Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Летние прогулки по улице Карла Маркса

14.05.2025
До недавнего времени в Минске не было  ни одной пешеходной улицы.  Надо сказать, что похвастаться пространством, закрытым для транспорта, сегодня  уже могут некоторые областные города и райцентры.  Улицы  для пешеходов есть  в  Гродно, Бресте, Могилеве, Витебске, Барановичах, Бобруйске, Молодечно. [caption id="attachment_18613" align="aligncenter" width="299" caption="На улице Карла Маркса"][/caption] Уже несколько лет назад ходили разговоры о том, чтобы и в Минске сделать пешеходной улицу Карла Маркса. Однако эта идея долгое время так и оставалась идеей. Наконец  в мае этого года улица Карла Маркса  стала пешеходной, но только в выходные дни.  Следует отметить, что такая схема организации движения сезонная, она будет работать только в мае-августе. Янина ТруханЕнок, Светлана Минальд, студентки IV курса отделения журналистики ИПП Фото авторов  

З пытаннямі да дэпутата

14.05.2025
У мінулую пятніцу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Ганна Лаўрукевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і правяла прыём грамадзян. Як адзначыла дэпутат, зваротаў было няшмат, і ўсе яны па жыццёвых праблемах. Так, задавалася пытанне па выплаце пенсій, паўторна звярнулася жыхарка аг. Быстрыца наконт рамонту даху, які быў праведзены няякасна. Па словах Ганны Лаўрукевіч, за ўвесь перыяд яе дэпутацкай дзейнасці больш за 90% пытанняў жыхароў Капыльшчыны вырашаны станоўча. Аднак некаторыя моманты прымушаюць хвалявацца. Напрыклад, замена вокнаў у доме Клаўдзіі Паўловіч з Доктаравіч (праблема была ўзнята яшчэ падчас першага прыёму). Усе нявырашаныя пытанні абмеркаваны са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем і ўзяты ім на асабісты кантроль. Сяргей КОЗЕЛ  

Прием граждан (CMigrator copy 14)

14.05.2025
25 мая 2012 года с 12.00 до 14.00 в кабинете №31 (II этаж райисполкома) проведет прием граждан и юридических лиц председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по труду, социальной защите, делам ветеранов и инвалидов Анна Николаевна ЛАВРУКЕВИЧ.  

Вынiкi не радуюць

14.05.2025
Прайшло 26 дзён, як пачаўся летне-пашавы перыяд. Наколькі рэзультатыўна зараз працуюць жывёлаводы Капыльшчыны? Адказ на гэта і іншыя пытанні дае першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь РАКЕВІЧ: Прайшло 26 дзён, як пачаўся летне-пашавы перыяд. Наколькі рэзультатыўна зараз працуюць жывёлаводы Капыльшчыны? Адказ на гэта і іншыя пытанні дае першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь РАКЕВІЧ: — Віталь Аляксандравіч, скажыце, калі ласка, ці ўсе гаспадаркі вывелі свае гурты ў поле? — Сёння цалкам не арганізаваны выпас жывёлы ў ААТ “Капыльскае”, на малочнатаварных фермах “Андросаўшчына”, “Бадзяжы” і “Чарнічнае” ААТ “Старыца-Агра”, на ўчастку №3 ААТ “Семежава”. — І пра якія вынікі можна гаварыць? — На жаль, вынікі работы нас не радуюць. Сёння (рэзультаты прыведзены на 22 мая. — Аўт.) мы доім па 14,43 кг малака ад адной каровы, што толькі на 700 г больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Даведзенае заданне выконваем на 94%. І гэта не той рэзультат, які можа задаволіць. — А якая карціна складваецца ў разрэзе гаспадарак? — На першае месца па надоі малака ад адной каровы зноў выйшла ААТ “Скабін” з рэзультатам 17,4 кг (+400 г да ўзроўню мінулага года). Добрыя вынікі паказваюць ААТ “Семежава” (17,2 кг, +300 г), “Старыца-Агра” (17 кг, +300 г). Станоўчую характарыстыку можна даць рабоце ААТ “Душава”, дзе дояць па 16,8 кг ад каровы — на 2,2 кг больш, чым летась. Добра ідуць справы ў ф-ле “Лакнея”, тут і рэзультат 16 кг ад каровы (на 2,3 кг больш), і за чатыры месяцы бягучага года павялічылі пагалоўе на 65 галоў. — Якія ж гаспадаркі выклікаюць найбольшую заклапочанасць? — Сапраўды, шэраг гаспадарак не забяспечваюць належных рэзультатаў. Самы нізкі ўдой у ААТ “Малінава” — 10,1 кг (+1,3 кг). Як не дзіўна, сёлета вельмі дрэнна працуюць у ААТ “Капыльскае”, дзе паказваюць вынік 12,7 кг (на 300 г менш, чым летась) і гаспадарка ў раённай зводцы займае толькі 20 месца з 24. Не радуюць вынікі работы сельгасфі-ліялаў “Крыніца” і “Браткава”, адпаведна — 10,8 і 11,4 кг. — Віталь Аляксандравіч, а калі ўвогуле параўнаць тэмпы росту з мінулым годам? — Адназначна, сёлета мы працуем горш. Калі летась за 21 дзень мая мы дабавілі па вале 20,9 тоны малака, то сёлета толькі 18,3 тоны (тэмп росту ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам на 1,72% ніжэй). Па надоі ад адной каровы ў мінулым годзе прырост складаў 1,08 кг, а ў бягучым толькі 900 г (тэмп росту ніжэй на 1,85%). Тым не менш, ёсць гаспадаркі, якія перавышаюць сярэднераённы паказчык па тэмпах росту. Гэта ААТ “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, ф-л “В. Раёўка”, ЗАТ “Жыліхава”, МАУП “Доктаравічы”. — Якія намаганні прыкладваюцца, каб паправіць сітуацыю? — Па-першае, пастаўлена задача ўсім перайсці на кругласутачную пасьбу. Сёння яе пакуль не выканалі ў РСУП “С “Прамень”, ААТ “Малінава”, часткова ў ДП “С “Лясное” (не выведзены гурты на МТФ “Восава” і “Думічы”). У ААТ “Семежава” гурты ўначы таксама не пасвяць, але там увечары кожная карова атрымлівае па 20—25 кг люцэрны, што станоўча адбіваецца на вытворчасці малака. Зноў-такі хачу вярнуцца да работы ААТ “Капыльскае”, дзе кароў не толькі не выганяюць на пашу, але і не ўво-дзяць у іх рацыён зялёную падкормку. На бліжэйшым пасяджэнні савета ўпраўлення будзе заслухана работа ў тым ліку  кіраўніка і спецыя-лістаў гэтага сельгаспрад-прыемства. Шэраг гаспадарак выкарыстоўваюць у рабоце перасоўныя даільныя ўстаноўкі. У некаторых рацыён жывёлы дапаўняецца сенажом і сіласам. Ва ўсіх ёсць канцэнтраты і бялковая сыравіна. — Не сакрэт, што на вытворчасць малака вялікі ўплыў робіць аднаўленне статка. Што Вы можаце сказаць наконт гэтага? — Сапраўды, правільная арганізацыя злучкі кароў і цялушак — гэта і малако, і мяса. Хачу адзначыць нездавальняючую работу ў гэтым напрамку ў ААТ “Душава”, дзе за 21 дзень мая заданне выканана толькі на 46%, ААТ “Прагрэс 2010” (35%), КСУП “Грозава-агра” (51%), ДП “С “Лясное” (42%), РСУП “С “Прамень” (58%), ААТ “Капыль-скае” (50%). Парушаюць свае ж графікі, прадстаўленыя ў райплемстанцыю, ААТ “Мажа-Агра”, “Прагрэс 2010”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, СГФ “Крыніца”. — Ці не забываюць сельгаспрадпрыемствы пра навядзенне парадку? — Такая задача з парадку дня не здымаецца. Неабходна весці падкошванне прыфермскіх тэрыторый, наводзіць і пастаянна падтрымліваць там парадак. Ёсць пытанні і з заворваннем участкаў для ферм. — Немалаважнай для сельгасвытворцаў з’яўляецца і якасць рэалізуемага малака. — За 21 дзень мая на Капыльскі МСЗ і філіял Слуцкага завода ў г. Узда (туды прадае сваё малако ААТ “Капыльскае”) паступіла экстра-класам 26,4% прадукцыі, вышэйшым гатункам — 53%, першым — 14,9% і другім — 1,8%. Хачу адзначыць, што калі раней малако экстра-класам здавалі толькі лічаныя сельгаспрадпрыемствы — ААТ “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, то зараз пры тых жа, здавалася б, умовах працы, гэты пералік значна пашырыўся. У прыватнасці, за 21 дзень мая РСУП “Бабоўня” экстра-класам прадало 59% працэнтаў сваёй прадукцыі, ААТ “Семежава” — 56%, ф-л “Лакнея” — 53%, ААТ “Піянер-Агра” — 48%, “Старыца-Агра” — 42%, ААТ “Капыльскае” — 79,6%, у гэтым жа пераліку ААТ “Душава”, “П-з “Дусаеўшчына”, “Ціміразеўскі”, МАУП “Доктаравічы”. Праўда, не ўсюды справы ідуць так гладка: нягледзячы на тое, што ва ўсіх гаспадарках ёсць сучасныя халадзільнікі закрытага тыпу, мы яшчэ не пазбавіліся ад так званага кіслага малака. Напрыклад, толькі за 20 мая другім сортам (пераважна па прычыне павышанай кіслотнасці) было прынята 87% малака з СГФ “Браткава” — гэта самая праблемная гаспадарка, з ААТ “Праснакі” — 47%, з ААТ “Мажа-Агра” — 36%. Вось нашы рэзультаты і, адпаведна, грошы, што паступілі, або недапаступілі ў казну гаспадарак. — Дзякуй за размову.   Маргарыта САКОВІЧ  

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 14)

14.05.2025
СУСТРЭЧЫ. У рамках чарговых выездаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама кіраўнік раёна Анатоль Жданеня сустрэўся з працоўным калектывам КУП «Капыльская ЖКГ». На сустрэчы прысутнічалі каля 70 чалавек. сярод узнятых пытанняў адно - па рамонце гасцініцы і лазні - узята на кантроль. ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. У раёне на пашу выведзены 101 гурт — 19 400 кароў і цялушак. З іх 85 гуртоў пасуцца кругласутачна, выкарыстоўваюцца 26 перасоўных даільных установак. ЗАКУП. З пачатку месяца (на 22 мая) ад насельніцтва закуплена 108 013 кг малака, што на 1502 кг больш, чым летась. БРСМ. Працоўную маладзёжную акцыю па дапамозе жыллёва-камунальнай гаспадарцы ў пафарбоўцы агароджаў у Капылі праводзіць райкам ГА «БРСМ». Удзел у ёй прымаюць навучэнцы гімназіі, гарадскіх школ і каледжа. Заробленыя сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. АКЦЫЯ. З 10 па 31 мая на Капыльшчыне, як і па ўсёй краіне, праводзіцца Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Беларусь супраць тытуню». Падчас мерапрыемстваў ёсць шанс пазбавіцца ад тытунёвых ядаў, умацаваць сваё здароўе і здароўе блізкіх. Чырвоны КРЫЖ. У рамках месячніка «першая дапамога ратуе жыццё» раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць сёння публічную акцыю па распаўсюджванні асноўных прынцыпаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Паўмесяца, па прадухіленні СНІДу. Таксама ў гэты дзень прайшлі вучэнні валанцёраў атрадаў хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. ШКОЛА. Апошні званок у школах раёна прагучыць 30 мая. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел і адказныя работнікі райвыканкама. Падрыхтавалі С. КОЗЕЛ, М. Саковіч, М. Шэіна  
Страница 579 из 1058