19
Новости района одним абзацем
25.09.2011
ПАСЯДЖЭННІ. На пасяджэннях сельвыканкамаў, якія праходзяць у верасні, разглядваюцца пытанні падрыхтоўкі аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы да работы ў зімовых умовах, выканання Праграмы добраўпарадкавання населеных пунктаў, павышэння якасці надомнага абслугоўвання.
АБ’ЕКТЫ. У 2012 годзе новыя збожжасушыльныя комплексы з’явяцца ў МАУП “Доктаравічы”, РСУП “Бабоўня”, СГФ “Браткава”.
КІРМАШ. 24 верасня ў Капылі праходзіць кірмаш па продажы сельгаспрадукцыі, харчовых тавараў, кулінарных і кандытарскіх вырабаў…
Свята. У рэспубліканскім свяце “Дажынкі-2011”, якое адбудзецца ў г. Маладзечна, прымуць удзел і капыляне – удзельнікі клубных аб’яднанняў Лоцвінскага СДК, Песачанскага ЦКіВЧ, народны ансамбль народнай песні “Спадчына”, ВІА “Замкавая гара”, народны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, майстры раённага цэнтра ткацтва і народнага клуба “Скарбонка”.
Акцыя. Ва ўстановах адукацыі раёна з 10 па 16 верасня прайшла акцыя “Тыдзень спорту і здароўя”, у рамках якой адбыліся тэматычныя класныя гадзіны, таварыскія матчы па розных відах спорту, спартландыі. Заключным этапам стаў удзел 310 выхаванцаў у Нацыянальным фестывалі эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”.
СПОРТ. Пятнаццаць лёгкаатлетаў Капыльшчыны 24 верасня прымаюць удзел у Нацыянальным фестывалі бегу «Языльская дзясятка», які стартаваў у 24-ы раз у г. Старыя Дарогі.
КРАДЗЯЖЫ. За 8 месяцаў 2011 года ў раёне было зафіксавана 198 крадзяжоў, што складае 84,3% ад агульнай колькасці ўсіх злачынстваў. 84 крадзяжы здзейснены з уласных дамоў, дамоў-дач і кватэр грамадзян.
СТУДЭНТЫ.Па даных аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама сёлета 134 выпускнікі школ раёна (48,3% ад агульнай колькасці выпускнікоў) паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі.
СУСТРЭЧА. У метадычным кабінеце раённага аддзела адукацыі 14 верасня прайшла традыцыйная сустрэча–круглы стол з маладымі спецыя-лістамі. Яны пазнаёміліся са сферай, у якой пачынаюць сваю дзейнасць і выказалі прапановы спецыялістам РАА і старшыні РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Поделиться
Комментарии