Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 4)

09.08.2011
Ірына ГУЛЕВІЧ, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,галоўны ўрач УАЗ «Капыльская ЦРБ» Самае запамінальнае — Мінулы тыдзень быў шчаслівым для ўсёй нашай сям’і. Мой сын паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт, а дачка — у клінічную ардынатуру. Дарэчы, і я знаходзілася ў водпуску, падчас якога змагла адпачыць і набрацца сіл для далейшай плённай працы. Радуе — Нягледзячы на фінансава-эканамічныя складанасці, у нашай паліклініцы павялічыліся тэмпы будаўнічых работ. Адзначым, што большая частка рамонтных работ першага і другога паверха паліклінікі ўжо выканана. Зараз прыступаем да рамонту ў інфекцыйным аддзяленні. Плануецца, што будаўнічыя работы ў паліклініцы скончацца ў 4 квартале бягучага года. Выклікае ўпэўненасць — У гэтым годзе ў сферу медыцыны ўлілося шмат маладых кадраў. Гэта выклікае ўпэўненасць у тым, што палепшыцца не толькі работа раённых устаноў аховы здароўя, але, увогуле, і даступнасць медыцынскай дапамогі. Канечне, маладым спецыялістам хочацца пажадаць поспехаў, і каб яны прыжыліся на капыльскай зямлі. Тады мы не будзем  адчуваць няхватку медыцынскіх работнікаў, тым самым дапаможам яшчэ большай колькасці людзей паправіць сваё здароўе, а самае галоўнае —  абыдземся без чэргаў каля кабінетаў урачоў. Непакоіць — Вельмі непакоіць дэмаграфічная сітуацыя ў раёне. Нягледзячы на тое, што ў нас ідзе зніжэнне агульнай смяротнасці на 13%, але  вельмі хвалюе смяротнасць працаздольных па прычыне сардэчна-сасудзістых захворванняў. І мне хацелася б пажадаць жыхарам раёна, каб яны болей звярталі ўвагі на сваё здароўе, сачылі за артэрыяльным ціскам, і пры яго павышэнні — як мага хутчэй звярталіся ў бальніцу і выконвалі ўсе рэкамендацыі і парады ўрача. Падрыхтавала Таццяна БОХАН  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей