Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

З пытаннямі да дэпутата

30.05.2012
У мінулую пятніцу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Ганна Лаўрукевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і правяла прыём грамадзян. Як адзначыла дэпутат, зваротаў было няшмат, і ўсе яны па жыццёвых праблемах. Так, задавалася пытанне па выплаце пенсій, паўторна звярнулася жыхарка аг. Быстрыца наконт рамонту даху, які быў праведзены няякасна. Па словах Ганны Лаўрукевіч, за ўвесь перыяд яе дэпутацкай дзейнасці больш за 90% пытанняў жыхароў Капыльшчыны вырашаны станоўча. Аднак некаторыя моманты прымушаюць хвалявацца. Напрыклад, замена вокнаў у доме Клаўдзіі Паўловіч з Доктаравіч (праблема была ўзнята яшчэ падчас першага прыёму). Усе нявырашаныя пытанні абмеркаваны са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем і ўзяты ім на асабісты кантроль. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей