Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Паспрабавалі свае сілы

21.10.2024
Юныя “зорачкі” Капыльшчыны” прынялі ўдзел у абласным адборачным туры дзіцячай музычнай праграмы “Я спяваю”, які прайшоў 21 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці. У ліку амаль 1000 прэтэндэнтаў паспрабавалі свае сілы Люба Ждановіч (Песачанскі цэнтр культуры і вольнага часу), Саша Парчанаў (Семежаўскі цэнтр культуры і вольнага часу), Яна Канько (СШ № 3 г. Капыля), Казімір Давідовіч (раённы Цэнтр культуры). Будзем чакаць рэзультатаў! Маргарыта САКОВІЧ  

Дзеля павышэння педмайстэрства

21.10.2024
Педагагічны марафон «Інтэлект. Інавацыі. Поспех”, які будзе праходзіць на працягу тыдня, стартуе 3 кастрычніка. Як паведаміла загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алена ВЯРЭЛЬ, дадзеная форма метадычнай работы выкарыстоўваецца з мэтай павышэння майстэрства педагогаў, прафесіянальнай кампетэнтнасці, самарэалізацыі прафесіянальных здольнасцей. Падчас марафону пройдуць прэзентацыі, фальклорныя святы, бацькоўскія вечарыны, семінары-практыкумы і г.д. Кожны дзень тыдня ў цэнтры ўвагі будзе работа пэўнай катэгорыі педагогаў: маладых спецыялістаў, упраўленцаў, работнікаў дашкольных устаноў, дадатковай адукацыі, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай, метадычнай службы. Маргарыта САКОВІЧ  

«Душой мы яшчэ маладыя»

21.10.2024
Такую назву мае цудоўны канцэрт, прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей, які падрыхтавалі выхаванцы і выкладчыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Ён адбудзецца 29 верасня ў раённым Цэнтры культуры і пачнецца ў 16 гадзін. А ў нядзелю ў 18 гадзін людзей сталага ўзросту запрашаюць у РЦК на вечар адпачынку, дзе яны змогуць успомніць гады сваёй маладосці пад гукі рамантычных вальсаў і заліхвацкіх полек. Маргарыта САКОВІЧ  

Да Дня пажылых людзей

21.10.2024
Матэрыяльная дапамога людзям, якім споўнілася 80 гадоў, будзе аказана за кошт суб’ектаў гаспадарання да 2 кастрычніка. Такое распараджэнне падпісана в. а. старшыні райвыканкама І. М. Кісляк. Акрамя таго вызначаны склад арганізацыйнага камітэта па правядзенні Міжнароднага Дня пажылых людзей і зацверджаны план мерапрыемстваў, якія пройдуць з нагоды гэтага свята. Маргарыта САКОВІЧ  

Новости района одним абзацем

21.10.2024
ПАСЯДЖЭННІ. На пасяджэннях сельвыканкамаў, якія праходзяць у верасні, разглядваюцца пытанні падрыхтоўкі аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы да работы ў зімовых умовах, выканання Праграмы добраўпарадкавання населеных пунктаў, павышэння якасці надомнага абслугоўвання. АБ’ЕКТЫ. У 2012 годзе новыя збожжасушыльныя комплексы з’явяцца ў МАУП “Доктаравічы”, РСУП “Бабоўня”, СГФ “Браткава”. КІРМАШ. 24 верасня ў Капылі праходзіць кірмаш па продажы сельгаспрадукцыі, харчовых тавараў, кулінарных і кандытарскіх вырабаў… Свята. У рэспубліканскім свяце “Дажынкі-2011”, якое адбудзецца ў г. Маладзечна, прымуць удзел і капыляне – удзельнікі клубных аб’яднанняў Лоцвінскага СДК, Песачанскага ЦКіВЧ, народны ансамбль народнай песні “Спадчына”, ВІА “Замкавая гара”, народны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, майстры раённага цэнтра ткацтва і народнага клуба “Скарбонка”. Акцыя. Ва ўстановах адукацыі раёна з 10 па 16 верасня прайшла акцыя “Тыдзень спорту і здароўя”, у рамках якой адбыліся тэматычныя класныя гадзіны, таварыскія матчы па розных відах спорту, спартландыі. Заключным этапам стаў удзел 310 выхаванцаў у Нацыянальным фестывалі эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. СПОРТ. Пятнаццаць лёгкаатлетаў Капыльшчыны 24 верасня прымаюць удзел у Нацыянальным фестывалі бегу «Языльская дзясятка», які стартаваў у 24-ы раз у г. Старыя Дарогі. КРАДЗЯЖЫ. За 8 месяцаў 2011 года ў раёне было зафіксавана 198 крадзяжоў, што складае 84,3% ад агульнай колькасці ўсіх злачынстваў. 84 крадзяжы здзейснены з уласных дамоў, дамоў-дач і кватэр грамадзян. СТУДЭНТЫ.Па даных аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама сёлета 134 выпускнікі школ раёна (48,3% ад агульнай колькасці выпускнікоў) паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі. СУСТРЭЧА. У метадычным кабінеце раённага аддзела адукацыі 14 верасня прайшла традыцыйная сустрэча–круглы стол з маладымі спецыя-лістамі. Яны пазнаёміліся са сферай, у якой пачынаюць сваю дзейнасць і выказалі прапановы спецыялістам РАА і старшыні РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.  
Страница 815 из 1058