных па прычыне сардэчна-сасудзістых захворванняў. І мне хацелася б пажадаць жыхарам раёна, каб яны болей звярталі ўвагі на сваё здароўе, сачылі за артэрыяльным ціскам, і пры яго павышэнні — як мага хутчэй звярталіся ў бальніцу і выконвалі ўсе рэкамендацыі і парады ўрача. Падрыхтавала Таццяна БОХАН  

Чэмпіянат раёна па футболе

21.10.2024
На футбольным полі фізкультурна-аздараўленчага комплексу горада Капыля адбыліся матчы другога круга чэмпіяната раёна. У аўторак аматары гульні каманда “Факел” перамагла “у сухую” зборную “Сармат”- РАНС” (5:0). Серада стала пераможнай для аграрыяў з «Браткава», якія з лікам 5:2 узялі верх над футбалістамі аддзела ўнутраных спраў. У турнірнай табліцы лідзіруе “Факел”. У пагоні за ім — каманда “Браткава”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Газеце «Культура» — 20

21.10.2024
Тыдзень таму назад у Клецку адбылася падзея, якая заслугоўвае ўвагі аматараў прыгажосці: у мясцовым Цэнтры культуры адкрылася выстава знакамітага фотамастака Юрыя Іванова, які большую частку свайго творчага жыцця працаваў уласным карэспандэнтам Агенства друку  і  навін  Беларусі,  а цяпер уліўся ў калектыў штотыднёвіка “Культура”. Юрый Аляксандравіч — аўтар 33 персанальных выстаў у Еўропе, Азіі, Амерыцы. У 1987 годзе ён увайшоў у лік 100 лепшых фатографаў свету, а яго фотаздымак “Лятучка” ўдастоены звання “Лепшая фатаграфія свету за 10 гадоў (80-90 гг.)”. Пэўную колькасць здымкаў майстра можна ўбачыць і ў кнізе “Между черным и белым”, якая была нядаўна выдадзена. Адкрыцце выставы ў Клецку стала адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя ўтварэння газеты “Культура”. У гэты дзень для супрацоўнікаў яе рэдакцыі ўпраўленнем культуры Мінаблвыканкама быў арганізаваны своеасаблівы ваяж на маляўнічых мясцінах Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў, які закончыўся ўрачыстай святочнай імпрэзай, падрыхтаванай работнікамі аддзела культуры Клецкага райвыканкама і раённага Цэнтра культуры. Віноўнікаў урачыстасці шчыра віншавалі з юбілеем, выказвалі ў іх адрас самыя лепшыя пажаданні галоўны спецыяліст упраўлення культуры Мінаблвыканкама Галіна Ляйко, намеснік старшыні Клецкага райвыканкама Мікалай Мацуль, начальнік аддзела культуры Святлана Чалых, прадстаўнікі клецкай і капыльскай раённых газет. Ім дарылі кветкі, сувеніры, прыгожыя песні і, што самае галоўнае, цеплыню сваіх сэрцаў, каб спадобіць журналістаў на яшчэ больш плённую працу. Госці таксама прыехалі не з пустымі рукамі. На добрую памяць Юрый Іваноў падараваў Клецкаму РЦК 15 сваіх фотаздымкаў вядомых дзеячаў культуры, якія, па яго меркаванні, стануць пачаткам сапраўднай фотагалерэі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
Страница 844 из 1058