Такую назву мае цудоўны канцэрт, прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей, які падрыхтавалі выхаванцы і выкладчыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Ён адбудзецца 29 верасня ў раённым Цэнтры культуры і пачнецца ў 16 гадзін.
А ў нядзелю ў 18 гадзін людзей сталага ўзросту запрашаюць у РЦК на вечар адпачынку, дзе яны змогуць успомніць гады сваёй маладосці пад гукі рамантычных вальсаў і заліхвацкіх полек.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии