Юныя “зорачкі” Капыльшчыны” прынялі ўдзел у абласным адборачным туры дзіцячай музычнай праграмы “Я спяваю”, які прайшоў 21 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
У ліку амаль 1000 прэтэндэнтаў паспрабавалі свае сілы Люба Ждановіч (Песачанскі цэнтр культуры і вольнага часу), Саша Парчанаў (Семежаўскі цэнтр культуры і вольнага часу), Яна Канько (СШ № 3 г. Капыля), Казімір Давідовіч (раённы Цэнтр культуры). Будзем чакаць рэзультатаў!
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии