Home
Суббота 10.05.2025 15:14

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Газеце «Культура» — 20

09.08.2011
Тыдзень таму назад у Клецку адбылася падзея, якая заслугоўвае ўвагі аматараў прыгажосці: у мясцовым Цэнтры культуры адкрылася выстава знакамітага фотамастака Юрыя Іванова, які большую частку свайго творчага жыцця працаваў уласным карэспандэнтам Агенства друку  і  навін  Беларусі,  а цяпер уліўся ў калектыў штотыднёвіка “Культура”. Юрый Аляксандравіч — аўтар 33 персанальных выстаў у Еўропе, Азіі, Амерыцы. У 1987 годзе ён увайшоў у лік 100 лепшых фатографаў свету, а яго фотаздымак “Лятучка” ўдастоены звання “Лепшая фатаграфія свету за 10 гадоў (80-90 гг.)”. Пэўную колькасць здымкаў майстра можна ўбачыць і ў кнізе “Между черным и белым”, якая была нядаўна выдадзена. Адкрыцце выставы ў Клецку стала адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя ўтварэння газеты “Культура”. У гэты дзень для супрацоўнікаў яе рэдакцыі ўпраўленнем культуры Мінаблвыканкама быў арганізаваны своеасаблівы ваяж на маляўнічых мясцінах Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў, які закончыўся ўрачыстай святочнай імпрэзай, падрыхтаванай работнікамі аддзела культуры Клецкага райвыканкама і раённага Цэнтра культуры. Віноўнікаў урачыстасці шчыра віншавалі з юбілеем, выказвалі ў іх адрас самыя лепшыя пажаданні галоўны спецыяліст упраўлення культуры Мінаблвыканкама Галіна Ляйко, намеснік старшыні Клецкага райвыканкама Мікалай Мацуль, начальнік аддзела культуры Святлана Чалых, прадстаўнікі клецкай і капыльскай раённых газет. Ім дарылі кветкі, сувеніры, прыгожыя песні і, што самае галоўнае, цеплыню сваіх сэрцаў, каб спадобіць журналістаў на яшчэ больш плённую працу. Госці таксама прыехалі не з пустымі рукамі. На добрую памяць Юрый Іваноў падараваў Клецкаму РЦК 15 сваіх фотаздымкаў вядомых дзеячаў культуры, якія, па яго меркаванні, стануць пачаткам сапраўднай фотагалерэі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей