На футбольным полі фізкультурна-аздараўленчага комплексу горада Капыля адбыліся матчы другога круга чэмпіяната раёна. У аўторак аматары гульні каманда “Факел” перамагла “у сухую” зборную “Сармат”- РАНС” (5:0). Серада стала пераможнай для аграрыяў з «Браткава», якія з лікам 5:2 узялі верх над футбалістамі аддзела ўнутраных спраў. У турнірнай табліцы лідзіруе “Факел”. У пагоні за ім — каманда “Браткава”.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии